💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Дэталёва разбіраем механізм, што можа дапамагчы прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці ў Гаазе
🔸Ганна Канапацкая зноў гатовая ісці на «выбары»
🔸Рэха вайны над Беларуссю: працягваем назіраць за тым, як у нашу краіну залятаюць (і выбухаюць) дроны
🔸Марафон салідарнасці скасаваны. Ці будзе нешта замест яго?
Далучайцеся да эфіру ⤵️
😊 А што добрага адбывалася на тыдні?
Мы ж не толькі пра палітыку і рэпрэсіі пішам. Сабралі навіны, якія яшчэ і ўздымаюць настрой:
🔅 Беларускія дзеці ў Польшчы стварылі мультфільм пра гісторыю Беларусі
🔅 Музыкі з гурта «NaviBand» сталі лаўрэатамі прэміі «За Свабоду думкі» імя Васіля Быкава
🔅 Аніматар з Менску скарыў тыкток
🔅 Для рэпрэсаваных беларусаў падрыхтавалі спіс бяспечных і небяспечных для паездак краінаў
🔅 Літва перадала ў Міжнародны суд у Гаазе дакументы па злачынствах рэжыму Лукашэнкі
🔅 У тэатры на Мангэтане прэзентавалі спектакль, галоўную ролю ў якім грае беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна
🔅 Беларускі серыял трапіў на польскую стрымінгавую платформу
🔅 У свеце стала на адну каціную пароду болей
🤕 Вось гэтага паляка Лукашэнка дакладна любіць
Ён прафесар, называе сябе «здаровым палякам», выступае ў Беларусі кажа пра «таталітарызм у Польшчы». А біяграфія ў яго ў разы цікавейшая, чым у Чэчкі і Шмыта.
Здаецца, расце новая зорка для прапаганды. Хто гэта — пачытайце ў нашым новым расследаванні ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Як пры ўсім гэтым стрэсе займацца сэксам?
Сябры, пра такія тэмы мы пішам не часта, але сёння прапануем вам цікавае інтэрв'ю з адказамі на самыя далікатныя пытанні. У гэтым нам дапаможа сэксолаг Зоя Прышывалка, якая шмат гадоў кансультуе па праблемах адносінаў і сэксу, і праводзіць тэрапіі.
У нашым вялікім матэрыяле вы даведаецеся, як зноў кахаць, чаму сэкс лечыць, як уратаваць адносіны пасля турмы, а таксама шмат іншага. Пачытайце! ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Мядзведзеў нагадаў Лукашэнку пра магчымасць прымянення ядравай зброі па Кіеву
Гэтак ён пракаментаваў прапанову ўкраінскага дэпутата перанесці вайну на тэрыторыю Беларусі.
«У Менску будзе поўнае права звярнуцца да Расеі па дазвол на выкарыстанне размешчанай у Беларусі тактычнай ядравай зброі», — заявіў Мядзведзеў.
Нагадаем, нядаўна дэпутат Вярхоўнай Рады Алег Дунда прапанаваў перанесці вайну на тэрыторыю Беларусі.
Яшчэ аднаго ўкраінскага горада больш няма
Здымкі Ваўчанска цяпер і да вайны.
Ваўчанск знаходзіўся ў Харкаўскай вобласці на мяжы ў Расеяй. Фатографы Канстанцін і Улада Ліберавы апублікавалі кадры з дрона. А мы знайшлі гэтыя месці на Google maps, каб вы маглі ўявіць як месца выглядала раней.
❤️ Святлана Ціханоўская павіншавала настаўнікаў з прафесійным святам
«Я ведаю, як цяжка часам бывае з дзецьмі. Але я ганаруся вашай здольнасцю слухаць і чуць дзяцей – і даводзіць кожнаму беларусу і кожнай беларусцы, што яны з’яўляюцца Асобамі».
«Ідэалогія і палітыка запоўнілі школы – і гэты ціск не дае вольна дыхаць і творча падыходзіць да працы.
«Але я захапляюся вамі, бо, нягледзячы ні на што, вы працягваеце адукоўваць дзетак. Даяце ім падтрыманне і не дазваляеце падмяняць месцамі дабро і зло. Тлумачыце, што прасіць прабачэння, калі памыляешся, – гэта праява сілы, а не слабасці, а дапамагаць тым, хто апынуўся ў бядзе, – чалавечнасць, а не геройства», – падкрэсліла Ціханоўская.
Адзін чалавек у Беларусі будзе плаціць менш падаткаў
🤔 Здагадаліся, хто?
Урад унёс прапанову аб падатковых льготах для «былога прэзідэнта» краіны. Гэта яшчэ адзін пункт у так званым пакеце гарантый для Лукашэнкі.
Якія менавіта льготы яму плануюць даць – невядома.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Украінскіх дзяцей выхоўваюць як будучых салдат Расеі
Забарона мовы, ухваленне вайны і нянавісць да Украіны — як у Беларусі "аздараўляюць" вывезеных дзяцей з акупаваных рэгіёнаў — чытайце на сайце (праз VPN).
🔺У Беларусі ўзмацняюцца рэпрэсіі перад «выбарамі»
На снежань і студзень сілавікі плануюць выкарыстоўваць «першыя» і «другіям спісы для рэпрэсій. Што гэта азначае — чытайце праз VPN.
🔺Рэжым плануе выдаткаваць на міліцыю і суды 5,344 мільярда рублёў у 2025 годзе
Разабралі планы бюджэту на наступны год і здзівіліся размеркаваннем грошай. Спачатку паглядзице, колькі на абарону, а потым на медыцыну і адукацыю. Розніца велізарная. Чытайце праз VPN.
📍Сёння – 88 гадоў з дня народзінаў найвыбітнейшага чэшскага палітыка сучаснасці Вацлава Гавэла
Гавэл ператварыў посткамуністычную Чэхію ў тую дэмакратычную дзяржаву, якой мы ведаем яе цяпер. Сярод іншага ён быў і сябрам Беларусі ды падкрэсліваў, што месца нашай краіны – у еўрапейскай сям'і народаў.
👀 Глядзіце (і слухайце), якім прыгадвае Вацлава Гавэла палітык і журналіст, «дэпутат незалежнасці» Сяргей Навумчык.
🤡 Кіраўнік Чачэніі цяпер яшчэ і «ганаровы будаўнік Расеі»
Кадыраў атрымаў гэты знак за «шматгадовую працу ў галіне будаўніцтва». У сваім выступе ён пахваліўся, што нібыта павялічыў тэмпы ўзвядзення жылля да мільёнаў квадратных метраў у год.
Нагадаем, ягоны сын, Адам Кадыраў, не адстае ад бацькі: у 16-гадовага хлопца ўжо 11 узнагарод і высокая пасада — старшыня службы бяспекі цэлага рэгіёну.
МАЗы гараць, а пад Менскам памірае рыба — што на гэта адкажуць чыноўнікі?
Андрэй і Вольга Павукі звязаліся з «слугамі народу» і атрымаўся гарачы дыялог. Высветлілася, што спакою ім не даюць... краіны Балтыі!
Чаму — глядзіце ў новым выданні «Шухер-шоу»: youtu.be/-8UJRJtDIiQ
Украінскі дэпутат выказаўся пра вайсковую аперацыю ў Беларусі
Алег Дунда, чалец Вярхоўнай Рады, параўнаў паход ЗСУ у Курск з паходом на тэрыторыю Беларусі. Паводле яго, перамагчы ў вайне можна толькі за межамі Украіны. «Белсат» узяў у дэпутата каментар:
«Гэта нявыгадная для Украіны вайна. Трэба пераносіць і біць там, дзе Расейская імперыя максімальна слабая. Мая кропка погляду – важна пераносіць не толькі на тэрыторыю Бранска і Курска, але і ў Беларусь. Я глыбока ўпэўнены – калі зойдзем адносна невялікімі падраздзяленнямі ў Беларусь, беларуская армія складзе сваю зброю. А гэта вялікі ўдар пад дых Маскве».
🐘 У Тайландзе ратуюць ад паводкі нацыянальных жывёлаў
У адной з паўночных правінцыяў узровень вады падняўся так, што яе цяпер па калена (сланам). Патануць у такой сітуацыі сланы не могуць, а вось здабываць сабе ежу для іх становіцца амаль немагчыма.
Глядзіце, як адбывалася эвакуацыя ☝️
«Важна пераносіць вайну не толькі на тэрыторыю Бранска і Курска, але і ў Беларусь»
Гэткую думку выказаў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алег Дунда на «XIII Форуме свободной России», які цяпер праходзіць у Вільні.
Паводле яго, выйграць вайну пад Вуглядарам немагчыма, але можна на тэрыторыі Расеі ці Беларусі. Паслухайце!
🥔 Назаві тры восеньскія месяцы па-беларуску – атрымай мех бульбы
Такую «акцыю» правёў у цэнтры Магілёва адзін з блогераў. Аднак высветлілася, што знайсці пераможцу ў такім конкурсе – задача не з простых.
Глядзіце, чым усё скончылася ☝️
Сілавікі затрымалі сына галоўнага трэнера «Дынама»
Як піша Трыбуна, Мікіта Квартальнаў ужо трое содняў знаходзіцца за кратамі. Ягоны бацька, расеец Дзмітрый Квартальнаў, трэніруе менскі хакейны клуб «Дынама».
Паведамляецца, што ў Мікіты быў канфлікт з гендырэктарам клуба.
😊 Беларуска ўзнавіла Нясвіжскі замак у відэагульні
Атрымалася вельмі міла!
Такую прыгажосць яна зрабіла ў інды-гульні Tiny Glade, дзе можна займацца будаўніцтвам і афармленнем ландшафтаў. Там няма супернікаў ці выжывання — гульцы проста ствараюць прыгожае.
📉 За тры гады колькасць настаўнікаў у Беларусі скарацілася на 8 тысяч
Прычым гэта афіцыйныя звесткі Белстату, якія могуць быць заніжанымі.
Сёння педагогі адзначаюць сваё прафесійнае свята. Аднак у Беларусі гэтае свята, як то кажуць, «са слязьмі на вачах».
👀 Паглядзіце наш сюжэт з гэтай нагоды!
🎵 «Песняры» цяпер будуць будзіць кіроўцаў
На Гомельшчыне стварылі новы музычны ўчастак трасы, які грае мелодыю ансамбля «Песняры». Такі тып дарогі дапаможа кіроўцам не заснуць за рулём.
Гэтае ноў-хаў працуе дзякуючы спецыяльнай разметцы: лініі нанесены так, што падчас руху аўтамабіля ствараецца гукавы эфект.
Думаем, што папулярнасць гэтага ўчастка трасы хутка ўзрасце.
Уявіце сабе: 2040 год, Лукашэнка ўсё яшчэ пры ўладзе, а кожны беларус ходзіць з «Лукафонам» у кішэні
Гучыць страшна, але менавіта гэта здаецца марай цяперашняга рэжыму. Цікава, а як адрозніваюцца ўяўленні пра будучыню ў Беларусі і ў прагрэсіўных краінах?
Вось якая розніца атрымалася: youtu.be/45voW3CKOqM
😨 Леанарда ДыКапрыё пайшоў ваяваць на баку Расеі?
На шчасце, не. А вось яго расейская копія — так. Раман Бурцэў лічыцца адным з самых падобных людзей да галівудскай зоркі. Яго часта здымалі ў рэкламах, запрашалі на тэлебачанне і нават пра яго пісалі замежныя медыя.
Цяпер стала вядома, што Раман падпісаў кантракт з расейскай арміяй.
Ад нямецкага дэпутата, які выкарыстоўвае працу палітвязняў, у шоку нават ягоная партыя
«Нанесены ўрон нашаму іміджу велізарны», — так пракаментавала «Альтэрнатыва для Германіі» дзеянні Ёрга Дорнаў ў Беларусі. Аднапартыйцы вырашылі ўвогуле дыстанцыявацца ад яго.
Ёрга папрасілі даць тлумачэнні, чаму на яго плантацыях працуюць палітвязні, але ён адмовіўся, бо «упарты і скрытны».
Нагадваем, раней стала вядома, што беларусы, асуджаныя па палітычных матывах, збіраюць цыбулю на беларускіх плантацыях немца Ёрга Дорнаў. Як пазней высветлілася, ягоны бізнэс звязаны з асяроддзем Лукашэнкі.
💥 #галоўнае за 5 кастрычніка
▫️Польшча сёлета пачне будаваць умацаванні з мінамі на мяжы з Беларуссю.
▫️Украінскі дэпутат выказаўся пра вайсковую аперацыю ў Беларусі.
▫️Лукашэнка збіраецца павялічыць рэпрэсіі перад «выбарамі».
▫️З'явіліся планы рэжыму на бюджэт 2025. Размеркаванне сродкаў выклікае пытанні.
▫️Затрыманаму ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць новымі артыкуламі.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸«Перадвыбарчая» прамова Лукашэнкі на «Дажынках»
🔸Болей выдаткаў на сілавікоў і суддзяў. Апублікаваны праект бюджэту РБ на 2025 год
🔸Польшча пачне будаваць умацаванні з мінамі на мяжы з Беларуссю
🔸Глядзім, што прэзентуюць на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🫠 Перажываеце, што занадта доўга сядзіце ў сваім пакоі за кампом, не выходзячы на вуліцу?
Мяркуем, у вашым выпадку не ўсё так страшна. Гэты індус прасядзеў у добраахвотным зняволенні шмат дзясяткаў гадоў.
Глядзіце, як ён выглядае цяпер ☝️
😡 Затрыманаму ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць новымі артыкуламі
Раней яго затрымалі сілавікі і катавалі за малітвы аб хутчэйшым завяршэнні вайны. Цяпер рэжым абвінавачвае святара ў «злачынствах супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых».
Паводле @christianvision, гэта не першыя такія пагрозы супраць прадстаўнікоў каталіцкай царквы, але іх дагэтуль не могуць даказаць. Такі ціск выкарыстоўваюць дзеля разбурэння рэпутацыі.
#рэпрэсіі
🤔 Хочаце паглядзець, як размеркаваўся бюджэт на 2025-ы?
Калі так, то асцярожней — ад колькасці мільярдаў на ваенку можа стаць дурнавата. А калі параўнаць гэтыя лічбы з сацыяльнай сферай — лепей прысесці.
Пачытайце, як рэжым плануе падзяліць грошы на наступны год ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Польшча сёлета пачне будаваць умацаванні з мінамі на мяжы з Беларуссю
Праект называецца «Шчыт Усход» і будзе складацца з супрацьтанкавых «вожыкаў», ліній абароны і мінных палёў на некаторых участках. Будаваць такое ўмацаванне будуць брытанскія і амерыканскія войскі, Польшча і краіны Балтыі.
«Напрыканцы гэтага года распачнем будаўніцтва першых элементаў шчыту на паўночнай і ўсходняй межах Польшчы», — заявіў намеснік Мінабароны Польшчы Цэзары Томчык.
Праект плануюць завяршыць да 2028 года, а каштаваць ён будзе каля 2,5 мільярдаў долараў. Такі «Шчыт» таксама пабудуюць і на мяжы з Расеяй.
💬«Утрымлівае ўладу не проста дыктатар і узурпатар, а ўладу ўтрымлівае крымінальнік»
🔹Што Лукашэнка сам падказаў дэмсілам падчас выступу 17 верасня?
🔹Вярнуць легітымнасць ад беларускага грамадства — галоўнае для Лукашэнкі
Пра гэта кажа Арцём Брухан, намеснік кіраўніка НАУ і аналітык.
Цалкам новае выданне «ПраСвет» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️