💬 «Не веру ў афіцыйную версію. Хутчэй за ўсё да гэтага чалавека прымяняліся катаванні»
Фігурант берасцейскай «карагоднай справы» Алег Кулеша, якога таксама трымалі ў СІЗА №7 Берасця, дзе ўчора памёр зняволены па палітычных матывах Аляксандр Кулініч, расказаў у эфіры «Студыі Белсат» пра «атмасферу» ў гэтай установе.
☝️На ягоную думку, Кулініча катавалі наўмысным утрыманнем ў жорсткіх умовах.
#рэпрэсіі
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 «Вайна» з прыватнымі медцэнтрамі
🔸 У беларускіх ВНУ скарачаюцца месцы на платнае навучанне
🔸 Менск прайграў выбары ў Камісію ААН у справе папярэджання злачыннасці
🔸 Вязняў шклоўскай калоніі навучаюць распрацоўваць інтэрнэт-сайты
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Jw8e_YfJv7U
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🔹Польскія памежнікі патлумачылі нам прычыну таго, чаму на пераходзе «Тэрэспаль – Берасце» ўтварыліся «пякельныя» чэргі
💬 «Раптоўныя падзеі, што ўзніклі ў выніку міграцыйнага ціску на польска-беларускай мяжы, запатрабавалі дынамічных і рашучых захадаў, у тым ліку перасоўвання асабовых рэсурсаў памежнікаў».
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Нашым дэмсілам трэба менш звяртаць увагу на Лукашэнку, а больш на простых грамадзянаў. Напрыклад, звяртацца да чыноўнікаў Еўразвязу, каб не зачынялі межы для беларусаў»
У чарговым выпуску праграмы «Двубой» гаворка ідзе пра тое, ці варта прасіць Захад зняць частку санкцыяў з РБ. Віталь Рымашэўскі лічыць, што многія санкцыі б'юць па простых грамадзянах, ніяк не закранаючы Лукашэнку.
Ягоны суразмоўца Дзмітрый Балкунец з гэтым часткова пагаджаецца, а яшчэ мяркуе, што еўрапейскія санкцыі супраць РФ гэтаксама неэфектыўныя: фактычна Еўропа працягвае весці з Расеяй гандаль, толькі праз трэція краіны.
👀 Глядзіце свежы выпуск «Двубою» проста зараз на канале «Белсат NEWS»
😨 У Добрушы выявілі хворага на адзёр. Апошні раз у раёне гэтую хваробу рэгістравалі 5 гадоў таму
Адзначаецца, што выпадак – завазны. Таксама вядома, што захварэў дарослы, а не дзіцёнак.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Колькасць беларускіх ІП у Польшчы імкліва расце
Агулам у 2023-м JDG (Jednoosobowa działalność gospodarcza) зарэгістравалі амаль 42 тысячы замежнікаў. Па колькасці беларусы ў гэтым спісе займаюць другое месца пасля ўкраінцаў.
61% беларускіх ІП зарэгістравана ў сферы «інфармацыя і камунікацыя»;
12% у сферы «прафесійнай, навуковай або тэхнічнай дзейнасці»;
6% – у будаўніцтве;
🎬 Развіццё бізнесу за мяжою і пасля пераменаў абмеркавалі на трэцім беларускім бізнес-форуме ў Вільні.
#лічбадня
📍Эканаміст: санкцыі супраць Беларусі працуюць
Леў Львоўскі ў новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» распавёў, як санкцыі ўплываюць на эканоміку Беларусі. І патлумачыў чаму ☝️
👀 Глядзіце поўнае выданне праграмы на YouTube-канале «Белсат NEWS»
💱Курсы валютаў на 10 красавіка
Еўра за содні падаражэў амаль на 2 капейкі, долар таксама падрос, расейскі рубель працягвае таннець.
#курсывалютаў
💬 Як правесці беларусізацыю без прымусу?
У новым выданні праграмы «Мова Нанова» Аляксандр Мілінкевіч падзяліўся сваім бачаннем, якое абапіраецца на ўласны досвед.
Поўнае выданне праграмы «Мова нанова» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
☝️ Хто з беларусаў атрымаў мандат на польскіх выбарах?
Надоечы мы пісалі пра 8 беларусаў і 2 беларускі, якія бяруць удзел у польскіх мясцовых выбарах.
Адзін з лідараў беларускай дыяспары Падляшша, дырэктар беларускага ліцэю ў Гайнаўцы Ігар Лукашук на мясцовых выбарах, якія прайшлі ў Польшчы 7 красавіка, быў пераабраны дэпутатам сейміку Падляскага ваяводства.
Якія яшчэ поспехі ў беларусаў і беларусак, якія ішлі на гэтыя выбары, чытайце ў нашым аглядзе 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Беларусаў зноў штрафуюць за гандаль месцамі на мяжы
Жыхара Берасця пакаралі штрафам 1200 рублёў.
Вядома, што 7 сакавіка мужчына ў чарзе ў пункце пропуску «Берасце» прапанаваў дапамогу асобе, якая аказалася супрацоўнікам падатковай інспекцыі. Берасцеец прасіў за свае паслугі грашовую дапамогу ў памеры $170.
У судзе зазначылі, што мужчына сістэматычна аказваў такія паслугі. Яго абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.
Дарэчы, наш карэспандэнт пабываў на мяжы і паразмаўляў з тымі, хто яе мінае. Каментар глядзіце па спасылцы 🎬
Расея абстраляла Адэскую вобласць у дзень вызвалення Адэсы ад фашысцкіх захопнікаў
Цэллю нападу зноў была энергетычная інфраструктура Украіны. Расея выкарыстоўвала ракеты і дроны-камікадзэ.
«Вядома пра двух пацярпелых супрацоўніках транспартнага прадпрыемства», – заявіў кіраўнік Адэскай вобласці.
Таксама ноччу быў пашкоджаны абʼект энергетычнай інфраструктуры ў Мікалаеўскім раёне.
Паводле ЗСУ, расейцы запусцілі па Украіне 17 дронаў-камікадзэ «Shahed-131/136», дзве ракеты Х-59, два «Іскандэра-К» і балістычную ракету «Іскандэр-М». 14 беспілотнікаў і дзве Х-59 былі знішчаны Украінай.
🇺🇸 Міністр абароны ЗША раскрытыкаваў украінскія атакі на расейскія НПЗ
Паводле яго, яны могуць паўплываць на сусветныя энергетычныя рынкі. Амерыканскі чыноўнік заклікаў Кіеў засяродзіцца на вайсковых цэлях.
ЗША ўпершыню публічна выказалі такую незадаволенасць. Выказванні міністра абароны ЗША былі раскрытыкаваныя сенатарам Томам Коттанам:
«Думаю, што адміністрацыя Байдэна не хоча, каб кошты на газ падвышаліся ў год выбараў».
Тым часам, эксперты ацэньваюцца такія атакі ЗСУ вельмі эфектыўнымі. Удары па НПЗ, паводле іх, наносяць значную шкоду нафтаперапрацоўчым магутнасцям Расеі.
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Беларусь прыпыняе ўдзел у Дамове аб звычайных узброеных сілах у Еўропе
Праз VPN
Раней аб выхадзе з дамовы абвесціла Расея, а а краіны NATO – пра намер прыпыніць дзеянне пагаднення. Што гэта за дамова і што яна азначала для Еўропы?
🔺Беларусаў цяпер будуць лячыць мігранты?
Праз VPN
У сталічных паліклініках стала шмат дактароў з нетыповымі для беларусаў прозвішчамі. Разабраліся, якія сферы медыцыны сёння ўмацаваліся замежнымі адмыслоўцамі.
🔺У Літве хочуць пазбаўляць ВНЖ некаторых беларусаў
Праз VPN
Распавядзем пра новы літоўскі закон, які можа моцна паўплываць на суайчыннікаў.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 9 красвіка
🔻 Затрыманыя двое жыхароў Берасця за тое, што сарвалі сцяг з будынку дзіцячага садка;
🔻 У Гомлі за «распаўсюд экстрэмізму» затрымалі буйнога бізнесмена Наума Каца;
🔻 У Берасці сілавікі затрымалі барысту Мікіту Яхімовіча;
🔻 За ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі Дар'ю Давыдзенку;
🔻 У Гомлі на 10 гадоў калоніі асудзілі Івана Сухамерава, які вярнуўся з-за мяжы;
🔻 Шасцёра чалавек асуджаныя за падзеі 10-11 жніўня ў Берасці;
🔻 За «экстрэмізм» асудзілі ксяндза Паўла Гедройца;
🔻 Старонка нашай праграмы «Беларус беларусу» ўнесеная ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»;
🔻 У Беларусі анулююць дамены «экстрэмісцкіх» сайтаў. Адрас змяняе выданне Reform;
🔻 Палітвязні Вадзім Гурман і Юрый Чубанаў выйшлі на волю;
❤️ Святлана Ціханоўская правяла на Кіпры брыфінг для амбасадараў іншых краін
Падчас яго яна параўнала рэжым Лукашэнкі са стулам, які трымаецца на трох ножках: грошах, рэпрэсіях і Расеі.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️На балтыйскім узбярэжжы Польшчы знайшлі труп грамадзяніна Беларусі
Мужчыну было 36 гадоў. Якім менавіта чынам ён загінуў – цяпер высвятляюць следчыя.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❗️У берасцейскім СІЗА памёр мужчына, якога вінавацілі ў «абразе Лукашэнкі»
Пра гэта паведамляе @zerkalo_io са спасылкаю на свае крыніцы.
Мужчыну звалі Аляксандр Кулініч, ён нарадзіўся 11 красавіка 1972 года (то бок заўтра яму б выпаўнілася 52 гады). Кулініч быў падпалкоўнікам запасу, служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Брэсцкай брыгадзе ПДВ. У апошнія гады з'яўляўся індывідуальным прадпрымальнікам.
Аляксандра затрымалі 29 лютага і з таго часу ён быў у СІЗА. 16 красавіка мусіў распачацца суд, дзе павінны былі разглядаць ягоную справу аб «абразе Лукашэнкі». Аднак учора Кулініч памёр. У даведцы аб смерці прычынаю назвалі ішэмічную хваробу сэрца.
🇵🇱 Больш як дзве сотні мігрантаў зноў штурмавалі беларуска-польскую мяжу – «Страж Гранічна» паказала відэа
На кадрах відаць, як мігранты ідуць у бок плота з драбінамі, а потым збіваюцца ў натоўп і спрабуюць прабіцца на польскі бок.
Памежнікам удалося адбіць гэтую атаку.
🔍 Чаму ў некаторых беларусах прачынаюцца «імперцы»?
Нярэдка можна пачуць ад некаторых нашых суайчыннікаў заявы кшталту «Вільня наша», «Беласток наш», а яшчэ намеры «вярнуць Смаленск».
Часцей за ўсё гэта агучваецца якбы паўжартам. Але нават такіх «жартаў» ужо хапіла, каб у той жа Літве ўзніклі напружаныя адносіны паміж беларускай дыяспарай ды літоўскімі ўладамі.
Чытайце калонку Алеся Ляўчука па тэме:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ «Толькі свісні – і ён з'явіцца!» : Лукашэнку паклікалі «на дыван» у Крэмль
✔️ Паўгода ў карцары і без лекаў: жонка Алеся Бяляцкага расказала пра ягоны стан за кратамі
✔️ Святлана Ціханоўская сустракаецца з прэзідэнтам Кіпру
✔️ Як у вэстэрне: чыгуначнікі рабавалі цягнік проста падчас руху
✔️ Расейскія гарады сыходзяць пад ваду
✔️ Суд ЕЗ зняў санкцыі з двух расейскіх алігархаў
✔️ Расейцы занялі сяло Першамайскае на Данеччыне
✔️ Серыял «Працэсы» едзе скараць нямецкі кінафестываль
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
♨️ Беларус прыдумаў новую страву і скарае ёю Варшаву
Бізнесовец Зміцер Папоў займаўся ў Менску і будоўляй, і стварэннем галерэяў, і арганізацыяй выставаў.
У сталым веку мусіў з сям'ёй і чацвярымі дзецьмі з'ехаць у эміграцыю. У Варшаве ён не разгубіўся і адкрыў новы бізнес. Зміцер прыдумаў «Trzy rogi» – страву для хуткага харчавання, з якою марыць скарыць не толькі Варшаву.
▶️ Глядзіце гісторыю Змітра ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life».
🇬🇪 Беларусам у Грузіі нерэальна атрымаць міжнародную абарону – за 5 гадоў не ўхвалілі ніводнай заяўкі. Чаму так?
У некаторых выпадках нашыя суайчыннікі атрымлівалі адмовы, аднак найчасцей заяўкі проста разглядаюцца месяцамі ды гадамі без ніякага адказу.
Што адбываецца і ці могуць беларускія дэмсілы неяк паўплываць на сітуацыю?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😨 20 з лішнім гадзінаў у чарзе. Але можна трохі паскорыць працэс за грошы💁🏻♂️
Так цяпер выглядае шлях беларусаў з роднай краіны ў Польшчу.
Нашыя карэспандэнты адправіліся да памежнага пераходу «Тэрэспаль – Берасце», каб высветліць, чаму людзям даводзіцца стаяць больш за содні, чакаючы заезду ў Польшчу, колькі каштуе месца на мяжы і ці працягваецца ўсё яшчэ кантрабанда цыгарэтаў.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤯 Што? Беларусам пачалі афіцыйна прапанаваць службу ў ПВК Вагнэра
Вялікія заробкі, кампенсацыі за смерць і сучасная амуніцыя... Акрамя таго ёсць два напрамкі: Украіна і Афрыка, але варта адразу выбраць куды паедзеш.
Падрабязней у відэа ⬆️
👫 Грамадзяне якіх краінаў найчасцей бяруцца шлюбам з беларусамі?
Аказваецца, турэцкія мужчыны пішуць беларускам не проста так. Калі верыць дзяржаўнай статыстыцы, у іх вельмі сур'ёзныя настроі. Але найчасцей беларусы і беларускі ствараюць сем'і з грамадзянамі суседніх краінаў.
❗️Стан здароўя Алеся Бяляцкага пагаршаецца
Палітвязень ужо 1000 дзён за кратамі.
Вядома, што праваабаронцу не перадаюць неабходныя лекі. Апошнія паўгода Бяляцкі знаходзіцца ў адзіночнай камеры, нягледзячы на свае хранічныя захворванні.
«Ад людзей, якія выйшлі з турмы, мне стала вядома, што стан Алеся працягвае пагаршацца і ён не атрымлівае пэўныя лекі, якія яму неабходны», – сказала жонка Наталля Пінчук.
Нагадаем, у сакавіку 2023 году лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі быў асуджаны рэжымам Лукашэнкі на 10 гадоў калоніі.
Улады ўсё ж такі прадалі кватэру сям’і Валерыя Цапкалы
Кошт склаў 395 720 рублёў 27 капеек.
Пачатковы кошт трохпакаёвай кватэры на таргах 9 красавіка складаў амаль 290 000 рублёў. Удзел у аўкцыёне бралі трое ўдзельнікаў.
Нагадваем, сям’я Цапкалаў не жыве ў Беларусі з 2020 года. Валерыя на радзіме завочна асудзілі на 17 гадоў калоніі.
Жонка Вераніка папярэдзіла будучых пакупнікоў жытла, што сям’я *«абавязкова вернецца дадому і запатрабуе аплаты арэндных плацяжоў за ўвесь перыяд карыстання маёмасцю».
💥 #галоўнае за 9 красавіка
🔸 У Беларусь прыйшло воблака пылу з Сахары. І пакуль яшчэ трохі пабудзе, алергікам трэба быць асцярожнымі;
🔸 Беларусы і расейцы могуць пазбавіцца віду на жыхарства ў Літве, калі будуць часта ездзіць у Беларусь. Святлана Ціханоўская спрабуе ўгаварыць дэпутатаў Літвы не ўжываць новыя абмежаванні;
🔸 Спазненне ад 3 да 5 гадзінаў. Як ходзяць цягнікі паміж Беларуссю і Расеяй?
🔸 Расейскі СК знайшоў след Байдэна ў тэрактах у Падмаскоўі;
🔸 Тэрарысты «Ісламскай дзяржавы» анансавалі тэракты на чвэрцьфіналах Лігі чэмпіёнаў;
🔸 Вынікі 776-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне;
⚽️ Міністр спорту, былы ахоўнік Лукашэнкі, Сяргей Кавальчук хоча быць галоўным і ў футболе
Канфлікт паміж Міністэрствам спорту і турызму ды Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футболу» выходзіць на новы ўзровень
Паглядзіце!