😡 Палітзняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк прызначылі ўжо чацвёртую псіхіятрычную экспертызу
Папярэднія экспертызы паказалі, што псіхічнае здароўе жанчыны ў норме.
☝️ Пры гэтым адна з экспертызаў праводзілася наўпрост у следчым ізалятары.
Палітзняволеная мусіла выйсці на волю 21 траўня, але за два дні да гэтага яе этапавалі ў СІЗА ў рамках новай крымінальнай справы за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
У Бельгію прыбыў старшыня мытнага камітэту Беларусі Уладзімір Арлоўскі
Паводле BELPOL, чыноўнік будзе лабіраваць адкрыццё пунктаў пропуску. Ён будзе прымаць удзел у сесіі Савету Сусветнай мытнай арганізацыі з 27-29 чэрвеня.
Цяпер на мяжы з Еўразвязам дзеяць два літоўскіх (з шасці), адзін пункт пропуску на мяжы з Латвіяй, на польскай – па адным для грузавога і для пасажырскага транспарту.
У сувязі з з міграцыйным крызісам польскія ўлады пачалі разважаць, ці варта цалкам закрыць мяжу з Беларуссю. Кіраўнік МЗС Беларусі заявіў, што гэта прывядзе да эскалацыі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Памёр былы беларускі амбасадар у Нямеччыне
Распавядзем, хто ён такі, як падтрымаў беларусаў у 2020-м і што з ім рабіў КДБ.
🔺Чаго сёння чакаць беларусам у Літве?
Пад’ёму салідарнасці ўжо няма, але падтрымка не спыняецца – разбяром, праз што праходзяць беларусы Літвы і з якімі праблемамі пачалі сутыкацца.
🔺Чаму Валер Кавалеўскі сыходзіць з АПК?
Спыталі палітыка пра раптоўны сыход у адстаўку і што будзе цяпер з праектам пашпарту «Новай Беларусі»?
#рэпрэсіі Асноўнае за 26 чэрвеня
🔻Праз два тыдні зноў пачнуць судзіць Эдуарда Бабарыку. Паводле новай крымінальнай справы
🔻Зямельны ўчастак Віктара Бабарыкі на вадасховішчы Вяча выставілі на аўкцыён
🔻На Віцебшчыне суд зліквідаваў федэрацыю хакею з мячом, якая існавала больш за 20 гадоў
🔻24-гадовай настаўніцы сталічнай гімназіі прысудзілі 5,5 года калоніі за пратэсты-2020 і данаты
☝️Памёр былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Дзяніс Сідарэнка. Адна з версіяў смерці – самагубства
Сёння Сідарэнку пахавалі. Смерць, меркавана, наступіла тры дні таму.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🏛Беларусь чакае двайная люстрацыя?
У свой час нашая краіна не прайшла працэс дэкамунізацыі. Як гэта можа быць звязана з рэпрэсіямі ў сённяшняй Беларусі? Ці магчыма падвесці пад мінуўшчынай тлустую рысу і перагарнуць старонку? Што рабіць, каб злачынцы не сышлі ад адказнасці?
Былыя краіны сацлагеру пасля падзення камунізму разумелі: каб пабудаваць новую прававую дзяржаву, неабходна правесці люстрацыю. Паглядзіце, як гэты працэс праходзіў у розных краінах і якія памылкі былі дапушчаныя.
👀 Поўнае выданне праграмы «Intermarium» глядзіце на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чаму Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду ў АПК
🔸Як знішчылі інстытут адвакатуры ў Беларусі
🔸На продаж выставілі ўчастак, які належыць Бабарыку
🔸Дзень падтрымання ахвяраў катаванняў: прыгадаем пра згвалтаваных і збітых людзей падчас пратэстаў
🔸У Брусэлі тэрміновае абмеркаванне новых эканамічных захадаў супраць рэжыму Лукашэнкі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/rAM3libFyYU
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
❓«Белсат» спытаў у МЗС Польшчы, ці можа закрыццё мяжы паўплываць на выдачу візаў беларусам
Там адказалі, што зменаў у гэтай сферы не плануюць. Пры гэтым усё яшчэ незразумела, якія з пунктаў пропуску на польска-беларускай мяжы могуць быць зачыненыя і ці будуць яны зачыненыя наогул.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔸Стаў вядомы зменшчык Валерыя Кавалеўскага ў якасці прадстаўніка ў замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінету
Пасаду зойме Уладзімір Астапенка.
У 2020 годзе ён падаў заяву аб вызваленні з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Беларусь у Аргентыне, заявіўшы пра шматлікія парушэнні асноўных правоў і свабодаў грамадзян Беларусі.
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Працадаўцы плацяць заробак, вышэйшы за эканамічна абгрунтаваны. І робяць гэта, ахвяруючы часткаю свайго фінансавага дабрабыту»
Беларуская эканоміка паказвала рост цягам усіх пяці месяцаў, якія мінулі з пачатку года. Растуць і рэальныя прыбыткі насельніцтва.
Адкуль бяруцца такія поспехі і ці надоўга гэта? Спыталі ў эканаміста Дзмітрыя Крука:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах прыняў у Брусэлі Святлану Ціханоўскую
Адным з галоўных пытанняў абмеркавання стаў працяг выдачы шэнгенскіх візаў і дапамога з легалізацыяй беларусаў і беларусак у выгнанні.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
У Беларусі забаранілі абурацца на сцяг Расеі і «Z»
Калі абурыўся – прыйдзецца выбачацца перад ГУБАЗіКам.
Так здарылася ў Берасці. Сілавікі апублікавалі відэа, на якім жанчына з расейскім сцягам з літарай «Z» спрачаецца з мясцовымі жыхарамі. Аднаго з іх затрымаў ГУБАЗіК.
Жанчыну завуць Наталля – яна прарасейская фрык-актывістка з «патрыётаў Беларусі». Падчас ейнага шпацыру з сімволікай Расеі малады хлопец сказаў ёй, што ў Беларусі так не ходзяць. Пазней яго затрымала міліцыя і прымусіла выбачацца.
Вядома, што правакатарцы Наталлі 45 гадоў. Яна рэгулярна выкладвае ў сацсеткі фота і відэа з праўладных акцыяў, дзе таксама ўсхваляе Пуціна.
🔹Сітуацыя для Украіны ўжо лепей, чым вясною, аднак пазіцыйны тупік пераадолець па-ранейшаму немагчыма. Аналізуем апошнія навіны з фронту расейска-ўкраінскай вайны
На фоне абвастрэння сітуацыі на пакроўскім і тарэцкім кірунках ва Украіне быў адпраўлены ў адстаўку камандуючы Абʼяднаных сіл ЗСУ генерал-лейтэнант Юрый Содаль.
Вось што здарылася яшчэ:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Шматгадовая эпапея вакол справы Джульяна Асанжа скончаная. Ён вылецеў на радзіму ў Аўстралію
Заснавальніка «WikiLeaks» 24 чэрвеня вызвалілі з брытанскай турмы «Белмарш» пасля таго як ён пагадзіўся на пагадненне з ЗША, у рамках якога прызнае сябе вінаватым і выйдзе на волю.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ На мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу ўсё як і раней: хочаш выехаць – стой 24 гадзіны ў чарзе
У Літву атрымліваецца заехаць трохі хутчэй, чым у Польшчу, аднак агульная карціна ўсё такая ж жахлівая.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇬🇪 Грузіны масава выйшлі на вуліцы гарадоў
Толькі сёння гэта не пратэст, а перамога ў футбольным матчы супраць Партугаліі. Лік 2:0 над камандай Крышціяну Роналду святкавалі ўсю ноч.
Цяпер Грузія выйшла ў 1/8 Еўра-2024. Паглядзіце, што там адбывалася!
Расейскі цягнік сышоў з рэек. Ёсць загінулыя
Дзевяць вагонаў цягніка Варкута – Наварасійск паваліліся ўчора ў Расеі. Вядома пра двух загінулых і 10 чалавек у цяжкім стане (адным з іх было дзіця).
Аварыя адбылася ўчора вечарам у расейскай Рэспубліцы Комі. Усяго ў вагонах ехала каля 150 чалавек.
💥 #галоўнае за 26 чэрвеня
✔️Валер Кавалеўскі абвесціў пра свой сыход з Аб'яднанага пераходнага кабінету. Яго заменіць Уладзімір Астапенка
✔️Памёр былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Дзяніс Сідарэнка. Адна з версіяў смерці – самагубства
✔️Святлана Ціханоўская сустрэлася з Жузэпам Бурэлем
✔️Марк Рутэ зацверджаны ў якасці новага генсека NATO
✔️Джульян Асанж на волі − ён вярнуўся на радзіму ў Аўстралію
✔️У Беларусі, насуперак негатыўным прагнозам, расце эканоміка ды павялічваюцца заробкі. Спыталі ў эканаміста пра прычыны гэтага «цуду»
✔️Ці камфортна цяпер жыць беларусам у Літве і ці варта думаць пра пераезд? Чытайце вялікі разбор на нашай старонцы
✔️У аўторак на беларуска-латвійскай мяжы выявілі труп мігранта з Індыі
✔️Дэлегацыя Арменіі не прыедзе на «Славянскі базар»
💔Павел Юхневіч
Быў затрыманы 19 сакавіка 2021 года супрацоўнікамі ДАІ на трасе каля Менску. У машыне знайшлі «пратэстныя ўлёткі, газеты» і г.д.
Асуджаны да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
🤔 Чаму насамрэч Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду ў АПК?
На гэтае ды іншыя пытанні па тэме адказаў Франак Вячорка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай.
💁🏻♂️ На фоне абвастрэння адносінаў паміж Менскам і Ерэванам дэлегацыя Арменіі адмовілася ехаць на «Славянскі базар»
Сёлета прадстаўніцамі Арменіі на конкурсе мусілі быць спявачка Сюзана Мэлканьян і 9-гадовая Яна Стэпаньян.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
✈️ Жанчына-пілот паспяхова здзейсніла рызыкоўную пасадку
Глядзіце, што адбылося з ейным самалётам падчас палёта☝🏻
📍У аўторак на мяжы Беларусі з Латвіяй выявілі цела мігранта
Сярод рэчаў памерлага знайшлі пашпарт і пасведчанне кіроўцы на імя 44-гадовага грамадзяніна Індыі. Труп знаходзіўся ў спальным мяшку.
Чытайце падрабязней на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🪹Вось яшчэ адзін доказ таго, што бусел — сімвал Беларусі
Паглядзіце, як па-гаспадарску гэтыя птушкі выбіраюць месцы для буслянак☝🏻
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Адстаўка ў кабінеце Ціханоўскай - сыходзіць валер Кавалеўскі
✔️Украіна выдала Расеі беларуса-вагнэраўца
✔️Участак Віктара Бабарыкі выставілі на аукцыён
✔️У Кобрынскім раёне патануў 9-гадовы хлопчык
✔️Як будзе выглядаць 4-я «ветка» сталічнага метро
✔️Стала вядомае імя новага генсека NATO
✔️Джульяна Асанжа канчаткова адпусцілі
✔️У Расеі пачалі судзіць амерыканскага журналіста Гершкавіча
✔️Штурм парламента і дзясяткі забітых на пратэстах у Кеніі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Думаю, знойдуцца людзі, якія працягнуць працу над "пашпартам Новай Беларусі"»
Валер Кавалеўскі пракаментаваў нам свой сыход з Аб'яднанага пераходнага кабінету і расказаў, што будзе далей з праектам «пашпарту Новай Беларусі»:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱 Курсы валютаў на 26 чэрвеня
Долар і еўра сёння нязначна дадалі ў кошце. Расейскі рубель — патаннеў.
#курсывалютаў
☝️Валер Кавалеўскі абвесціў пра свой сыход з Аб'яднанага пераходнага кабінету
На сваёй старонцы ў Facebook ён патлумачыў прычыны такога рашэння:
«Сёння я прымаю рашэнне аб складанні з сябе абавязкаў намесніка кіраўніцы і прадстаўніка па замежных справах у Аб’яднаным пераходным кабінеце. На гэтым напрамку з’явіліся разыходжанні ў стратэгічным бачанні шляхоў дасягнення мэтаў дэмакратычнага руху, у арганізацыі і тактыцы вядзення працы, а таксама ў падыходах да ўнутранай палітыкі».
☝️Марк Рутэ – новы генеральны сакратар NATO
Гэтую пасаду ён будзе займаць наступныя 5 гадоў. Былы кіраўнік Альянсу Енс Стольтэнберг сыходзіць у адстаўку.
Раней Марк Рутэ 13 гадоў быў прэм'ер-міністрам Нідэрландаў.
Нічога незвычайнага, проста ўвільгатняльнік паветра ў выглядзе Чарнобыльскай АЭС…
Як вам?