☝️ У затопленым расейскім Орску актывізаваліся марадзёры
8 красавіка ўдзельніца мітынгу супраць дзеянняў уладаў распавяла @shot_shot, што гараджане не могуць з’ехаць са сваіх дамоў з увагі на марадзёраў:
У нас марадзёры нахабна расцягваюць рэчы, залазяць у крамы і ў дамы з лодачак, якія нібыта гледачы, падыходзяць і проста абкрадаюць дамы
Шыбы выбіваюць, ніхто ні за кім не сочыць. У Старым горадзе дык увогуле няма нікога
🎥 У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» праз дэтэктар хлусні праходзіць эканаміст Леў Львоўскі
📌 Ці маніпуляваў Леў калі-небудзь эканамічнай статыстыкай Беларусі так, каб падаць сітуацыю ў краіне, горш, чым яна ёсць насамрэч?
📌 Ці лічыць магчымым эканамічны крызіс у Беларусі ў бліжэйшыя год-два?
📌 І хто яму больш сімпатычны Шрайбан ці Чалы?
Глядзіце ў новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
🌪 У Беларусь прыйшло воблака пылу з Сахары. І пакуль яшчэ трохі пабудзе
Паводле Белгідрамету, 9 красавіка забруджанасць паветра вышэй за норму фіксавалася ў Гомлі, Жлобіне І Магілёве. З прыходам пылу з Сахары ў Еўропу звязаныя таксама нетыповыя для красавіка тэмпературы паветра на кантыненце.
☝️ Метэаролагі раяць людзям быць асцярожнымі і прымаць меры для абароны, асабліва тым, хто пакутуе на алергію ці мае праблемы з дыханнем.
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Нарада па прамысловасці: «Павальны дэфіцыт» працоўных і якасць, якая саступае расейскай
🔸 Чэргі на выезд з Беларусі ў краіны ЕЗ
🔸 Чыстка інтэрнэту: у Беларусі анулююць дамены «экстрэмісцкіх» сайтаў
🔸 Трэці Беларускі бізнес-форум у Вільні
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/E1UZPzb0c2E
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
📷 У ваяводскай бібліятэцы ў Гданьску з'явілася беларуская палічка
Пра гэта паведаміла бібліятэка на сваёй старонцы ў Facebook:
Гэтае падзея стала сапраўдным святам для ўсіх прыхільнікаў беларускага слова. У атмасферы яднання музычных традыцый, якія маляўніча прадставіў вядомы беларускі дудар Яўген Барышнікаў, і сучаснай літаратуры, пра якую распавяла філолаг Наста Карнацкая, мы пагутарылі пра цікавыя выданні, якія змогуць паглыбіць разуменне багатай беларускай спадчыны, а таксама дакрануцца да скарбаў сусветнай літаратуры па-беларуску.
🔻 Дзе цяпер працуе былы прэм’ер Сяргей Румас
«Нашай Ніве» вядома, што Сяргей Румас, які доўгі час працаваў у банкаўскай сферы, узначальваў «Белаграпрамбанк» і Банк развіцця, а ў 2018 – 2020 гадах быў прэм’ер-міністрам Беларусі, спрабаваў уладкавацца на пазіцыі, адпаведныя яго кампетэнцыі, у Вялікай Брытаніі і Расеі, але без поспеху.
📌 Былы беларускі прэм’ер Сяргей Румас у 2020 годзе неяк няўцямна падтрымаў дэмакратычны рух і некаторы час быў вымушаны знаходзіцца за мяжой.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🚇 Спазненне ад 3 да 5 гадзінаў. Як ходзяць цягнікі паміж Беларуссю і Расеяй?
Абломкі мосту ў Вязьме пашкодзілі рэйкі, кантактны провад ды іншую інфраструктуру. На месцы здарэння працягваецца ліквідацыя наступстваў.
Хуткасныя электравікі «Ластаўка», што ходзяць паміж Менскам і Масквою, спыняюцца ў Смаленскай вобласці. Пасажыраў перасаджваюць у аўтобусы, давозяць да наступнай чыгуначнай станцыі і зноў саджаюць у цягнік.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ У Берасці задыміўся аўтобус МАЗ;
✔️ Лукашэнка прызнаў дэфіцыт рабочых і акрэсліў яго як «павальны»;
✔️ У Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне;
✔️ У Літве прапануюць пазбаўляць відаў на жыхарства беларусаў, якія часта ездзяць на радзіму;
✔️ ЗША: Украіна можа ўступіць у NATO толькі пасля заканчэння вайны;
✔️ У менскай паліклініцы паставяць апарат МРТ. Гэта першы выпадак у Беларусі;
✔️ Сёлетні сакавік стаў самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў;
✔️ Сонечнае зацьменне ў Паўночнай Амерыцы;
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
💁 Наведнікі сталага веку скардзяцца, што не могуць запомніць прозвішча свайго ўчастковага тэрапеўта
Мы агледзелі старонкі 45 паліклінік Менску – дарослых і дзіцячых – і высветлілі, што як мінімум у 25 з іх сапраўды працуюць дактары з нетыповымі для Беларусі прозвішчамі ды імёнамі.
🤔 Гэта выпадковасць і назіраецца толькі ў нейкай адной медычнай установе ці новы трэнд з дапамогай якога ўлады спрабуюць развязаць кадравую праблему ў медыцыне?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱Курсы валютаў на 9 красавіка
Долар і еўра сёння нязначна падраслі, расейскі рубель зноў патаннеў
#курсывалютаў
☝️ Знайшліся тры пакупнікі на кватэру Цапкалаў у Беларусі
«Белюрзабеспячэння» другі раз спрабуе прадаць кватэру Валерыя і Веранікі Цапкалаў праз электронны аўкцыён.
Першы раз кватэру спрабавалі прадаць 27 лютага, але таргі не адбыліся – не знайшлося ахвочых. Пасля гэтага цану на кватэру знізілі – да 286 753 рублёў 76 капеек.
🔻 Беларусы і расейцы могуць пазбавіцца віду на жыхарства ў Літве
Такая магчымасць разглядаецца пры ўмове, што вы ездзіце ў Беларусь больш за адзін раз на месяц. Адпаведны законапраект ужо ўнесены ў Сейм:
Сярод іх ёсць тыя, хто мае дазвол на часовае пражыванне, выдадзены з гуманітарных меркаванняў. Тысячы такіх выпадкаў былі зафіксаваны ў снежні мінулага года. У Беларусі ў гэтых людзей ёсць свае сем’і, сябры, сваякі, яны вяртаюцца падчас вялікіх святаў года. Аднак іх там могуць завербаваць, папрасіць выканаць пэўныя разведвальныя функцыі і г. д.
Скандал набірае абароты: Зміцер Панкавец пойдзе ў суд
Журналіст, якога абвінавацілі ў хатнім гвалце і потым звольнілі з «Радыё Свабода», будзе судзіцца са сваёй былой жонкай.
«Разумею, што па вялікім рахунку ўсім пофіг. Адвакат займаецца справай ужо чатыры тыдні. Так што суду быць», – заявіў Зміцер
Нагадваем, скандал вакол журналіста разгарнуўся пасля таго, як ягоная былая жонка абвінаваціла яго ў хатнім гвалце. Ганна расказала, што ейны партнёр збіваў яе, звешваў з гаўбца на чацвёртым паверсе, абражаў, пагражаў як ёй, так і ейным сваякам.
😯 Ого! Паглядзіце якое сонечнае зацьменне было ўчора ў Паўночнай Амерыцы
Ягоная поўная фаза доўжылася 4 хвіліны 28 секунд. За гэтым цудам маглі назіраць каля 32 млн чалавек з ЗША, Канады і Мексіцы.
У Гомлі асудзілі беларуса на 10 гадоў калоніі
Паводле «суду», асуджаны ўдзельнічаў у «экстрэмісцкім фармаванні» і хацеў далучыцца да палка Каліноўскага.
Мужчыну зваць Іван Сухамераў, яму 28 год. Яго абвінавацілі паводле 10 крымінальных артыкулаў, у тым ліку за «здраду дзяржаве», «абразе Лукашэнкі» і «удзелу ў тэрарызме». Судзілі беларуса ў закрытым рэжыме.
Вядома, што Івана затрымалі яшчэ ў 2023 падчас спробы нелегальна перайсці мяжу.
💔 Арцём Воўна
Адзін з топ-менеджараў мабільнага аператара «life». Яго асудзілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
У Менскім гарадскім судзе 3 лістапада 2022 года вынеслі прысуд – восем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Вядома, што пацярпелым у справе (імаверна, сілавікам і чыноўнікам) Арцём Воўна мае выплаціць агулам 13000 рублёў у якасці маральнай кампенсацыі.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Берасцейская вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
#рэпрэсіі
❤️ Ціханоўская спрабуе ўгаварыць дэпутатаў Літвы не ўжываць новыя абмежаванні да беларусаў
Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала папраўку, якая прапануе ўвесці новыя падставы для анулявання відаў на жыхарства для беларусаў у Літве:
☝️ Таксама палітык звярнулася і да беларусаў, заклікаўшы іх не ездзіць у Беларусь, калі гэта пагражае небяспекай.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😮 Кіраўнік беларускай дыяспары ў Расеі гадамі дапамагаў ФСБ прасоўваць прарасейскія наратывы
Пра гэта сталася вядома з ягонай перапіскі, доступ да якой атрымала @meduzalive.
☝️ Паводле выдання, адным з пастаянных кантактаў супрацоўніка расейскага ФСБ Сяргея Дубава стаў Сяргей Кандыбовіч – кіраўнік грамадскай арганізацыі «Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расеі» (ФНКА), які стаў даверанай асобай Уладзіміра Пуціна на выбарах 2018 года. Пры гэтым з перапіскі відавочна, што Кандыбовіч ведаў, што Дубаў працуе ў спецслужбе.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎸 Глядзіце, што мы нарабілі!
Мы далі сэрвісу Suno.ai тэкст песні «Тры чарапахі» гурту «N.R.M.», папрасілі напісаць пад яго музыку і запісаць песню. Атрымалі чатыры варыянты ў розных жанрах, якія паказваем вам з дазволу аўтара песні – @lavonvolski.
🙌 Выйшла няблага, хай і не арыгінальна. Нейрасеткі ўмеюць толькі паўтараць за людзьмі, а не ствараць новыя музычныя жанры. Ды музыкі, якія пішуць неарыгінальную музыку, ужо пад пагрозай замяшчэння машынамі! 🦾
😉 Якая з кібер-версіяў «Трох чарапах» вам больш спадабалася? Мо паспрабуеце згенераваць сваю?
🎥 Непалец дэзертыраваў з расейскага войска і распавёў што адбываецца з наймітамі
Як непальцы трапляюць на вайну ва Украіну, ды чаму нават пасля смерці ў баі іхныя сваякі павінны плаціць, глядзіце ў нашым сюжэце ☝🏻
🤯 Расейскі СК знайшоў след Байдэна ў тэрактах у Падмаскоўі
Следчы камітэт Расеі пачаў крымінальную справу за фінансаванне тэрарызму супраць службовых асобаў NATO і ЗША.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔻 Старонка нашай праграмы «Беларус беларусу» ўнесеная ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
«Беларус беларусу» – гэта шчырыя і кранальныя гісторыі тых, хто змяняе сённяшнюю Беларусь, хто не прагінаецца пад абставіны! Праграма пра годных вольных беларусаў, якія пацярпелі за свабоду. Героямі праграмы Валярыны Куставай сталі дзясяткі беларусаў і беларусак, якія атрымалі дапамогу дзякуючы вам, нашым гледачам і глядачкам
🎞 Глядзіце ўсе выданні праграмы на YouTube-канале «Белсат Life» ў плэйлісце «Беларус беларусу»
Хто яшчэ трапіў у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопаглядзець #рэпрэсіі
🕯 9 красавіка 2016 года заўчасна пайшоў з жыцця мовазнаўца, стваральнік моўнай службы «Белсату» Зміцер Саўка
Зміцер Саўка стаяў ля вытокаў моўнай службы «Белсату» і онлайн-сэрвісу для праверкі памылак «Добрапіс». Быў адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на тэлеканале «Белсат». Выбітны мовазнаўца, даследнік, навуковец. Суаўтар кніг «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія» і «Беларускі клясычны правапіс».
Вядоўца і рэдактар «Белсату» Сяргей Падсасонны казаў раней:
Калі кажуць, што мова гэта душа народу, мне падаецца, што Зміцер Саўка для нас, для «Белсату», быў такой душою. Мова, якой мы карыстаемся, якую чуюць нашыя гледачы штодня, – гэта мова, якая назаўсёды застанецца з намі. Таму гэтая душа, Зміцер Саўка, будзе прамаўляць кожны дзень з нашых тэмаў і выданняў. Ён заўсёды будзе з намі, заўсёды будзе з гледачомЧитать полностью…
😳 Нашэсце змей у Пінску
Выглядае жудасна, бо змеі вісяць нават на дрэвах
Мясцовыя жыхары кажуць, што гэта нармальная штогадовая з'ява, калі падымаецца ўзровень вады ў буйных вадаёмах.
⚠️ На матчах чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў, якія адбудуцца 9 і 10 красавіка, магчымы тэрарыстычныя акты
Пра гэта папярэджвае тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» праз Фонд «Аль-Азаім», СМІ, якое адказвае за распаўсюджванне паведамленняў ад тэрарыстаў
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💰 Колькі насамрэч зарабляюць дактары?
Нядаўна Лукашэнка выказаўся, што заробак дактароў — 10 000 рублёў. У праграме «Атма$фера» мы вырашылі праверыць гэтыя лічбы, а заадно і параўнаць з заробкамі лекараў у суседняй Польшчы. Спойлер: ўсё вельмі сумна.
Поўнае выданне праграмы глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎞
#грошы
😮 Вулкан на Сіцыліі выпускае кольцы дыму
Гэта вулканічны газ з вялікай сілай вырываецца з круглых кратараў
ЗША мае планы далучэння Украіны да NATO, але з умовамі
«Украіна можа ўступіць у Альянс толькі пасля заканчэння вайны. Гэта працэс, які прасоўваецца», – заявіў прадстаўнік Дзярждэпу Мэцью Мілер
Паводле яго, пазіцыя Вашынгтону па гэтым пытанні – нязменная.
«Мы разумеем, што зможам стаць членамі NATO толькі пасля заканчэння гэтай вайны, але зарэзерваваць гэта 33-е крэсла за намі – у прынцыпе нашыя партнёры маглі б», – заявіў народны дэпутат Ягор Чэрнеў
🤔А як думаеце, ці будзе Украіна ў NATO пасля заканчэння вайны?
Чыстка інтэрнэту: у Беларусі анулююць дамены «экстрэмісцкіх» сайтаў
Цяпер, калі дамен (імя інтэрнет-рэсурсу) быў забаронены рэжымам – яго будуць аўтаматычна выдаляць. Гэта значыць, што такія сайты цалкам перастануць працаваць у нацыянальнай даменнай зоне by.
«Ануляванае даменнае імя будзе ўносіцца ў спецыяльны пералік і становіцца недаступным для рэгістрацыі на працягу перыяду знаходжання ў рэспубліканскім спісе», – гаворыцца ў інструкцыі.
Такія інтэрнэт-рэпрэсіі ладзяцца па загадзе Аператыўна-аналітычнага цэнтру пры Лукашэнкі.
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Якія ў Пуціна планы на Харкаў?
Праз VPN
Паветраныя атакі на Харкаў апошніх дзён могуць быць часткаю планаў вялікага наступу. Разбяромся, што задумаў Пуцін і ці сапраўды ён зможа акупаваць украінскі горад?
🔺Што азначае «мірны план» Трампа?
Праз VPN
Стала вядома, як будучы кандыдат на прэзідэнта ЗША Доналд Трамп плануе дамагчыся мірнага ўрэгулявання канфлікту. Распавядаем, якім коштам ён хоча скончыць вайну.
🔺Залатыя жыла Лукашэнкі, пра якую раней не казалі
Праз VPN
Гэта прыносіць мільёны ў кішэні рэжыму, а дапамагае ў гэтым вядомая кампанія «Сінэзіс». Разам з «BELPOL» даведаліся, як онлайн-казіно прыносіць Лукашэнку вялікія прыбыткі.
#штопачытаць