belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

Лукашэнка зноў збіраецца здабываць тоны нафты ў Беларусі

Толькі дзе — не ведае, паабяцаў шукаць. А мы пакуль спыталі экспертаў, колькі часу пройдзе з моманту знаходжання радовішчаў да першых тон. Спойлер: хтосьці можа не дажыць.

Читать полностью…

Белсат

❤️ Павел Латушка адказаў Лукашэнку на прапанову паўдзельнічаць у выбарах 2025 года

«Я гатовы, калі ты спыніш крымінальныя справы супраць усіх беларусаў, якія змагаліся за дэмакратыю і свабоду ў нашай краіне цягам гэтых чатырох гадоў, калі ты адмяніш усе палітычна матываваныя прысуды, вынесеныя ў дачыненні да беларусаў, калі ты забяспечыш міжнароднае назіранне».

Паводле Латушкі, Лукашэнка не адважыцца на такія саступкі:

«Ты [Лукашэнка] нічога не зробіш, бо добра разумееш, што не маеш падтрымкі ў беларускім грамадстве. Я перамагу цябе, Лукашэнка, нават знаходзячыся за мяжой, калі ты зарэгіструеш мяне кандыдатам і забяспечыш незалежнае назіранне за падлікам галасоў. Пераможа не я — Павел Латушка, пераможа беларускі народ.

Беларусы ніколі цябе не выберыць, бо цябе ненавідзяць. Ты — баязлівец, хлус і забойца. Адзінае, у чым ты не схлусіў, хоць сам, вядома, лічыш інакш — у беларусаў будзе новы прэзідэнт»
, — падсумаваў Павел Латушка.

Читать полностью…

Белсат

👆Агарод - не прыкмета старасці. Нават зоркі любяць земляробства!

Калі хвалюйцеся, вырошчваючы кветкі, супакойцеся ды паглядзіце, што вырабляе на сваёй ферме Дэвід Бэкхэм

Читать полностью…

Белсат

Агентку КДБ Дар’ю Астапенка асудзілі на 2 гады і 8 месяцаў

Раней польскія спецслужбы затрымалі беларуску за шпіянаж. Арыштаваная дзяўчына пайшла на супрацоўніцтва са следствам.

Паводле @mkbelarus, з агульнага 2 гады і 8 месяцаў у Астапенкі вылічылі 7-8 месяцаў СІЗА. Зараз яна спрабуе скараціць тэрмін пакарання да паўгода ці года.

Нагадваем, З восені 2023 года Астапенка жыла ў Польшчы і спрабавала наладжваць кантакты з беларускімі актывістамі. Выдала беларуска сябе падчас нецвярозай размовы. Яе таямніцу хутка перадалі польскім спецслужбам.

Читать полностью…

Белсат

Шайгу распавёў, чаму Расея не можа пайсці на перамовы з Украінай

«Пакуль мы не выкінем іх [ЗСУ] з нашай тэрыторыі, мы, натуральна, ні пра якія перамовы з імі гаварыць не будзем», — сказаў Шайгу ў інтэрв'ю расейскім прапагандыстам.

Паводле экс-кіраўніка мінабароны, у ЗСУ нібыта было «жаданне захапіць Курскую атамную станцыю», каб «ажыццявіць ядзерны тэрор», але ў іх не атрымалася.

Таксама чыноўнік сцвярджае, што была прапанова Украіна да Расеі спыніць удары па інфраструктуры, атамнай энергетыцы і суднаходстве. Пуцін, быццам, пагадзіўся, але пасля ўкраінскі бок страціў цікавасць да перамоваў і пачаў аперацыю ў Курскай вобласці.

Прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў адрэагаваў на гэтае выказванне Шайгу і адзначыў, што «ніякіх дакладных дамоўленасцей не было».

Читать полностью…

Белсат

Задайце пытанні героям нашага наступнага выдання!

А мы праверым іхныя адказы на дэтэктары хлусні.

Паліграф у праграме «Шчыра кажучы» будуць праходзіць спікер Каардынацыйнай рады, палітолаг Андрэй Ягораў і кіраўніца ініцыятывы «Честные люди» Алена Жываглод.

Чакаем вашых пытанняў на электронны адрас: scyrakazucy@proton.me

Читать полностью…

Белсат

🤡 Вось так цяпер агітуюць галасаваць за Лукашэнку

«Вам может нравиться Александр Григорьевич, вам может не нравиться. С точки зрения политики и особенностей экономики это совершенно вторично»

Паслухайце, як прапагандысты прымушаюць моладзь выбіраць самаабвешчанага на акцыі «Беларусь адзiная» 9 верасня ў менскім Палацы спорту. Таксама школьнікаў і студэнтаў заклікалі весці працу ў сваіх сацсетках.

Читать полностью…

Белсат

🥲 Ідэолаг Мінабароны заявіў, што Захад шпіёніць у Беларусі праз пакемонаў

Калі дакладней, праз гульню Pokemon GO. Паводле вайскоўца, дадатак нібыта дапамагаў збіраць звесткі пра авіябазу ў Мачулішчах.

«Гадоў дзесяць таму Pokemon GO была вельмі папулярная. Уключаеш камеру, дапоўненая рэальнасць, і шукаеш нейкіх пакемонаў. Дзе было больш за ўсё пакемонаў у той час?

На тэрыторыі 50-й авіяцыйнай базы, дзе ўзлётна-пасадачная паласа, дзе шмат ваеннай тэхнікі. Ці гэта не разведвальная інфармацыя?»


Колькі менавіта было пакемонаў на авіябазе, ідэолаг не пракаментаваў.

Читать полностью…

Белсат

🫥 «Грузія адмовіла ў прытулку майму шасцігадоваму сыну»

Беларускай спартоўцы Марыне Зялёнай і ейнаму маленькаму сыну, у якога скончыўся пашпарт, адмовілі ў палітычным прытулку ў Грузіі з фармулёўкай: «вы адпавядае крытэрам Жэнеўскай канвенцыі аб правах уцекачоў, але не падыходзіце з пункту гледжання Службы дзяржаўнай бяспекі Грузіі».

Гэты выпадак у Грузіі не адзіны нядаўна Грузія адмовіла ў прытулку праваабаронцу Раману Кісляку. Паразмаўлялі з імі пра становішча беларусаў у Грузіі.

Пачытайце (з Беларусі - праз VPN)!

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 9 верасня

✔️ Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што ля мяжы з Украінай знаходзіцца 4,4 тысячы беларускіх вайскоўцаў

✔️ Лукашэнка чакае «значнага прагрэсу» ў адносінах з Паўночнай Карэяй

✔️ Беларусы старэйшыя за 60 гадоў могуць падаць дакументы на польскую гасцявую візу без папярэдняй рэгістрацыі

✔️ Паўднёвая Карэя афіцыйна пашырыла пералік абмежаванняў на экспарт у Беларусь і РФ

✔️ Раману Пратасевічу адмянілі штраф у 24, 5 мільёна рублёў, дзякуючы чаму ён змог паляцець у Дубаі

✔️ Польскія службы выявілі кібер-групу, якая працавала на інтарэсы беларускіх і расейскіх уладаў

✔️ Улады Літвы распрацуюць Нацыянальны план масавай эвакуацыі насельніцтва

✔️ Хто ён, імаверны пераемнік Лукашэнкі?

✔️ Цяпер можна будзе заражаць свой смартфон ад капелюша

✔️ Серыял «Працэсы» стаў фіналістам італьянскага фестывалю «Prix Italia»

✔️ 9 верасня 2001 адбыліся першыя выбары прэзідэнта пры Лукашэнку. Узгадваем, як гэта было

Читать полностью…

Белсат

👰‍♀️ Што можа здарыцца, калі тваё вяселле супадае са святам горада?

Паглядзіце ў нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

♟ Адзіны кандыдат з апазіцыі і абнародаваны кампрамат на дыктатара

9 верасня 2001 адбыліся першыя выбары прэзідэнта пры Лукашэнку.

Узгадваем, як гэта было ☝️

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Дзяржсакратар Савету бяспекі Аляксандр Вальфовіч распавёў сваю версію падзеяў на беларуска-украінскай мяжы

🔸 У Польшчы спынілі дзейнасць дыверсійнай групы, якая здзяйсняла кібератакі на польскую інфраструктуру з тэрыторыі Беларусі

🔸 Лукашэнка павіншаваў Кім Чэн Іна з Днём утварэння КНДР і выказаў спадзеў на супрацу ў сферы эканомікі. Ці ёсць на што спадзявацца?

🔸 Кіберпартызаны атрымалі дакументы аб выдатках на стварэнне хостынгу «videobel.bу». На што выдаткуюць мільёны і ці будзе гэта эфектыўна

🔸 Беларусь акутала дымам ад лясных пажараў

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🤔 З міністраў у пастаўшчыкі медабсталявання?

Магчыма такі кар’ерны рост здарыўся ў былога міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча.

Некаторы час «прапаў з радараў», а цяпер зноў аб’явіўся ў Беларусі, сцвярджае тэлеграм-канал медыкаў «Белые халаты»:

«Да нас трапіла непацверджаная інфармацыя пра тое, што экс-міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч вярнуўся ў Беларусь і стаў займацца пастаўкай медычнага абсталявання»


Піневіч быў звольнены з паста міністра на пачатку 2024 года. Тады «Белые халаты» адзначалі, што звальненне адбылося не проста так, а па прычыне таго, што ён перайшоў дарогу нейкім «важным людзям».

Читать полностью…

Белсат

🥳 Серыял «Працэсы» стаў фіналістам італьянскага фестывалю «Prix Italia»

1–4 кастрычніка ў Турыне наш серыял «Працэсы» пазмагаецца за галоўны прыз у катэгорыі «Digital fiction».

«Prix Italia» – адзін з самых прэстыжных міжнародных фестываляў у сферы радыё, кіно, тэлебачання і інтэрнэту. У свой час прызы на ім атрымлівалі Фэдэрыка Фэлліні і Іньмар Бергман.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Хочаце разабрацца ў нейкім пытанні? Смела чытайце аналітыку Белсата. Чаму нас? Проста нашыя журналісты у гэтым лепшыя, акурат сёння атрымалі ўзнагароду «Лепшая аналітычная публікацыя»

І яшчэ адну ўзнагароду за вельму крутое відэа (першая месца з усіх незалежных СМІ). Якое — раскажам ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

Кавээншчык Дзмітрый Танковіч выказаўся пра лёс «імперыі Маслякова»

«Пасля ягонай смерці пэўная тэлевізійная эпоха ў Расеі скончылася, але сам КВН «скончыўся ўжо даўно»

Пасля акупацыі Крыму і канфлікту ў Дамбасе, Маслякоў стаў даверанай асобаю Пуціна. Паводле Дзітрыя, гэта і паставіла кропку на гульне.

«Мне б хацелася зразумець: калі Расея бамбавала Харкаў, ці ўспамінаў Масялкоў каманду Харкаўскага авіяцыйнага інстытуту? Калі Расея знішчала цывільныя будынкі ў Запарожжы ці Крывым Розе, ці ўспамінаў каманду “Запорожье — Кривой Рог — Транзит”?»

Былы гулец КВН лічыць, што Маслякоў здрадзіў украінскім гумарыстам:

«Калі мы толькі пачыналі гуляць, памятаю, гэта сапраўды была аб’яднальная рэч, бо там сустракаліся людзі з розных гарадоў, з розных краінаў. Прабачце, можа, прагучыць жорстка, але гэта праўда: Маслякоў здрадзіў вельмі вялікай частцы кавээншчыкаў ва Украіне. Гэта праўда».

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Беларускую моладзь агітуюць галасаваць за Лукашэнку.

🔻Пад Масквой збілі 14 дронаў, ёсць загінулыя.

🔻Праўладную чыноўніцу Іну Галубкову судзяць. Ёй пагражае да 15 гадоў калоніі.

🔻У Віцебску пачаліся вайсковыя зборы.

🔻Сілавікі праводзяць аперацыю на адной з магілёўскіх вуліц.

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.

Читать полностью…

Белсат

🫠 Долар падаражэў на капейку, расейскі рубель патаннеў на две — такая сёння сітуацыя з курсамі валютаў у Беларусі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️Два мільёны долараў за 3000 наведнікаў і відэа з Азаронкам

Менавіта столькі ўлады збіраюцца выдаткаванаць на стварэнне відэахостынгу «videobel.bу», гаворыцца ў раследаванні Кіберпартызанаў. Чыноўнікі ўжо называюць новы сервіс беларускім YouTube.

Навошта ён патрэбны ўладам і ці азначае гэта, што сапраўдны YouTube заблакуюць? Разбіраемся ў нашым сюжэце.

Читать полностью…

Белсат

Уладзімір Зяленскі плануе спыніць вайну ўжо гэтай восенню

«Я пабудаваў план, зыходзячы з таго, што ён можа стаць рэальнасцю дзякуючы нашым партнёрам, а не дзякуючы волі або адсутнасці волі Расейскай Федэрацыі», — каментуе Прэзідэнт Украіны

Які гэта дакладна план — не паведамляецца, але вось што вядома пра яго:

🔸Паводле плану, вайна можа скончыцца гэтай восенню, калі саюзнікі Украіны акажуць дастатковы ціск на Крэмль

🔸Адзін з ключавых элементаў – аперацыя ў Курскай вобласці, дзе Кіеў цяпер кантралюе каля 1300 квадратных кіламетраў.

🔸План утрымлівае эканамічныя прапановы і вызначае ролю Кіева ў міжнароднай архітэктуры бяспекі.

🔸У дакуменце прапісаны захады, якія павінна прыняць Расея для спынення агрэсіі.

🔸У дадатак да плану, Украіна рыхтуе другі саміт міру на канец года, на які можа быць запрошана Расея (дзеля міжнароднага ціску).

🔸Зяленскі перадасць план заходнім партнёрам ужо ў верасні.

Читать полностью…

Белсат

Яна хваліла кожны выступ Лукашэнкі, а цяпер яе судзяць

Інна Галубкова кіравала праўладным саюзам жанчын у Талачынскім раёне. Жанчына ўдзельнічала ў ВНС, ладзіла «дыялогавыя пляцоўкі», дзе неаднаразова адзначала мудрасць Лукашэнкі. Але гэта яе не выратавала.

У пачатку года яе затрымалі за хабар — 3000 рублёў. Цяпер жанчыну абвінавачваюць паводле двух артыкулаў: «атрыманне хабару ў буйным памеры» і «перавышэнне паўнамоцтваў». Інне могуць прызначыць да 15 гадоў калоніі.

Читать полностью…

Белсат

Больш за 140 беспілотнікаў уначы атакавалі Расею

Толькі пад Масквой былі збітыя 14 дронаў, — заяўляе Мінабароны РФ. Найбольшая атака адбылася ў Бранскай вобласці — 72 БПЛА.

Вядома пра загінулую жанчыну, пацярпелых і шматлікія разбурэнні.

Таксама расейскія дроны ноччу спрабавалі атакаваць Кіеў, але былі цалкам знішчаны СПА. Паветраная трывога доўжылася амаль 2 гадзіны.

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹Дроны-камікадзэ ў мірным небе

Апошнім часам ледзь не штодня маніторынгавыя каналы пішуць пра беспілотнікі ў беларускім небе. Вайна аказалася бліжэй, чым падавалася. Як беларусам бараніцца?

🔹«Сітуацыя застаецца напружанай»

Продаж месцаў у чарзе, «улезуны», содні чакання: што адбываецца на мяжы?

🔹«Вярнуўся ў Беларусь і стаў займацца пастаўкай медычнага абсталявання»

Экс-міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч пачаў займацца пастаўкамі медабсталявання?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 9 верасня

🔻 Прыхільніцу Лукашэнкі будуць судзіць паводле трох «пратэставых» артыкулаў пасля прыёму ў Кубракова

🔻 Улады хочуць прызнаць фікцыйнай угоду аб продажы маёмасці палітэмігранткі

🔻 Родныя не маюць звестак пра палітвязня Сяргея Ціханоўскага ўжо цягам 550 дзён

🔻 У Бярозе за ўдзел у пратэстах у калонію адправілі яшчэ чатырох чалавек

🔻 Актывістку сёння пачынаюць судзіць за салідарнасць з палітвязнямі

🔻 Папаўненне «спісу экстрэмістаў»

🔻 У Берасці яшчэ 10 чалавек пачалі судзіць за пратэсты 2020-га

🔻 У Краснаполле за «паклёп на Лукашэнку» судзяць супрацоўніка лясгасу

🔻 Былую палітзняволеную з Гродна пачалі паўторна судзіць па двух крымінальных артыкулах

🔻 Менчука затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту

🔻 У Горадні распачаўся чарговы суд за салідарнасць з палітвязнямі

🔻 Жыхара Чэрыкава асудзілі на 1,5 года калоніі за «паклёп» на Лукашэнку

🔻 На былога палітвязня завялі чарговую крымінальную справу за інтэрв’ю «Белсату»

Читать полностью…

Белсат

🥴 «З улікам таго, што гэтую павязку (бчб) насілі паліцаі, гэта пазорны кусок…»

Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў Віталю Леановічу, грамадскаму дзячу і чальцу «Патрыётаў Беларусі».

Калі вы хочаце пачуць пра «сапраўдную» гісторыю Беларусі, то варта паглядзець гэтую эпічную размову.

👉 Глядзець тут

Читать полностью…

Белсат

😢 Родныя не маюць звестак пра палітвязня Сяргея Ціханоўскага ўжо цягам 550 дзён

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале напісала Святлана Ціханоўская:

«550 дзён без навінаў ад Сяргея. 550 дзён я не ведаю, ці бачыць ён лісты з малюнкамі ад Агніі і Карнея, якія штодня чакаюць тату. Гэты доўгі час без вестак ад яго цягнецца, як адзін бясконцы і балючы дзень»


Беларуская лидарка згадвае, што людзі, якія бачылі Сяргея ў турме, расказваюць, што нават у няволі ён захоўвае сваю непахіснасць.

👉 Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🎩 Цяпер вы зможаце заражаць свой смартфон ад…капелюша

Незвычайны галаўны ўбор Power Hat прадставіла на галоўнай еўрапейскай выставе электронікі IFA 2024 кампанія EcoFlow.

Капялюш з гнуткімі сонечнымі панэлямі дазваляе зараджаць смартфоны і іншыя гаджэты. Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што Power Hat можа зарадзіць смартфон з акумулятарам ёмістасцю 4000 мАг «усяго за 3-4 гадзіны». Для гэтага на ніжняй задняй частцы палёў ўсталяваныя парты USB-A і USB-C.

Power Hat мае клас абароны IP65 і вельмі лёгкі - каля 400 грамаў. Каштуе ноў хаў 129 долараў ЗША.

Читать полностью…

Белсат

🔥 Беларусы выбралі саўндтрэк беларускага лета – 2024

Ім стала песня «Мама» ад гурта Naviband. Трэк набраў найбольшую колькасць галасоў.

На другім месцы гурт Nochy і яго супольны з Leibonik трэк «Бяда». На трэцім — Višniovy tort з песняй «Zima».

Галасаванне за самы круты летні хіт ладзілі платформа «Новая Беларусь» і аўтар YouTube-канала «Міністэрства сепультуры» Аляксандр Чарнуха.

🎧 Паслухаць увесь летні плэйліст можна на YouTube і ў Spotify.

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 Улады Літвы распрацуюць Нацыянальны план масавай эвакуацыі насельніцтва

Яго плануецца падрыхтаваць да пачатку кастрычніка, паведаміла кіраўнік літоўскага МУС Агне Білатайтэ.

«Вайна супраць Украіны працягваецца, краіны нашага рэгіёну падвяргаюцца гібрыдным і дэзынфармацыйным нападам, а дыверсіі – гэта наша новая рэальнасць. Важна адзначыць, што мы знаходзімся на перадавой пазіцыі, таму сёння грамадзянская абарона стала прыярытэтам»

Праца над планам будзе весціся сумесна з Латвіяй і Эстоніяй. На гэтыя мэты краіны будуць запытваць фінансаванне ў Еўрасаюза.

Читать полностью…
Подписаться на канал