🤝Бакі памірыліся: Каардынацыйная рада дамовілася з АПК
Раней з боку Пераходнага кабінету прагучала крытыка адносна арганізацыі выбараў у КР. Аказалася, рашэнне пра выбары прынялі, не дачакаўшыся Ціханоўскай.
Ужо вечарам 2 красавіка адбыліся перамовы АПК, КР і Офісу Святланы Ціханоўскай.
«Былі дасягнутыя пэўныя дамоўленасці, рэалізацыя якіх павінна пазітыўна паўплываць на сітуацыю вакол выбараў у КР», – напісала прэс-служба АПК.
«З боку Каардынацыйнай рады было адназначна агучана, што ўсе ўмовы правядзення выбараў, прадстаўленыя намі, застаюцца нязменнымі і будуць рэалізаваныя адпаведна ўсталяваным тэрмінам, а менавіта 25-28 траўня», — патлумачыў Андрэй Ягораў.
Як выбары будуць праходзіць і чаму іх называюць першым унікальным выпадкам, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Асобныя баявыя задачы і пераўтварэнне ў партызанскія атрады
У красавіку Мінабароны запланавала маштабныя вучэнні сілаў тэрабароны. Генштаб нават абяцае зладзіць праверку гэтых войскаў ва ўсіх рэгіёнах краіны. Чаму да іх такая зацікаўленасць?
Распавядзем, што такое тэрабарона, чым яна адрозніваецца ад апалчэння і каго туды набіраюць — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺«Беларусі выпадзе найгоршая роля, якую можна ўявіць – роля плацдарму ваенных дзеянняў» (Праз VPN)
Ці можа пачацца новая вайна, якая закране тэрыторыю нашай краіны? Праўнік Міхаіл Кірылюк распавёў, якія сёння ёсць магчымыя сцэнары і чаму для беларусаў яны могуць гучаць вельмі страшна.
🔺Выбары ў Каардынацыйную раду: чаму дэмсілы пачалі спрачацца? (Праз VPN)
Выбары адбудуцца 25 траўня. Іх называць унікальным выпадкам, калі прадстаўнічы орган краіны, які дзее ў выгнанні, выбіраюць праз онлайн-механізмы. Распавядзем, як іх хочуць правесці і што ўжо крытыкуюць.
🔺Як з 1 красавіка будзе фармавацца крэдытная гісторыя беларусаў? (Праз VPN)
Хочуць абараніць беларусаў ад махляроў, але ўзяць крэдыт цяпер стане складаней. Што зменіцца ў Беларусі са зменамі ў законе «Аб крэдытных гісторыях».
#штопачытаць
😨 У Беларусі можа не застацца буслоў
Праз недахоп харчавання, выкліканы засухаю, некаторыя буслы ўжо выкідаюць з гнёздаў птушанят.
Што адбываецца? Глядзіце ў відэа ⬆️
💔 Мікалай Куляшоў
Былы мытнік, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада».
Яго вінавацілі ў тым, што дапамагаў ахвотным за грошы незаконна пераходзіць беларуска-літоўскую мяжу
Суддзя Віктар Сянько 5 красавіка 2023 г. прызначыў Мікалаю Куляшову пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічынь.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Чарговая громкая справа па затрыманні на мяжы
🔸 Дзень яднання Беларусі і Расеі – свята прададзенай незалежнасці
🔸 Лукашэнка заяўляе, што ваяваць не хоча, але да вайны рыхтуецца
🔸 У Расеі пачалі затрымліваць за аватаркі з БЧБ-сцягам
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/hYu_8FcL6jU
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
❌ У Беларусь забаранілі ўвозіць з Літвы шэраг тавараў
Што зменіцца для звычайных беларусаў?
📷 2 красавіка 1996 года. Мітынг супраць так званага «Дня яднання» Беларусі і Расеі ў Менску
Колькасць пратэстуючых склала тады каля 30 тысяч чалавек.
На другім фота – лідар «Маладога фронту» Павел Севярынец на акцыі супраць «Саюзнай дзяржавы» ў 1998 годзе (фота Уладзіміра Сапагова). У той дзень Павел быў затрыманы за «зрыў святочнага канцэрту» і правёў два месяцы на Валадарцы. Пасля яго адпусцілі, бо віну даказаць было немагчыма.
Сёння, 2 красавіка 2024 года, праз 26 гадоў, Павел Севярынец таксама знаходзіцца ў зняволенні.
📍1996 год стаў знакавымі ў палітычным жыцці Беларусі і распачаў працэсы на наступныя доўгія дзесяцігоддзі. Менавіта ў гэты год былі апрабаваныя механізмы фальсіфікацыі, падмена законаў і Канстытуцыі, ужытыя спробы кантролю СМІ, ціск на дэпутатаў і суддзяў, незаконныя прызначэнні.
Крыніца: vytoki.net
📍У Баранавічах за пратэсты-2020 асудзілі васьмярых чалавек
#рэпрэсіі
Большасць пакаралі двума гадамі калоніі, ёсць і адзін прысуд у тры гады.
Вось хто гэтыя людзі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇵🇱 Польскія памежнікі зноў фіксуюць усплёск актыўнасці мігрантаў
Так, у перыяд з 29 сакавіка да 1 красавіка «Страж Гранічна» сутыкнулася з 736-цю спробамі нелегальнага пераходу мяжы.
Таксама памежнікі паказалі кадры, на якіх мігранты шпурляюць палкі ды камяні праз дзіркі ў плоце.
📍У расейскім Сыктыўкары затрымалі мясцовага актывіста, бо на ягонай аватарцы «ВКонтакте» быў бела-чырвона-белы сцяг
На Дзмітрыя Махава склалі пратакол за «дэманстрацыю экстрэмісцкай сімволікі», паведамляе @sotaproject.
Махаў з'яўляецца сузаснавальнікам творчага аб'яднання ÖВВÖ ды былым кіраўніком «Гарадскіх праектаў у Комі».
💱Курсы валютаў на 2 красавіка
Па выніках сённяшніх таргоў долар зноў дадаў у вартасці, еўра і расейскі рубель патаннелі.
#курсывалютаў
💸 Дзякуючы Праграме развіцця ААН у Беларусь было ўліта каля $200 мільёнаў. На што выдаткоўваюцца грошы?
Нават вайна ва Украіне не спыніла іхную плынь. З адкрытых звестак не заўсёды зразумела, на што ідуць грошы.
Так, у праграме «Лакальнае эканамічнае развіццё» відаць толькі, што некаторыя прыватныя кампаніі атрымлівалі пэўныя сумы (дзясяткі тысяч долараў) у пэўную дату (асноўная маса – пасля пачатку поўнамаштабнай вайны) з мэтай, пазначанай проста як «LED». А што і навошта рабілі з атрыманымі сумамі – невядома.
Чытайце наш разбор на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Міністэрства адукацыі запусціла сайт для абітурыентаў з калькулятарам для разліку прахадных балаў
«Белсат» пратэставаў сістэму параўнання паказнікаў. Мы выбралі тры прадметы: рускую мову, матэматыку і фізіку. Далей выбралі Берасцейскую вобласць у пошуку і дадалі свае ўмоўныя балы.
Вось што прапанавала сістэма:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔺Супраць кіраўніка зліквідаванай партыі «Зялёныя» завялі крымінальную справу
Старшыню зліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука затрымалі ў Менску 16 лютага каля расейскай амбасады, калі ён прыйшоў з кветкамі ўшанаваць памяць апазіцыянера Аляксея Навальнага, памерлага ў калоніі.
Кучуку далі 30 содняў арышту, але на волю ён так і не выйшаў. «Парламенцкі канал» піша, што супраць палітыка завялі крымінальную справу паводле «народнага» артыкула аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.
#рэпрэсіі
🤦♂️Рэжым Лукашэнкі плануе вучыць дзяцей 7-10 гадоў «маральнасці»
Такі факультатыў з'явіцца ў беларускіх школах.
Праграма ўжо зацверджаная Мінадукацыі і складаецца з модуляў «З чаго пачынаецца Радзіма?», «Чалавек працаю славіцца» і іншыя.
Па выніках факультатыву, вучні павінны будуць ведаць, як сябе паводзіць падчас выканання лукашэнкаўскага гімну, называць сімвалы, тлумачыць сэнс прыказак пра радзіму і сям’ю.
Акрамя таго, ад вучняў будзе патрабавацца веданне імёнаў беларускіх школьнікаў – герояў Другой сусветнай (Зіна Партнова, Марат Казей, Лёня Голікаў) і памятных мясцінаў Беларусі (Музей гісторыі ВАВ, Берасцейская крэпасць і інш.).
🇹🇼 На Тайвані адбыўся магутны землятрус. Ёсць загінулыя
Гэта самы моцны землятрус за апошнія 25 гадоў.
Вядома, што ўжо загінулі чатыры чалавекі, 97 – пацярпелі. Магнітуда землятрусу склала ад 7,2 до 7,7. У горадзе Хуалянь шмат будынкаў абваліліся. Дамы моцна трэсліся і ў сталіцы Тайваню Тайбэі. Па ўсім востраве фіксуюцца адключэнні электрычнасці і збоі інтэрнэту.
Раней, у верасні 1999 года Тайвань перанёс землятрус магнітудай 7,6 балаў, які разбурыў больш за 5 тысяч будынкаў і ўнёс жыцці 2400 чалавек.
💥 #галоўнае за 2 красавіка
✔️ Лукашэнка зноў прыехаў на Гарадзеншчыну і зноў загаварыў пра вайну. Юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк у калонцы на нашым сайце разважае, які лёс чакае Беларусь у выпадку сутыкнення РФ і NATO
✔️ Аляксандр Азараў сыходзіць з Аб'яднанага пераходнага кабінету
✔️ Прадстаўнікі розных апазіцыйных структураў зноў пасварыліся. Што на гэты раз?
✔️ Дзякуючы Праграме развіцця ААН у Беларусь было ўліта каля $200 мільёнаў. На што выдаткоўваюцца грошы? Чытайце разбор на нашым сайце
✔️ І зноў вайсковыя вучэнні ў розных рэгіёнах Беларусі
✔️ Польскія памежнікі фіксуюць новыя ўсплёскі актыўнасці мігрантаў
#рэпрэсіі:
▫️ Супраць кіраўніка зліквідаванай партыі «Зялёныя» завялі крымінальную справу
▫️ У Баранавічах асудзілі васьмярых чалавек за пратэсты-2020
▫️ У расейскім Сыктыўкары затрымалі мясцовага актывіста, бо на ягонай аватарцы «ВКонтакте» быў бела-чырвона-белы сцяг
▫️Затрымалі праваабаронцаў Алеся Рамановіча і Аляксандра Вайцешыка. У іхных кватэрах выламвалі дзверы
🦾 У Менску заўважаны незвычайны сабака
Каштуе ён вельмі дорага, але гэтаму ёсць прычыны. Пакуль гэта вельмі рэдкая «парода» ☝️
🇺🇦 Узрост мабілізацыі ва Украіне будзе зніжаны з 27 да 25 гадоў. Зяленскі падпісаў адпаведны ўказ
Вярхоўная рада прагаласавала за гэты закон яшчэ ў траўні мінулага года, аднак, паводле заходніх медыяў, прэзідэнт яго доўга не падпісваў, бо апасаўся негатыўных сацыяльных наступстваў.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚛️ БелАЭС можна лічыць адною з самых танных атамных станцыяў у свеце
Але ёсць нюанс ☝️☝️☝️
💁🏻♂️ Прадстаўнікі розных апазіцыйных структураў зноў пасварыліся. Што на гэты раз?
Сёння прадстаўнікі Каардынацыйнай рады далі прэс-канферэнцыю, прысвечаную арганізацыі выбараў у гэты орган. Аднак прэс-служба Аб'яднанага пераходнага кабінету проста падчас мерапрыемства перадала свае крытычныя заявы.
Што не спадабалася АПК? Чытайце тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔍 Што чакае Беларусь, калі выбухне гарачы канфлікт паміж Расеяй і NATO?
Памятаеце, як на занятках па гісторыі нам увесь час падкрэслівалі той факт, што ўсе найбуйнейшыя войны ў Еўропе пракаціліся праз тэрыторыю Беларусі? Такое ўжо ў нас геаграфічнае становішча.
Юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк у сваёй калонцы на нашым сайце разважае аб тым, што адбудзецца з нашай краінай у выпадку чарговай маштабнай сусветнай вайны. Спойлер – усё будзе кепска.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📚 2 красавіка ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі
Свята абвешчанае ў 1967 годзе, адзначаецца ў дзень нараджэння Ганса Хрысціяна Андэрсэна.
Дзіцячая беларуская літаратура жыве як мае быць. Шмат у каго дома былі легендарныя «Лагодны цмок» або «Заклятыя скарбы». А што цяпер маецца? Расказваем пра топ-3 дзіцячых сучасных выданняў папяровых і аўдыёкніг, паводле нашай версіі.
Папяровыя навінкі.
🚩 У выдавецтве «Янушкевіч» выйшаў пераклад на беларускую мову польскага бестселеру «Што робяць пачуцці?». Пераклад Марыі Пушкінай. Той выпадак, калі дзіцячая кніга прымусіць задумацца і дарослых.
🚩 Выдавецтва «Папуры» мае абсалютна фантастычную гісторыю «Акадэмія доктара Клякса». Твор пра цёплую лямпавую чарадзейную школу. А якое афармленне!
🚩«Чараўнік Краіны Оз» надоечы выйшаў па-беларуску ў выдавецтве «Тэхналогія». Ох уж гэтыя, фантастычныя ілюстрацыі Кацярыны Дубовік
За аўдыёкнігамі мы, вядома, зазірнулі на палічку праекту «Кніжны воз» і выбралі для вас самае-самае.
🚩 Бестселер праекту – «Віня-Пых». Цэлы аўдыёспектакль з выдатным складам і шыкоўнай музыкай
🚩 Адна з апошніх навінак – «Пацеркі і кроплі» Надзеі Ясмінскай. Скрайне кранальная гісторыя для дапытлівых дзетак і ўдумлівых дарослых. Маецца таксама і анімаваная версія.
🚩 А сёння праект прэзентуе супольную працу разам з выдавецтвам Gutenberg Publisher і праектам «Бэйбус». – аўдыёверсія новай кнігі Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы». Ілюстрацыі Вольгі Кузьміч вартыя таго, каб заказаць кнігу вось тут альбо вось тут
Канечне, аніводнага ліміту сімвалаў не хопіць, каб напісаць усё, чым жыве сёння дзіцячая беларуская літаратура, але можам канстатаваць асноўнае – яны жыве, і гэта найважнейшае.
📚 Дзе чытаць пра навінкі літаратуры і дзе купіць (у Беларусі і за мяжой), мы пісалі тут
#штопаслухаць #штопачытаць #аўдыякнігі
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ У Беларусі адбываюцца чарговыя вучэнні на мяжы з Літвою
✔️ 12 чалавек затрыманыя ў Драгічынскім раёне. Нібыта за дапамогу Украіне
✔️ Затрыманне за БЧБ-аватарку ў Рэспубліцы Комі
✔️ Упершыню з пачатку вайны беспілотнікі атакавалі Татарстан
✔️ У аддзяленні паліцыі памёр нарадзінец Чачэніі Асхаб Успанаў. Яго затрымалі пасля тэракту ў «Крокус Сіці холе»
✔️ У Горадні затрымалі дзвюх дзяўчын за падпал дзяржаўнага сцяга РБ
✔️ ДАІ ўзмоцніць кантроль за матацыклістамі
✔️ Малочнатаварная ферма гарэла ў Чавускім раёне
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🚲 У Сан-Францыска адбыліся відовішчныя гонкі
Дарослыя людзі ехалі навыперадкі па схілістых дарогах на… пластыкавых роварах.
Глядзіце, як гэта выглядала 😀
📍Лукашэнка зноў прыехаў на Гарадзеншчыну і зноў загаварыў пра вайну
Падчас працоўнай паездкі ён прыняў удзел у цырымоніі закладкі капсулы для нашчадкаў на месцы будаўніцтва новай гарадской бальніцы.
«Мы ведь сейчас тоже копаем землю, как и они, совсем рядом с границей. Только цели у нас совершенно разные. Там роют окопы, траншеи против танков и прочего, увеличивают расходы на ударные вооружения. А мы здесь две трети бюджета региона направляем на социальную сферу.
Никому не верьте, что мы хотим воевать. Мы готовимся к войне, я об этом говорю откровенно. "Хочешь мира - готовься к войне" - не я это придумал. Это очень правильно сказано», – такую заяву зрабіў самаабвешчаны кіраўнік Беларусі.
🔍 Тыдзень таму, таксама на Гарадзеншчыне каля мяжы з Літвою, Лукашэнка казаў пра гіпатэтычны захоп «Сувалкаўскага калідору».
☝️Аляксандр Азараў сыходзіць з Аб'яднанага пераходнага кабінету
Гэта звязана з тым, што ён разам з камандаю BYPOL прыме ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду.
Галасаванне на гэтых выбарах прызначанае на 25-28 траўня.
🥰Вось гэта прыгажосць
Мастак стварае карціны з камянёў і галькі. Паглядзіце, што ў яго атрымліваецца!
🍀 Падтрымайце наш канал, націснуўшы ➡️ на спасылку (для ўладальнікаў Telegram-прэміум)
🌪 У Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне
На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, вецер да 24 метраў за секунду і дажджы, месцамі – моцныя. З увагі на гэта сіноптыкі абвесцілі штармавое папярэджанне, узровень небяспекі – памаранчавы.
Пры гэтым будзе цёпла: ад 21 да 26 градусаў, толькі на захадзе краіны – не вышэй за +20. У Менску – 23–25 цяпла, навальніцу ў сталіцы прагназуюць увечары.