🤔 Чаму зноў расце напружанне на беларуска-ўкраінскай мяжы?
Неўзабаве пасля таго, як распачалася поўнамаштабная расейска-ўкраінская вайна і расейскія войскі ішлі на Кіеў праз беларускае Палессе, сітуацыя на мяжы Беларусі ды Украіны паступова супакоілася.
Аднак цяпер узнік новы віток напружання. Пакуль, праўда, яно не перарасло ў нешта сур'ёзнае.
Чытайце аналітыку на нашай старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍У Менскім абласным судзе скончыўся завочны працэс па справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»
У якасці фігурантаў праходзілі адразу 20 абвінавачаных. Сярод іх – Павел Усаў, Юрый Дракахруст, Рыгор Астапеня, Ганна Красуліна ды іншыя.
Працэс трываў роўна месяц, а справу разглядаў Уладзімір Арэшка. Большасці падсудных ставілі ў віну «удзел у экстрэмісцкім фармаванні», «змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады», «спрыянне ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады» і «спрыянне ў наўмысным распальванні сацыяльнай варожасці».
Сумарна ўсе фігуранты атрымалі больш як 200 гадоў пазбаўлення волі (завочна).
☝️У Менску судзяць супрацоўніка міліцыі ды следчага. Не, гэта не навіна з будучыні
Справа ў тым, што, на думку следства, службовая нядбайнасць ды бяздзейнасць гэтых асобаў прывяла да забойства 3-гадовага дзіцяці ў Слуцку.
Сямёна Таратуту катавалі ды ў выніку забілі ўласныя бацькі. Іх ужо асудзілі, прычым бацька Сямёна Аляксандр атрымаў смяротнае пакаранне.
Сілавікі ж, якім закідаюць безадказнае стаўленне да службовых абавязкаў, сваю віну адмаўляюць:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Прэс-сакратар Пуціна заявіў пра занепакоенасць Крамля павелічэннем актыўнасці ЗСУ на ўкраінска-беларускай мяжы
Раней намеснік міністра абароны РБ паведаміў пра фіксацыю «нічым не абгрунтаванай і незразумелай актыўнасці» ЗСУ ля мяжы. Ён сцвярджае, што могуць быць «пранікненні на тэрыторыю нашай краіны дыверсійна-разведвальных груп».
А вось што сказаў Дзмітрый Пяскоў:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚽️ Англія са скрыпам пераадолела Славаччыну, Грузія саступіла іспанцам (хоць нечакана забіла першай). Падсумоўваем другі дзень плэй-оф на EURO 2024
Сёння за пуцёўкі ў 1/4 пазмагаюцца Францыя з Бельгіяй ды Партугалія са Славеніяй. А пакуль прапануем прыгадаць, што адбывалася на топ-турніры ўчора:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Больш за 20 КПП і 140 назіральных пунктаў на парадзе ў Менску: самаабвешчаныя ўлады рыхтуюцца адзначыць свой «Дзень незалежнасці»
Увечары падчас канцэрту ля Палацу спорту будуць арганізаваныя яшчэ амаль 70 пунктаў пропуску.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹З канца 2023 года ў Польшчы стала прыкладна на 10% болей беларусаў, якія атрымалі легалізацыю
Цяпер іхная колькасць перавышае 131 тысячу. У жніўні 2020 года, для параўнання, лічба беларусаў з польскім дазволам на жыхарства не дацягвала нават да 30 тысяч.
Болей статыстыкі на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️BYPOL раскрыў асобу аднаго з інструктараў, якія рыхтуюць мігрантаў да сілавога прарывання на польскую тэрыторыю з Беларусі
Яму 60 гадоў і ён працуе ў кампаніі, якую стварыў адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Лукашэнкі – Віктар Шэйман.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚽️ Нырнуць у гульню з галавою: каля Беластока правялі найвялікшы ў Еўропе турнір па балотным футболе
Паўдзельнічаць у экстрымальных спаборніцтвах адважыліся каля 300 гульцоў. Былі ў тым ліку беларусы.
Чытайце наш рэпартаж на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤭 Кітайскі чыноўнік выказаўся пра вучобу Мікалая Лукашэнкі ў Пекіне. Праўда, больш падобна, што ён проста ліслівіў бацьку Колі
Мікалай Лукашэнка вучыцца ў Пекінскім універсітэце на спецыяльнасці «біятэхналогіі». Сакратар партыйнага камітэту кітайскай ВНУ Хаў Пін заявіў тэлеканалу «Беларусь 1», што хлопец нікому не кажа, хто ягоны бацька.
Паводле прапагандысцкага тэлеканалу, Мікалай Лукашэнка вучыцца ў Пекіне па праграме абмену для «таленавітых студэнтаў-біятэхнолагаў». Зазначым, што раней, у 2022 годзе, паведамлялася, што Коля – студэнт біялагічнага факультэту БДУ.
😮 Даўгі беларусаў па крэдытах за месяц выраслі на 441 млн рублёў
А гэта значыць, што інфляцыя хутчэй за ўсё паскорыцца яшчэ больш. Агулам на 1 чэрвеня 2024 года беларусы вінныя банкам 22 млрд 905,2 млн рублёў. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага банку Беларусі.
– Усё большая частка новых крэдытаў, відаць, ідзе на пагашэнне папярэдніх пазыкаў. Манетарная палітыка мяккая, яна, як і раней, падтрымоўвае высокую крэдытную актыўнасць ва ўмовах перагрэву эканомікі, – заўважае Аналітык BEROC Анатоль Харытончык.
Добрага дня, сябры! Зычым вам файнага панядзелку і прапануем пачытаць найцікавейшыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць.
🗞 Гістарычны момант: у Беластоку падпісалі дэкларацыю аб стварэнні Інстытуту беларускай мовы
28 і 29 чэрвеня ў Беластоку праходзіла канферэнцыя «Беларуская мова і мовазнаўства: стан, выклікі, практычныя захады», дзе абмяркоўваліся праблемы, што стаяць перад беларускай мовай і спецыялістамі ў галіне яе развіцця.
🗞 «Дзеці баяцца гуляць на вуліцы». Жыхары літоўскага памежжа скардзяцца на фуры, якія едуць у Беларусь
Жыхары Шальчынінкайскага раёну Літвы скардзяцца на чэргі грузавікоў, якія чакаюць праезду ў Беларусь і парушаюць іх звыклы лад жыцця.
🗞 Начальнік Генштабу пра выкарыстанне ядравай зброі: «Можаце не сумнявацца, мы гэта зробім»
Начальнік Генеральнага штаба, першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка выказаўся ў інтэрв’ю АНТ пра пагрозу вайны з NATO і пра міграцыйны крызіс на мяжы з Еўразвязам.
#штопачытаць
💶 У Еўропе высокія цэны? Гэта вы яшчэ беларускіх не бачылі!
У краме адзення ў Менску пакупніца заўважыла на цэтліках цікавую інфармацыю☝🏻
☝️Існуе пагроза тэрарыстычнай атакі на амерыканскія вайсковыя базы ў Еўропе – яны пераведзеныя ў рэжым павышанай гатовасці
Адзін з амерыканскіх чыноўнікаў, які знаходзіцца на базе ў Еўропе, сказаў CNN, што яны не бачылі такога ўзроўню пагрозы «прынамсі 10 гадоў».
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚽️ На EURO 2024 распачаўся раўнд плэй-оф: дзеючыя чэмпіёны Еўропы з Італіі ўжо вылецелі
А матч гаспадароў турніру немцаў з Даніяй давялося перарваць амаль на паўгадзіны праз магутную залеву з навальніцаю.
Вось што яшчэ было цікавага ў першых матчах 1/8 фіналу і што будзе на гэтай стадыі далей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Мінабароны Беларусі нагнятае сітуацыю на мяжы з Украінай
🔸 Беларускіх дзяцей будуць дадаткова вакцынаваць ад коклюшу
🔸 Плэй-оф чэмпіянату Еўропы па футболе: паціху вызначаюцца чвэрцьфіналісты. Чаго чакаць?
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/NPjzI4zi34Y
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
💬 «Сэрца разрываецца ад таго, што я не змагу згуляць». Найпрэстыжнейшы тэнісны турнір «Ўімблдан» пройдзе без удзелу Арыны Сабаленкі
Прычына ў тым, што Сабаленка мае праблемы са здароўем. Не паедзе яна гуляць і на Алімпіяду ў Парыжы, да якой засталося трохі болей за тры тыдні.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Жыхарам Белгародскай вобласці, якія жывуць пад абстрэламі, мясцовыя ўлады прапанавалі тушыць пажары самастойна
Для гэтага ім раздалі вогнетушыцелі. Праўда, далёка не ўсе ўспрынялі такі жэст уладаў пазітыўна ☝️
🔍 Рэха дэбатаў Трампа і Байдэна: дзеючага прэзідэнта крытыкавалі нават ягоныя прыхільнікі
Многія з іх вымушаныя былі прызнаць, што фізічны стан Джо наўрад ці дазволіць яму пратрымацца на пасадзе цягам яшчэ аднаго прэзідэнцкага тэрміну.
З іншага боку, былі і тыя, хто падтрымаў 81-гадовага палітыка і па-ранейшаму раіць яму ісці на выбары.
Глядзіце наш сюжэт па тэме ⬆️
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Свята-Елісавецінскі манастыр зноў збірае грошы для расейскіх вайскоўцаў ⬆️
✔️Блокпасты каля мяжы з Украінаю: вайскоўцы будуць правяраць дакументы ды аўтамабілі
✔️Начальнік Генштабу РБ заявіў пра гатовасць выкарыстаць ядравую зброю (калі з'явіцца «пагроза суверэнітэту»)
✔️У Горадні завочна судзяць былую кіраўніцу мясцовага дзіцячага госпісу. Таксама стала вядомая дата завочнага суду над былымі супрацоўніцамі TUT.by
✔️Мікалай Лукашэнка, які вучыцца ў Кітаі, хавае ад іншых, хто ягоны бацька
✔️У Беларусі выяўляюць усё больш фальшывых грошай
✔️Францыя: падведзеныя вынікі першага туру парламенцкіх выбараў
✔️Статус старшыні Рады ЕЗ перайшоў да Вугоршчыны
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💁🏻♂️ Сфера гандлю ў Беларусі адчувае сябе ўсё горш. Прадпрымальнікі просяць рэформаў
Малы і сярэдні бізнес прапануе паменшыць пералік тавараў, якія падлягаюць дзяржаўнаму рэгуляванню цэнаў, абмежаваць адкрыццё вялікіх гандлёвых аб’ектаў і спрыяць адкрыццю малых і сярэдніх.
Чытайце падрабязней на нашым сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱 Курсы валютаў на 1 ліпеня
Долар дадаў больш як дзве капейкі, еўра таксама ўмацаваўся, але паказаў сціплейшы рост.
Расейскі рубель страціў амаль капейку.
#курсывалютаў
🚀 У Кітаі падчас выпрабавальнага запуску ракеты нешта пайшло не так
Да касмічных прастораў яна так і не даляцела 💁🏻♂️ На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Вось як выглядаў няўдалы запуск ⬆️
📍Кошт квадратнага метру – найбольшы з 2015 года, цэны на жытло выраслі нават у Шабанах. Што адбываецца на рынку сталічнай нерухомасці
Нерухомасць даражэе праз выбухны рост попыту. Эканамістка даследчага цэнтру BEROC Настасся Лузгіна растлумачыла «Белсату», што кватэры хапаюць у сувязі з ростам прыбыткаў і таннымі крэдытамі.
Чытайце наш агляд на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 А што здарылася? Белгарад застаўся без электрычнасці праз «вонкавае ўздзеянне на энергааб'ект»
Святло знікла ў дамах пасля начной атакі ўкраінскіх БПЛА. Амаль увесь Белгарад абясточаны: не працуюць нават святлафоры, ёсць праблемы з інтэрнэтам.
«У сувязі з тэхналагічным парушэннем, выкліканым вонкавым уздзеяннем на энергаабʼект, у шэрагу раёнаў Белгародскай вобласці, а таксама Белгарадзе назіраюцца перапынкі падачы электраэнергіі. Энергетыкі ўжо пачалі перавод электразабеспячэння спажыўцоў на рэзервовыя схемы, сацыяльна значныя абʼекты забяспечваюцца электраэнергіяй ад перасоўных рэзервовых крыніц»,
🇫🇷 У Францыі ўльтраправыя перамагаюць у першым туры парламенцкіх выбараў
У першым туры пазачарговых выбараў у Нацыянальны сход Францыі перамагае ўльтраправая партыя «Нацыянальнае аб’яднанне» Марын Ле Пэн і Жардана Бардэля.
Выбары ў Францыі адбыліся пры надзвычай высокай яўцы – каля 60%. Пры тым, што пачынаючы з 2002 году яўка ў першым туры парламенцкіх выбараў ніколі не перавышала 50,5%, а на папярэдніх выбарах не было і 40%.
Другі тур парламенцкіх выбараў у Францыі мае адбыцца 7 ліпеня – ад вынікаў галасавання будзе залежыць, хто сфармуе ўрад.
💥 #галоўнае за 30 чэрвеня
✔️На беразе Віслы адгрымеў «Hučna Fest». Паспрабавалі перадаць ягоную атмасферу ў нашым рэпартажы
✔️Святлана Ціханоўская паўдзельнічала ў святкаванні беларускага Купалля ў Вільні
✔️У раёнах, што месцяцца ля мяжы з Украінаю, паставяць блокпасты ды будуць правяраць аўтамабілі
✔️Зноў напад на беларуску ў Варшаве. Вось у чым была прычына гэтым разам
✔️Расея атакавала ракетамі Харкаў ды Кіеў
✔️У Беластоку плануюць заснаваць Інстытут беларускай мовы
✔️Двое замежных грамадзянаў атрымалі тэрміны ў беларускай калоніі за арганізацыю незаконнай міграцыі
✔️Ізраіль памяняў правілы бязвізавага ўезду. Яны датычаць і беларусаў
#рэпрэсіі:
▫️Прызначана дата суду над былымі супрацоўніцамі TUT.by
▫️Затрымалі берасцейца, які «абразіў Аляксандра Рыгоравіча» і сілавікоў
🐴 Коні ў Налібоцкай пушчы? Адкуль яны там?
Знаёмцеся – гэта тарпанавідныя коні. Сюды іх завезлі з Нідэрландаў, але ў Налібоцкай пушчы жывёліны пачуваюцца так добра, што некалькі гадоў таму ў іх нават здарыўся бэбі-бум.
Паглядзіце, якія прыгожыя!
🔮 На Airbnb з'явілася вельмі незвычайная прапанова
Хацелі б правесці ў такім жытле свой адпачынак?☝🏻
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Пра што кажуць новыя прызначэнні і ператасоўкі Лукашэнкі
🔸З чым звязаны сыход Валера Кавалеўскага з АПКБ
🔸У студыі Фёдар Паўлючэнка, лаўрэат журналісцкай прэміі імя Міхальскага
🔸Што адбываецца на беларуска-еўрапейскай мяжы
🔸Ці заменяць Байдэна па выніках першых дэбатаў?
🔸Джульян Асанж на волі – хто гэта і як яго выкарыстоўвала прапаганда
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/6QdU69uaVcM