😡Беларусь ўдзельнічае ў вывазе рапсу з акупаваных тэрыторыяў Украіны
Беларускія расследвальнікі разам хакерамі і ўкраінскімі журналістамі раскрылі назвы кампаніяў і прозвішчы замяшаных у шматмільённым бізнесе, які супярэчыць міжнароднаму гуманітарнаму праву.
Распавядаем, што пра гэта вядома.
Беларуса, якому Швецыя адмовіла ў прытулку, затрымалі па вяртанні на радзіму
Мужчына прыбыў у Швецыю з маці два гады таму пасля ўдзелу ў пратэстах 2020 года. У заяве на прытулак яны пазначылі, што ў Беларусі на іх завялі крымінальную справу. Але міграцыйная служба Швецыі адхіліла іх прашэнні, і на мінулым тыдні іх дэпартавалі. Гэтую гісторыю паведамляе Sveriges Radio. Мужчыну арыштавалі на мяжы, пра лёс маці не паведамляецца.
У 2022 годзе больш за 100 беларусаў папрасілі прытулку ў Швецыі, але толькі траім надалі статус уцекача.
💸 Колькі каштуе здзек з палітвязняў у Беларусі?
«Праз некалькі дзён, седзячы пераважна на падлозе ў ЦІПе, я ператварылася ў падабенства чалавека. Было дзіка холадна, восень, і ў нейкі момант адна з гэтых аліментшчыц прынесла мне проста на сабе са звалкі шкарпэткі, якія адкапала ў смецці, і кофту. І я гэтаму была вельмі радая»
«Там працаваў адзін садыст. Мабыць, каб нас канчаткова псіхалагічна дабіць, ён начамі на поўную гучнасць уключаў аўдыязапіс з крыкамі кацянятаў, з якіх здзекуюцца. Яны нема мяўкаюць і крычаць — і чуць гэта невыносна. Аднойчы я была там на мяжы. У мяне нават збіўся сардэчны рытм, я стала губляць прытомнасць»
◾️Колькасць ахвяраў у гатэлі «Аўрора» ў Крывым розе ўзрасла да 4 чалавек
Ратаўнікі дасталі з-пад завалаў целы яшчэ 2 асобаў. Пошукава-выратавальныя працы завершаныя.
Такім чынам, праз «прылёт» расейскай ракеты ў гатэль загінула 4 асобы, яшчэ 5 атрымалі раненні.
😧У аўтобусе Менск - Вільня знайшлі кантрабандныя цыгарэты і валюту розных краінаў
Літоўскія памежнікі напачатку знайшлі 80 пачкаў цыгарэтаў у багажніку кіроўы аўтобусу. Пасля яны знайшлі пакет з кантрабанднай валютай.
Там аказалася 500 тыс. расейскіх рублёў, 242 016 туркменскіх манатаў, 9625 гамбійскіх даласі, 200 брунэйскіх сэнсаў і 200 еўраў. Агульны кошт гэтых грошаў складае больш за 70 тыс. еўраў.
У выніку затрымалі таксама аўтобус МАЗ. Паводле факту кантрабанды распачалі дасудовае расследаванне.
💥 #галоўнае за 27 жніўня
✔️ Школьніка асудзілі на тры гады калоніі за ілжывае паведамленне пра выбух у Астравецкім раёне
✔️ Расея перакінула 30 тысяч вайскоўцаў у Курскую вобласць з-за аперацыі Украіны
✔️ Украіна правяла паспяховыя выпрабаванні балістычнай ракеты ўласнай распрацоўкі
✔️ У Расеі на аўтамабільнай трасе знайшлі парэзанае цела беларуса
✔️ Уначы на тэрыторыю Беларусі заляцелі 6 дронаў-шагэдаў
✔️ Дзярждэп ЗША прапануе $ 2,5 млн за інфармацыю пра беларуса Уладзіміра Кадарыя
✔️ У Беларусі прайшоў «таемны» суд за шпіянаж
✔️ У справе аб забойстве беларускі Лізы ў Варшаве прызначылі дату папярэдняга паседжання суда
💥Мільярды даляраў на руйнаванне жыццяў
26 жніўня адбылася адна з наймацнейшых і дарагіх атакаў Расеі па тэрыторыі Украіны. Было выпушчана больш за 100 ракетаў і амаль столькі ж беспілотнікаў тыпу «Шагэд».
Паглядзіце, якія вынікі ў гэтых абстрэлаў☝🏻
🚣🏻Падзея, якая ў Менску ўжо стала летняй традыцыяй
Сёння цэнтр сталіцы зноў затапіла☝🏻
🤷♀️ Дзярждэп ЗША прапануе вялізныя грошы за інфармацыю пра беларуса. А ён у беларускай турме
У сакавіку 2023 года Уладзімір Кадарыя быў экстрадаваны ў Беларусь з Кыргызстана на запыт беларускіх уладаў. Яшчэ ў 2008 годзе на яго была заведзеная крымінальная справа ў рамках артыкула «крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі».
У дэталях гэтай заблытанай гісторыі спрабаваў разабрацца «Белсат». Пачытайце!
🧐Што цяпер будзе з «Тэлеграмам»?
Пакуль стваральнік мэсэджэра затрыманы, каманда працуе, а збояў не назіраецца. Але ці будуць нейкія змены ў мадэарацыі кантэнту і як гэта паўплывае на карыстальнікаў у Беларусі?
Разбіраемся ў нашым відэа.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻 Лукашэнку, нібыта, прапанавалі перайсці на бок Украіны
🔻 Уварванне беларускага войска ва Украіну малаімавернае, заявілі ў Інстытуце вывучэння вайны
🔻 Расея працягвае паветраныя атакі Украіны. Дроны залятаюць і ў Беларусь
🔻 Рэжысёр Андрэй Гнёт аспрэчвае сваю экстрадыцыю ў Беларусь
🔻 Папулярнасць «Тэлеграму» расце пасля таго, як яго заснавальніка Паўла Дурава затрымалі ў Францыі
🔻У ЗША ў Цэнтры марскога жыцця Аляскі ратуюць асірацелае дзіцянё ціхаакіянскага маржа
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😲🦊Ліса самастойна прыйшла ў Гарадзенскі заапарк
Што яна там рабіла? Глядзіце ў відэа.
Супрацоўнікі заапарку кажуць, што лісы паступова ператвараюцца ў сінантропаў. Гэта азначае, што жывёліны прыстасоўваюцца да жыцця пабач з чалавекам.
«Ператварыла» адміністрацыйную справу ў крымінальную адной рыскай
Жыхарка аграгарадка Берэсцейскага раёна прадставіла на працы даведку з ІЧУ, каб пацвердзіць, што адбывала пакаранне і не магла працаваць. Аднак працадаўца засумняваўся ў праўдзівасці дакумента і адправіў яго на экспертызу.
Выявілася, што ў даведцы лічба «3» была выпраўленая на лічбу «9». Такім чынам, жанчына, якая знаходзілася ў ІЧУ 13 дзён, «працягнула» сваё прабыванне на шэсць.
У дачыненні да жанчыны распачалі крымінальную справу за падробку дакументаў.
🤨 Instagram дызайнера Уладзіміра Цэслера прызналі «экстрэмісцкім»
Таксама ў спіс трапіла нашая група ў Facebook «Хата Белсату».
У спісе ад Мінінфармацыі яшчэ з’явіліся старонкі ў сацыяльнай сетцы «Х» былога чальца АПКБ Валера Кавалеўскага («Valery Kavaleuski») і палітыка Валерыя Цапкалы («Valery Tsepkalo»).
Поўны спіс папаўненняў чытайце на нашай старонцы
🛵 Найбуйнейшае ў свеце ралі скутэраў
Каля 10 000 машын разам з гоншчыкамі і пасажырамі ☝️
❓ Ці можа Лукашэнка адвярнуцца ад Расеі?
❓ У абмен на што беларускія добраахвотнікі пагадзіліся б адпусціць беларускага дыктатара?
☝️ «Белсат» спытаў пра гэта прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету па абароне Вадзіма Кабанчука – і атрымаў нечаканы сцэнар «супрацы» з Аляксандрам Лукашэнкам. Пачытайце!
🤔 На мяжы з Беларуссю параненыя двое польскіх жаўнераў. Мігранты тут не пры чым
Няшчаснае здарэнне адбылося ўчора ўвечары каля вёскі Нова-лука (Падляскае ваяводства): падчас перадачы зброі ў ходзе змены заставы былі зроблены некантралюемыя стрэлы са службовай зброі, у выніку якіх у нагу быў паранены жаўнер.
На месцы здарэння вайскоўцу надалі першую медычную дапамогу, а потым верталётам даставілі ў больніцу ў Беластоку.
У інцыдэнце таксама пацярпеў іншы жаўнер з таго ж падраздзялення, які быў паранены ў палец рукі. Аказаўшы першую дапамогу на месцы здарэння, жаўнер быў дастаўлены ў бальніцу ў Гайнаўцы для аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі.
Аператыўнае камандаванне паведаміла, што жыццю абодвух жаўнераў нічога не пагражае. Сем'і пацярпелых былі праінфармаваныя аб няшчасным выпадку і атрымалі псіхалагічную дапамогу.
◽️Ён быў аператарам у пуле Лукашэнкі, а потым стаў ягоным асабістым ворагам праз тое, што паказваў праўду
28 жніўня 1972 года нарадзіўся Дзмітрый Завадскі, беларускі журналіст і аператар. Ад кастрычніка да траўня 2000 года ён працаваў у Чачэніі разам з Паўлам Шараметам, а ў ліпені знік без вестак.
Распавядаем пра жыццёвы шлях Завадскага, паглядзіце!
🔻У Растоўскай вобласці гарыць нафтабаза
Губернатар рэгіёну Васіль Голубеў заявіў, што ўзгаранне адбылася пасля атакі БПЛА. Паводле яго, 4 дроны былі збітыя каля 3:00 ночы. Губернатар заяўляе, што пацярпелых няма, а пагроза распаўсюду агню на суседнія дамы адсутнічае.
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺«Нарошчванне беларускіх войскаў уздоўж украінскай мяжы мае хутчэй характар інфармацыйнай аперацыі»
Аналітыкі ISW не бачаць прыкмет для ўцягнення беларускіх войскаў у ваенныя дзеянні ва Украіне.
🔺Заробкі растуць, а кошты растуць удвая хутчэй
Параўналі цэны ў Беларусі тры гады таму і цяпер.
🔺Як атрымаць від на жыхарства ў Польшчы
«Белсат» прапануе тэкст для тых, хто яшчэ не разумее, што рабіць і якія інструкцыі шукаць.
#штопачытаць
📲Што рабіць, калі начальнік турбуе ў пазапрацоўны час?
Рашэнне знойдзена, але не ў Беларусі. Хацелі б, каб і ў нашай краіне было так? ⤴️
⚽️ Так званая «камісія па памілаванні» разглядзела звароты футбалістаў, якія асудзілі гвалт сілавікоў у 2020 годзе
Спецкамісія на чале з генпракурорам Беларусі Андрэем Шведам дазволіла футбалістам Станіславу Драгуну і Андрэю Хачатурану вярнуцца ў спорт. Яны нібыта «шчыра раскаяліся» за «памылкі» 2020 года.
З паведамлення Мінспорту вынікае, што Станіслаў Драгун і Андрэй Хачатуран самі падалі звароты ў камісію Шведа.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чарговыя залёты дронаў у беларускую паветраную прастору
🔸Беларусь удзельнічае ў вывазе рапсу з акупаваных тэрыторыяў Украіны
🔸 Новыя прынцыпы арганізацыі харчавання закрануць усе школы ў Беларусі
🔸 Дураву працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Kk8NBCgSV7c
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🇺🇦 Паглядзіце, якую атмасферную інсталяцыю стварылі ў гэтым годзе ўкраінцы на фестывалі Burning Man, які праходзіць у пустыні Блэк-Рок у амерыканскім штаце Невада
Читать полностью…💁♂️ Віза хутка скончыцца, а вы не ведаеце, што зрабіць, каб застацца ў Польшчы?
«Белсат» сабраў парады (і антыпарады) па легалізацыі ў краіне-суседцы.
Чытайце ўважліва і не рабіце памылак!
❗️ Стала вядома, калі адбудзецца папярэдняе паседжанне суда па справе забітай у Варшаве беларускі Лізы
Судовы працэс у справе паляка Дор’яна С. Распачнецца 24 кастрычніка. Пра гэта «Белсату» паведаміла прэс-сакратарка акруговага суда Варшавы Анна Ляшчыньска.
Папярэдняе (падрыхтоўчае) пасяджэнне прызначанае для планавання ходу працэсу і парадку выканання асобных працэсуальных дзеянняў. Гэта яшчэ не фактычны пачатак суда.
Хутчэй за ўсё, суд будзе закрытым. У такіх справах у Польшчы закрытасць аўтаматычная — у інтарэсах пацярпелых і іхных сваякоў.
💱 Курсы валютаў на 27 жніўня
Рост еўра і долага — ужо амаль тэндэнцыя. А яшчэ сёння нечакана падрос і расейскі рубель. А гэта значыць, што беларускі аслаб да ўсіх валютаў.
#курсывалютаў
☝️ «Беларускі гаюн»: 6 шахедаў заляцела на тэрыторыю Беларусі мінулай ноччу
Расейскія дроны-камікадзэ заляталі ў паветраную прастору Беларусі з боку Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцей Украіны.
Заход шахедаў у нашую краіну пацвердзіў таксама і камандуючы ВПС Украіны Мікалай Палішчук, які паведаміў, што адзін з ударных дронаў перасёк мяжу з Беларуссю.
Ускосна пацвярджае факт заходу дронаў-камікадзэ ў нашую краіну і беларуская авіяцыя: знішчальнік з Баранавічаў, які быў узняты каля 00:15, вярнуўся назад толькі ў 02:00 і ўжо ў 02:45 зноў падняўся ў неба.
Рэйтынг Telegram вырас пасля затрымання Паўла Дурава
Загрузкі Telegram на iOS павялічыліся на 4%. Цяпер аплікацыя займае 2-е месца па спампоўванні сярод сацсетак у ЗША, а ў Францыі, дзе быў затрыманы Дураў, увайшла ў топ-3 па ўсіх катэгорыях.
Партал TechCrunch тлумачыць рост папулярнасці Telegram цікаўнасцю да асобы Паўла Дурава.
Другі дзень запар Расея ладзіла масаваны абстрэл Украіны
Паветраная трывога была аб'яўленая амаль ва ўсіх абласцях Украіны.
🔺У Крывым Розе ракета патрапіла ў гатэль «Аўрора». Як мінімум 2 чалавекі загінулі, яшчэ 5 атрымалі раненні. Пад заваламі дагэтуль могуць знаходзіцца 2 асобы. n
🔺У Запарожжы і вобласці ў выніку абстрэлаў загінулі як мінімум 3 чалавекі.
🔺Выбухі былі чутны ў Кіеве, на Хмельніччыне, у Сумах, на Ровеньшчыне.