🤔 Якія змены чакаюць «Белсат»: што вядома на гэты момант
4 ліпеня «Telewizja Polska» прадставіла новы план структуры тэлебачання Польскага грамадскага тэлебачання. Плануецца, што на базе «Белсату» будзе створаны новы тэлеканал, які будзе вяшчаць на беларускай, украінскай і расейскай мовах.
☝️ Таксама, паводле прадстаўніка МЗС Польшчы Паўла Вроньскага, больш увагі будзе надавацца стрымінгавым платформам, YouTube і іншым онлайн-рэсурсам.
Падрабязней пра новыя змены для нашага тэлеканалу ў нашым матэрыяле 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤦♀️ У Беларусі знясуць школу, якую пачалі будаваць...16 гадоў таму
Школа знаходзіцца ў а.г. Літусава і была разлічаная на 120 м.
🙈 За 16 гадоў у школе нават не змаглі ўзвесці ўсе сцены...
😳 Ікра, смартфоны, будаўнічыя матэрыялы. Якія тавары забаранілі правазіць праз мяжу?
4 ліпеня беларусы на польскай мяжы сутыкнуліся з тым, што ў Беларусь не пускалі амаль ніякія тавары. Мытнікі спасылаліся на новую пастанову ЕЗ «аб абмежавальных захадах з улікам сітуацыі ў Беларусі і ўдзеле Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны».
«Белсат» пералапаціў для вас гэты дакумент. Па спасылцы пералік тавараў, у тым ліку звычайных рэчаў, якія зараз нельга вывезці з Польшчы ў Беларусь 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔Якія бонусы атрымае Беларусь ад сяброўства ў ШАС
На эканамічныя разлічваць не варта, бо ніякіх значных супольных бізнес-праектаў у межах ШАС ніколі не агучвалі.
Навошта тады рэжыму ўвогуле такое сяброўства? Разбіраемся ў нашым відэа!
😢У Мачулішчах загінуў 19-гадовы салдат
Паводле крыніцаў «Наша Ніва» хлопца звалі Мацвей Канавалаў. Ён служыў у 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе ў вёсцы Заслонава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.
На Дзень Незалежнасці хлопца дыслацыравалі ў Мачулішчы, дзе і адбылася трагедыя.
Да маці раніцай патэлефанавалі з войска і сказалі, што Мацвей загінуў.
«Ён паразмаўляў з маці ўвечары, а зранку ёй патэлілі з арміі і сказалі, што Мацвея больш няма. Што ён застрэліўся нібыта. Але ніхто ў гэта не верыць»Читать полностью…
😻Сотні людзей сабраліся на вуліцы, каб паглядзець на катоў
Глядзіце, якая незвычайная імпрэза адбываецца ў ЗША☝🏻
🔥 Беларусы стварылі петыцыю, каб «Гары Потэра» можна было выдаваць па-беларуску
Аўтары петыцыі тлумачаць, што выдавецтва «Янушкевіч» было створана ў Польшчы пасля палітычнага пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі.
☝️Да таго ж падкрэсліваюць, што ЮНЕСКА прызнала беларускую мову «патэнцыйна ўразлівай», а выданне такіх кніг, як «Гары Потэр»спрыяла б пашырэнню яе выкарыстання.
Нагадаем, раней праваўладальнікі адмовіліся ад супрацы з выдавецтвам «Янушкевіч», бо «не хочуць звязвацца ні з чым беларускім», пакуль краіна пад санкцыямі.
👉 Падпісаць петыцыю можна тут
😢 У Беларусі 17 новых палітвязняў
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек.
Нагадаем, што сёння стала вядома пра 15 вызваленых вязняў і 1 пад пытаннем.
📌 Тое што на волю выпускаюць найбольш хворых – частка дзяржаўнай прапаганды
Андрэй Стрыжак паведаміў пра тэрміны, якія заставалася сядзець тым, каго вызвалілі:
«5 чалавек – у межах месяца;
3 чалавека – у межах года;
5 чалавек – у межах 1.5-2 гадоў;
1 чалавек – у межах 2-3 гадоў;
1 чалавек – больш за 6 гадоў».
🤯 Мурашы ампутуюць адзін аднаму канцавіны пры траўмах, з-за якіх узнікае пагроза жыццю
Пра гэта гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным у навуковым часопісе Current Biology. Больш за тое, навукоўцы высветлілі, што мурашы могуць мяняць тып лячэння ў залежнасці ад цяжару пашкоджанняў
☝️ Пры сур'ёзным пашкоджанні мурашкам лапкі, суродзічы кідаліся яго ратаваць: адкусвалі пашкоджаную канцавіну вышэй траўмы.
😮 А калі рана была не вельмі вялікая, то яны не ампутавалі нагу, а проста залізвалі, каб знізіць рызыку інфекцыі.
👆Беларусы прадаюць долі ў транспартавым бізнесе ў Польшчы
Такім чынам яны хочуць захаваць сваю справу і не патрапіць пад новыя санкцыі Еўразвязу супраць Расеі і Беларусі, якія ўступаюць у дзеянне з 2 жніўня, піша выданне «Most».
Паводле новага пакету санкцыяў, кампаніі, якія былі створаныя на тэрыторыі Еўразвязу пасля 8 красавіка 2022 года, не змогуць займацца перавозкамі па ЕЗ, калі 25 адсоткаў акцыяў у іх належаць беларускім ці расейскім фізічным, юрыдычным асобам або органам.
Аднак справа ў тым, што шматлікія беларускія кампаніі зарэгістраваныя ў Польшчы пасля 8 красавіка 2022 года – гэта адбылося на хвалі абыходу папярэдніх санкцыяў, якія забаранялі беларускім і расейскім перавознікам рабіць рэйсы па тэрыторыі Еўразвязу.
Дзеля абыходу новых санкцыяў, нягледзячы на рызыкі, бізнесмены шукаюць людзей з пашпартам ЕЗ, паведамілі крыніцы выдання. Пры гэтым шукаецца некалькі партнёраў, каб у руках аднаго не засяроджвалася больш за 75 адсоткаў бізнесу.
◽️Пракуратура Гарадзенскай вобласці распачала спецвядзенне супраць жанчын, якія ўцяклі з «хіміі»
Паводле матэрыялаў справы, 2 жанчыны 53- і 50-гадовага веку былі асуджаныя да «хіміі» ў 2021 годзе, але паспелі выехаць з Беларусі да прывядзення прысуду ў выкананне.
Пасля яны далі некалькі інтэр'ю СМІ, прызнаным у Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Цяпер супраць жанчын распачалі спецвядзенне за «Вербаванне, іншае ўцягненне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а таксама іншае спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненыя паўторна, або групай асобаў па папярэдняй змове». Паводле гэтага артыкулу прадугледжваецца пакаранне абмежаваннем волі ад двух да пяці гадоў або пазбаўленнем волі ад 3 да 7 гадоў.
#рэпрэсіі Асноўнае за 4 ліпеня
🔻 Святара Анджэя Юхневіча не выпусцілі пасля содняў і распачалі новую крымінальную справу
🔻 70-гадовага пенсіянера з Барысава асудзілі на 3 гады зняволення за «абразу Лукашэнкі»
🔻 13 міліцыянтаў прыехалі затрымаць аднаго мужчыну за словы «Слава Украіне» ў чат-рулетцы
🔻 Абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу «Беларускі народны трыбунал»
🔻 За ўдзел у пратэстах затрыманы IT-спецыяліст Дзмітрый Марчук
🔻 Жыхара Гродна жорстка затрымалі за татуіроўку — пры затрыманні на яго наставілі пісталет
🔻 Фільм расійкага незалежнага СМІ «Рэдакцыя» пра Лукашэнку прызналі «экстрэмісцкім»
💔Дзмітрый Галавач
Вакаліст і гітарыст гурта «Tor Band» з Рагачова. Дзмітрыя затрымалі 28 кастрычніка 2022 года разам з іншымі музыкамі гурта.
У Гомельскім абласным судзе 31 кастрычніка 2023 года музыку агучылі прысуд — дзевяць гадоў калоніі.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 МАЗ зазнае рэзкае скарачэнне продажаў у Расеі
🔸Беларускіх аграрыяў чакае ва ўсіх сэнсах гарачае лета
🔸Мінабароны заяўляе пра імавернае ўвядзенне дыверсійных групаў з Украіны
🔸ПЦ «Вясна» вядомыя імёны 16 палітвязняў, якія выйшлі на волю: 3 жанчыны і 13 мужчынаў
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/vnRM4Pd5Bns
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
😱 Ніколі не трэнаваў каманду «Барсэлоны» і не быў іх тэхнічным дырэктарам міжнародных праектаў
Што яшчэ нахлусіў пра сябе ў афіцыйным рэзюмэ галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Карлас Алёс?
🤡 Аказваецца, замест «Берселоны» раней ён трэнаваў...каманду Руанды. Аднак адтуль яго звольнілі. Пасля чаго Алёс паехаў працаваць у лукашэнкаўскую Беларусь. Выдатны кар'ерны скачок!
А што далей?.. А далей, у 2024 годзе беларусы пад яго кіраўніцтвам за паўгода не змаглі забіць аніводнага мяча 🤦♀️
Дык хто такі насамрэч Карлас Алёс і што чакае каманду пад яго кіраўніцтвам, чытайце ў нашым матэрыяле 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇻🇳 Беларусь і В'етнам змогуць узаемна перадаваць асуджаных для далейшага адбыцця пакарання
Адпаведны закон апублікаваны 5 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша «Позірк».
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла гэты дакумент 30 траўня.
«Асуджаных, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі за ўчыненне злачынстваў на тэрыторыі перадаючага боку, для адбыцця пакінутай часткі пакарання на тэрыторыі прымаючага боку (...) Пытанні, звязаныя з выкананнем прысуду, будуць рэгулявацца ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам кожнага з бакоў. Бок можа прыняць рашэнне аб памілаванні, амністыі або змякчэнні пакарання, пра што інфармуецца іншы бок»Читать полностью…
🤷♀️ Прэтэнзіяў да кампаніі не маюць
МЗС Польшчы адказала «Белсату» на скаргі на візавы цэнтр у Беларусі.
«VFS Global» паступова мяняла правілы рэгістрацыі і запісу, каб адсячы ботаў і даць магчымасць беларусам запісацца самастойна. Аднак ніякія меры не прыбралі «дапамагатараў», а толькі прывялі да падаражэння паслугаў.
👉 У ведамстве ж заявілі, што прэтэнзіяў да кампаніі не маюць, а цяжкасці з афармленнем візаў звязаныя з вялікай колькасцю ахвочых і скарачэннем персаналу амбасады на патрабаванне цяперашніх уладаў Беларусі. Поўны каментар чытайце на нашай старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Праваабаронцам вядома пра 17 палітвязняў, якія выйшлі на волю 3 ліпеня
✔️Святлана Ціханоўская год не мае звестак пра свайго палітзняволенага мужа
✔️ЕЗ адрэагаваў на сустрэчу Орбана і Пуціна
✔️Пуцін афіцыйна абвесціў паглынанне Беларусі
✔️Пуцін назваў талібаў саюзнікамі ў барацьбе з тэрарызмам
✔️У аграгарадку Літусава знясуць школу, якую пачалі ўзводзіць 16 гадоў таму
✔️У Беларусі застаецца пяцідзённы працоўны тыдзень. А што ў іншых краінах?
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 Орбан назваў сустрэчу з Пуціным «болей асаблівай» чым іншыя
5 ліпеня прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан прыляцеў з візітам у Маскву «у рамках сваёй міратворчай місіі».
Пад час сустрэчы Орбан заявіў, што Вугоршчына хутка стане адзінай краінай у Еўропе, якая зможа весці дыялог з Украінай і Расеяй. Таксама ён узгадаў, што гэта ўжо 11я яго сустрэча з Пуціным, аднак адзначыў, што яна «больш асаблівая» за іншыя.
☝️ У ЕЗ востра адрэагавалі на гэты візіт. Жузэп Бурэль заявіў, што «прэм'ер-міністар Орбан не атрымліваў ніякага мандату ад Рады ЕЗ на візіт у Маскву». А афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Эрык Саммер сказаў, што «гэта падрывае адзінства і мэтанакіраванасць, якія мы павінны дэманстраваць».
🤔 Аднак генеральны сакратар НАТА Енс Стольтэнбэрг, падчас свайго выступу на саміце альянсу ў ЗША заявіў, што Вугоршчына праінфармавала НАТА аб візіце Орбана ў Маскву, а вынікі гэтага візіту будуць абмяркоўвацца на саміце.
💱 Курсы валютаў на 5 ліпеня
Еўра і долар крыху падраслі.
А вось расейскі рубель страціў пазіцыі.
🔥 «Беларусам неабходны свой незалежны беларускі тэлеканал»
Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай, запісала відэазварот у падтрымку нашага тэлеканалу.
🐶🚗Гэта самы мілы пухнаты злодзей, якога вы бачылі
Хаскі за рулём аўтамабілю пабачылі ў Жлобіне.
Паглядзіце, што ён там нарабіў
💔 «Паліна, чацвёртае кола пекла»
Паліну Шарэнду-Панасюк этапавалі ў лякарню ў «Навінках» на псіхіятрычную экспертызу. Гэта ўжо чацвёртая яе экспертыза.
Пра гэта напісаў яе муж Андрэй Шарэнда:
«Няма словаў. Гэта проста катаванне і здзек над жанчынай. Гэта чарговы «акт гуманізму» звар’яцелага дыктатара»
◽️Праваабаронцы: 3 ліпеня на волю выйшлі як мінімум 16 палітвязняў
Сярод іх 13 мужчынаў і 3 жанчыны. Для іхнай бяспекі захоўваецца інфармацыйная цішыня, таму прозвішчы не называюцца.
Вядома, што сярод іх – асуджаны да 10 гадоў зняволення Рыгор Кастусёў, які мае анкалагічнае захворванне.
«Вясна» паведамляе, што, паводле іхнай інфармацы,і частка палітвязняў выйшлі на волю па амністыі, а іншыя – па памілаванні.
🌋Прачнуўся адзін з найбольш актыўных вулканаў у свеце
Паглядзіце на вывяржэнне вулкану Этна!
Добрай пятніцы, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸«Вызваленне хоць аднаго палітвязня дае сілы і надзею тым, хто пакуль застаецца за кратамі»
Журналістка і праваабаронца Яўгенія Доўгая расказала нам, чаму нельга апускаць рукі і чаму так патрэбнае было для ўсіх беларусаў вызваленне хоць каго з палітвязняў.
🔸TVP мяняе структуру. «Белсат» і іншыя замежныя рэдакцыі пяройдуць пад кіраўніцтва аднаго цэнтру
«Белсат» пяройдзе пад кіраванне новай структуры – Цэнтр праграм для замежжа.
🔸Што адбываецца на межах Беларусі?
З Літвы – затор, на польскай мытні – неразбярыха праз новую забарону.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 4 ліпеня
✔️ «Белсат» пяройдзе пад кіраванне новай структуры – Цэнтр праграм для замежжа
✔️ На польскім тэлеканале TVP Info адбудзецца прэм’ера праграмы «Akcent Wschodni», якую рыхтуе «Белсат»
✔️ Павел Латушка і Святлана Ціханоўская выказаліся ў падтрымку самастойнасці «Белсату»
✔️ Беларусь афіцыйна стала сябрам ШАС
✔️ Праваабаронцы паведамляюць пра дзевяць вызваленых палітвязня
✔️ Польшча ўвяла забарону на вываз тавару ў Беларусь для фізічных асоб
✔️ У ЕЗ абмяркоўваюць новы кантракт з «Газпромам»
✔️ У беларускіх летніках школьнікаў вучаць паміраць за Радзіму
✔️ Ва універсітэце Даўгаўпілса вылучылі бюджэтныя месцы для беларусаў
✔️ Ва Украіне з'явіцца вуліца ў гонар добраахвотніка Міраслава Лазоўскага
🤷♀️ «Па факце Вы ўдзельнічалі ў замежных, як бы… Вы на баку іншай дзяржавы»
Беларусь адкрыла генконсульства ў Растове-на-Доне. Яно працуе і для акупаваных тэрыторыяў Украіны.
«Белсат» патэлефанаваў туды ад імя беларуса, які ваяваў за Расею, але страціў пашпарт і хоча дамоў.
Пачытайце, што нам адказалі 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN