🤡 «Відавочная бесперспектыўнасць»
Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што абвінавачванні на адрас беларускіх уладаў, якія ўтрымліваюцца ў звароце Літвы ў Міжнародны крымінальны суд абсурдныя і бесперспектыўныя.
І дадаў, што беларускія ўлады спакойна глядзяць «на гэтую валтузню» і не перастануць заклікаць суседзяў «да разважлівасці і адэкватнасці»
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️«Шагэд» мог упасці ў раёне Калінкавічаў, мясцовыя жыхары чулі выбухі
✔️Новыя падрабязнасці пра беларускі бізнес нямецкага дэпутата Ёрга Дорнаў
✔️У Менску перадухілі шэраг тэрактаў, рыхтаваных псіхічна хворым
✔️Расея бамбавала Харкаў
✔️Ізраільскія вайскоўцы здзейснілі авіяўдар па сталіцы Лівану, Бэйруце
✔️Беларускіх школьнікаў вучаць быць аператарамі беспілотнікаў для арміі
✔️У Магілёве зноў пасадзілі кіроўцу, які насмерць збіў дзіця, а праз паўгода выйшаў з калоніі на падставе амністыі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤦♀️ Беларуска з'ехала ў Літву да дзяўчыны, але там яе прызналі пагрозаю нацбяспецы за працу ў банку
Беларуска Ганна пераехала ў Літву да сваёй дзяўчыны Вайды і падалася на ВНЖ. Яны планавалі ажаніцца, але Ганну прызналі пагрозаю нацбяспецы за працу ў кол-цэнтры «Альфа-Банку» 10 гадоў таму. Цяпер беларуска просіць міжнародную абарону ў Польшчы
👉 Чытаць падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ
👩🎨 «Мы далі дзецям выбар, каб яны маглі візуалізаваць гісторыю Беларусі ў той форме, якая ім зразумелая і цікавая»
Юныя ўдзельнікі семінараў па нейраілюстрацыі стварылі карцінкі, якія сталі асновай для мультфільмаў пра вядомых беларускіх гістарычных асобаў.
Кіраўніца праекту «Дзеці для дзяцей» Аляксандра кажа, што тэкст збіралі «як пазл», а «вобраз Скарыны ператварыўся ў своеасаблівага «супергероя эпохі Адраджэння»».
👉 Паглядзець можна ТУТ
😔 Знікае па адным паселішчы за кожны тыдзень кіравання Лукашэнкі
У якім стане беларускія вёскі і што з гэтым рабіць – спыталі экспертаў
Паглядзіце☝️
🤷♀️ «Культура – не прыярытэтны кірунак развіцця грамадзянскай супольнасці»
Пад пагрозаю закрыцця апынулася беларуская крэатыўная прастора «CreateCultureSpace» у Вільні. Пра гэта ў сваім Facebook напісала сузаснавальніца Надзея Ількевіч.
«Белсат» пагутарыў з Надзеяй пра тое, як можна ўратаваць пляцоўку і чаму ўвогуле такія беларускія ініцыятывы апошнім часам перажываюць не найлепшы час, застаюцца без фінансавання і вымушаныя спыняць працу.
👉 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
😱 Два браты-замежнікі, якія прыехалі ў Менск на заробкі, апынуліся ў закладніках у прыватным доме ў Менскім раёне
Іх катавалі распаленым прасам і патрабавалі выкуп у сваякоў.
Падазраваныя затрыманыя. Яны апынуліся грамадзянамі дзяржаў Паўднёвай Азіі. На іх заведзеная крымінальная справа аб вымагальніцтве, паведамляе Следчы камітэт.
🤔 «Трэба прасіць, каб Сікорскі ўзяў падарунак «бацьку» і прыехаў у Менск»
Былы палітычны зняволены, праваабаронца Леанід Судаленка стэлефанаваўся з чальцом «камісіі па памілаванні» Юрыем Васкрасенскім наконт палітвязняў, у тым ліку, Алеся Бяляцкага.
Васкрасенскі распавёў, што рэжым чакае «падарунак» ад Польшчы і выпусціць Бяляцкага апошнім.
👉 Чытаць падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
#рэпрэсіі
😡 Нягледзячы на санкцыі, еўрапейскія шыны едуць праз Беларусь у Расею, у тым ліку на фронт
З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну краіны Захаду спрабавалі абмежаваць пастаўкі ў Расею аўтамабільных шынаў. Але, як выявілася, Беларусь дапамагае абыходзіць гэтыя абмежаванні. А самі шыны пасля трапляюць у расейскія войскі, што ўдзельнічаюць у вайне з Украіне.
👉 Хто пастаўляе шыны чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔹Як Лукашэнка з Такаевым пасварыліся?
Аляксандр Лукашэнка просіць Казахстан не слухаць «непатрэбных медыяў» і запэўнівае ў сяброўскіх стасунках з яе прэзідэнтам. Але гісторыя іх дачыненняў за апошнія гады сведчыць хутчэй пра адваротнае.
🔹«Чалавек без грошай гніе жыўцом у дзяржаўных інтэрнатах»
Чаму закрыліся прыватныя дамы догляду старых?
🔹«Каталізатар поўнамаштабнай вайны»
Распавядаем пра вынікі атакі Ірану па Ізраілі.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 2 кастрычніка
✔️ Рэпартаж з Гаагі, дзе разглядаюць дакументы аб злачынствах Лукашэнкі
✔️ У Беларусі закрыліся практычна ўсе прыватныя дамы догляду старых. Да чаго гэта прывяло?
✔️ Міжнародны дзень нягвалту
✔️ Пасля спрэчкі 15-гадовая школьніца ад імя свайго знаёмага «замініравала» гандлёвы цэнтр
✔️ Белсатаўскі серыял «Працэсы» трапіў ў польскі стрымінгавы сэрвіс «TVP VOD»
✔️ У Індыі настаўнікі спрабавалі «прыцягнуць поспех» і таму прынеслі ў ахвяру школьніка
✔️ Тысячы долараў плацяць украінцы за нелегальнае перасячэнне мяжы з Беларуссю, каб пазбегнуць мабілізацыі
✔️ Менск, насамрэч, старэйшы на 150 гадоў!
✔️ Прэс-сакратар МЗС Польшчы даў адмысловы каментар для «Белсату» наконт звароту Літвы ў Гаагу
✔️ Ізраіль забараніў уезд у краіну Генсаку ААН
#рэпрэсіі:
▪️ У Магілёве сілавікі праводзяць «зачыстку дэструктыўных ячэек» і затрымліваюць за каментары
▪️ За дапамогу палітвязням і пратэсты кіраўніцы аддзела маркетынгу гатэля пагражае да 7 гадоў калоніі
▪️ Мінскага прадпрымальніка судзяць за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года
▪️ За татуіроўку ACAB затрымалі супрацоўніка Мінскай пошты
▪️ На былую палітзняволеную пенсіянерку Эму Сцепулёнак завялі новую крымінальную справу
▪️ За каментары ў NEXTA Live затрымалі менчука
▪️У Гродна ліквідуюць фонд, які займаўся прасоўваннем габрэйскай культуры
🦜 У Аргентыне нашэсце папугаяў
Птушкі літаральна паўсюль. Паглядзіце, чаму гэта не так міла, як падавалася б на першы погляд.
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Лукашэнка «запланаваў» інфляцыю не менш за 5 адсоткаў. Ці выканальна гэта?
🔸 Беларускі расследавальніцкі цэнтр выкрыў схему пастаўкі падсанкцыйных шынаў для аўтаў і грузавікоў з Еўропы ў Расею
🔸 У Варшаве праходзіць канферэнцыя па бяспецы
🔸 Куды ў Беларусі знікаюць вёскі і хутары?
🔸 Беларусь губляе гандбалістаў: нашыя спартоўцы пераходзяць у клубы расейскай Суперлігі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
📌 «Не заслугоўвае ступаць на ізраільскую зямлю»
Міністр замежных спраў Ізраіля Ісраэль Кац аб'явіў Генеральнага сакратара ААН Антоніў Гутэрыша персонай нон грата і забараніў яму ўязджаць у краіну. За тое, што ён не падтрымлівае ніводнага з бакоў у вайне Ізраілю супраць ХАМАС.
Любы, хто не можа адназначна асудзіць агідны напад Ірана на Ізраіль, як гэта зрабілі амаль усе краіны свету, не заслугоўвае ісці на Ізраільскую зямлю
❓ Лібералізацыя або працяг рэпрэсіяў?
❓ Ці трэба аддзячыць Лукашэнку за тое, што выпускае палітвязняў?
❓ Ці можа Раман Пратасевіч быць перамоўнікам?
☝️ Удзельнікі нашай праграмы «Двубой» Юрый Губарэвіч и Віталь Рымашэўскі падыскутавалі на гэтыя тэмы. Паглядзіце!
🙈 ФОТАФАКТ: у Літву з Беларусі прыбыў транзітны Z-цягнік
У сераду на КПП Кяна з Беларусі прыйшоў транзітны цягнік Масква — Калінінград.
На вагонах цягніка памежнікі заўважылі надпісы, зробленя чорнай фарбай : Z, ZOV і «Вільнюс — горад Расеі».
☝️ Літоўскія памежнікі прымусілі начальніка і персанал цягніка прыбраць напісы, іначай бы вагоны адчапілі і не пусцілі на тэрыторыю Літвы
🐄 У Вялікай Брытаніі карова спрабавала «сарваць» вяселле
Падчас, калі вядоўца вяселля запытала гасцёў, ці ёсць сярод іх тыя, хто супраць гэтага шлюбу, прыйшла карова...паглядзіце, што было далей ☝️
❗️У працы Telegram адбываецца збой
Паведамленні адпраўляюцца з затрымкай, доўга падгружаюцца карцінкі і відэа.
🙏🏻 Прыносім прабачэнні за магчымую адсутнасць навінаў ці іх затрымку ў набліжэйшы час.
💱 Курсы валютаў на 3 кастрычніка
Долар вырас больш чым на капейку. На паўтары капейкі падрос і еўра. А вось рубель пакуль падае.
#курсывалютаў
🫤 «Украінцы ў чарзе сядзяць з ночы, але іхныя шанцы падацца сёння ўжо расталі разам з цярплівасцю»
Усё больш беларусаў выбірае міжнародную абарону ў якасці найбольш дасяжнага варыянту легалізацыі ў Польшчы. Прыняўшы такое рашэнне, першае, з чым яны сутыкаюцца, – гэта чэргі ва Упраўленні па справах замежнікаў.
Каб дапамагчы суайчыннікам зарыентавацца, «Белсат» наведаў будынак на вуліцы Табарова, 33 у Варшаве і паразмаўляў з тымі, хто падаўся зусім нядаўна.
👉 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
📌 Міністэрства інфармацыі Беларусі дадала ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў старонку ў сацсетцы«X» спецпрадстаўніка МЗС Польшчы па супрацы з дэмсіламі Беларусі Артура Міхальскага
Артур Міхальскі – былы амбасадар Польшчы ў Беларусі.
Адзін з апошніх запісаў Міхальскага ў «X» –рэпост кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, дзе ён дзякуе МЗС Польшчы за тое, што падтрымала просьбу Літвы аб расследаванні сітуацыю ў Беларусі на прадмет магчымых злачынстваў супраць чалавечнасці.
Таксама Міхальскі часта публікуе пасты пра беларускіх палітвязняў.
#рэпрэсіі
❗️Ноччу ў Беларусь зноў залятаў «шагэд». Авіяцыя не падымалася
Вядома, што «шагэд» пакінуў Кіеўскую вобласць Украіны і заляцеў у Беларусь курсам на Мазыр у раёне 04:40.
Па дадзеных Беларускага Гаюна, дзяжурная авіяцыя РБ не падымалася, і што адбылося далей з «шагэдам» — невядома.
🥇 Казёл уцёк з фермы ў Канадзе і выйграў медаль у паўмарафоне
Казёл па мянушцы Джошуа стаў зоркай, пасля таго, як вырашыў далучыцца да спартоўцаў, якія беглі паўмарафон побач з фермай, дзе ён гадаваўся.
🏃♀️Жывёліна здолела прабегчы каля чатырох кіламетраў, перш чым яго дагналі гаспадары. А апошнія паўкіламетра яны прайшлі разам, каб дапамагчы Джошуа дасягнуць фінішу.
Джошуа стаў зоркай забегу. На фінішы казла-марафонца нават асабіста сустракаў мэр, каб уручыць медаль.
🐐 Цяпер Джошуа-талісман мерапрыемства, яго чакаюць на забегу ў наступным годзе
🤯 Звяржэнне рэжыму без адзінага стрэлу
Пра тое, што гэты дзень калі-небудзь наступіць людзі не маглі нават і марыць
Паглядзіце!
🎼 Ілья Шынкарэнка выпусціў новую песню «Падманула падвяла»
Новы сінгл – пераасэнсаванне вядомай украінскай народнай песні.
🎧 Паслухаць тут
🛵 Сапраўдны антывандальны транспарт
Каб замаскіравацца ў гарадскіх джунглях 😃
Паглядзіце ☝️
📌 Падчас учарашняга тэракту ў Ізраілі быў цяжка паранены беларус
Пра гэта паведамляе МЗС Беларусі.
Пасольства піша, што знаходзіцца ў кантакце з мясцовымі ўладамі і больніцай, у якую быў шпіталізаваны пацярпелы 1997 года нараджэння. “Прагнозы лекараў у цяперашні час пазітыўныя.”
😡 Збіць і з'есці
Жывёлінам лепш не трапляцца на шляху ўдзельнікаў амерыканскага фэсту Roadkill Cook-off.
Чаму? Распавядаем у нашым відэа!
⚡️ Прэс-сакратар МЗС Павел Вроньскі даў адмысловы каментар для «Белсату» наконт звароту Літвы ў Гаагу:
«Згодныя, што існуюць абгрунтаваныя нагоды для сцвярджэння, што рэжым Лукашэнкі мог здзесніць злачынствы, якія вызначаныя Статутам Міжнароднага крымінальнага суду. З цікаўнасцю азнаёмімся з аргументацыяй літоўскага боку. Гэта азначае поўнае падтрыманне літоўскага звароту з боку МЗС Польшчы»