belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

Беларускіх вайскоўцаў могуць адправіць ваяваць ва Украіну

Менавіта гэта прапісана ў новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі.

Разбіраемся ў відэа☝️

Читать полностью…

Белсат

📍Мэра Орска вышлюць у Казахстан?
📍Знайдзі 7 адрозненняў: дом жыхара Орска Тымура і дом намесніка міністра Тымура
📍Кадыраў прымерыў надмагільны камень
📍Лукашэнка расказаў, з кім здрадзіў жонцы


Новы выпуск сатырычнага шоў «Вечаровы шпіль» ужо з'явіўся на YouTube-канале «Вот Так»!

👁 Запрашаем да прагляду!

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 У Адэсе з'явілася вуліца імя Кастуся Каліноўскага

🔸 Станаўленне культу асобы Лукашэнкі выйшла на «якасна новы ўзровень»

🔸 Міжнародная федэрацыя баскетболу працягнула адхіленне Беларусі ад сваіх спаборніцтваў

🔸 Анансуем: У нядзелю «BELPOL» у супрацы з Белсатам выпусціць сенсацыйнае расследаванне

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/hUYM0HiIW9o

Читать полностью…

Белсат

🤪 У Бельгіі прайшлі спаборніцтвы сярод людзей, якія ўмеюць крычаць як чайкі

Глядзіце, як эпічна гэта выглядае (і хто атрымаў перамогу) 🏆

Читать полностью…

Белсат

🍎 Лукашэнка забракаваў польскія яблыкі

🌐 Качанава захацела перамагчы інтэрнэт

👁 Беларусь знайшла новага экзатычнага гандлёвага партнёра ў Афрыцы


👀 Глядзіце разважанні вядоўцаў нашай гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV» на гэтыя ды іншыя тэмы ў новым выданні на канале «Белсат Life»!

Читать полностью…

Белсат

💬 «Падчас першага баявога выхаду я думаў: «Чаму ўсе ў мяне страляюць?»

Беларускі ваяр «Ліса» абараняў Украіну з 2022 года. Паспеў паслужыць у Палку Каліноўскага і ў Другім інтэрнацыянальным легіёне абароны Украіны.

Ён распавёў нашай праграме «Ваяры» пра тое, як выглядае праца ў дыверсійна-выведнай групе, што самае небяспечнае на прымежжы і чаму замежныя ваяры для расейцаў – жаданая цэль. Паглядзіце!

👀 Цалкам праграму глядзіце ў плэй-лісце «Ваяры» на YouTube-канале «БЕЛСАТ life»

Читать полностью…

Белсат

💰Схемы на мільярды долараў, якія рэалізуюцца коштам народнай уласнасці

🌚 Новая ценявая карпарацыя, у якую патаемна пераводзяць лаяльных чыноўнікаў

☝️Упершыню ў гісторыі – факты пра замежныя актывы дыктатара Лукашэнкі.

👀 Глядзіце заўтра а 20-й гадзіне ў праграме «Тыдзень» на «Белсаце», на belsat_news">YouTube-канале «Belsat NEWS» і на YouTube-канале ініцыятывы «BELPOL»!

Читать полностью…

Белсат

⚽️ За 12-гадовага футбаліста з Беларусі змагаліся «Барселона» і мадрыдскі «Рэал». Хлопец выбраў Мадрыд

Аляксей Маёраў выступае ў юнацкім складзе каманды «Серданьёла». На ягоны талент звярнулі ўвагу прадстаўнікі топавых іспанскіх клубаў, «Барселона» нават арганізавала хлопцу прагляд свайго матчу ў VIP-ложы, каб «заманіць» да сябе.

Аднак Аляксей зрабіў выбар на карысць мадрыдскага «Рэалу», які ўжо збірае неабходныя дакументы для афармлення хлопца ў сваю акадэмію. Паведамляецца, што «каралеўскі клуб» заплаціў за Маёрава 120 тысяч еўра.

Читать полностью…

Белсат

😨 У Telegram выявілі «баг», які можа дазволіць чытаць вашыя перапіскі чужым людзям

Гаворка ідзе пра Web-версію мэсэнджэра. Справа ў тым, што пры пераходзе з афіцыйных кліентаў Telegram на тэлефонах і камп’ютарах па любой спасылцы на старонку Web.telegram.org адбываецца аўтаматычны лагін у браўзеры.

Чытайце падрабязней на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔹Вуліцу Беларускую ў Адэсе перайменавалі ў гонар Кастуся Каліноўскага

Адпаведную пастанову апублікавала Адэская гарадская рада.

Вуліца месціцца ў Кіеўскім раёне (паўднёвая частка гораду).

Читать полностью…

Белсат

🤯 На расейскіх вучняў надзелі бронекамізэлькі з надпісам «Груз 200 – мы вместе»

Такое адбылося ў музеі вайсковай славы гораду Кастамукша падчас сустрэчы вайскоўцаў з вучнямі. Акупанты, якія вярнуліся з Украіны, цяпер часта прыходзяць у школы і распавядаюць пра вайну.

Гэтым разам вайскоўцы яшчэ і прынеслі камплект амуніцыі. На здымкам бачны дзесяцікласнікі, на якіх налеплены шаўроны «Груз 200 – мы вместе».

«Груз 200» на вайсковым жаргоне азначае перавоз памерлых жаўнераў.

Читать полностью…

Белсат

Беларусы зладзілі літаратурнае турнэ па Еўропе

Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч прэзентуе раман «Капітан Лятучая Рыба» з ілюстрацыямі Лявона Вольскага і паразмаўляе пра свае ранейшыя кнігі, напрыклад, «Сабакі Еўропы».

Паэтка Юлія Цімафеева прэзентуе «Менскі дзённік» – аповед пра падзеі ў Беларусі і ранейшы паэтычны зборнік «Воўчыя ягады».

Разам з імі ў турнэ будуць удзельнічаць перакладчык Сяргей Шупа і выдавец Андрэй Янушкевіч.

Падрабязней пра імпрэзы можна прачытаць тут:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

☕️ Добрай раніцы, сябры!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Беларусы за мяжой выйшлі на «Чарнобыльскі шлях»

Праз VPN

Звычайна 26 красавіка адзначаецца дзень памяці Чарнобыльскай катастрофы. Выйсці ў Беларусі на адмысловы шлях немагчыма, аднак людзі працягваюць успамінаць пра пацярпелых праз катастрофу. Паглядзіце, як беларусы за мяжой адзначылі гадавіну аварыі на ЧАЭС.

🔺У Лукашэнкі можа і не быць ядравай зброі

Праз VPN

Ужо год Лукашэнка пагражае свету ядраваю зброяй. Але ці сапраўды ён валодае такой небяспечнай зброяй? Паводле эксперта, нічога ў самаабвешчанага няма.

🔺Атакаваны сайт КДБ Беларусі

Праз VPN

Кіберпартызаны прызналі сваю датычнасць да ўзлому сайту КДБ. Даведаліся падрабязнасці пра такую моцную аперацыю.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

Выбары ў Каардынацыйную раду: спісы для галасавання зацверджаныя

Галасаваць можна будзе і з Беларусі, і з-за мяжы. Паглядзіце за каго ☝️

Читать полностью…

Белсат

🤯 З Валадаркі зробяць гатэльна-забаўляльны комплекс?

Прынамсі так вынікае з аднаго з праектаў рэканструкцыі ☝️☝️☝️

Читать полностью…

Белсат

🌪 На некаторыя штаты ЗША абрынуліся тарнада

Глядзіце, што нарабіла стыхія ⬆️

Читать полностью…

Белсат

🕷 Павук вырашыў разабрацца, чаму прапагандысты выкарысталі без дазволу ягонае відэа

Ды яшчэ і сказілі сэнс у сваіх інтарэсах.

Але дамагчыся справядлівасці на БТ апынулася немагчыма 💁🏻‍♂️

👀 Глядзіце новае выданне «Шухер-шоў» на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🏵 У Беларускім доме ў Варшаве ўручалі ўзнагароды выбітным беларусам ад Рады БНР

У прыватнасці, Зянон Пазняк стаў кавалерам Ордэна Пагоні. Такой жа ўзнагародаю быў уганараваны праваабаронца Алесь Бяляцкі, які цяпер знаходзіцца ў зняволенні.

Медалём Ордэну Пагоні адзначаныя дырэктар Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк, камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў і намеснік камандзіра Вадзім Кабанчук, куратарка кніжнай калекцыі Бібліятэкі імя Скарыны ў Лондане Караліна Мацкевіч ды яшчэ шэраг беларусаў.

Читать полностью…

Белсат

🔹З падачы правакатара з чат-рулеткі затрымалі яшчэ аднаго беларуса

Гэтым разам сумнавядомы Юрый Комар «развёў» суразмоўцу на прызнанне ў сімпатыях да Палка Каліноўскага.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤔 Якая нерухомасць ёсць у Івана ды Наталлі Эйсмантаў?

Zerkalo.io і каманда BELPOL правялі расследаванне ды пралілі святло на маёмасць, якой валодае адна з найбольш набліжаных да Лукашэнкі сямей.

Чытайце на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

⛲️ У Менску пацяплела так, што ўжо запусцілі фантаны. Але найбліжэйшай ноччу, як назло, могуць быць замаразкі

Гідраметцэнтр папярэджвае, што ў ноч на 28 красавіка магчымыя замаразкі аж да –2 °С, у наступныя дні ноччу і ранкам магчымы туман.

Болей пра надвор'е тут:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📍«The Wall Street Journal» апублікаваў матэрыял, у якім зазначыў, што Пуцін наўрад ці аддаваў загад забіваць Навальнага. А Пяскоў сказаў, што гэта «пустыя разважанні»

Паводле WSJ, амерыканскія выведнікі прыйшлі да высновы, што Пуцін не аддаваў непасрэднага загаду забіць Навальнага і не планаваў забойства ў канкрэтную дату, хоць і нясе адказнасць за яго смерць.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤦 Ліцэй БДУ ўсё шчыльней супрацоўнічае з КДБ

Такая супраца ліцэю – працяг цэлай праграмы👆

Читать полностью…

Белсат

💬 «Калі ўсведамляеш, што ў цябе бюджэт 1 млн злотых і дадатковыя грошы шукаць нельга, працаваць можна толькі з вялікім самакантролем»

У чэрвені на прэстыжным кінафестывалі «Tribeca» адбудзецца сусветная прэм’ера фільму «Пад шэрым небам» рэжысёркі Мары Тамковіч. Гэта гісторыя беларускай палітзняволенай Кацярыны Андрэевай ды ейнага мужа Ігара Ільяша.

У інтэрв'ю «Белсату» Мара расказала, як адбываўся працэс стварэння гэтай стужкі:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

Хто ідзе на выбары ў Каардынацыйную раду?

Разабралі ўсе спісы і паказваем кандыдатаў. Шмат каго вы дакладна ведаеце:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🚀 ЗША таемна даставілі Украіне ракеты ATACMS

Яны могуць паражаць цэлі на адлегласці 300 кіламетраў

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

Менскі міліцыянт амаль 22 гады афармляў фэйкавыя справы і закрываў іх

Усё пачалося ў 2000 годзе, калі сілавік прыняў прысягу і пачаў працу ў пункце аховы правапарадку. Са службай мужчына не спраўляўся, бо працаваў там адзін. Таму вырашыў «без выкліку асобаў» складаць і падпісваць ад грамадзян тлумачэнні і пратаколы. А потым выносіць пастановы аб спыненні справы.

Пасля пераводу ў іншы раён, міліцыянт працягнуў сваю «творчасць». Усё скончылася, калі фэйкавы пратакол быў складзены на вайскоўца, які нібыта распіваў алкаголь у грамадскім месцы. Аказалася, што ў пазначаны ў пратаколе час ён быў на дзяжурстве ў вайсковай частцы, а не там, дзе «распіваў», пры тым почырк у падпісаных дакументах не ягоны.

Міліцыянт прызнаў віну. Яго асудзілі на тры гады калоніі і штраф у 12 тысяч рублёў. Працаваць у МУС яму забаронена на працягу 5 год.

Суд таксама арыштаваў у яго халадзільнік-лядоўню, тэлевізар, пральную машыну і грашовыя сродкі на рахунку.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 26 красавіка

✔️ Сёння – 38-я гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да помніка ў Вільні, а ў Варшаве адбыўся «Чарнобыльскі шлях»

✔️ І так бывае: зборнікі твораў Дуніна-Марцінкевіча выключылі са спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

✔️ Ці сапраўды з тэрыторыі Літвы рыхтавалі атаку беспілотнікам на аб'екты ў Беларусі? Ёсць дакумент з подпісам Валерыя Сахашчыка

✔️ Польскі вайсковец раптоўна памёр на мяжы з Беларуссю

✔️ Некаторыя віды медычнага абсталявання выведзеныя з-пад амерыканскіх санкцыяў: цяпер іх зноў можна завозіць у Беларусь і Расею

✔️ Пастаянныя ўзгадванні Лукашэнкі пра ядравую зброю – гэта блеф ці не? Разбіраемся з экспертам

✔️ У Кіеве правялі эвакуацыю двух лякарняў пасля словаў Церцеля на УНС

#рэпрэсіі:

▫️Ніне Багінскай прысудзілі штраф у памеры 600 базавых велічыняў

▫️Лукашэнкаўцы прызналі «Песеньку вясёлага беларуса» спевака Ap$ent «экстрэмісцкім матэрыялам»

▫️За пратэсты-2020 затрымалі берасцейца. Сілавікі сцвярджаюць, што ён кідаў камяні ў міліцыю

Читать полностью…

Белсат

💔 Валерый Барзенка

Асуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма

14 сакавіка 2023 г. КДБ дадаў палітзняволенага ў "спіс асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Читать полностью…

Белсат

📷 Фотафакт: «Чарнобыльскі шлях» у Варшаве

Беларусы выйшлі на традыцыйную акцыю, каб ушанаваць памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы і патрабаваць вывядзення расейскай ядравай зброі з тэрыторыі Беларусі.

Читать полностью…
Подписаться на канал