😮 У кроку ад смерцяў: F-16 ледзь не разбіўся ў натоўп людзей
Рэакцыя пілота ўратавала сотні жыццяў падчас авіяшоў у Турэччыне. Паглядзіце гэты эпічны момант!
Як гэта пракаментаваў сам пілот, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😡 З украінскіх дзяцей рыхтуюць літаральна будучых салдатаў Расеі
Забарона мовы, ухваленне «СВА» і параўнанне «Вялікай Айчыннай» з вайной ва Украіне — пачытайце, праз што праходзяць украінскія дзеці, якіх тысячамі вывозяць з акупаваных рэгіёнаў ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Пінская драма: тэст на ДНК здзівіў усіх
Бацька трох дзяцей адмовіўся плаціць аліменты з-за сумневаў у сваім бацькоўстве. Яны з жонкай зрабілі тэст і даведаліся незвычайную праўду. Што там здарылася — чытайце на сайце (праз VPN)
🔺Мінімум 10 гадоў турмы, калі не памруць: такія прысуды атрымліваюць асобы з ордэрам на арышт ад Гаагі
Цяпер і Лукашэнка можа папоўніць такую кампанію. Узгадваем лёс тых злачынцаў, якія трапілі ў міжнародны вышук (праз VPN)&
🔺Дуэт «NaviBand» стаў лаўрэатам прэміі імя Васіля Быкава
Прачытайце, каму яшчэ ўручалася гэтая прэмія. Вы дакладна ведаеце гэтых беларусаў (праз VPN).
#рэпрэсіі Асноўнае за дзень
▪️Франак Вячорка трапіў у кдбэшны спіс «тэрарыстаў».
▪️Сілавікі затрымалі жанчыну за відэа падзення «шагеду» ў Калінкавічах.
▪️Максім Знак ужо год адзін сядзіць у памяшканні камернага тыпу.
▪️Па «справе Мачулішчаў» асудзілі 12 чалавек. Прысуды да 25 гадоў калоніі.
▪️ТГ-канал палітолага Валерыя Карбалевіча прызналі «экстрэмісцкім».
▪️Былога заўзятара «БАТЭ» затрымалі за татуіроўку.
▪️За здымку ваеннай тэхнікі ў Лоеве затрымалі мужчыну.
▪️Украінца і двух беларусаў будуць судзіць у Гомелі за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве».
▪️Менчука пачалі судзіць за «падрыхтоўку да ўдзелу ў ваенных дзеяннях».
▪️Палітвязню Сяргею Раманаву дадалі яшчэ два гады зняволення.
🤩 Джарэд Лета запрасіў на сцэну вулічнага музыку
Лідар гурта 30 Seconds to Mars сустрэў яго падчас прагулкі па Рызе
Паглядзіце!
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 КДБ затрымаў жыхарку Калінкавічаў «за супрацу з экстрэмісцкімі рэсурсамі»
🔸"Кашалёк" Лукашэнкі Аляксандр Зайцаў зоймецца вытворчасцю кандытарскіх вырабаў
🔸 Літва ўводзіць забарону на паездкі ў Беларусь асобам, якія працуюць з сакрэтнай інфармацыяй
🔸 Гісторыі ўкраінцаў, якія пабывалі ў расейскім палоне
🔸 Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць АльфаБанку. Як яны адаб’юцца на кліентах?
🔸 Сёння — Сусветны дзень абароны жывёлаў і 120 гадоў з дня народзінаў мастачкі беларускага паходжання Надзі Лежэ
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🔥 Сапраўдныя зоркі могуць быць проста побач
Паглядзіце на гісторыю звычайнага школьнага прыбіральніка ☝️
«Праца ў McDonald's — гэта 100% эксплуатацыя людзей!»
Беларус пачаў працаваць у польскім McDonald's, але хутка зразумеў, што гэта невыносна. Хлопец сышоў і цяпер піша кнігу, каб раскрыць усю падводныя камяні гэтай працы.
Колькі можна зарабляць, з якога «дна» пачынаецца першы дзень і ці варта называць «Мак» рабствам? Былы супрацоўнік распавёў, што адбываецца за кулісамі фастфуду ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻КДБ затрымаў жыхарку Калінкавічаў за відэа з «Шагедам».
🔻Франака Вячорку дадалі ў спіс «тэрарыстаў».
🔻Былы палітвязень, які выйшаў на волю, распавёў пра Максіма Знака.
🔻Колькасць настаўнікаў у Беларусі за тры гады скарацілася на 8 тысяч.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.
😳Рэжым шукае новы шлях абыходу санкцыяў праз Азербайджан?
Нядаўна прэм'ер-міністр гэтай краіны сустрэўся з Лукашэнкам.
Што яны маглі абмяркоўваць, глядзіце ў нашым відэа.
#️⃣Калі могуць арыштаваць Лукашэнку?
Нечакана для ўсіх Літва падала дакументы супраць яго ў Міжнародны крымінальны суд. Лукашэнка ж у той самы час са скуры вылазіць, каб даказаць сваю легітымнасць. Для праграмы «ПраСвет» каментуе Арцём Брухан, намеснік кіраўніка НАУ і аналітык.
Яшчэ тэмы з новага выдання праграмы «ПраСвет» з Юліяй Лабанавай⤵️
🔹Ці дапамогуць замежныя дыпламаты?
🔹Марк Рутэ – на чале НАТО. Ці зменіць кірунак Паўночнаатлантычны альянс з новым кіраўніком?
🔹Чаго чакаць Украіне?
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
Долар і расейскі рубель таннеюць, а вось еўра падаражэў на капейку
Такія навіны курсаў валютаў на 4 кастрычніка.
#курсывалютаў
Максім Знак ужо год адзін сядзіць у памяшканні камернага тыпу
Пра гэта распавёў былы палітвязень, які адбываў тэрмін у Вяцібы, адной з найбольш жорсткіх калоніяў. Там сядзіць і Максім Знак.
«Калі я быў у ШІЗА, то па вентыляцыі меў зносіны з чалавекам, які прадставіўся Максімам Знакам. Ён сказаў, што год сядзіць адзін у ПКТ і, што адзіночнае зьняволеньне маральна даецца яму цяжка, але ён трымаецца.
Адміністрацыя калоніі разумела, што сітуацыя сур'ёзная. І неўзабаве да Знака падсадзілі чалавека не з ліку палітвязняў»
Нагадваем, Максіма Знака асудзілі на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за адвакацкую дзейнасць. З лютага 2023 года ён застаецца пад вартаю ў «Віцьбе» у рэжыме інкамунікада.
Забіты прадстаўнік акупацыйнай улады Запарожскай вобласці
Невядомыя падклалі выбухоўку пад яго аўто. Машына з ім выбухнула пасля пачатку руху.
Андрэй Кароткі, так завуць загінулага, быў дэпутатам мясцовых саветаў і кіраваў аховай захопленай Запарожскай АЭС. Ён загінуў у больніцы.
Паводле ўкраінскага боку, Кароткі ладзіў ваенныя злачынствы і рэпрэсіі супраць украінцаў падчас расейскай акупацыі.
Пінская драма: вынікі тэста ДНК здзівілі ўсіх
Жанчына з Пінска хацела спагнаць з былога мужа аліменты на траіх дзяцей, але той зрабіў сенсацыйную заяву — ён не бацька. Што паказаў тэст — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Лукашэнка збіраецца павялічыць рэпрэсіі перад «выбарамі»
Паводле @nashaniva, на нарадах перад сілавікамі паставілі задачы «прафілактаваць» усіх, хто можа пратэставаць. Абапірацца будуць на «першыя» і «другія» спісы (асуджаныя / не прыцягваліся да адказнасці па палітычных матывах).
Да першых спісаў пачнуць прыходзіць ужо ўвосень.
«Калі ў чалавека ў тэлефоне няма падпісак — падпісаць. Калі трэба — прынесці сцяг і сфатаграфаваць у кватэры», — кажуць крыніцы выдання.
Найбольш інтэнсіўныя рэпрэсіі чакаюцца на снежань — студзень. Таксама будуць праверкі на прадпрыемствах.
#рэпрэсіі
Праваабаронцы: 14000 цывільных украінцаў утрымліваюцца ў расейскім палоне
Тыя, хто вызваліўся, распавялі свае гісторыі на канферэнцыі АБСЕ ў Варшаве. Прыводзім словы жыхара Кіеўшчыны Вадзіма, які прапіў у палон:
«Расейцы зайшлі да мяне ў дом і знайшлі ў тэлефоне фатаграфію дамбы – часткі дамбы ірпіньскай помпавай станцыі, дзе я працую. Яны сказалі: гэты нам патрэбны – і забралі мяне».
Як распавядае ўкраінец, салдаты скруцілі мужчыну і забралі з сабой на допыт. Тым, хто адмаўляўся гаварыць, завязвалі вочы, звязвалі рукі-ногі і жорстка збівалі. З асаблівай жорсткасцю каралі тых, хто гаварыў па-ўкраінску.
«Моцна білі нават за тое, калі праскокваюць украінскія словы, якіх яны не разумеюць. Збівалі, а потым ізноў прымушалі размаўляць па-расейску», — распавядае Вадзім.
Гісторыі палонных збіраюць, каб пазней прыцягваць вінаватых да адказнасці на міжнародным узроўні за злачынствы супраць чалавечнасці. На жаль, цывільных вярнуць дадому вельмі складана, бо абмены магчымыя толькі для ваеннапалонных.
💥 #галоўнае за 4 кастрычніка
▫️Музыкі з гурта «NaviBand» сталі лаўрэатамі прэміі «За Свабоду думкі» імя Васіля Быкава.
▫️У Расеі загарэліся адразу дзве нафтабазы пасля атакаў дронаў.
▫️На Гомельшчыне верагодна выбухнуў «Шагед».
▫️Забіты прадстаўнік акупацыйнай улады Запарожскай вобласці.
▫️Лукашэнка зноў уключыў «міратворца» і раскрытыкаваў вайну.
▫️У Польшчы затрымалі беларуса са зброяй Другой сусветнай вайны.
🐻❄️ Ці любіце вы марозіва так, як любяць яго палярныя мядзведзі?
Паглядзіце, як выглядае гэты смаколік і як яго робяць.
🤔 Беларусаў у Беларусі становіцца ўсё меней
Чаму так здарылася і як гэта выправіць? Глядзіце ў відэа ад нашай праграмы «Атмасфера».
🔻 «Гэтая жанчына не здзейсніла ніякага злачынства»
Мацвей Купрэйчык, прадстаўнік ініцыятывы «BELPOL», падзяліўся меркаваннем пра жанчыну на будынку якой камера запісала падзенне дрона-камікадзэ
😳 У Польшчы затрымалі беларуса са зброяй Другой сусветнай вайны
Паліцыя горада Атвоцк заявіла, што затрыманы 35-гадовы грамадзянін Беларусі, у якога былі цыгарэты без акцызаў і савецкае зброя ППС. Цяпер яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Суд змясціў затрыманага пад нагляд паліцыі. У яго канфіскавалі пашпарт і забаранілі выезд з краіны. Раённая пракуратура распачала расследаванне.
Сябры, мы шукаем чалавека, які з пэўных прычынаў не праходзіў абавязковага размеркавання
Калі гэта пра вас, калі ласка, напішыце ў наш чат-бот @edytorBLST. Гэта цалкам ананімна.
❗️Па «справе Мачулішчаў» асудзілі 12 чалавек
Самы вялікі прысуд — 25 гадоў калоніі завочна ўкраінцу Мікалаю Швецу. Яго вызвалілі ў чэрвені па абмене з Украінай. Астатнім прысудзілі ад 2,3 года да 15 гадоў.
Падсудных абвінавачвалі па 11 крымінальных артыкулах, сярод якіх «акт тэрарызму» і «здрада дзяржаве».
Разам з Мікалаем яшчэ 6 «фігурантаў» атрымалі завочныя прысуды. Яны таксама трапілі пад абмен і цяпер ва Украіне. Па прысуды астатнім пакуль невядома.
🤡 Лукашэнка зноў уключыў «міратворца» і раскрытыкаваў вайну
Самаабвешчаны, выступаючы ў аграгарадку Парахонск, заявіў, што хоча мірна суіснаваць з Украінай, а вайну ва Украіне назваў «катастрофай».
«Мы ніколі не ініцыявалі ніякае супрацьстаянне. Ні ў якім разе. Што такое вайна? Гэта катастрофа.
Вы не хвалюйцеся, мы не збіраемся ваяваць з украінцамі. І яны не хочуць з намі ваяваць. Мы будзем рабіць усё, каб суіснаваць з Украінай мірна», — заявіў Лукашэнка.
Ён таксама паўтарыў свой любімы лозунг, што «не дапусціць вайны ў Беларусі». Тым часам, учора ў Калінкавічах выбухнуў «Шагед». За відэа выбуху (на ім можна было пачуць толькі гук), КДБ ужо арыштавала мясцовую жыхарку.
Мінімум 10 гадоў турмы, калі дажывуць — такія прысуды выносяць вінаватым паводле рашэння МУС ў Гаазе
Цяпер і Лукашэнка можа папоўніць шэрагі міжнародных злачынцаў. Пачытайце, у якой кампаніі ён можа апынуцца і як склаўся іх лёс пасля ордэра на арышт — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😕 Ці ведаеце вы, што беларусы спажываюць каля 24 літраў моцнага алкаголю на чалавека за год?
Лічба ўражвае, праўда? А гэта толькі паводле афіцыйнай статыстыкі. Акрамя таго, сярод некаторых катэгорыяў людзей застаюцца папулярнымі пладова-ягадныя віна, а лячыць залежных спрабуюць метадамі, больш падобнымі да канцлагерных.
Пра адну з самых значных праблемаў Беларусі распавядаем у нашым сюжэце, паглядзіце!
❗️Сілавікі затрымалі жанчыну за відэа падзення «шагеду» ў Калінкавічах
Арыштам займаліся супрацоўнікі КДБ. Жыхарку Калінкавічаў абвінавачваюць у супрацоўніцтве з «экстрэмісцкімі» рэсурсамі.
Паводле МУС, яна перадала відэаматэрыялы адміністратарам «дэструктыўных тэлеграм-каналаў», чым пасеяла паніку сярод насельніцтва.
Як сцвярждае выданне @flagshtok, першапачаткова відэа з'явілася ў чаце дарожнай дапамогі гораду Калінкавічы.
❗️На Гомельшчыне верагодна выбухнуў «Шагед»
У чатах горада Калінкавічы з'явілася відэа, якое зафіксавала імавернае падзенне беспілотніка. Раней пра гэта заявіў «Беларускі Гаюн».
У Расеі загарэліся адразу дзве нафтабазы пасля атакаў дронаў
Пажар на нафтабазе ў Пермскім краі ахапіў плошчу ў 10 тысяч кв.м. У выніку падзення беспілотніка загарэлася цыстэрна з палівам. Нафтабазу тушылі больш за 60 пажарных.
Таксама ў выніку падзення дрона адбыўся пажар на іншай нафтабазе ў Пермскім краі. Паводле мясцовых уладаў, загарэлася пустая цыстэрна. Ніхто не пацярпеў.