belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🤡 Мінабароны Беларусі хоча зрабіць з паляўнічых – снайпераў

Яшчэ раней пра такую мару распавядаў былы міністр Шуневіч. Цяпер жа ён кажа пра вялікую колькасць жадаючых вывучыцца праз такую праграму.

Паводле яе, снайперам можа стаць нават рыбалоў. Пасля новай спецыяльнасці беларусы будуць далучаны да «народнага апалчэння».

Дарэчы, у беларускай суполцы паляўнічых і рыбаловаў – каля 60 тысяч асобаў.

Читать полностью…

Белсат

Сілавікі затрымалі студэнтаў БНТУ за планы «падарваць Беларусь»

Пра гэта заявілі ў анонсе «расследавання» прапагандысты з АНТ. Паводле іх, арыштаваных студэнтаў завербавала СБУ, а дзейнічалі яны нібыта пад кіраўніцтвам... «Чырвонай жабы» і «Чорных салаўёў».

На відэа можна пабачыць допыты чатырох студэнтаў.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 28 красавіка

📌 Сёння ў праваслаўных вернікаў – Вербная нядзеля;

📌 Кіберпартызаны атрымалі доступ да 40 тысячаў даносаў у КДБ;

📌 Тры ракеты праляцелі праз паветраную прастору Беларусі падчас расейскіх абстрэлаў Украіны;

📌 4 км складае чарга на ўезд у Беларусь з боку Літвы;

📌 Міністр абароны Лукашэнкі сустрэўся з іранскімі калегамі і пахваліў іх абстрэлы Ізраілю;

📌 57-гадовы грамадзянін Расеі арыштаваны ў Нямеччыне па падазрэнні ў забойстве дваіх украінцаў;

📌 Ізраіль змяняе правілы прыёму турыстаў;

📌 Вынікі 795-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне;

#рэпрэсіі

✔️ Пасля даносу правакатара з чат-рулеткі затрымалі беларуса;

✔️ Абласная назіральная камісія наведала пенітэнцыярныя ўстановы Наваполацка і паведаміла, што не знайшла парушэнняў;

Читать полностью…

Белсат

📷 Тыдзень у фотаздымках

Пратэст экаактывістаў з нагоды Дня Зямлі ў Сеуле, польска-літоўскія вучэнні каля Сувальскага калідору, 50-ая гадавіна ваеннага перавароту ў Партугаліі – сабралі фотаздымкі за тыдзень ☝️

Читать полностью…

Белсат

☝️ 57-гадовы грамадзянін Расеі арыштаваны ў Нямеччыне па падазрэнні ў забойстве дваіх украінцаў

Матывы мужчыны пакуль не вядомыя, аднак у медыях пішуць, што ён – прыхільнік вайны і насіў на вопратцы нашыўкі з Z-сімволікай.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️ У Менску гарэў Мотавела

Паводле МНС, пажар патушаны, падрабзнасці ратаўнікі абяцаюць пазней

🔻 UPD: МНС паведамляе, што гарэла будаўнічае смецце. Ніхто не пацярпеў.

🎥 @motolkohelp, МНС

Читать полностью…

Белсат

🍖 «Шашлычны» сезон распачаты

Як смачна паесці, пры гэтым не нашкодзіць свайму здароўю - у нашым відэа ☝️

🙌🏻 Падтрымайце наш канал, націснуўшы ➡️ на спасылку (для ўладальнікаў Telegram-прэміум)

Читать полностью…

Белсат

🤷🏻‍♀️ Выжыць на 575 рублёў на месяц

68-гадовая пенсіянерка жыве асобна ад дзяцей у Калодзішчах Менскага раёну. У інтэрв’ю дзяржаўным прапагандыстам яна распавяла, як у яе атрымоўваецца выжываць за пенсію, і дзякуе Лукашэнку.

Жанчына да капейкі лічыць свае выдаткі і раіць рабіць гэта іншым. Падрабязней 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😳 4 км складае чарга на ўезд у Беларусь з боку Літвы

Сітуацыя катастрафічная, адзначаецца ў паведамленні канала @infotransby, паколькі час перасячэння мяжы на сёння ацэньваецца амаль у трое содняў:

Более 50% - этой очереди - это перегонщики на транзитных номерах. Латвия и Польша закрыли оформление транзитных машин, Литва - нет.

Более того, весь Вильнюс - в машинах на транзитных номерах. Они теперь стекаются со всей Европы на 2 литовских погранперехода - Мядиненкай (Каменный Лог) и Шальчиненкай (Бенякони).

Отдельной очереди для туристов и кто едет по работе нет.


☝️ Кіроўцы ў чатах пішуць, што афармленне машын на літоўскім баку ідзе марудна, паколькі сістэма перыядычна «завісае». Літоўская мытня працуе вельмі павольна, часта працуе адно акно з трох магчымых.

Читать полностью…

Белсат

💃 Канцэрт у Рыа завершыць тур Мадоны да 40-годдзя сваёй кар’еры

Чакаецца блізу 1млн глядачоў!

Паглядзіце☝️

Читать полностью…

Белсат

🎥 Якім ІП дазволяць працаваць у Беларусі?

За апошнія два гады ў Беларусі сваю дзейнасць прыпынілі 20 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў.

Пра новыя змены – у нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

🔻 Ян Рудзік асвойвае прафесію жаўнера ў палку Каліноўскага

Менскі гарадскі суд завочна асудзіў яго на 19 гадоў пазбаўлення волі ў «справе «Nexta». У студзені 2024 года ён далучыўся да палка Каліноўскага і атрымаў пазыўны Люкс:

Калі шчыра, то там шмат у чым спакайней, чымся ў звычайным цывільным жыцці. То бок там не працуюць законы логікі – там нават фізіка трохі інакш, ё такое ўражанне, працуе. Пры гэтым ты не задумваешся, што будзе заўтра, што будзе адбываецца. Ты проста выконваеш загад


Глядзіце ў новым выданні праграмы «Ваяры»
на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

Трапіць у Польшчу з Беларусі за 6 гадзін – рэальна!

Пытанне толькі ў грошах. Перад майскімі святамі паглядзелі, як беларусам можна сёння прыехаць у Польшчу. Сабралі ўсе варыянты: ад самых танных (і доўгіх) да самых хуткіх:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🇪🇺 Кіраўніца Еўракамісіі выказалася пра Вугоршчыну ў гадавіну далучэння да ЕЗ

Паводле яе, калі б краіна ўваходзіла б цяпер, была бы праверка

«Вугоршчыну чакаў бы той жа працэс, што і любую іншую краіну, якая хоча далучыцца да Еўрапейскага звязу. Гэта пачынаецца з праверкі таго, ці адпавядае заяўнік патрабаванням, пачынаючы ад эканамічнай дзейнасці і вяршэнства права і стабільнай судовай сістэмы да свабоднага ад карупцыі грамадскага жыцця», – патлумачыла Урзуля фон дэр Ляен.

Нагадваем, Вугоршчына далучылася да ЕЗ 1 траўня 2004 года.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 27 красавіка

✔️ У Беларускім доме ў Варшаве ўручылі ўзнагароды Рады БНР выбітным беларусам

✔️ У Адэсе з'явілася вуліца Кастуся Каліноўскага

✔️ «Belzhd_live»: з 1 траўня супрацоўнікі Беларускай чыгункі пазбавяцца права на бясплатны праезд у цягніках

✔️ За 12-гадовага футбаліста з Беларусі змагаліся «Барселона» і мадрыдскі «Рэал». Вось каго ён выбраў

✔️ Інтэрв'ю з рэжысёркай Мараю Тамковіч – пра тое, як ствараўся фільм «Пад шэрым небам»

#рэпрэсіі:

▫️З падачы правакатара з чат-рулеткі затрымалі яшчэ аднаго беларуса

▫️Неўзабаве пачнуць судзіць за пратэсты жанчыну, якая летась дэманстратыўна адмовілася размаўляць з Азаронкам для прапагандысцкага сюжэту

Читать полностью…

Белсат

📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

☕️ Добрай раніцы, сябры!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Яшчэ адна рэзідэнцыя Лукашэнкі, толькі ў Расеі

Праз VPN

Ініцыятыва «BELPOL» апублікавала цікавае расследаванне пра махінацыі рэжыму, у якіх удзельнічае Расея і Эміраты. Схема звязаная з зямлёй у Сочы, праз якую Лукашэнка хоча зарабіць $526 млн і нават пабудаваць сабе новую рэзідэнцыю. Расказваем, пра што даведаліся былыя сілавікі.

🔺Прэзідэнт Польшчы зноў заявіў, што хоча размеціць у краіне ядравую зброю

Праз VPN

Ужо другі раз за тыдзень тэма ядравай зброі агучваецца польскім прэзідэнтам. Ці рыхтавацца нам да яшчэ адной ядравай краіны ў рэгіёне? Абмяркуем таксама гатоўнасць NATO на такі крок.

🔺З Беларусь у Польшчу за 6 гадзін – ці гэта рэальна?

Праз VPN

Прааналізавалі ўсе варыянты, як можа трапіць у Польшчу з нашай краіны і здзівіліся, што ёсць такія хуткія шляхі. Праўда, яны будуць дорага каштаваць. Падрабязней у артыкуле.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

⚡️ ЭКСКЛЮЗІЎ! Белсат + Belpol – знайшлі першую замежную рэзідэнцыю Лукашэнкі

Як лукашэнкаўцы прадалі самі сабе ўчастак і плануюць зарабіць $526 млн

Дзе ён знаходзіцца, колькі каштуе і якія ў ім «дызайнерскія» рашэнні.

Другую частку расследаванне глядзіце на YouTube-канале «Belsat NEWS» 🎞

Читать полностью…

Белсат

😳 Баіцеся лётаць самалётам?

Пасажыры гэтага Boeing 747 дакладна былі ўражаныя палётам. Самалёт проста не здолей адразу прызямліцца 😬

Читать полностью…

Белсат

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸 Што адбывалася на Усебеларускім Сходзе і навошта ён Лукашэнку

🔸 Расследаванне Белсат + Belpol – знайшлі першую замежную рэзідэнцыю Лукашэнкі

🔸 Ці сапраўды беларускія добраахвотнікі разважаюць пра ўдар па Беларусі?

🔸 Чуткі пра магчымасць забарону выезду прызыўнікам з Беларусі

Далучайцеся да эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/wTGLyAeQAww

Читать полностью…

Белсат

🤔 МАЗы гараць з-за санкцыяў

Намеснік кіраўніка Менскага аўтазаводу Сяргей Жыліч пацвердзіў версію аб’яднання «BELPOL» пра тое, што аўтобусы прадпрыемства гараць з увагі на заходнія санкцыі.

Верагодна, санкцыі паўплывалі на якасці менскіх аўтобусаў, калі МАЗ страціў доступ да заходніх кампанентаў.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️ Тры ракеты праляцелі праз паветраную прастору Беларусі

Маніторынгавыя каналы «Український Єнот» і monitor сцвярджаюць, што падчас расейскіх абстрэлаў Украіны ў ноч на 27 красавіка тры ракеты праляцелі над Беларуссю.

Ці беларуская СПА не заўважыла гэтыя цэлі, ці наўмысна іх не чапала, невядома 🤷🏻‍♀️

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🎥 «Людзі не могуць сказаць, што яны нічога не ведалі аб знішчэнні габрэяў»

Галакост пачаўся як масавая дыскрымінацыя габрэйскага насельніцтва ў 1933–1945 гадах і прывёў да фізічнага знішчэння 6 мільёнаў чалавек у розных краінах Еўропы, у тым ліку ў Беларусі.

☝️ Лукашэнкаўская Беларусь і пуцінская Расея вярнуліся да савецкага падыходу ў разуменні Галакосту. Дыктатары спадзяюцца, што гэта дазволіць ім умацаваць сваю ўладу. Як гэта працуе і які падыход да Галакосту прыняты ў гісторыкаў на Захадзе?

Глядзіце новае выданне праграмы «Intermarium» на YouTube-канале «Белсат HISTORY» 🎞

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

💁 Вырашэнне праблем па-беларуску: дамы-інтэрнаты пераназавуць у «сацыяльныя пансіянаты»

Змены закрануць усе стацыянарныя ўстановы гораду – дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў, для дзяцей-інвалідаў, а таксама псіханеўралагічнага профілю.

☝️ На думку чыноўніка, дом-інтэрнат цяпер і 25 гадоў таму – гэта дзве абсалютна розныя ўстановы.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

❗️ Кіберпартызаны атрымалі доступ да 40 тысячаў даносаў у КДБ

Паводле суполкі @cpartisans_by, гэта звароты ў ведамства за 9 гадоў – з верасня 2014 па жнівень 2023 г.

Цяпер скаргі «інфарматараў» КДБ у адкрытым доступе, а таксама прапановы замежных грамадзян пайсці на супрацу. Некаторыя шчыра ўражваюць.

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔻 Крысціна Ціманоўская, Ігар Сігаў і Алег Гарбуз. Новыя імёны ў КР

Выбарчая камісія ў Каардынацыйную раду надоечы апублікавала зацверджаныя спісы выбарчых суб’ектаў. Сярод кандыдатаў - артысты, спартоўцы, былыя палітзняволеныя

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

Сёння ў праваслаўных вернікаў – Вербная нядзеля

Свята пачынае сваю гісторыю з Іерусаліму і за ўвесь час назбірала шмат цікавых прыметаў і нават правілаў паводзінаў.

Пра тое, што сёння можна, а што нельга рабіць, распавядаем тут:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤡 Міністр абароны Лукашэнкі сустрэўся з іранскімі калегамі і пахваліў іх абстрэлы Ізраілю

Хрэнін назваў ракетныя ўдары «мудрымі і абачлівымі».

У сваю чаргу, міністр абароны Ірану заявіў, што Тэгеран і Менск падзяляюць погляды па міжнародных праблемах. Іранскі генерал выказаў гатоўнасць да больш цеснага супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі.

Нагадваем, з 13 на 14 красавіка Іран запусціў па Ізраілі сотні дронаў і ракетаў. 99% з іх была знішчана СПА Ізраілю.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Добрай раніцы, сябры!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Расея атрымлівае электроніку для ракет праз краіны ЕЗ?

Праз VPN

Новае расследаванне «The Insider» пра тое, як кандэнсатары для ракетаў і беспілотнікаў – трапляюць у Расею. Сярод пастаўшчыкоў ёсць і еўрапейскія краіны. Якія? Чытайце ў артыкуле.

🔺Беларускі футбаліст можа перайсці ў «Рэал Мадрыд»

Праз VPN

Беларусам ужо зацікавіліся «Пары Сэн-Жэрмэ» і «Барсэлона», узрост яго ўсяго 12 год.Пачытайце на сапраўднага вундэркінда з Менску.

🔺Менскага міліцыянта асудзілі на тры гады калоніі

Праз VPN

22 гады ён ствараў фэйкавыя пратаколы і потым закрываў. Як яму гэта ўдавалася і навошта – чытайце ў артыкуле.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🤔 Бясплатны праезд у цягніках для супрацоўнікаў Беларускай чыгункі скасуюць?

Такая інфармацыя ёсць у распараджэнні супольнасці чыгуначнікаў «Belzhd_live».

Згодна з ёй, кіраўнік БЧ падпісаў загад аб скасаванні льготаў 17 красавіка, а ў сілу ён уступіць з 1 траўня.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал