belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

😤 У Маскве заявілі, што ў выпадку з'яўлення ў Польшчы ядравых абʼектаў яны стануць цэллю РФ

Зрухі ў гэтым напрамку бяспекі Польшчы не дададуць, а ўжо адпаведныя абʼекты дакладна стануць цэллю


☝️ Нагадаем, прэзідэнт суседняй краіны Анджэй Дуда ў інтэрв’ю выданню «Fakt» заявіў, што Варшава даўно абмяркоўвае з Вашынгтонам размяшчэнне амерыканскай ядравай зброі ў Польшчы.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

⚽️ Сёлетні чэмпіянат Еўропы па футболе пакажуць у Беларусі з дапамогаю «пірацкіх» трансляцыяў

У цывілізаваных дзяржавах тэлеканалы плацяць за легальную «карцінку» такіх спаборніцтваў мільёны долараў. У Беларусі ж «пірацтва» фактычна ўзаконенае пасля 2020-га года.

Глядзіце нашае відэа па тэме ⬆️

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Стэндап дня: другі дзень Усебеларускага народнага сходу. Прымаюць ваенную дактрыну;

🔸 Сейм Літвы на год працягнуў санкцыі ў дачыненні грамадзянаў Беларусі;

🔸Ліцэй БДУ ўсё больш шчыльна супрацоўнічае з КДБ. У што пераўтвараюць элітную навучальную ўстанову;

🔸У Гомлі – новы суд па так званай справе Ціханоўскага. Фігурантаў справы на працэс не прывезлі;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=1CquxwreA1o

📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

🚛🚛🚛 На расейска-беларускай мяжы ўтварылася 5-кіламетровая чарга з фур

Паводле выдання «Флагшток», яна расцягнулася ў раёне памежнага пераходу «Красны Камень» (стык Бранскай вобласці РФ і Гомельскай вобласці Беларусі). Каля 4 кіламетраў чаргі – на беларускай тэрыторыі, яшчэ каля 1,5 км – на тэрыторыі РФ.

Прычыны ўзнікнення чаргі невядомыя. Відэа, як сцвярджаецца, было знята сёння ўдзень.

Читать полностью…

Белсат

👁 Сілавікі будуць выкарыстоўваць беспілотнікі, каб сачыць за месцамі масавага адпачынку

Асаблівую ўвагу нададуць такім месцам, размешчаным каля вады. У прыватнасці, будуць змагацца з тымі, хто распівае алкаголь.

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

❓ Хто такія базыляне?

❓ Чым яны адрозніваюцца ад праваслаўных святароў?

❓ І як барада ўплывае на адукаванасць?


👀 Глядзіце ў нашым новым выданні на YouTube-канале «BELSAT HISTORY»

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 Сейм Літвы падоўжыў яшчэ на год абмежаванні для грамадзянаў РФ і РБ. Аднак новых абмежаванняў для беларусаў не з'явілася

Раней літоўскі парламент абмяркоўваў магчымую забарону частых паездак на радзіму для беларусаў з мясцовым відам на жыхарства. Але ў выніку за тую прапанову не прагаласавалі.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Лукашэнка на сваім УНС зноў прыгразіў Захаду і Украіне ядравай зброяй

✔️ Махавік не спыняецца: статыстыка палітычных затрыманняў 2024 ад праваабаронцаў

✔️ Беларуска загінула на Балі

✔️ СІЗА на Валадарскага расфармоўваюць

✔️ Ва Украіне загінуў малады беларус, што ваяваў на баку расейцаў

✔️ Кандыдата на прэзідэнта Літвы падазраюць у абыходзе антылукашэнкаўскіх санкцыяў

✔️ Абстрэлы Чаркасскай і Днепрапятроўскай вобласцяў Украіны

✔️ ЗСУ таемна атрымалі ад ЗША далёкабойныя ракеты ATACMS

✔️ У Аўстраліі ратуюць 150 кітоў-пілотаў

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

☝️Зацвердзілі 12 спісаў з 13-ці. Амаль усім, хто падаўся на выбары ў Каардынацыйную Раду, дазволілі ўдзельнічаць

Адзіным, які не прайшоў рэгістрацыю, стаў спіс «За годнасць беларусак» – 10 чалавек. Прычынаю стала выключэнне лідара спісу, які не мае грамадзянства Беларусі, у выніку чаго колькасць чальцоў аб’яднання не дасягала неабходнага мінімуму ў 10 асобаў.

Чытайце падрабязней на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 25 красавіка

На сённяшніх таргах долар патаннеў, а еўра і расейскі рубель падаражэлі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🤔 Калі Лукашэнка цяжка захварэе, ці трэба яго лячыць?

Андрэй Ткачоў, сузаснавальнік «ByMedSol», адказаў на паліграфе, ці гатовы ён аказаць дапамогу Лукашэнку, калі гэта спатрэбіцца.

👀 Глядзіце поўнае выданне праграмы «Шчыра кажучы» на YouTube-канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

🤩 Завіруха з пялёсткаў сакуры накрыла кітайскае мястэчка

Паглядзіце, які цуд!

Читать полностью…

Белсат

🤔 Што звязвае намесніка Ціханоўскай і Віктара Лукашэнку?

Валер Кавалеўскі расказаў, як разам з Віктарам навучаўся на гістфаку БДУ.

«У нас былі аднолькавыя пазіцыі, бо мы абодва прыехалі з вёскі. І мы адзін на аднаго глядзелі з пэўнай ступенню прыязнасці».


Але пазней стасункі з «сынам прэзідэнта», змяніліся 👆

👀 Поўнае выданне праграмы «Мова нанова» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

😨Сваякі кандыдата ў прэзідэнты Літвы абыходзілі санкцыі супраць Беларусі?

Гаворка пра бізнес сям'і Ігнаса Вегеле, які падазраюць у абыходзе санкцыяў. Як паведамляюць, Літва актыўна пастаўляла кандыцыянеры ў Беларусь, пакуль на іх у 2022 годзе не былі накладзеныя санкцыі Еўразвязу. І хоць пастаўкі ў Беларусь спыніліся, яны рэзка выраслі ў Кыргызстан. Станам на верасень 2023 года ў гэтую краіну адгрузілі з Літвы кандыцыянераў на 2,3 млн еўраў, але ў сам Кыргызстан дайшло іх толькі на 370 тыс. еўраў.

👆І гэта не адзіны кандыдат у прэзідэнты Літвы, да якога ёсць пытанні.

Падрабязнасці чытайце ў нашым артыкуле:

✅Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

◽️З «Валадаркі» пачалі пераводзіць зняволеных. СІЗА расфармоўваюць

Пра гэта паведамляе праваабарончая ініцыятыва dissidentby. Згодна з яе звесткамі, вязняў перавязуць у Магілёў і Жодзіна, а таксама ў новы ізалятар у Калядзічах. Калі пачнуць прымаць перадачы і які адрас для лістоў пакуль невядома.

Паводле dissidentby, на Валадарцы знаходзяцца прынамсі 42 палітычных зняволеных.

Читать полностью…

Белсат

💔 Максім Бас

Чарговы пацярпелы «за каментары». Мужчына быў затрыманы за каментар у інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Абвінавачаны па двух артыкулаў КК: «Абраза прадстаўніка ўлады» і «Распальванне варожасці ці варажнечы».
Максіму прысудзілі 3,5 года пазбаўлення волі.

Таксама яго ўнеслі ў сумнавядомыя спісы «тэрарыстаў» і «экстрэмістаў».

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🥴 Публічныя мерапрыемствы з удзелам Лукашэнкі – невычарпальная крыніца крынжу

Усебеларускі народны сход, які стаў галоўнай падзеяй лукашэнкаўскай павесткі апошніх дзён, падарыў вялікую колькасці свежай «крынжацінкі», прыпраўленай «іспанскім сорамам».

На нашым сайце мы зрабілі для вас адпаведную падборку:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

▪️У дарожнай аварыі на Балі загінула маладая беларуска

ДТЗ здарылася ўчора раніцай. 23-гадовая грамадзянка Беларусі ехала на скутары па трасе. Яе стаў апярэджваць з правага боку аўтобус, які рухаўся ў тым жа самым напрамку. Ён зачапіў скутар, адбылося сутыкненне, у выніку якога беларуска сур'ёзна траўмавала галаву.

Дзяўчына памерла на месцы аварыі.

📷 Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Белсат

💬 «Гэта лічбы, якія публікуюць для Лукашэнкі»

Белстат рапартуе, што па ўсёй краіне растуць зарплаты – прычым не толькі ў Менску, але і ў рэгіёнах.

Нашае даследаванне (і нашыя эксперты) кажуць аб тым, што гэта, мякка кажучы, прыўкрашванне рэальнай карціны 💁🏻‍♂️

Читать полностью…

Белсат

🔹Рух Беларускай Салідарнасці запрашае на акселератар пад ментарствам Валярыны Куставай

Валярына – выкладчыца, пісьменніца, аўтарка, каардынатарка і тэлевядоўца шэрагу праектаў на «Белсаце».

🔍 Ваш праект разбяруць ад ідэі да падзеі, дапамогуць з фармулёўкамі, сцэнаром, рэалізацыяй.

Вас чакае:
📍 Блок тэарэтычных і практычных заняткаў
📍 Прыватныя і камандныя кансультацыі
📍 Прэзентацыя вашых праектаў
📍 Адказы на пытанні удзельнікаў
📍 Рэалізацыя найцікавейшых праектаў

💪 Вы зможаце:
📍распрацаваць і правесці сваё мерапрыемства на наданай арганізатарамі пляцоўцы у Варшаве (альбо ў іншым горадзе/анлайн)
📍распрацаваць альбо стварыць сайт/сацсеткі вашага праекту з дапамогай спецыялістаў
📍рэалізаваць вашыя задумы анлайн

😺 Што трэба для ўдзелу:
🔹мець сфармаваную ідэю і быць гатовым/ай да яе рэалізацыі
🔹быць гатовым/ай прысутнічаць на 80% заняткаў.

Дэдлайн: 7 траўня
🖌 Падаць заяўку

Читать полностью…

Белсат

🔸Дачку Рыгора Кастусёва выпусцілі з магілёўскага ІЧУ

Пра гэта паведамляе канал @MAYDAYMog.

Кацярыну Кастусёву, якая працуе выкладчыцай у адной з магілёўскіх аўташколаў, затрымалі раніцай 22 красавіка. Ці заводзілі на яе нейкую адміністратыўную альбо крымінальную справу – невядома.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ На вайне ва Украіне загінуў 22-гадовы беларус, які пайшоў добраахвотнікам на бок арміі РФ

Маладзёна звалі Віталь Чыбісаў. Згодна са звесткамі ад «Кіберпартызанаў», у 11 гадоў ён скраў чужы смартфон, а ў 13 гадоў – два ровары і яшчэ адзін смартфон проста на працы ў ягонай маці.

Болей фактаў з біяграфіі Чыбісава:

Пра VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤖 У ЗША распрацавалі агнямёт у выглядзе робата-сабакі

Цяжка ўявіць, дзе яго можна выкарыстоўваць практычна, але як мінімум гэта эпічна выглядае! 😎

Читать полностью…

Белсат

🤨 «Украіна-наркаман», баявыя камары, пагрозы нападу на Беларусь. Пра што гаварылі на другім дні УНС

А распачаў Лукашэнка з таго, што ў сераду дэлегаты «някепска адпачылі, паглядзелі канцэрт». Хваляваўся, што пасля ўчорашняга дэлегатам будзе цяжка слухаць выступы. Але прасіў вытрываць, «як бы ні было цяжка».

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ У Палку Каліноўскага ўзніклі рознагалоссі з нагоды ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную Раду

23 красавіка на былым сайце Палка з’явілася паведамленне пра тое, што напярэдадні адбыўся агульны сход ваяроў. На ім, як заяўляецца, большасцю байцоў было адмененае рашэнне ўправы ПКК ад 18 красавіка, якая забараняла ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду.

Аднак неўзабаве на афіцыйным цяперашнім сайце каліноўцаў з’явілася інфармацыя пра тое, што «ў інтэрнэце з’яўляюцца неверыфікаваныя паведамленні ад імя Палка Кастуся Каліноўскага».

Чытайце болей пра сітуацыю на нашым сайце:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Міністр замежных справаў Польшчы выступіў у Сейме і звярнуў увагу на праблему Беларусі

На думку чыноўніка, калі Лукашэнка хоча паляпшэнняў у стасунках з Польшчаю, то мусіць паказаць сваю аўтаномію ад Расеі.

Чытайце падрабязней на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📍«Палітбюро» ўсё ж такі не будзе? Падобна на тое, што для УНС Лукашэнка пакідае выключна «дэкаратыўныя» функцыі

Пасля падзеяў 2020-га на галоўныя ролі ў Беларусі выйшлі сілавікі. Калі б Лукашэнка хацеў зрабіць прэзідыум УНС адлюстраваннем рэальнага ўзроўню ўплыву ў найвышэйшых эшалонах улады, то менавіта сілавікі мусілі б скласці ягоную аснову.

Чытайце болей на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😳 Дарогу пад Воршаю перакрыў лось

А калі адзін з кіроўцаў хацеў адагнаць яго ад дарогі, жывёліна спрабавала атакаваць.

Читать полностью…

Белсат

😎 У сакавіку Злучаныя Штаты таемна перадалі Украіне дальнабойныя ракеты «ATACMS»

ЗСУ ўжо зладзілі некалькі атакаў з ужываннем гэтых снарадаў, пішуць выданне «Politico» і агенцыя «Reuters».

☝️ Ракеты былі ў пакеце дапамогі на $300 млн, ухваленым прэзідэнтам Джо Байдэнам 12 сакавіка.

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

Добрага дня, шаноўныя!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

📍«За ўсё, што было, я ўдзячны Богу»

Праз VPN

Зянон Пазняк – пра дзяцінства, абарону Менску і як паставіў Лукашэнку на месца

📍Беларусы ў эміграцыі ўжо распачалі Чарнобыльскі тыдзень

Праз VPN

Дзе і калі «Чарнобыльскі шлях» пройдзе за межамі Беларусі ў 2024 годзе.

📍«Самі сабе хлусяць»

Праз VPN

Улады назвалі лік лекараў у Беларусі – што з гэтай лічбаю не так?

#штопачытаць

Читать полностью…
Подписаться на канал