🎨 «Кожнае дзіцё – мастак. Цяжкасць у тым, каб застацца мастаком, калі ты вырас»
Гэтую фразу прыпісваюць Пабла Пікаса. І яна вельмі добра пасуе гэтаму хлопчыку ☝️
А ягоная маці вырашыла: чаму б не манетызаваць талент сына? Такім чынам яна клапоціцца пра ягоную будучыню.
👀 Болей навінаў пра людзей, што клапоцяцца пра будучыню (не толькі сваю, але і ўсёй планеты) – у свежым выданні «Навінаў з будучыні» на канале «Белсат LIFE»
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лукашэнка зноў з візітам у Пуціна. А той сёння святкуе дзень народзінаў
🔸Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі прапанаваў абвесціць 2025-ты «Годам беларускай мовы»
🔸Выпускнікі масава адмаўляюцца адпрацоўваць па размеркаванні
🔸Гадавіна нападу ХАМАС на Ізраіль
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🦠 Навукоўцы з Такійскага універсітэта ў камені ўзростам 2 млрд гадоў знайшлі жывыя мікраарганізмы
Каменная парода была здабытытая ў ПАР на глыбіні каля 15 метраў.
Мікробы знаходзіліся ў запоўненых глінай шчылінах пароды, што выключыла магчымасць іх пранікнення звонку.
У даследаванні гаворыцца, што далейшае вывучэнне знойдзеных мікраарганізмаў можа даць новыя дадзеныя для пошуку жыцця ў аналагічных умовах на іншых планетах.
☝️ Да гэтага, самымі старымі жывымі арганізмамі лічыліся мікробы ўзростам каля 100 млн гадоў, знойдзеныя на дне Ціхага акіяна.
💁🏻♂️ Вайсковыя дроны над Беларуссю – чаму яны прылятаюць у нашу краіну і як ратавацца, каб вас не зачапіла выбухам?
Беспілотнікі тыпу «Shahed», якія РФ актыўна выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны, ужо амаль тры месяцы рэгулярна «наносяць візіты» ў паветраную прастору РБ.
Пераважна ўсё абмяжоўваецца «транзітам» з Расеі ва Украіну альбо назад, аднак здараюцца і выбухі, як нядаўна ў Калінкавічах.
Паслухайце, што кажуць нашыя эксперты па гэтай тэме ☝️
🫤 «Цэнзура не дала нам прагаласаваць за вашу стужку»
У Беларусі не паказалі ўкраінскі фільм пра пачатак вайны «Мама» у рамках праграмы міжнародны фестывалю кароткаметражак Manhattan Short, які прайшоў з 27 верасня па 6 кастрычніка.
Пытанне чаму прыбралі фільм, беларускі бок проста праігнараваў.
🎥 Manhattan Short Film Festival - адзін з самых буйных фестываляў кароткаметражных фільмаў у свеце. Праходзіць штогод у канцы верасня-пачатку кастрычніка. На працягу тыдня ў гледачоў ёсць магчымасць паглядзець 10 фільмаў-фіналістаў і выбраць пераможцу шляхам галасавання.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Лукашэнка паляцеў у Маскву
✔️Пажар у гандлёвым цэнтры Менску
✔️П'яны мужчына здзейсніў напад з пісталетам на запраўку
✔️Нідэрланды перадалі Украіне знішчальнікі F-16
✔️Гарыць нафтабаза расейцаў у акупаваным Крыме
✔️У гадавіну нападу тэрарыстаў ХАМАСу на Ізраіль ЦАГАЛЬ ударыў па вайсковых аб'ектах у Газе і Ліване
✔️Распачаўся «Нобэлеўскі тыдзень»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😡 «Яму пагражалі пасадзіць суседзяў і родных, калі ён не падпіша прызнанне віны»
Былы палітвязень, які сядзеў у калоніі «Воўчыя норы», распавёў «Зеркалу» пра ціск на Сцяпана Латыпава:
«У яго, груба кажучы, усё цела ў парэзах. Ён мне распавядаў, за што яго пасадзілі, і казаў, што яму пагражалі пасадзіць суседзяў і родных, калі ён не падпіша прызнанне віны. Таму ён так паступіў-што называецца, ні сабе, ні ім. І ён працягваў там так рабіць, таму што яго пачалі душыць, саджалі ў ШЫЗА, ПКТ.»
«Калі хтосьці парэжацца, у любым выпадку павінна прыехаць праверка, даведацца, чаму, як чалавек гэта зрабіў. Начальніку будзе мінусік. А начальнік на пенсію крыху раней хоча і з добрай сумай. Навошта яму гэта? - тлумачыць былы палітвязень. - Таму прыйдзецца дамаўляцца, нейкія лісты прапускаць, сустрэчы дазваляць.»Читать полностью…
🙈 Наша улюбёная рубрыка «Крынж дня»: у Мікашэвічах прайшлі «Дажынкі-2024»
Навінка гэтага года - выстава «Першы ў рэгіёне». Як піша Белта, выстава «прымеркаваная да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі».
Лукашэнка і асабіста наведаў мерапрыемства:
«Я прыехаў сёння сюды, і планую пабываць ва ўсіх абласцях, каб нізка кланяцца вам і дзякаваць вам, дарагія нашы працаўнікі вёскі.»
💱 Курсы валютаў на 7 кастрычніка
Долар падрос амаль на 2 капейкі. Рубель і еўра патаннелі.
#курсывалютаў
❗️ Частка беспілотнікаў, запушчаных 7 кастрычніка Расейскай Федэрацыяй у бок Украіны, заляцелі на тэрыторыю Беларусі праз Украіну
▪️У 23:30 ад украінскага Любеча ў напрамку Хойнікаў (што здарылася з дронай далей – невядома).
▪️У 04:08 у напрамку Хойнікаў, пазней развярнуўся на ўкраінскі Славутыч.
▪️08:34 у напрамку Мазыра – пазней развярнуўся на ўкраінскую Прыпяць.
Да таго ж у бок украінскага Вышгарада зайшоў «шагэд» з Беларусі – ці быў ён запушчаны з тэрыторыі або проста зрабіў манеўр над нашай краінай, не ўдакладняецца.
⚡️У Менску гарыць надабудаваны гандлёвы цэнтр на вуліцы Скрыпнікава
На месцы працуе МНС. Бліжэйшыя дамы зацягнутыя моцным плотным дымам.
UPD: Пажар зліквідаваны. Паводле папярэдняй інфармацыі МНС, пацярпелых няма. Прычыны пажару высвятляюцца.
🤦♀️ Гомельскія прапагандысты абурыліся пазовам праваабаронцы і цяпер хочуць пазбавіць беларусаў замежжа магчымасці зваротаў да дзяржорганаў
У ліпені 2024 года «Гомельская праўда» апублікавала пасквіль у дачыненні да Леаніда Судаленкі, піша выданне Флагшток. Праваабаронца звярнуўся да газеты з патрабаваннем апублікаваць абвяржэнне і прынесці публічныя выбачэнні яму і яго сям'і. Не атрымаўшы пажаданага, Судаленка адправіў пазоў у суд Чыгуначнага раёна Гомля.
Аднак і там пазоў праваабаронцы застаўся без разгляду, быццам бы праз тое, што заява была адпраўленая па электроннай пошце.
Прапагандыст з «Гомельскай праўды» пад нікам Іван Смірноў лічыць, што такая практыка павінна прымяняцца да ўсіх «беглых» і што права звяртацца да дзяржорганаў павінна быць не ва ўсіх:
«Мяркую, час пазбавіць беглых экстрэмістаў магчымасці адпраўляць свае фількіны граматы з-за бугра. Фармальна звароты змагароў не супярэчаць заканадаўству, аднак на самой справе іх мэта - перашкаджаць нармальнай працы дзяржаўнай сістэмы, а атрыманыя адказы яны перакручваюць, спрабуючы ачарніць уладу і службовых асобаў»Читать полностью…
📍На вялікай нафтабазе ў Феадосіі адбыўся выбух у выніку атакі дронаў
Выбухі ў Феадосіі прагучалі прыблізна ў 4:30 паводле мясцовага часу. Відавочцы пачалі публікаваць у сацсетках відэа пажару, які быў бачны нават з населенага пункта Кіраўскае, які знаходзіцца за 25 кіламетраў ад месца здарэння.
Выбух пацвердзіў кіраўнік адміністрацыі Феадосіі Ігар Ткачэнка.
Феадасійскі марскі нафтавы тэрмінал лічыцца адным з найбольш буйных на паўвостраве.
📸Фота ілюстрацыйнае
💥 #галоўнае за 6 кастрычніка
▫️У нямецкага дэпутата, які выкарыстоўвае працу палітвязняў, пачаліся праблемы.
▫️Беларуска ўзнавіла Нясвіжскі замак у відэагульні.
▫️Лукашэнку хочуць даць падатковыя льготы пасля таго, як ён складзе паўнамоцтвы.
▫️Леанарда ДыКапрыё пайшоў ваяваць на баку Расеі, але ёсць нюанс.
▫️Святлана Ціханоўская павіншавала настаўнікаў з прафесійным святам.
▫️Яшчэ аднаго ўкраінскага горада больш няма.
▫️Сілавікі затрымалі сына галоўнага трэнера хакейнага «Дынама».
▫️На Гомельшчыне стварылі новы музычны ўчастак трасы.
▫️Мядзведзеў нагадаў Лукашэнку пра магчымасць прымянення ядравай зброі па Кіеву.
📷 Фота тыдня: лясны пажар у Грэцыі, смяротны ўраган у ЗША, эскалацыя на Блізкім Усходзе
Напрыканцы чарговага тыдня сабралі нашу традыцыйную фотападборку.
Болей кадраў ПА СПАСЫЛЦЫ
🙈 «Каб яму дапавялі, што ў паветры знаходзяцца дроны, то ён бы наогул нікуды не ўзлятаў»
Спыталі экспертаў, што адбываецца ☝️
🏆 Журы прэміі Анемпадыстава на лепшую кніжную вокладку абвясціла доўгі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду
У спісе – 19 намінантаў – як вядомыя мастакі і дызайнеры, так і ананімныя.
👉 Хто ўвайшоў у доўгі спіс чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🕯 Гадавіна нападу «Хамасу» на Ізраіль: падзеі 7 кастрычніка ў фотаздымках
Год таму з нападу палестынскага руху «Хамас» на Ізраіль пачаўся найбуйнейшы ўзброены канфлікт на Блізкім Усходзе за апошнія паўстагоддзя.
Згодна з дадзенымі Цагаль ноччу 7 кастрычніка 2023 года па тэрыторыі Ізраілю было запушчана каля 2500 ракет. Падчас нападу баевікі забілі 1189 чалавек, у тым ліку 815 грамадзянскіх, паранілі 7500 чалавек і захапілі ў закладнікі 251 чалавека ў закладнікі. Праз год вайны ў палоне ў сектары Газа застаюцца 97 чалавек.
📌 Наталля Радзіна падчас выступу на Форуме свабоднай Расеі паведаміла, што беларусы ніколі не марылі пра ўз’яднанне з Расеяй
Радзіна падкрэсліла, што ў выпадку з Беларуссю трэба казаць не пра дэкаланізацыю, а дэакупацыю. Рэдактарка сайту «Хартыя'97» на прыкладах паказала, што цягам сваёй гісторыі нашая краіна мела куды больш працяглы перыяд існавання па-за межамі расейскага ўплыву, у той час як суседзі з усходу ўвесь час намагаліся скарыць нашыя землі і падпарадкаваць іх сабе.
👉 Падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
😢 За «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы» Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады пазбаўлення волі
Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Зянковіча ўжо тройчы судзілі паводле крымінальных артыкулаў і перавялі на турэмны рэжым. Агулам ён знаходзіцца за кратамі амаль 3,5 года.
Паводле праваабаронцаў, на палітвязня ўвесь час аказваецца ціск, у яго моцна пагоршылася здароўе. На знак пратэсту Зянковіч некалькі разоў трымаў галадоўку.
😡 Некалькі месяцаў таму з невядомых прычынаў яго перавялі ў СІЗА КДБ. А ў верасні БТ паказала фільм, дзе моцна схуднелы Зянковіч расказвае, як у 2021 годзе нібыта хацеў «захапіць уладу».
#рэпрэсіі
🧐 «Выміранне, страта краіны. Гэтым шляхам паслядоўна ідзе сённяшняя ўлада»
Гэта ўрывак кандыдацкай прамовы Ганны Канапацкай. А цяпер яна зноў збіраецца на выбары.
Паглядзіце, як гэта каментуе яе былы паплечнік ☝️
Святлана Ціханоўская хоча прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці за здзейсненыя злачынствы ў Міжнародным судзе ААН
Пра гэта беларуская дэмакратычная лідарка выказалася ў інтэрв’ю выданню «Голас Амерыкі»:
«Мы хочам выкарыстоўваць міжнародныя механізмы – Міжнародны крымінальны суд (ICC), Міжнародны суд ААН (ICJ), каб прыцягнуць Лукашэнку і яго паслугачоў да адказнасці. Гэтыя інструменты даволі марудлівыя, але мы паслядоўныя ў сваім падыходзе і спадзяёмся, што вельмі хутка пачнём адмысловае расследаванне гэтых злачынстваў»
☝️ У Беларусі ўсе эканамічныя праблемы вырашыць Электрарубель
☝️ А Беларусфільм стаўся вытворцам высокарэйтынгавых фільмаў
Не верыце? Ну то паглядзіце новы выпуск праграмы «Атмасфера» з Аляксандрам Кныровічам.
🤔 Беларусь уваходзіць у тройку найбуйнейшых пастаўшчыкоў азотных угнаенняў у Польшчу
У першым паўгоддзі 2024 года яна саступала толькі Расіі і Германіі, але апярэджвала Літву, Алжыр, Венгрыю, Нідэрланды, Казахстан і Нігерыю, піша Позірк.
Што тычыцца калійных угнаенняў, іх найбуйнейшымі пастаўшчыкамі на польскі рынак у першым паўгоддзі сталі Германія, Расія, Канада.
Адсутнасць Беларусі ў гэтым спісе, звязаная з дзейнымі еўрапейскімі санкцыямі.
☝️ Польскія прадстаўнікі галіны ўгнаенняў папярэджваюць, што далейшае павелічэнне імпарту з Расеі і Беларусі можа прывесці да выцяснення айчынных вытворцаў з рынку.
🤩 Выдуманыя масты з банкнотаў еўра вырашылі зрабіць сапраўднымі
1 студзеня 2002 года Еўрабанк выпусціў новую валюту - Еўра. Дызайн банкнотаў распрацаваў дызайнер Роберт Каліна. На іх ён адлюстраваў розныя масты ў розных архітэктурных стылях, як сімвал сувязі паміж Еўропай і ўсім светам.
🏗 Пачынаючы з 2011 года, па ідэі галандскага дызайнера Робіна Стама ў родным горадзе Каліны было пабудавана сем мастоў, намаляваных на банкнотах еўра.
😳 Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Крутой прапануе зрабіць 2025-ы Годам беларускай мовы
На думку чыноўніка, у Беларусі расце папулярнасць навучання на беларускай мове і існуе вялікі запыт на навучанне па-беларуску:
«Мы з нашым міністрам адукацыі абмяркоўваем, можа быць, неяк больш ярка паказаць тыя навучальныя ўстановы, якія праводзяць навучанне толькі на беларускай мове»
🤦♀️ У Валожыне паставілі памятную табліцу, дзе з трох моваў памылак няма толькі ў расейскай
На таблічцы каля скульптурнай групы «рабін і паэт» памылкі зробленыя ў надпісах на беларускай мове і на іўрыце, заўважыла Спадчына.
У беларускім перакладзе замест слоў «група» напісалі «гурт», а замест «рабін» — «раввін».
🙈 А ў перакладзе на іўрыт надпіс увогуле зроблены злева направа, як у еўрапейскіх мовах, а павінна быць справа на лева.
Добрага панядзелку, дарагія чытачы!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔹«Гармоны сэксуальнасці блакуюць гармоны стрэсу»
Сэксолаг Зоя Прышывалка пра каханне ў эпоху армагедона і пра тое, як быць, калі партнёр(ка) у турме.
🔹Яшчэ адзін «добры паляк» Лукашэнкі
Польскі навуковец ездзіць у Беларусь і наракае на русафобію ў Польшчы. «Белсат» зацікавіўся персонай доктара Ежы Дарыюша Келбовіча. Вось, што мы даведаліся.
🔹Наступствы ўрагану ў ЗША і катастрофа парома ў Конга
Паказваем галаўныя падзеі тыдня ў фотаздымках.
#штопачытаць
🇰🇿 Жыхары Казахстану вырашалі на рэферэндуме, ці будаваць у краіне атамную электрастанцыю
Прэзідэнт Такаеў мяркуе, што будаўніцтвам у выпадку ўхвалення рашэння на галасаванні павінен займацца міжнародны кансорцыум.
💁🏻♂️ Нагадаем, што ў Беларусі атамную электрастанцыю пабудавалі без рэферэндуму, а ў якасці партнёра абралі Расею.
Чытайце болей ПА СПАСЫЛЦЫ
⌨️ Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
💁♂️ Падказваем, дзе знайсці галоўныя навіны адным пастом: для гэтага мы стварылі дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзеяў (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia, калі гэта для вас бяспечна
#галоўнае