🤦 Праводзіць допыт, вочную стаўку і агляд месца правапарушэння будуць… вучні старшых класаў
Гэта новы факультатыў «Гатовы Радзіме служыць!» ☝️
📸 Ракетны ўдар па Харкаве і пратэсты экаактывістаў ва Угандзе
Сабралі для вас галоўнае за тыдзень у фотаздымках.
🔷 «Гэта улада, гэта беспакаранасць, цябе ўсе слухаюцца, ты можаш рабіць усё, што хочаш»
Удзельнік праектаў «ЧынЧынЧэнэл» і «Хай Так» Дзмітрый Есяневіч распавёў «Белсату», чаму ягоныя абяцанні ніколі больш не граць «тупых мянтоў» заканчваліся няўдачай і што сапраўдныя міліцыянты, аказваецца, глядзелі серыял «Працэсы» і нават жартавалі наконт яго падчас затрымання Дзмітрыя.
«У кабінеце ляжыць вялікая папка з «Белсатам» – выявы, здымкі…» – кажа актор, які цяпер знаходзіцца ў бяспецы.
👉 Чытайце інтэрв’ю тут
❤️ «Цярплівасці вам і моцы, каб быць здольнымі даць дзеткам самыя галоўныя веды – як заставацца чалавекам у любых абставінах»
Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём ведаў.
Лідарка пазычыла бацькам цярплівасці і моцы, каб навучыць дзяцей як заставацца чалавекам у любых абставінах і як быць моцнымі, калі цяжкасці здаюцца непераадольнымі.
Узгадала яна і пра асабісты боль:
«А сёння не магу паверыць, што ўжо трэці год наша, такая дарослая Агнія, сама апранае кашулю і закідвае на спіну школьны заплечнік. Невыносна балюча ад таго, што Сяргей не можа ўзяць яе за руку ў такі важны дзень. Не можа падбадзёрыць Карнея, а мне з усмешкай сказаць: “Ты проста паглядзі, якія ж у нас цудоўныя дзеці!”»
📌 На Камчатцы разбіўся верталёт Мі-8. Усе пасажыры загінулі
Усяго 22 чалавекі — тры члены экіпажу і 19 турыстаў, у тым ліку ў фінансавы дырэктар расейскага футбольнага саюзу Арсеній Замяцін.
Кіраўнік Камчацкага краю Уладзімір Соладаў у сваім тэлеграм-канале паведаміў, што верталёт накіроўваўся па маршруце вулкан Вачкажец — аэрадром у сяле Мікалаеўка.
☝️ Паводле крыніцаў ТАСС, верталёт Мі-8 разбіўся, урэзаўшыся ў сопку.
На месцы крушэння верталёта знайшлі целы 17 загінулых.
🤦♂️Школьнікам Беларусі прапануюць факультатывы памежніка, следчага і мытніка
Чыноўнікі зацвердзілі новую праграму «Гатовы служыць Радзіме!». Паводле яе, з падлеткаў будуць рыхтаваць «будучых памежнікаў, мытнікаў і следчых». Мэта такіх заняткаў — фармаванне патрыятызму.
Дзяцей, якія, напрыклад, выберуць факультатыў следчага, навучаць весці допыты і праводзіць вочныя стаўкі. Не абышлося і без зброі — школьнікаў абяцаюць навучыць страляць.
Пакуль такія факультатывы рыхтуюцца для 10-11 класаў.
Расею ноччу атакавалі паўтары сотні дронаў
Беспілотнікі прыляцелі ў 15 расейскіх рэгіёнаў, дзе пашкодзілі дзве ГРЭС у Маскоўскай і Цвярской абласцях, а таксама маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод. Мясцовыя жыхары пішуць пра пажары на прадпрыемствах. Пра пацярпелых не паведамляецца.
Мінабароны Расеі заявіла пра 158 збітых украінскіх беспілотнікаў, 9 з якіх ляцелі ў Маскву і Маскоўскую вобласць.
Украінскія вайскоўцы пакуль не каментуюць сітуацыю.
💥 #галоўнае за 31 жніўня
✔️Расейскі дрон-камікадзэ зноў лётаў праз паветраную прастору Беларусі
✔️Сабралі падборку змяненняў, якія чакаюць жыхароў Беларусі ў верасні
✔️Памёр акцёр Купалаўскага тэатру Георгій Маляўскі
✔️Тры дні − тры золата. Беларускаму плыўцу Ігару Бокаму няма роўных на Паралімпіядзе ў Парыжы
✔️Трактар праваліўся ў фантан у Салігорску. Такое здарылася ўжо не ўпершыню
✔️У Менску на станцыі метро «Магілёўская» памёр пажылы мужчына, а на праспекце Незалежнасці каля будынку КДБ гарэў бус
#рэпрэсіі:
▫️Дзівосы беларускага «правасуддзя»: на завочным судзе дзяржаўны адвакат прызнаў віну за свайго падабароннага
▫️Жыхара Баранавічаў затрымалі за «абразлівыя каментары пра супрацоўнікаў МУС». Напрыклад, ён называў ГУБАЗіК «экстрэмісцкім фармаваннем»
💬 «Калі памірае малады мужчына, 34 гады − з вечара лёг спаць, а з раніцы ўжо халодны − гэта пра што сведчыць? Пра поўную адсутнасць медыцынскай дыягностыкі»
Днямі адзін з былых вязняў калоніі «Віцьба» (лічыцца адной з самых жорсткіх у краіне) расказаў праваабаронцам «Вясны» пра свой досвед знаходжання ў гэтай установе.
У той жа калоніі адбываў пакаранне і гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. Мы запрасілі яго ў наш эфір, каб пачуць і ягоныя сведчанні таго, як жорстка абыходзяцца ў «Віцьбе» са зняволенымі (у першую чаргу «палітычнымі», але не толькі).
Паслухайце!
У Менску на станцыі метро «Магілёўская» памёр пажылы мужчына
Пра гэта піша тэлеграм-канал @minsk_gl. Ён жа публікуе здымак з месца здарэння ад свайго падпісанта.
На месцы працавалі міліцыя і дактары хуткай дапамогі. Інфармацыі пра тое, што стала прычынаю смерці пенсіянера, на гэты момант няма.
⚡️ Паважаныя чытачы, мы стварылі новы канал кантакту з намі
Бо наш стары добры чат-бот часова не працуе 💁🏻♂️
Таму свае паведамленні цяпер можаце скіроўваць сюды 👉 @edytorBLST
🙌🏻 А яшчэ просім падтрымаць наш канал, націснуўшы ➡️ на спасылку (для ўладальнікаў Telegram-прэміум)
💫 Рой дронаў асвятліў неба над Варшавай
Гэта адбылося ў даніну памяці паўстанцам.
Паглядзіце!
🥲 Фантану ў Салігорску зноў не пашчасціла
Яшчэ ў 2021 годзе зімой туды праваліўся трактар. Як вы ўжо здагадаліся, гісторыя паўтарылася.
Калі вы цікавіцеся, чаму па фантане наогул ездзяць трактары, – вы не самотныя 💁🏻♂️
☝️ У Менску на праспекце Незалежнасці гарэла аўто
Палаючы бус знялі непадалёк ад скрыжавання з вуліцай Валадарскага, прыкладна за 100 метраў ад галоўных будынкаў МУС і КДБ.
👕 Пастаўкі ўжыванага адзення з Еўразвязу трапяць пад забарону
У аматараў сэканд-хэнду застаецца месяц, каб закупіцца ☝️
😡 Расея зноў абстраляла Харкаў
Мясцовыя СМІ паведамляюць пра 10 выбухаў, у выніку якіх загарэліся некалькі жылых двароў і будынак супермаркета.
☝️ На дадзены моман вядома пра 41 пацярпелага, сярод якіх 5 дзяцей, паведамляе тэлеграм-канал Алега Сінегубава, кіраўніка Харкаўскай АВА .
😡 БРСМ дамовіўся аб супрацы з гэтак званай «ДНР»
Эксперты мяркуюць, што такія дамовы легалізуюць акупацыю тэрыторыяў Украіны.
Цікава, што афіцыйны Менск нічога не сказаў пра тое, што Магілёўская і Берасцейская абласныя арганізацыі БРСМ падпісалі пагадненні з данецкай грамадскай арганізацыяй «Маладая Рэспубліка» яшчэ напрыканцы жніўня.
👉 Чытаць падрабязней тут
💔 20 гадоў болю і пошукаў справядлівасці…
1 верасня 2004 года ў Расеі адбыўся самы вялікі тэракт у яе сучаснай гісторыі - захоп школы ў Беслане.
Крымінальная справа ўсё яшчэ не закрытая, а імёны адказных за тое, што адбылося так і не названыя...
📌 Расея зазнала самую масавую атаку беспілотнікаў ад пачатку вайны
Мінабароны Расеі сцвярджае, што за ноч «знішчана і перахоплена» 158 беспілотнікаў у 15 рэгіёнах краіны.
У Маскве два БПЛА атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у раёне Капотня. Узнік пажар. Паводле мэра Сяргея Сабяніна, загарэлася «тэхнічнае памяшканне».
👉 Чытаць падрабязней тут
😢 Візавыя цэнтры Польшчы больш не прымаюць заявы на візы праз кур'ера
Пра гэта гаворыцца на сайце VFS Global:
З 1 верасня 2024 года прыём візавых заяў з дапамогай кур'ерскай падачы дакументаў спынены
🇫🇷 Мэр Парыжу вырашыла не прыбіраць кольцы з галоўнага сімвала гораду
«Як мэр Парыжу, рашэнне застаецца за мной, і ў мяне ёсць згода з МАК. Так што так, яны застануцца», – заявіла Ан Ідальго.
Чыноўніца засталася вельмі задаволеная Алімпіядай і тым, як прайшла цырымонія адкрыцця ў Парыжы.
«Я ў захапленні пасля таго, як на працягу дзесяці гадоў нас крытыкавалі і казалі, што гэта будзе пекла. Некаторыя людзі нават рабілі бізнес на нянавісці да Парыжа. Сёння многія людзі кажуць мне, што горад цудоўны», – дадала мэр гораду.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Што варта зрабіць Лукашэнку, каб мець транзітныя калідоры з Польшчай?
Прадстаўнік польскага Сейму распавёў пра ўмовы, пры якіх могуць адкрыцца транзітныя калідоры. Сярод іх — найбольш балючыя пытанні для беларусаў. Чытайце на старонцы (праз VPN).
🔺У Гаазе чакаюць ад Манголіі арышту Пуціна
Расейскі прэзідэнт запланаваў візіт у Манголію, якая з'яўляецца краінай-удзельніцай Рымскага статуту. Гэта азначае, што мангольскія ўлады абавязаны арыштаваць Пуціна па міжнародным ордэры. Аднак ёсць агаворкі, пры якіх Манголія можа адмовіцца ад такога кроку. Якія — чытайце на сайце (праз VPN).
🔺Новыя суды і рост заробкаў бюджэтнікаў. Што чакае беларусаў у верасні?
Мы сабралі ўсё, што варта ведаць пра змены і падзеі ў Беларусі ў новым месяцы (праз VPN).
🇦🇲 Пашыньян зноў узняў тэму выхаду Арменіі з АДКБ
На сённяшняй прэс-канферэнцыі армянскі прэм'ер даў зразумець, што пытанне пра юрыдычнае афармленне выхаду з арганізацыі пакуль не стаіць.
Аднак ужо больш за паўгода краіна трымае сваё сяброўства ў АДКБ у «замарожаным» стане, і ў гэтым плане нічога змяняць не плануецца.
🔍 Чытайце падрабязней ВОСЬ ТУТ
🏊🏻♂️ Хто спыніць Ігара Бокага? Беларускі плывец-паралімпіец узяў ужо трэці залаты медаль на Гульнях у Парыжы
Пасля перамог на дыстанцыях 100 метраў батэрфляем і 100 метраў на спіне нарадзінец Бабруйску заваяваў золата яшчэ і ў заплыве на 400 метраў вольным стылем.
Імаверна, гэта не апошні медаль беларуса (які выступае ў нейтральным статусе) на сёлетняй Паралімпіядзе.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Польшча можа адкрыць памежныя пераходы для павелічэння транзіту тавараў
🔸 Падчас начной атакі Расеі на Украіну адзін з дронаў паляцеў у Беларусь
🔸 Школьнікаў у межах факультатыву «Гатовы Радзіме служыць!» навучаць праводзіць допыт і вочную стаўку
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/R7L8qdrHB0c
💬 «Девушка забросила ногу ему на торс... Возможно, это приглашение на гетеросексуальный секс»
🕷Павук пабачыў, што ў беларускай краме прадаецца сшытак з сумнеўнай вокладкай. На ім – гетэрасэксуальная пара, якая ляжыць у ложку, а дзяўчына яшчэ і закінула нагу на тулава хлопца!
Клапоцячыся пра маральнасць беларускіх дзяцей, ён патэлефанаваў у Міністэрства антыманапольнага рэгулявання, а потым яшчэ і паплечніцы Вольгі Бондаравай Таццяне Сідаровіч.
👀 Глядзіце і слухайце, што з гэтага атрымалася, у новым выданні «Шухер шоу» на канале «Белсат LIFE»
💁🏻♂️ Дзівосы беларускага «правасуддзя»: на завочным судзе дзяржаўны адвакат прызнаў віну за свайго падабароннага
Гэтая гісторыя здарылася з выканаўцам старшыні партыі БНФ Вадзімам Саранчуковым.
🔍Чытайце тут, які завочны тэрмін яму прысудзілі на радзіме
🔹Якія змены чакаюць жыхароў Беларусі ў верасні?
Памяняюцца правілы ўвозу жывёлаў з ЕЗ, банкі будуць паведамляць у падатковую пра буйныя сумы на рахунках, закрыюцца дзве прыватныя ВНУ.
🔍 І гэта далёка не ўсё. Максімальна поўны пералік найбольш заўважных змяненняў сабралі ПА СПАСЫЛЦЫ
💔 Tinder больш не патрэбны: амерыканскі айцішнік выкупіў цэлы білборд у сваім горадзе, каб знайсці пару
28-гадовы Дэйв з гораду Філадэльфія расчараваўся ў онлайн-платформах для знаёмстваў і вырашыў пайсці іншым шляхам. Ён выкупіў у сваім раёне рэкламны білборд за $1 тысячу, дзе размясціў сваё фота, фота свайго ката і кароткае апісанне сябе:
🔺умею гатаваць (добра)
🔺маю нармальныя хобі
🔺ёсць кот
🔺купіў білборд
Рэклама, якая заклікае пайсці на спатканне з Дэйвам, вісіць у горадзе ўжо болей за месяц. Хлопец кажа, што перыядычна атрымлівае паведамленні ды ходзіць на сустрэчы 👌 Але пакуль пару ўсё яшчэ не знайшоў.
💬 «Людзі там даволі простыя, яны ніколі не цікавіліся палітыкай. А цяпер вось палітыка настолькі імі зацікавілася, што яны ў эпіцэнтры баявых дзеянняў»
Расейскі апазіцыйны журналіст, шэф-рэдактар «Открытых медиа» Расціслаў Мурзагулаў расказаў у нашым эфіры пра сваю паездку ў Суджу і пра размовы з мясцовымі жыхарамі.
📍У мінулым Мурзагулаў быў супрацоўнікам расейскага «Першага каналу», пазней працаваў у якасці намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Башкартастану, кіраваў працаю дзяржаўных СМІ ў Башкартастане, узначальваў Грамадскую палату гэтага расейскага рэгіёну. У 2021-м ён пакінуў пасады, звязаныя з дзяржаўнай службаю ў РФ, а ў 2022-м выехаў з Расеі.