belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📍На вайне загінуў жыхар Светлагорска, завербаваны «вагнэраўцамі»

Яго звалі Марат Суўханаў. Дакладная дата загібелі невядомая.

Нагадаем: на мінулым тыдні стала вядома пра смерць на вайне яшчэ аднаго найміта з Беларусі, які пайшоў ваяваць за расейцаў – Віталя Чыбісава.

Чытайце на сайце:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤯 У Лондане неадэкват з самурайскім мячом забіў падлетка

Яшчэ чатырох асобаў нападнік параніў.

Глядзіце ў нашым відэа, што здарылася ⬆️

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Сілавікі павялічваюць кантроль і сачэнні за беларусамі;

🔸 З ініцыятывы Святланы Ціханоўскай у Нарвегіі ствараюць гуманітарны фонд дапамогі беларускім палітвязням;

🔸Віцебскія сілавікі змусілі «пакаяцца» блогера, які крытыкаваў беларускія дарогі. Ідэю «сядзець ціха» падтрымаў праўладны дзеяч Юрый Васкрасенскі;

🔸ШІ замест працаўнікоў ІТ ды іншых галінаў. Каму варта шукаць новую прафесію;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=-qemVJ7qdNk

📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

😑 Лукашэнка абурыўся, што школьныя выпускныя ператвараюцца ў «шоу на лімузінах». Хоча, каб было больш душэўна

Як звычайна, калі самаабвешчанаму кіраўніку Беларусі нешта не падабаецца, гэта трэба «ўзяць на жорсткі кантроль». Вось дайшла чарга «жорстка кантраляваць» і выпускныя:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

👆«Гэтыя злачынствы застаюцца нераскрытымі»

У Менску з'явіўся новы від фішынгу. Такім чынам махляры скралі ў пенсіянеркі $ 16 тыс., а ў замежніка – 14 тыс. рублёў. Як працуе схема такіх злачынцаў і як сябе забяспечыць?

Распавядаем у нашым відэа, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🫣 Беларускія прадпрыемствы тармозяць рост экспарту?

Экспарт беларускай прадукцыі зніжаецца нават на расейскі рынак. Чыноўнікі сцвярджаюць, што гэта адбываецца праз безыніцыятыўнасць прадпрыемстваў.

Чаму рэжым так б'е ў званы, распавядаем у нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

🔺«Калі іншадумства аб’яўляецца экстрэмізмам, – з'яўляецца велізарная прастора для даносаў»

Нядаўна «Кіберпартызаны» выклалі базу інфарматараў, якія пісалі «скаргі» ў КДБ, і набралася такіх даносаў каля 40 тысячаў. Часам даносы пісалі нават на сваіх блізкіх.

🔍 Што штурхае людзей пісаць такія «скаргі»? Разбіраемся ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ «Мабілізавацца і пачаць сеяць па-вайсковаму». Лукашэнка з'ездзіў у Касцюковічы

✔️ У Беларусі вырасла колькасць карупцыянераў. Генпракуратура лічыць гэта дасягненнем

✔️ Святлана Ціханоўская ініцыявала стварэнне Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі рэпрэсаваным

✔️ Сілавікі затрымалі 6 падлеткаў, частку з іх абвінавачваюць у тэрарызме і «здрадзе дзяржаве»

✔️ Колькасць ахвяраў ракетнага ўдару па Адэсе вырасла да пяці

✔️ Сілавікі затрымалі беларуса, які публікаваў відэа з разбітымі дарогамі ў сацсетках

✔️ У Бабруйску здарыўся пажар праз нявыключаную лядоўню

✔️ Ваўка, які бегаў па дварах Віцебску, застрэлілі

✔️ Амаль па ўсёй Беларусі абмежавалі наведванне лясоў напярэдадні травеньскіх святаў

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

☝️Адміністрацыя бабруйскай калоніі ініцыявала новую крымінальную справу супраць Эдуарда Бабарыкі

Яму інкрымінуюць стандартны артыкул для палітвязняў, якім лукашысты хочуць «дакінуць» тэрмін зняволення – «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».

Чытайце болей на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 30 красавіка

На сённяшніх таргах долар і еўра зноў дадалі ў кошце, расейскі рубель патаннеў.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

😞 Больш за мільён сем'яў распалася ў Беларусі за час кіравання Лукашэнкі

У ток-шоу «План: Б» пагаворым пра тое, чаму ж разводзяцца беларусы і з чыёй ініцыятывы гэта адбываецца часцей, а таксама што яны дзеляць пры разводзе і чым адрозніваецца сітуацыя ў эмігранцкіх семʼях.

📍Госці студыі – псіхолаг Лілія Ахрэмчык, журналістка Кацярына Ваданосава ды шматдзетны бацька Ілля Дабратвор. Чым Ілля разʼюшыў прысутных і выклікаў на сябе жаночы гнеў, глядзіце ў новым выданні 🎬

Читать полностью…

Белсат

🔹Што рабіць уладам Еўразвязу з украінскімі мужчынамі без пашпартоў?

Украінскія грамадзяне прызыўнога ўзросту, што жывуць у Еўропе, патрапілі ў аналагічную з беларусамі сітуацыю – для замены дакументаў (у тым ліку пашпартоў) улады заклікаюць іх ехаць дадому. У замежных консульствах жа такія паслугі аказваць болей не будуць.

Як Еўразвяз будзе вырашаць праблему дзясяткаў тысяч людзей, якія застануцца на яго тэрыторыі без дзейсных дакументаў?

Разбіраемся з экспертамі:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤬 Выглядае, што Лукашэнка будуе сабе новую бяспечную рэзідэнцыю... за межамі Беларусі.

☝️ Прынамсі на гэта ўказваюць планаў забудовы, якія здабыў наш тэлеканал сумесна з «BELPOL».

Аднак гэта не проста чарговы дом для дыктатара. Элітная зямля, на якой ідзе будоўля, належала беларусам, бо была купленая за іх падаткі...❗️

Глядзіце сумеснае вялікае расследаванне «BELSAT» і «BELPOL».

Читать полностью…

Белсат

😕Улады распавялі пра арышт «тэрарыстычнай групы» падлеткаў на чале з 16-гадовай украінкай

Праўладны тэлеканал выпусціў прапагандысцкі фільм, дзе распавядаецца пра арыштаваных падлеткаў і маладых людзей, якіх вінавацяць у «тэрарызме» і супрацы з украінскімі спецслужбамі. У ім распавядаецца пра групу пад назвай «Чорныя салаўі», якой нібы кіравала 16-гадовая ўкраінка Марыя Місюк.

Паводле аўтараў фільму, у 14-гадовым узросце Марыя стварыла ў Беларусі «тэрарыстычную ячэйку», куды ўцягнула пяцярых беларусаў. У фільме сцвярджаецца, што спачатку «Чорныя салаўі» распаўсюджвалі ўлёткі і малявалі графіці, а потым вырашылі арганізаваць выбух у РУУС або пракуратуры ў Баранавічах.

Пры якіх абставінах арыштавалі падлеткаў, не тлумачыцца. Марыі Місюк выстаўлена абвінавачванне ў «Акце тэрарызму».

Читать полностью…

Белсат

📍Кіраўнік NATO: пастаўкі зброі ва Украіну павялічацца

Кіраўнік NATO Енс Столтэнберг заявіў, што чальцы альянсу не выканалі абяцанні аб вайсковай дапамозе Украіне ў апошнія месяцы, але сказаў, што плынь зброі і боепрыпасаў цяпер павялічыцца. Гэта адбылося падчас незапланаванага візіту Столтэнберга ў Кіеў 29:

«Украіне яшчэ не позна атрымаць перамогу. Але менавіта таму так важна, каб саюзнікі па NATO цяпер сапраўды зрабілі тое, што мы абяцалі, і каб мы ператварылі гэтыя абавязкі ў рэальныя пастаўкі зброі і боепрыпасаў, і я ўпэўнены, што цяпер гэта адбудзецца».

Читать полностью…

Белсат

💔 Арцём Мазанік

Праграміст.

У 2020 годзе мужчына распрацаваў мабільную аплікацыю Belscan, якая «дэаноніла» прадстаўнікоў улады і сілавікоў. Акрамя таго, яна дазваляла па штрых-коду вызначаць вытворцаў тавараў, што падтрымліваюць рэжым.

Арцёма абвінавацілі аж па чатырох артыкулах КК РБ і прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🐅 Суматранскія тыгры знаходзяцца на мяжы знікнення

Каб не страціць від цалкам, яго захоўваюць у заапарках.
І калі нараджаюцца кацяняты – гэта сапраўды падзея! 😍

Читать полностью…

Белсат

Добраўпарадкаванню ў вёсцы зашкодзіў... бусел

Спачатку ён проста падышоў да людзей, якія фарбавалі плот. Што было далей, глядзіце👆🏻

Читать полностью…

Белсат

😐 У «злітай» базе КДБ знайшлі стары данос ад кандыдата ў КР. З выбараў яго знялі

Гаворка пра Паўла Бялюціна, які ў 2017 годзе «стукануў» на Мікалая Аўтуховіча.

Чытайце падрабязнасці:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😨 Нашэсце мошак на Берасцейшчыне – не ратуюць нават маскітныя сеткі

Сёлета мошкі на поўдні Беларусі спакойна трапляюць у кватэры вышэй за трэці паверх, чаго раней не было. Яны лёгка прабіраюцца ў ложак, нават калі чалавек накрыты коўдрай. Антымаскітныя сеткі ім не перашкода: мошкі ўмудраюцца прабрацца і праз іх.

Чытачы «Виртуального Бреста» расказалі: «Учора ехалі з Еўропы экскурсійным аўтобусам. Мошкі напалі адразу, як толькі аўтобус устаў у чаргу на мяжы і адчыніў дзверы. І не пераставалі кусаць усе 10 гадзін у чарзе. Калі плануеце перасячэнне мяжы, назапасьцеся рэпелентамі».

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Лукашэнку прыспічыла пабудаваць другую АЭС – гэтым разам на Магілёўшчыне

А ў адказ на тое, што Захад і «беглыя» крытыкуюць першую станцыю ў Астраўцы, ён назваў іх «мярзотнікамі».

Болей крынжу па спасылцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔹Расея другі дзень запар б'е КАБамі па Харкаве

Учора ў выніку атакі быў адзін пацярпелы, сёння пацярпелых ужо мінімум 9, а адзін мужчына загінуў.

Чытайце болей на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Лукашэнка зноў схлусіў беларусам

У сваім нядаўнім выступе ён расказваў пра «бедную» Латвію, у якой усё кепска з фінансамі. А што, калі Латвію параўнаць з Беларуссю? Зрабілі гэта, і вось што выйшла 🔍

👀 Поўнае выданне праграмы «Атма$фера» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

👆Апошнім часам дзікія звяры ўсё часцей выходзяць да людзей

У Берасцейскай вобласці бачылі ласёў, якія бегалі па рапсавым полі.

Паглядзіце, якія прыгожыя!

Читать полностью…

Белсат

💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News

🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся. Гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google.

Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт

✅ Падпісацца тут

Читать полностью…

Белсат

❤️ Святлана Ціханоўская ініцыявала стварэнне Міжнароднага гуманітарнага фонду ў падтрымку беларускіх палітвязняў

Пра гэта стала вядома падчас ейнага візіту ў Нарвегію, які распачаўся ўчора.

Прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Сторэ падчас сустрэчы з Ціханоўскай заявіў, што ягоная краіна ўносіць 10 млн крон (каля $850 тысяч) у якасці першага ўнёску ў новы фонд. Распараджацца грашыма будуць беларускія арганізацыі, якія дапамагаюць палітвязням.

📍У межах візіту ў Нарвегію абраная прэзідэнтка Беларусі таксама выступіла ў парламенце краіны, сустрэлася з ягоным спікерам, а яшчэ правяла спатканні з прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацыяў і беларускай дыяспары. Наперадзе ў яе – сустрэчы з міністрам замежных справаў і міністрам культуры Нарвегіі, мэрам Осла ды іншымі чыноўнікамі.

Читать полностью…

Белсат

😨 Ашуканцы ад імя «Белтэлекаму» прапануюць даверлівым людзям усталяваць на тэлефон «вірусны» мабільны дадатак

Пазней ён дазваляе махлярам атрымаць доступ да прыватных звестак, якія захоўваюцца на мабільнай прыладзе.

Чытайце падрабязней пра гэтую схему тут:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🎥 Закон аб «генацыдзе беларускага народа» прымалі, каб апраўдаць рэпрэсіі

У новым выданні праграмы «Intermarium» Вераніка Лапуцька, даследчыца Галакосту ў Беларусі, патлумачыла, якую мэту маглі пераследаваць лукашэнкаўцы, прымаючы дзіўны закон.

Поўнае выданне праграмы глядзіце на YouTube-канале «Белсат HISTORY» 🎞

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

😳 Міліцэйская пагоня ў пары метраў ад дзяцей

Паглядзіце, як небяспечна даганяла байкера міліцыя ў Ваўкавыску ☝️

Читать полностью…

Белсат

Добрага аўторку, дарагія чытачы!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам 33 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹Хто і за што ў 2019–2020 гадах пісаў даносы ў КДБ на Бабарыку, Цапкалу і Ціханоўскага

Праз VPN

«Белсат» вывучыў базу даносаў, якія пісаліся ў КДБ і якія ў выніку ўзлому «Кіберпартызанамі» трапілі ў публічны доступ.

🔹«Мы ў сябе нідзе гэтага аб'екту не афішуем»

Праз VPN

Дзе Лукашэнка ўе сабе бяспечнае гняздо за межамі Беларусі?

🔹Выбары ў КР, скасаванне льготаў і змены ў сямейны капітал

Праз VPN

«Белсат» сабраў галоўныя змены, якія чакаюць беларусаў у траўні.

#штопачытаць

Читать полностью…
Подписаться на канал