belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📍Ніне Багінскай прысудзілі чарговы вялікі штраф

Гэтым разам пенсіянерку пакаралі за БЧБ-сцяжок, які стаяў на тумбачцы ў пакоі Багінскай, калі месяц таму да яе прыйшлі з ператрусам сілавікі.

Чытайце болей на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Чарнобыль: гісторыя і наступствы

🔸 Новая ваенная дактрына. Беларусь зможа дасылаць сваіх жаўнераў на дапамогу «сяброўскім» краінам

🔸 Змены ў закон для прадпрымальнікаў

🔸 Пасадзіце рэальнае дрэва онлайн! Былы палітвязень Аляксей Караткоў стварыў праект PineOx

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/61uWjMW29tM

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

🎥 Глядзіце фільм «Радыяцыйнае дзяцінства» на «Белсат DOC»

Ён апавядае пра хворых дзяцей, якія нарадзіліся ў Беларусі ды Украіне перад самай аварыяй на ЧАЭС 26 красавіка 1986 года, альбо адразу пасля яе.

Аўтар (Яраслаў Каменскі) вандруе з камераю па хатах, школах, лякарнях і паказвае, як катастрофа адбілася на дзецях. Стужка асвятляе і тое, як хворым дзецям дапамагае міжнародная супольнасць.

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 Часовы павераны ў справах РБ у Літве атрымаў ноту пратэсту

Такім чынам літоўскія ўлады адрэагавалі на заяву кіраўніка КДБ Церцеля пра тое, што Літва нібыта рыхтавала атаку дронамі па аб'ектах у Менску.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤜 У Палку Каліноўскага канфлікт. Чаму добраахвотнікі патрабуюць рэформаў?

Большасць ваяроў і камандзіры Палка Каліноўскага з аднаго боку ды частка камандзіраў падраздзяленняў і штабу – з другога.

У чым сутнасць спрэчкі, якія праблемы хочуць развязаць ваяры, чаго яны дабіваюцца і хто вызначае іхны лёс цяпер?

Цалкам інтэрв’ю з Аляксандрам Клачком, былым ваяром палка Кастуся Каліноўскага з пазыўным Кусь глядзіце у праграме «ПраСвет» на YouTube-канале «Белсат NEWS»🎞

Читать полностью…

Белсат

☝️Зборнікі твораў Дуніна-Марцінкевіча выключылі са спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Іх прызнаў такімі ў лістападзе мінулага года суд Жыткавіцкага раёну. Цяпер жа тую пастанову адмяніў Гомельскі абласны суд.

На дадзены момант гэта адзіны выпадак, калі лукашэнкаўцы прыбралі нешта з «экстрэмісцкага спісу».

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🏔 У Беларусі ёсць горы! Горы шкодных адкідаў ад прадпрыемстваў 😕

Госці ток-шоў «План: Б» распавялі, як раслі побач з хімзавадскімі гарамі ды якія наступствы для іхнага здароўя мела беларуская экалогія. А таксама паслухайце, як «Горадня-Азот» знішчае здароўе дзяцей 👆

👀 Поўнае выданне пра экалагічнае становішча ў Беларусі глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

🔍 Пастаянныя ўзгадванні Лукашэнкі пра ядравую зброю – гэта блеф ці не?

Старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута ААН па вывучэнні праблемаў раззбраення Павел Подзвіг тлумачыць, што пра саму зброю вядома досыць мала. Лукашэнка казаў, што ў Беларусь было дастаўлена некалькі дзясяткаў ракетаў, самалётаў – але паўсюль, у тым ліку ў Расеі, ракеты ідуць асобна, а боегалоўкі асобна.

Чытайце каментар эксперта:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🎼 Лукашэнкаўцы вырашылі прапіярыць яшчэ адзін трэк спевака Ap$ent

На гэтым тыдні яны прызналі «экстрэмісцкім матэрыялам» «Песеньку вясёлага беларуса».

Чытайце (і слухайце) на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

👆Гэтае шэсце стала не толькі акцыяй памяці катастрофы на ЧАЭС, але і актам палітычнага супраціву

Упершыню Чарнобыльскі шлях прайшоў у 1989 годзе. Удзельнікі акцыі патрабавалі большай увагі да праблемы забруджаных тэрыторыяў і лёсаў пацярпелых ад аварыі.

Давайце ўзгадаем, як праходзіў «Чарнобыльскі шлях» у розныя гады!

Читать полностью…

Белсат

☢️ Ці можна есці грыбы з лесу каля Астраўца? А на якія гарады паляціць радыёактыўнае воблака ў выпадку аварыі?

У гадавіну Чарнобыльскай катастрофы мы зрабілі тэст пра Беларускую АЭС. Спадзяемся, пытанні з яго ніколі не спатрэбяцца вам у рэальнасці 💁🏻‍♂️

Прайсці тэст:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🐶 Сабачка ўратаваў Зянона Пазняка ад затрымання у 1996

Палітык расказаў пра гэты смешны, але і лёсавырашальны выпадак у новым інтэрв’ю «Белсату» 👆

👀 Глядзіце інтэрв’ю цалкам на YouTube-канале «Белсат-NEWS»

Читать полностью…

Белсат

👆«З моманту трагедыі прайшло амаль 40 гадоў, і мы не можам сказаць, што рызыкаў яе паўтарэння не існуе»

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды 38-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Паводле яе, Чарнобыльская катастрофа закранула амаль кожную беларускую сям’ю.

«Гэта прыклад безадказнасці і беспакаранасці ўладаў, а найвышэйшую цану за іх плацяць людзі. І хоць з моманту трагедыі прайшло амаль 40 гадоў, на жаль, мы не можам сказаць, што рызыкаў яе паўтарэння не існуе. Адна з такіх пагрозаў – Астравецкая АЭС. Пры ўсёй нядбайнасці рэжыму, яна становіцца бомбай запаволенага дзеяння. Жахліва нават уявіць маштаб экалагічнай катастрофы, да якой рэжым можа прывесці краіну. Акрамя таго, дыктатар размяшчае ў Беларусі расейскую ядравую зброю і тым самым ператварае краіну ў мішэнь. Для яго гэта – інструмент, каб пагражаць суседзям і падняць уласную значнасць. Але закладнікамі гэтай безадказнай палітыкі становяцца 9 мільёнаў чалавек»

Читать полностью…

Белсат

🔺Ці паўплываў Чарнобыль на распад СССР, што цяпер з ліквідатарамі наступстваў аварыі на АЭС, Дзе цяпер зона адчужэння і калі яе адменяць

Роўна 38 гадоў таму адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Распавядаем 10 важных фактаў пра аварыю і яе наступствы.

Пачытайце!

✅Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 25 красавіка

✔️Баявыя камары і захоп Кобрынскага раёну «беглымі». Пра што гаварылі падчас другога дня УНС

✔️Падборка крынжу з Усебеларускага сходу

✔️Зацвердзілі 12 спісаў з 13-ці. Амаль усім, хто падаўся на выбары ў Каардынацыйную Раду, дазволілі ўдзельнічаць

✔️У Палку Каліноўскага ўзніклі рознагалоссі з нагоды ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную Раду

✔️На вайне ва Украіне загінуў 22-гадовы беларус, які пайшоў добраахвотнікам на бок арміі РФ

✔️Сейм Літвы падоўжыў яшчэ на год абмежаванні для грамадзянаў РФ і РБ

✔️У дарожнай аварыі на Балі загінула маладая беларуска

✔️На расейска-беларускай мяжы ўтварылася 5-кіламетровая чарга з фур

#рэпрэсіі:

▫️З Беларусі эвакуявалі журналіста Аляксандра Васюковіча, якому раней прысудзілі «хатнюю хімію»

▫️У Менску будуць судзіць маладую маці-адзіночку. Ёй інкрымінуюць тры «палітычныя» артыкулы

▫️За ўдзел у пратэстах завочна асудзілі Яўгена і Вольгу Пруднікавых. Доказамі ў справе сталі фотаздымкі з Facebook

Читать полностью…

Белсат

☝️У Кіеве правялі эвакуацыю двух лякарняў пасля словаў Церцеля на УНС

Напярэдадні кіраўнік КДБ заявіў, што нейкія «тэрарысты» (імаверна, гаворка пра беларусаў, што ваююць на баку Украіны) выбралі для сваёй дыслакацыі кіеўскія лякарні на вуліцы Багатырскай. «Всех их постигнет заслуженная кара», – падсумаваў Церцель.

Улады ўкраінскай сталіцы вырашылі правесці эвакуацыю персаналу ды пацыентаў гэтых установаў, апасаючыся магчымага ракетнага ўдару.

📹 Відэа: @suspilnenews

Читать полностью…

Белсат

🤔 З тэрыторыі Літвы і праўда маглі атакаваць энергетычную інфраструктуру ў Беларусі?

У нашай рэдакцыі апынуўся ліст на бланку Дэпартаменту бяспекі ў складзе АПК, пад якім стаіць подпіс Валерыя Сахашчыка (сам ліст не публікуем на просьбу самога Валерыя).

У тэксце ўтрымліваецца інфармацыя аб тым, што беларусы Літвы рыхтуюць ударны беспілотнік для таго, каб атакаваць абʼекты энергетычнай інфраструктуры ў Беларусі.

Паспрабавалі разабрацца ў сітуацыі:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😯 У Менску амаль у 2 разы большы, чым у рэгіёнах...

Размова, вядома, пра сярэдні заробак. Дзяржаўная статыстыка зноў справаздачыцца пра яго рост. У сакавіку ў сярэднім па рэспубліцы атрымалася 2160,8 рублі.

☝️Але звярніце ўвагу, які разрыў утварыўся паміж сталіцай і рэгіёнамі. У такіх дэталях і хаваецца ўся сутнасць «сацыяльнай дзяржавы».

Читать полностью…

Белсат

Ці падштурхне штучны інтэлект будаўніцтва новых АЭС?

❓Ці рэальна пабудаваць АЭС, якая будзе цалкам абароненая ад тэрарыстаў і ад ваенных дзеянняў?


Чытайце вялікае інтэрв'ю з хімікам і адмыслоўцам у галіне радыяцыйнай бяспекі Сяргеем Бесарабам:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔺«Падчас першага баявога выхаду я думаў: «Чаму ўсе ў мяне страляюць?»

Беларускі ваяр «Ліса» абараняў Украіну з 2022 года. Паспеў паслужыць у палку Каліноўскага і ў Другім інтэрнацыянальным легіёне абароны Украіны.

Ён распавёў нашай праграме «Ваяры» пра тое, як выглядае праца ў дыверсійна-выведнай групе, што самае небяспечнае на прымежжы і чаму замежныя ваяры для расейцаў – жаданая цэль. Паглядзіце!

👀 Цалкам праграму глядзіце ў плэй-лісце «Ваяры» на YouTube-канале «БЕЛСАТ life»

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ 38-я гадавіна аварыі на ЧАЭС. Цяпер «Чарнобыльскі шлях» толькі за мяжою

✔️ «Лукашэнка ператварыў Беларусь на гуманітарны Чарнобыль» – Ціханоўская

✔️ «Кіберпартызаны» выклалі ў свой бот базу былых і дзейных супрацоўнікаў КДБ

✔️ У Падмаскоўі выратавалі з працоўнага рабства беларуса

✔️ І рыба, і мяса. Дзяржкантроль выявіў шматлікія парушэнні ў магілёўскай краме расейскай сеткі

✔️ На мяжы з Беларуссю загінуў польскі жаўнер

✔️ Расейцы спрабуюць прарваць фронт на захад ад Аўдзееўкі

✔️ Распачалі працу сталічныя фантаны і паркі атракцыёнаў

✔️ У Бельгіі правялі спаборніцтвы ў тым, хто лепей «крычыць чайкаю»

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

❤️ Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел ва ўскладанні кветак да помніку «Маці Чарнобылю» ў Вільні

Таксама ў цырымоніі ўдзельнічалі прадстаўнікі амбасадаў і дыпмісіяў іншых краінаў.

Читать полностью…

Белсат

📍Некаторыя віды медычнага абсталявання выведзеныя з-пад амерыканскіх санкцыяў: цяпер іх зноў можна завозіць у Беларусь і Расею

Гаворка ідзе пра гематалагічныя аналізатары, кардыёстымулятары, стаматалагічныя інструменты і імпланты ды шэраг іншых вырабаў.

Глядзіце поўны спіс на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 26 красавіка

Долар зноў патаннеў, еўра сёння не удзельнічаў у таргах, расейскі рубель дадаў у кошце.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️Чарговыя дзівосы беларускага дарогабудаўніцтва

Падчас рамонту дарог у Магілёве асфальт кладуць проста ў лужыны.

Читать полностью…

Белсат

Польскі вайсковец раптоўна памёр на мяжы з Беларуссю

У часе патрулявання ён страціў прытомнасць. Рэанімацыйныя дзеянні не дапамаглі.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😧Сапсаваныя прадукты, нямыты посуд і кішачная палачка. Што і як ядуць школьнікі Віцебшчыны

КДК праверыў школы буйных гарадах – Віцебску, Полацку і Воршы. Там было выяўлена мноства парушэнняў. Сярод іх – нявымыты посуд, абсталяванне, інвентар, на харчаблоках нават знаходзілі бактэрыі кішачнай палачкі. Таксама выкарыстоўваліся прадукты са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці або без наяўнасці інфармацыі і маркіроўкі.

Апроч таго, у меню было недастаткова свежай гародніны, садавіны, малочных прадуктаў, рыбы, сыра і іншых, але былі кандытарскія вырабы, якіх быць не павінна.

Читать полностью…

Белсат

😐«Улады» Беларусі апублікавалі новую Ваенную дактрыну і Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі

Яны набываюць моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Ваенную дактрыну і Канцэпцыю нацыянальнай бяспекіі адзінагалосна ўхвалілі 25 красавіка, у другі дзень «Усебеларускага народнага сходу».

Праект Канцэпцыі ўжо публікавалі – вядома, што ў ім: еўразійская інтэграцыя і скасаванне шматвектарнасці, пагрозы ад экстрэмізму да неанацызму, пашырэнне рэпрэсіяў і паглыбленне ізаляцыі. Пра Ваенную дактрыну ёсць толькі ўскосныя звесткі.

Читать полностью…

Белсат

Добрай пятніцы, дарагія чытачы!

Мы вам прынеслі ранішняе чытво – сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹Ядравая зброя, мір на ўмовах Расеі і баявыя камары

Праз VPN

Пра што казалі на другім дні УНС.

🔹«Недзе ўбаку» і без палітбюро

Праз VPN

Чаму Лукашэнка не стаў змяняць канфігурацыю свайго рэжыму.

🔹Сваякоў кандыдата на прэзідэнта Літвы падазраюць у абыходзе санкцыяў супраць Беларусі

Праз VPN

Бізнес сям’і кандыдата на прэзідэнта Літвы Ігнаса Вегеле падазраюць у абыходзе санкцыяў.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🔥 Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю аб нелегітымнасці Уладзіміра Пуціна

Дэпутаты Еўрапарламенту назвалі выбары ў Расеі «фарсавым спектаклем» і асудзілі незаконнае галасаванне на акупаваных украінскіх тэрыторыях.

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал