📌 Мастака Кузьміча не будуць дэпартаваць у Беларусь
Але на волю ён таксама не выйшаў. На старонцы Аляксея Кузьміча ў сацсетках з'явіўся допіс пра тое, што яго могуць выслаць у Расею:
"Учора ў Аляксея быў чацвёрты суд — Мелунскі адміністрацыйны. Суддзя пастанавіла ануляваць рашэнне прэфектуры дэпартаваць Кузьміча ў Беларусь. Разам з тым, на волю ён не выйшаў. Яго зноў завязалі поясам, закавалі ў кайданкі і павезлі ў аўтазаку ў дэпартацыйны цэнтр.
Цяпер вырашаецца куды ён будзе вывезены. На судзе было выказана меркаванне, што Кузьміч можа быць дэпартаваны ў Расею.
Аляксей працягвае галадоўку. Сёння дзявяты дзень".
🙏 Ён кажа, што гэта "апошні шанец быць пачутым"
Суд Сербіі разгледзіць скаргу беларускага журналіста, рэжысёра Андрэя Гнёта на рашэнне аб яго экстрадыцыі ў Беларусь 27 жніўня.
Чаму Андрэй лічыць, што не варта маўчаць і што мужчына здолеў знесці за апошнія 10 месяцаў — чытайце ў нашым матэрыяле ✅
❗️Беларуса, затрыманага пры падачы на міжнародную абарону, вызвалілі
Выдадзеныя Аляксандру С. дакументы, што пацвярджаюць, што ў яго прынялі дакументы на міжнародную абарону.
«Паколькі я нічога тут не парушыў за паўтара года знаходжання, яны [Кіраўніцтва ў пытаннях замежнікаў. – рэд. «Белсат»] не пагадзіліся з тым вердыктам, што вынеслі мне [у Агенцтве ўнутранай бяспекі. – рэд. «Белсат»], што [трэба. – рэд. «Белсат»] пакінуць Польшчу, бо я пагроза бяспецы»,
"Усе абураюцца і папракаюць улады, што тыя не арганізавалі эвакуацыю і не абаранілі сваіх грамадзянаў. А чаму ніхто не сказаў, што трэба папросту вывесці войскі з Украіны і тады нічога гэтага не было б?"
Гэткае рытарычнае пытанне задае жыхарка Курскай вобласці, якая вымушаная была эвакуявацца з дому пасля ўваходу ўкраінскіх войскаў на Куршчыну.
☝️Пачытайце, што кажуць расейцы, якія адчулі на сабе жахі вайны, распачатай іх прэзідэнтам.
❤️🩹Дабрыні пост: у Астравецкім раёне выратавалі котку і кацяня
Яны праваліліся ў калодзеж, таму для выратавання пухнатых выклікалі МНС.
Паглядзіце, як гэта было!
😮 У Рэчыцы затрыманых за "экстрэмізм" адправілі ліквідаваць наступствы ўрагану, а яны не прыйшлі. Што было далей?
У ліпені ў Рэчыцы затрымалі дваіх маладзёнаў — Вячаслава Садчанку і Данілу Кузняцова і абвінавацілі «распаўсюдзе экстрэмізму». Адзін з праўладных ТГ-каналаў распавёў, што хлопцам нібыта "далі шанец загладзіць віну" і адправілі на прыборку пасля ўгарану ў адно з мясцовых сяльгаспрадпрыемстваў. Але Вячаслаў і Даніл у выніку не прыйшлі на "працы".
Цяпер калясілавікоўскія каналы пагражаюць ім новымі затрыманнямі і пазбаўленнем волі.
📍Беларус звярнуўся па міжнародную ахову ў Польшчы, але яго затрымалі
Пра гэты выпадак паведаміла выданне MOST.
Аляксандр С. з'ехаў з Беларусі ў Польшчу па працоўнай візе пасля таго, як на радзіме адсядзеў «содні», бо баяўся новай справы – ужо крымінальнай. Ён спрабаваў зрабіць працоўны ВНЖ, але яму адмовілі праз негатыўную выснову спецслужбаў. Тады беларус паспрабаваў падаць дакументы на міжнародную ахову, аднак яго затрымалі.
Што магло стацца прычынай, ці законна гэта і наколькі часта Польшча адмаўляе беларусам у міжнароднай абароне, чытайце ў нашым артыкуле
🔺«Расея выкарыстоўвае авіябомбы [у Курскай вобласці], руйнуючы тыя тэрыторыі, якія цяпер пад кантролем ЗСУ»
Што адбываецца на тэрыторыі Курскай вобласці? Журналістка ўкраінскага выдання ТСН Наталля Нагорная распавяла «Белсату» пра тое, як цяпер жывуць прыфрантавыя населеныя пункты, як расейцы знішчаюць уласныя тэрыторыі ды кранальную гісторыю пра гуманітарную дапамогу дзецям, якія цяпер хаваюцца ў бомбасховішчах.
Чытайце па спасылцы
🚶♂️ Рэцэпт на пэўную колькасць крокаў на дзень можна будзе выпісваць ў лекара
Гаворка ідзе аб рэцэптах на 4 тыс., 8 тыс. і 10 тыс. крокаў на дзень. Іх у тым ліку атрымаюць людзі з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, залішняй вагой, маларухомым ладам жыцця і дрэнным эмацыйным станам.
Пра гэта паведамляе «Sputnik Літва». Рэцэпт можна будзе аформіць у спецыяльным мабільным дадатку. Набіраць пэўную колькасць крокаў пацыент павінен будзе на працягу трох месяцаў.
💥 #галоўнае за 14 жніўня
✔️ Суд Сербіі разгледзіць скаргу Андрэя Гнёта на рашэнне аб яго экстрадыцыі
✔️ Гэтага ніхто не чакаў: ЗСУ ўжо кантралююць сотні кв. км Расеі
✔️ Уладальнік скандальнага рэстарану каля Курапатаў адкрыў новае месца
✔️ «Вось сыду, буду недзе ў вёсцы жыць, з вамі побач...»
Менавіта такімі планамі на будучыню падзяліўся з жыхарамі пасёлка Гарадзішча Лукашэнка.
✔️ Дзед кіраўніка ЗСУ Аляксандра Сырскага нарадзіўся ў Беларусі
✔️ Загінуў грамадзянін Польшчы, які змагаўся на баку каліноўцаў
✔️ Ініцыятыва BYPOL стала «экспертным Бюро» і змяніла род дзейнасці
✔️ Юрый Чыж зноў узначальвае «Трайпл»
✔️ Беларускую чыгунку больш не пускаюць у Курскую і Арлоўскую вобласці
✔️ Што дакладна раскажуць адкрыта на судзе аб забойстве беларускі Лізы
✔️ У выніку чаго адбыўся пажар на Запарожскай АЭС і чым гэта пагражае?
✔️ Павел Латушка даў паказанні для Нацыянальнай пракуратуры Польшчы
Палова беларусаў верыць у Бога
Праўда, кожны чацвёрты з апытаных не змог адназначна адказаць на пытанне пра веру ☝️
🤔 У выніку чаго адбыўся пажар на Запарожскай АЭС і чым гэта пагражае?
Пажар адбыўся ў нядзелю, 11 жніўня. Вечарам таго ж дня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зрабіў допіс, у якім абвінаваціў у падпале расейскія акупацыйныя ўлады.
Паразмаўлялі з сузаснавальніцай грамадскай арганізацыі «Антыкрызісны экспертны ядравы цэнтр Украіны» Вольгай Кашарнай.
Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Ці б'юць ўсё ж еўрапейскія санкцыйныя пакеты па рэжыме і прадпрыемствах?
🔸 Што адбываецца ў Курскай вобласці і як Лукашэнка ўсяляк спрабуе пазбегнуць уцягнення ў баявыя дзеянні
🔸 У Полацку зносяць недабуд лядовага палацу
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/hToE0mIAi00
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🔻 На Максіма Сільнікава палявалі з 2015 года
NCA называе Максіма Сільнікава адным з найбольш плённых расейскамоўных кіберзлачынцаў свету.
За сеткай вакол чалавека пад нікнэймам «J.P. Morgan» брытанцы сачылі з 2015 года, паралельныя расследаванні вялі Сакрэтная служба ЗША і амерыканскае ФБР.
Падрабязней па СПАСЫЛЦЫ
🎉 Фонду «BYSOL» – чатыры гады!
Яго заснавалі падчас пратэстаў пасля скрадзенных Лукашэнкам выбараў. З таго часу фонд дапамог амаль тром дзясяткам тысяч чалавек.
Ад «BYSOL» атрымліваюць розныя сумы і віды дапамогі, у тым ліку эвакуацыю з Беларусі пры пагрозе рэпрэсіяў. Якраз цяпер ідзе збор дзецям палітвязняў на садкі і школы (там сабралі амаль усю неабходную суму, 20 з 21 тысячы еўраў).
Пра тое, як працуе адна з самых вядомых ініцыятыў Беларусі – распавядзе кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак ПА СПАСЫЛЦЫ
Дарэчы, падтрымаць іх дзейнасць можна ТУТ (толькі з улікам бяспекі).
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻 Ад заўтра Літва забараняе ўезд аўтаў, зарэгістраваных у Беларусі
🔻 Забруджванне Дняпра перавышае дапушчальныя нормы ў 24 разы
🔻 На маркетплэйсе «Wildberries» пачнуць прадаваць безрэцэптурныя лекі
🔻 Маладыя спецыялісты ў Беларусі ігнаруюць размеркаванне
🔻 Пасля працяглае хваробы памёр палітык Сяргей Калякін
🔻 Маршрут Менск-Курск прапаноўвае Беларуская чыгунка
🔻 Следчы камітэт Расеі назваў прычыну смерці Аляксея Навальнага
🔻 Сусветная арганізацыя здароўя абвясціла воспу малпаў глабальнай надзвычайнай сітуацыяй
🔻 Сіноптыкі абвясцілі на заўтра аранжавы ўзровень небяспекі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Пасол Сірыі памёр у Беларусі
Махамад аль-Умрані памёр сёння ў Менску. Прычына смерці — цяжкі сардэчны прыступ, паведаміў МЗС Сірыю.
Гэты чалавек выконваў ролю пасла Сірыі ў Беларусі з 2020 года.
🌍 Нерэальная прыгажосць: паглядзіце на ззянне над паверхняй Зямлі
Яго зняў бортінжынер МКС Мэцью Дамінік.
💱 Курсы валютаў на 15 жніўня
Долар і еўра крыху "схуднелі", а расейскі рубель умацаваўся да беларускага.
#курсывалютаў
☝️ Расейскія ўлады выдалі сваякам Навальнага заключэнне аб смерці палітыка. Прычына выклікае раздражненне
Па версіі служкаў Пуціна Аляксей Навальны памёр ад "камбінаванага захворвання". Па гэтай прычыне крымінальнай справы для расследвання смерці палітыка ніхто ўзбуджаць не збіраецца.
У афіцыйным дакуменце, які атрымалі родныя Навальнага, напісана, што Аляксей пайшоў на прагулку і там яму стала кепска. Выратаваць палітыка не ўдалося.
Сярод хваробаў, на якія, нібыта, пакутаваў Аляксей, указаныя: гіпертанічная хвароба, міякардыясклероз, хранічны панкрэатыт, хранічны халецысціт і іншыя.
Жонка Аляксея Юлія Навальная абураецца, як чалавек з такім наборам хваробаў мог увесь час быць караным штрафным ізалятарам. Яна не верыць у такую версію смерці палітыка і просіць усіх, хто валодае нейкай інфармацыяй, датычнай Аляксея, звяртацца да каманды Навальнага.
🤔 МЗС Беларусі парадавалася санкцыям на ўвоз сэканд-хэнду з Еўразвязу. А што насамрэч забаранілі?
❓ І ці знікнуць сэканд-хэнды з беларускіх гарадоў?
✅ Чытайце ў нашым матэрыяле.
◾️Пайшоў з жыцця палітык Сяргей Калякін
Пра смерць Калякіна пасля працяглай хваробы паведаміла выданне @pozirkonline. Палітыку было 72 гады.
Сяргей Калякін – вядомы дзеяч левага руху. З 1994 года ён узначальваў партыю «Справядлівы свет» (да 2009 года яна называлася «Партыя камуністаў Беларусі»). У 2023 годзе яе ліквідаваў Вярхоўны суд.
У снежны 2023 года Калякін увайшоў у арганізацыйны камітэт па стварэнні марксісцкай партыі.
Таксама Сяргей Калякін быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання і кандыдатам на прэзідэнты на выбарах 2015 года.
🌚 Бортінжынер МКС Мэцью Дамінік зняў ззянне над паверхняй Месяцу
Паглядзіце, як гэта прыгожа!
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔹«Апошні шанец быць пачутым»
Андрэй Гнёт просіць падтрымкі грамадскасці ў Найвышэйшым судзе Сербіі.
🔹У выніку чаго адбыўся пажар на Запарожскай АЭС і чым гэта пагражае?
Паразмаўлялі з сузаснавальніцай грамадскай арганізацыі «Антыкрызісны экспертны ядравы цэнтр Украіны» Вольгай Кашарнай.
🔹Што адбываецца ў Курскай вобласці?
ЗСУ працягвае наступ, бакі падцягваюць рэзервы і абкопваюцца.
#штопачытаць
☝️ Павел Латушка даў паказанні для Нацыянальнай пракуратуры Польшчы
Палітык адзначыў, што ім былі падрабязна апісаныя факты незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей, што патэнцыйна з'яўляецца ваенным злачынствам.
Найперш мы звярнулі ўвагу, што гаворка вядзецца пра перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей-сірот, дзяцей з малазабяспечаных сем’яў
☝️ «Апошні шанец быць пачутым»
Суд Сербіі разгледзіць скаргу беларускага журналіста, рэжысёра Андрэя Гнёта на рашэнне аб яго экстрадыцыі ў Беларусь 27 жніўня.
Першы раз мы падалі апеляцыю і выйгралі. І зараз мы падалі другі раз апеляцыю і павінныя другі раз яе выйграць. Але больш за два разы магчымасці гуляць у гэтую гульню няма. Таму 27 жніўня гэта будзе апошні шанец для таго, каб выказацца перад судом, для таго, каб я і мае адвакаты маглі выказаць сваю пазіцыю і падаць усе тыя доказы, якія ў нас ёсць
🫤 Да васьмі гадоў пазбаўлення волі за пагрозы былому кіраўніку дзяржавы
Разбіраемся ў новым законе ☝️
⚖️ Што дакладна раскажуць адкрыта на судзе аб забойстве беларускі Лізы
Як расказала «Белсату» прадстаўніца суда, ужо выбраныя шляхам жэрабя два прафесійныя суддзі, але яшчэ не выбраныя так званыя лаўнікі – непрафесійныя чальцы судовай калегіі.
Як правіла, слуханні з'яўляюцца адкрытымі, таму медыі могуць удзельнічаць у іх і, пры згодзе суда, запісваць працэс на ўмовах, вызначаных судом
❌ Беларускую чыгунку больш не пускаюць у Курскую і Арлоўскую вобласці
Прычыну абмежаванняў не называюць, але можна зразумець чаму: за апошні тыдзень паўнамаштабная вайна раптоўна перакінулась на рэгіёны Расеі.
З якімі праблемамі цяпер сутыкнёцца БЧ, распавядзе незалежная суполка чыгуначнікаў — ПА СПАСЫЛЦЫ
Юрый Чыж зноў узначальвае «Трайпл»
17 траўня суд спыніў вытворчасць па справе аб банкруцтве кампаніі. Паводле выдання «Зеркало», з 1 ліпеня экс-«гаманец» Лукашэнкі вяртаецца на пасаду гендырэктара.
Нагадваем, у лютым 2023 года суд прысудзіў Юрыю Чыжу 3,5 года калоніі паводле артыкулаў аб легалізацыі сродкаў, атрыманых праз махлярства. Пазней да яго ўжылі амністыю.
Бізнесовец быў у зняволенні з сакавіка па верасень 2022 года.