#рэпрэсіі Асноўнае за 5 красавіка
✔️ 63-гадовую жанчыну судзяць за перавод грошай зняволеным у СІЗА і заклікі да дапамогі;
✔️ Хрысціянскі прапаведнік і шматдзетны бацька Сергій Мельянец арыштаваны яшчэ на 12 содняў;
✔️ Беларуса, які адбывае тэрмін на «хіміі», арыштавалі на 15 содняў за падпіску на «Краіну для жыцця»;
✔️ У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 28 чалавек – цяпер у ім 3960 прозвішчаў;
✔️ Сацсеткі праекту прыхільнікаў цяжкай музыкі «ByMetal» прызнаныя «экстрэмісцкімі»;
✔️ Палітзняволеныя Эдуард Кудынюк і Аляксандр Вінярскі выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Іх затрымалі, калі ім яшчэ не было 18 гадоў;
✔️ Таксама на волі бацька і сын Віталь і Ягор Пракапчукі;
💔 Аляксандр Дураеў
Працаваў стаматолагам-артапедам медыка-санітарнай часткі «Горадня Азот».
На відэа ператрусу ўдома ў Аляксандра на канале ГУБАЗіКа паказалі пісталет, патроны і часопісы з аголенымі жанчынамі. Мужчына растлумачыў, што патроны ён прывёз з Манголіі, яны ў яго захоўваюцца з 1990-га. Які закон ён парушыў часопісамі і чаму на іх звярнулі ўвагу, сілавікі не абгрунтавалі.
Таксама Аляксандра вінавацілі ў размяшчэнні на асабістай старонцы ў «Аднакласніках» матэрыялаў з лагатыпамі і надпісамі «Белсат», «TUT.bу», «Зеркало», «Nexta».
У выніку, мужчыну асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
#рэпрэсіі
🎥 Бачылі пурпурнае возера?
Такое з'явілася ў Баварыі. Ува ўсім «вінаватыя» бясшкодныя пурпурныя бактэрыі ☝️
🎥 Гэты юны кандытар скарыць і вашае сэрцайка
Стасу 14 гадоў. Ён аднойчы проста захацеў парадаваць маму на дзень народзінаў. Мама ацаніла.
На той момант яму было ўсяго 13, і ён вырашыў, што тарты – выдатны спосаб зарабіць на новы iPhone, але нешта пайшло не так ☝️
😮 Лайфхак ад амерыканскага злодзея
Жыхар Сакрамэнта здолеў схавацца ад правасуддзя, схаваўшыся ў мяшок для смецця. І ведаеце, што? Яго дагэтуль не знайшлі ☝️
💁 Сетка крамаў «Буслік» закрылася
Як паведамляе адно з прапагандысцкіх выданняў са спасылка на гандлёвы рэестр, усе крамы сеткі закрыліся. Сайт «Бусліка» таксама недаступны.
📌 Сетка была заснавана беларускім бізнесменам Сяргеем Місячэнкам. Першая крама з'явілася ў Менску ў 2006 Праз дзесяць гадоў было ўжо больш за 40. У 2018 годзе пераважную частку сеткі прадалі польскай кампаніі CDRL. Восенню 2023 года было абвешчана аб фінансавых праблемах «Бусліка».
☝️ Тым часам на рынку дзіцячых тавараў цяпер дамінуе расейская кампанія «Детмир», якая мая ў Беларусі 38 гандлёвых кропак.
Хрысціянскі прапаведнік і шматдзетны бацька Сергій Мельянец арыштаваны яшчэ на 12 содняў
Пра гэта паведамляе @christianvision. Абвінавачанне пакуль невядомае.
Раней паведамлялася, што мужчына не выйшаў на волю пасля папярэдніх 13-ці содняў арышту. У Сергія сямёра дзяцей, апошнія гады мужчына стараецца дапамагаць людзям у складаных сітуацыях.
#рэпрэсіі
📷 Маланка ўдарыла ў факел Статуі Свабоды ў Нью-Ёрку
Пацярпелых няма.
Фота: Dan Martland / Х
💱Курсы валютаў на 5 красавіка
Сёння добры дзень для беларускага рубля — ён умацаваўся адносна долара, еўра і расейскага рубля.
#курсывалютаў
🇵🇱 Польшча пракаментавала чэргі на мяжы
Спікер Надбужанскага аддзелу Памежнай аховы Польшчы, што кіруе пунктам пропуску ў Тэрэспалі, Дар’юш Сеніцкі ў каментары «Белсату» пацвердзіў, што міграцыйны крызіс, за які адказныя беларускія ўлады, адбіваецца на хуткасці афармлення падарожнікаў:
У звязку з недастатковай аховай дзяржаўнай мяжы на беларускім баку, мы таксама абавязаны ладзіць больш дэталёвы кантроль асобаў, якія ўязджаюць у Польшчу – да тае пары, пакуль не знікне рэальная пагроза нелегальнай міграцыі. Рэалізацыя гэтых захадаў у ахове дзяржаўнай мяжы з’яўляецца адказам на часовыя пагрозы нелегальнай міграцыіЧитать полностью…
☝️Хіба такога яшчэ не было. 63-гадовую жанчыну судзяць за перавод грошай зняволеным у СІЗА і заклікі да дапамогі
Як піша следчы камітэт па берасцейскай вобласці, жанчына «оказывала содействие экстремистской деятельности»
З паведамлення СК вядома, што жанчына не прыцягвалася да адказнасці раней, працавала ў адной з менскіх навучальных установаў намесніцай дырэктара па выхаваўчай працы. Жанчыну абвінавацілі ў «абразе прадстаўнікоў улады» ў Telegram і прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі»
📌 Аднак следчыя не спыніліся і завялі новую справу за грашовыя пераводы зняволеным у следчых ізалятарах:
Казалось бы, жительница Бреста по доброте душевной переводила деньги обвиняемым, чтобы те могли улучшить жилищно-бытовые условия, купить продукты и книги. Но на деле оказалось, что фигурантка переводила деньги исключительно лицам, совершившим преступления экстремистской направленности. Проще говоря сочувствовала и помогала тем, кто занимался подрывной деятельностью в отношении Беларуси
💬 «На пахаванні Пуціна сустрэліся Лукашэнка і Зяленскі...»
На ток-шоу «План: Б» прыдумалі як стварыць новыя анекдоты. Пачатак піша нейрасетка, а завяршаюць нашыя госці. Паслухайце, што ў выйшла.
Цалкам выданне пра тое, чаму «ябацькі» такія смешныя, глядзіце на youtube-канале «Белсат NEWS» 🎞
А як пра дыктатара жартуюць самі нейрасеткі, чытайце на нашай старонцы 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Кіраўнік Чырвонага Крыжа Беларусі выказаўся пра еўрапейскіх дзяцей
«Они стали разменной монетой. Идентичность детей стирают, детей из семей изымают, передают их в семьи педофилов, передают в семьи гомосексуалистов. Пол стирают», – заявіў Дзмітрый Шаўцоў
Што датычна ўкраінскіх дзяцей, якіх вывозяць з акупаваных тэрыторыяў, Шаўцоў сказаў, што ладзіць ім «свята».
Нагадваем, рэжым Лукашэнкі абвінавачваюць у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з тэрыторыяў Украіны, якія цяпер акупаваныя расейцамі. Займаецца вывазам Аляксей Талай і ягоны фонд. Таксама ў гэтым удзельнічае кіраўнік Чырвонага Крыжу Шаўцоў і, верагодна, сама арганізацыя.
Больш за 40 дронаў атакавалі Растоўскую вобласць Расеі
Галоўнай цэллю стаў аэрадром з бамбавікамі.
«Сіламі СПА знішчана больш за 40 цэляў. У выніку атакі пашкоджаная электрападстанцыя. Вядуцца работы па аднаўленні энергазабеспячэння», – піша губернатар вобласці Голубеў.
Апошнім часам атакі беспілотнікаў на тэрыторыі Расеі сталі больш інтэнсіўнымі. 2 красавіка БПЛА дасягнулі тэрыторыю Татарстана, якая знаходзіцца за 1200 кіламетраў ад Украіны.
💥 #галоўнае за 4 красавіка
🔸 Euroradio: Журналіст Зміцер Панкавец адхілены ад працы на час службовай праверкі;
🔸 Агнешка Рамашэўская-Гузы падала ў суд на кампанію TVP;
🔸 На падлетка-беларуса напалі ў Варшаве. Шукаюць сведкаў;
🔸 Польскія візавыя цэнтры ўводзяць новыя правілы для беларусаў;
🔸 Паліцыя Літвы збірае матэрыялы пра пагрозы, якія паступалі беларусам;
🔸 На выездзе з Беларусі зноў вялізныя чэргі. Цана перасадкі ў аўтобус бліжэй – да 100 еўраў;
🔸 Расследаванне: нямецкія кампаніі дапамагаюць Расеі адбудоўваць Марыупаль;
🔸 ЦРУ паінфармавала Ізраіль, што на працягу найбліжэйшых сутак на краіну можа напасці Іран. Што адбываецца на Блізкім Усходзе;
🔸 Вынікі 771-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне;
❤️ Тры юрысты, журналістка і тэолаг. Каардынацыйная рада зацвердзіла склад выбарчай камісіі
Як гаворыцца ў паведамленні Каардынацыйнай, згодна з вызначанымі правіламі, гэтыя асобы не змогуць быць кандыдатамі на выбарах у раду. Хто гэтыя людзі і што яны будуць рабіць 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁 Беларусь просіць Харчовую і сельскагаспадарчую арганізацыю ААН асудзіць ЕЗ за санкцыі
Пра гэта піша Амбасада Беларусі ў Італіі на сваёй старонцы ў «Facebook»:
У сувязі з планаваным увядзеннем Еўрапейскім звязам новых абмежаванняў на свабодны гандаль харчаваннем, кармамі для жывёл і сыравінай для іх вытворчасці Рэспубліка Беларусь звярнулася да дзяржаваў-чальцоў Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) з заклікам асудзіць эгаістычную і безадказную санкцыйную палітыку ЕЗ
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Расследаванне Belpol: прычыны самаўзгарання МАЗаў.Ці можна вырашыць праблему?;
🔸 Лукашэнка выступіў за прыпыненне дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Што гэта азначае? Якія наступствы можа мець? ;
🔸 Расея знайшла «доказы» сувязяў тэрарыстаў з Украінай. Як могуць развівацца падзеі далей?;
🔸Міжнародны дзень супу;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=SX6oRV0l1tM
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🔻 8 беларусаў і 2 беларускі бяруць удзел у польскіх мясцовых выбарах
7 красавіка ў Польшчы пройдуць мясцовыя выбары, падчас якіх грамадзяне змогуць выбраць сабе прадстаўнікоў у мясцовыя органы кіравання. Сярод тых, хто мае намер пазмагацца за ўладныя крэслы, ёсць і этнічныя беларусы або выхадцы з Беларусі.
Мы вырашылі паглядзець, у якіх месцах і на якія пасады прэтэндуюць беларусы ў Польшчы – незалежна ад «шыльдаў», пад якімі яны выступаюць 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️ Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго міліцыянта
Пра смерць 46-гадовага Андрэя Чаранкевіча з Ляхавічаў паведамляе @nashaniva. У міліцыі ён праслужыў амаль 20 гадоў. Пачынаў дзяжурным у ІЧУ, потым крымінальны вышук, а пазней стаў старшым оперупаўнаважаным аддзялення крымінальнага вышуку Ляхавіцкага РУУС, меў званне маёра.
Паводле @BlackBookBrest, у жніўні 2020-га даў каманду на захоп мірных грамадзянаў і ўдзельнічаў у затрыманнях. Пераконваў падпісваць сфабрыкаваныя пратаколы, падманам запрашаў на допыты, давай хлуслівыя паказанні ў судах. 13 лістапада 2020 удзельнічаў у затрыманні мірных жыхароў Ляхавічаў, якія выйшлі ўшанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі.
❗️ Калі ласка, будзьце асцярожнымі з выказваннямі і рэакцыямі. Пасля апошніх навінаў аб смерці сілавікоў іхныя калегі ладзілі затрыманні.
🤦♂️ Гэта так па-беларуску. Вітраж са Скарынам замянілі на шклопакет
Як піша суполка Belarusian Soviet Monumental Art, вітраж знаходзіўся ў салігорскай школе №3
Суполка збірае інфармацыю пра манументальнае мастацтва часоў БССР. Яны адзначаюць, што цяпер пад пагрозай крама Медычнай кнігі. Яна закрытая і невядома, што будзе з роспісам на сценах усярэдзіне памяшкання. Аналагічная сітуацыя з былым кінатэатрам «Электрон» у Менску, зараз там будзе рэканструкцыя. Вядомая мазаіка ў Баранавічах знаходзіцца на мяжы разбурэння. І да гэтага часу няма станоўчага адказу па пано Кузняцова з-пад Слуцка.
☝️ Пры гэтым вядомыя мазаікі, напрыклад, у мікрараёне «Усход» і гасцініцы «Турыст» ужо абнаўляліся і рэстаўраваліся. Захаванасць ім забяспечыў іхны статус культурнай і гістарычнай спадчыны.
💬 Ці пачалі садзіць за грашовыя пераводы палітвязням?
Жанчыну, якая пераводзіла грошы зняволеным у следчых ізалятарах, Следчы камітэт назваў «спонсаркай экстрэмізму» і распачаў супраць яе крымінальную справу.
«Рэпрэсіі пачалі змяняць сваю якасць», – канстатуе каардынатарка ініцыятывы «Dissidentby» Марына Касінерава.
Як адзначае Касінерава, Наталля Малец, імаверна, стала першым чалавекам, каго змясцілі ў СІЗА за грашовыя пераводы.
Але ці за пераводы пасадзілі жанчыну? Разбіраемся 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ Танкі каля заходняй мяжы: новы этап «правярання боегатовасці»;
✔️ Пракуратура і падатковая пачалі паляванне на «гандляроў чаргою на мяжы»
✔️ Аляксандр Хацкевіч і Міхаіл Залеўскі пакінулі польскі «Заглэмбе»;
✔️ Чарговую партыю кантрабандных беларускіх цыгарэтаў выявілі польскія мытнікі;
✔️ Украінцы ўдарылі па базах расейскай авіяцыі;
✔️ Канцэрт «чорных авечак» у Варшаве;
Кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
💬 «Група захопу са шчытамі ламала дзверы ў кватэры маці-адзіночкі»
Марына Зялёная (гэта спартовы псеўданім) - двухразовая чэмпіёнка свету па тайскім боксе. Уцякла ад пераследу на радзіме з сынам-дашкольнікам.
☝️ У Грузіі падалася на міжнародную абарону, а пакуль чакае рашэння, стварыла спартовы праект «Гамарджоба-Прывітанне», а таксама праводзіць трэнінгі і майстар-класы па самаабароне для жанчын.
Пагутарылі з Марынай пра спорт як спосаб змагання з агрэсіяй, пра асаблівасці атрымання прытулку ў Грузіі да і пра простае штодзённае
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
🚗 Беларусы актыўна куплялі аўтамабілі ў сакавіку
За мінулы месяц было прададзена 3460 аўтамабіляў, з іх 3205 — легкавыя. Адзін з фактараў гэтага росту — уведзеныя з 1 красавіка змены ў вылічэнні ўтылізацыйнага збору на аўтамабілі, якія ўвозяцца ў Беларусь.
☝️ Таксама зʼявілася тэндэнцыя росту долі продажаў электрамабіляў. Па выніках сакавіка яна склала 5,4 %, у 2023 годзе яна была толькі 1,9 %
💁 Кіроўца атрымаў штраф за продаж месца ў чарзе на мяжы
У Берасці кіроўцу аштрафавалі на 1200 рублёў за «незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць» (арт. 13.3 КаАП), заўважыла @mediazona_by ў сюжэце тэлеканала «Беларусь-4».
Мужчына ехаў на ўласным аўтамабілі, заняў месца ў чарзе і размясціў аб'яву аб продажы месца ў чарзе. На абвестку адгукнуўся супрацоўнік падатковай. Перадаў кіроўцу $150 і тут жа склаў пратакол
📌 Нагадваем, апошнія пару содняў на выездзе з Беларусі ў бок Польшчы сабраліся вялізныя чэргі. Час пераходу мяжы можа займаць амаль 24 гадзіны
📷 Ілюстрацыйнае
Новы скандал вакол беларуса ў Варшаве: ён можа працаваць на рэжым
У размове на радыё «Рацыя» Вячаслаў назваў сябе ўдзельнікам пратэстаў, а гаспадыні жытла – нават ветэранам-каліноўцам. Тым часам, выданне «Новы час» выявіла, што мужчына працуе на беларускія спецслужбы.
🤔Ці можа ён быць лукашэнкаўскім шпіёнам? Пачытайце пра беларуса, якому ўжо перасталі верыць і што было ў выдаленым інтэрв'ю:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
У Беларусі будуць судзіць Фёдара Шведава — экс-зорку «Што? Дзе? Калі?»
Мужчыне пагражае да васьмі гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмізму». Суд адбудзецца 15 красавіка ў Горадні, паведамляе @nashaniva
Каманда Фёдара адгуляла восем сезонаў і скончыла ў 2020-м. Сам гулец атрымаў Вялікую хрустальную саву ў 2017-м. Таксама вядома, што ў яго ёсць жонка і трое дзяцей.
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Сітуацыя на Блізкім Усходзе ўсё больш нагадвае патавую
Праз VPN
Пратэсты ў Ізраілю супраць Нэтаньягу, Іран хоча пачаць новую вайну і апошняе папярэджанне Байдэна: разабраліся, што адбываецца цяпер на Блізкім Усходзе.
🔺Беларусаў у Польшчы гвалтоўна высяляюць з дому
Праз VPN
«Стань на калені і цалуй мне руку за тое, што жывеш у мяне». Дзіўная гісторыя беларускай сямʼі, якая жыла пад Варшаваю.
🔺Навошта прапаганда здымае «відэа» з палітвязнямі?
Праз VPN
Рэжым Лукашэнка ўжо двойчы прадэманстраваў палітвязняў, якія раней знаходзіліся ў інфармацыйнай блакадзе. Ці азначае гэта спробу пачаць дыялог? Эксперты маюць іншы адказ.
#рэпрэсіі Асноўнае за 4 красавіка
🔻 Радыё «Свабода» даведалася пра стан здароўя Марыі Калеснікавай;
🔻 Рыгора Кастусёва прааперавалі і адправілі ў камеру;
🔻 У Беларусі затрыманы дзве асобы за садзейнічанне праваабаронцам;
🔻 У Ветцы затрымалі шматдзетную маці Ганну Малантаеву;
🔻 За ўдзел у пратэстах затрыманы жыхар Берасця Яўген Мельнічук;
🔻 У Гомлі на 15 содняў арыштавалі начальніка Праектнага інстытуту «Гомельгіпразем»;
🔻 Яшчэ 13 чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі;
🔻 Мінімум 32 палітзняволеныя ў сакавіку выйшлі на волю па заканчэнні тэрміну;