🫡 Ваяры Палка Каліноўскага выжылі дзякуючы даберману Магнусу.
Сабака быў побач у шэрагу баявых задач. На гэты раз цаной свайго жыцця ён выратаваў групу людзей ад смерці і раненняў😢
Пабрацімы выражаюць спачуванні гаспадару Магнуса і жадаюць найхутчэйшага ўзнаўлення параненым.
💔 Артур Роліч
Прадпрымальнік. Яго затрымалі па вяртанні з-за мяжы. У 2013-м мужчына адкрыў уласны бізнес – краму Grandbazaare, у якой прадаваў брэндавае адзенне і абутак. А з 2023-га Роліч перавёў старонкі свайго бізнесу на беларускую мову.
Яму прад'явілі абвінавачанні па пяці артыкулах крымінальнага кодэксу, усе з якіх датычныя ахвяраванняў розным беларускім ініцыятывам.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Менскі раён, Менская вобласць
У блогера Улада Бумагі нарадзілася дачка
«8 траўня 2024. Наша Аліўка нарэшце з намі» – напісала ягоная жонка Юлія Гадунова.
Роды прайшлі ў Расеі. У лютым стала вядома, што блогера шукаюць расейскія судовыя прыставы з-за штрафаў. Пасля гэтага ён некалькі месяцаў запар падарожнічаў па свеце.
Улад Бумага спецыялізуецца на расейскамоўных відэароліках для дзіцячай аўдыторыі. Самыя папулярны фармат – чэленджы кшталту «24 гадзіны ў дэльфінарыі», «Сёння ядзім усё чырвонае» і г. д.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Парад 3-га чэрвеня. За чые грошы свята і для каго?
🔸 Апублікавалі спіс дзейнасці прадпрымальнікаў – што цяпер будзе з тымі, хто па-за ім?
🔸 Як браты Карычы шыкуюць на запрацаваныя на забудове Менску грошы
🔸 Напад на прэм’ер-міністра Славаччыны Робэрта Фіца
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/7J2kVoNtXIY
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🤔 Навошта рэжыму столькі сілавікоў на кіроўных пасадах?
Відавочна, што не для развіцця прадпрыемстваў.
Разбіраліся ў відэа ☝️
❓Якія ёсць сцэнары зменаў улады ў Беларусі?
У новым выданні праграмы «двубой» на гэтае пытанне дыскутуюць палітык Анатоль Лябедзька і палітолаг Дзмітрый Балкунец.
Ад атакаў на сямʼю Лукашэнкі да прызнання КДБ тэрарыстычнай арганізацыяй – паслухайце, што прапануюць нашыя госці:
https://youtu.be/hojeC0PPGHI
🤡Улады ўключылі ў базу «дармаедаў» беларуса з непрацоўнай групай інваліднасці
Жыхар Сяргей Гіркін мае другую групу інваліднасці праз дзіцячы цэрэбральны параліч. Мужчына заўсёды адстойваў дэмакратычнае развіццё краіны. За гэта яго шмат разоў затрымлівалі і штрафавалі.
Цяпер яму прыйшла «жыроўка», дзе трэба аплаціць камуналку па «тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў».
Сяргей лічыць, што ўлады пайшлі на такі крок, бо мужчына выехаў з Беларусі. За час эміграцыі ён ніколі не атрымліваў беларускую дапамогу па інваліднасці.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Вядомага беларускага лекара затрымалі ў Расеі.
🔻У Менску пачалі падрыхтоўку да параду. Жыхароў сталіцы чакае перакрыццё дарогаў.
🔻Аляксандр Васюковіч змог вынесці з "Валадаркі" копіі малюнкаў Алеся Пушкіна.
🔻У Шклоўскім раёне БМВ насмерць пераехаў раварыста.
🔻Начные атакі БПЛА па расейскіх рэгіёнах і акупаваным Крыме.
https://youtu.be/ErrZuZU7gCo
Вось так адбываецца эвакуацыя з украінскага Ваўчанску
Паслухайце, што распавядае 78-гады пенсіянер.
🤔Колькі каштуюць гардэробы жанчын Лукашэнкі?
Спойлер: лічбы даходзяць да $ 160 тыс.
Паглядзіце!
МЗС Польшчы: няма масавых адмоваў беларусам у студэнцкіх візах
Яшчэ раней стала вядома пра візавы скандал, у які раптоўна патрапілі студэнты Беларусі. Справа ў тым, што віза для навучання дазваляе таксама і працаваць, таму пэўная частка «студэнтаў» проста прыязджала ў Польшчу зарабляць грошы. Гэтам карыстаюцца студэнты з Азіі і Афрыкі.
Паводле МЗС Польшчы, адмовы ў студэнцкіх візах беларусам не носяць масавага характару. За амаль паўгода, з 161 заяваў на візы – адмоваў было толькі 10 (6,2 %).
Акрамя таго, ведамства патлумачыла Белсату, чаму візу могуць выдаць на тэрмін, меншы за год. Гэтак консул кожны раз разглядае «даступную яму інфармацыю» для ацэнкі заяўленай мэты і ўмоваў знаходжання. Калі са звестак у справе будзе вынікаць, што патрэбная менавіта такая віза – консул будзе яе ставіць.
Малюнкі на турэмнай сцяне ад забітага Алеся Пушкіна
Копіі малюнкаў вынес фатограф Саша Васюковіч, які таксама сядзеў у той жа камеры на Валадарцы.
«Гэта была першая камера, у якую я трапіў на Валадарцы, у так званым шанхаі. У ёй утрымліваліся 24 чалавекі. Да мяне там нехта і з «Litesound» сядзеў, і Алесь Пушкін таксама. Дык вось, мне паказалі малюнак – рысачкі, якія маляваў на сцяне Алесь Пушкін. Я папрасіў сваіх, каб мне пераслалі ў перадачы кальку, каб можна было яго скапіяваць. І я зрабіў гэта. І ў выніку вынес на свабоду.
Вельмі балюча было гэта ўсё бачыць, таму што я быў да гэтага на пахаванні Алеся… І, блін, не ведаю, мне падалося, што ўсё, што я мог зрабіць, – гэта вынесці адтуль тую штуку. Для гісторыі»
Беларуса Уладзіміра Мартава затрымалі ў Расеі па запыце беларускіх сілавікоў
Нагодай стала інтэрв'ю незалежнаму выданню.
Уладзімір – былы загадчык аддзяленнем анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні. У 2020-м ён адкрыта крытыкаваў улады адносна пандэміі, казаў пра рэальную сітуацыю і праблемы медыкаў.
3 красавіка 2021 года лекара звольнілі, а ў 2022-м асудзілі на 7 содняў. Цяпер стала вядома, што ў Беларусі яго ўнеслі ў базу вышуку.
🛒 Што не так з фразай «хадзіць за пакупкамі»?
Справа ў тым, што ў беларускай мове гэты выраз мае крыху іншы сэнс, чым у расейскай. Глядзіце, у чым розніца і як будзе правільна па-беларуску☝🏻
Глядзіце поўнае выданне праграмы «Мовы Нанова» на канале «Белсат LIFE»
Разарванае яшчэ адно пагадненне Украіны з Беларуссю
Пра гэта 14 траўня паведаміў прадстаўнік ураду ў Вярхоўнай Радзе Украіны Тарас Мельнічук.
Агулам дэнансаваныя ўжо больш за 50 розных пагадненняў паміж Беларуссю і Украінай.
🤬 Расейская армія 10 траўня перайшла ў наступленне на поўначы Харкаўскай вобласці
Што вядома:
🔻Агрэсар наносіць удары на двух кірунках: у напрамку Харкава (заходні фланг) і на Ваўчанск (усходні фланг)
🔻Цягам некалькіх дзён расейцы здолелі захапіць шэраг прыгранічных паселішчаў і прасунуцца на глыбіню да 5-6 км
🔻Цяпер галоўная задача ЗСУ – выйграць час, каб дачакацца прыбыцця заходняй тэхнікі і боепрыпасаў
Чытайце ваенную аналітыку на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Робэрт Фіца пасля аперацыі знаходзіцца ў стабільным стане, паведамляюць медыі.
У шпіталі ў Банска-Бістрыцы, куды прэм’ера даставілі пасля нападу, пакуль не каментуюць ягоны стан здароўя.
Upd. Кіраўнік МУС Славакіі Матуш Шутай-Эшток заявіў, што прэм'ер-міністр усё яшчэ знаходзіцца на аперацыйным стале, ён у крытычным стане.
Аператыўная інфармацыя тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Ці чакаць беларусам новых праблемаў з візамі?
У Польшчы новы віток візавага скандалу: дзясяткі тысяч асобаў маглі зрабіць сабе польскія студэнцкія візы і ніколі не распачаць навучання ў Польшчы.
Глядзіце, як гэта адаб'ецца на атрыманні візаў.
Адпрацаваў на прапаганду і паехаў адпачываць
Польскі суддзя Томаш Шмыт запрасіў палітычнага прытулку ў рэжыму Лукашэнкі. За некалькі дзён ён даў шмат інтэрвʼю, пакрытыкаваў Польшчу і нават анансаваў, што апублікуе сакрэтныя дакументы з Варшавы.
А потым пачаліся выходныя. Гарэлка, тролінг, шопінг, адпачынак – пачытайце, чым займаецца ў Беларусі польскі суддзя:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😡 Рэжым Лукашэнкі перадаў расейскім сілавікам дадзеныя пра 3400 беларусаў
Толькі ў апошнія 3 месяцы крымінальны вышук Расеі папоўніўся прозвішчамі 400 грамадзянаў Беларусі. У спіс трапляюць нашыя землякі, якіх пераследваюць па палітычных матывах.
Паглядзіце, хто ўжо ёсць у вышуку МУС Расеі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Стала вядома пра стралка – ім аказаўся 71-гадовы мужчына
Ён стрэліў тры разы. Паведамляецца, што ў прэм’ера цяпер раны жывата і, мяркуючы з усяго, рук і ног.
Матывы замаху пакуль невядомыя. Сабралі падрабязнасці ў відэа.
Мы працягваем сачыць за сітуацыяй тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❗️У Славакіі здзейснены замах на прэм'ер-міністра
Прэм'ер Роберт Фіца —паранены. Зараз яго вязуць у больніцу.
Вядома, што ў яго стралялі на вуліцы пасля пасяджэння ўрада. Падазраваны затрыманы паліцыяй на месцы.
Мы працягваем сачыць за сітуацыяй тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Раптоўна памёр Уладзімір Калач – прыбліжаны да Лукашэнкі чыноўнік
Ён быў намеснікам старшыні КДБ і потым памочнікам Лукашэнкі па Меншчыне. Чыноўніку было ўсяго 55 гадоў.
Прычына смерці – невядомая.
Уладзімір Калач быў пад еўрапейскімі санкцыямі з 2011 па 2016 год, а пасля зноў з 2020.
💪 Беларускія добраахвотнікі ўзнагароджаны выведкай Украіны
Усе ўзнагароджаныя – ваяры Палка Каліноўскага.
Імёны беларусаў – не паведамляюцца, але вядома пра 24 медалі. Сярод узнагароджаных: добраахвотнікі батальёнаў «Літвін», «Волат» і падраздзялення аператараў дронаў імя Мікіты Крыўцова.
💱Курсы валютаў на 15 траўня
На сённяшніх таргах не адбылося істотных зменаў: долар неістотна патаннеў, еўра і расейскі рубель крыху падаражэлі.
#курсывалютаў
«Калі чалавек сядзе «за прынцыпы» – нічога добрага не будзе»
Фатограф Саша Васюковіч пасля Акрэсціна І Валадарцы моцна змяніў погляды. Цяпер мужчына лічыць свабоду галоўнай каштоўнасцю, а турму трэба пазбягаць «любымі метадамі».
Акрамя таго, былы палітвязень расчараваўся ў людзях і сучасным грамадстве. Чаму – пачытайце шчырае інтэрв'ю з вядомым фатографам:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
«Калі ты здатны навучацца, то гэтая краіна – для цябе»
Блогерка і актывістка беларускага паслявыбарчага пратэсту Іна Зайцава атрымала тое, за што змагалася: перамены ў жыцці.
Гучыць двухсэнсоўна – і так яно і ёсць на самой справе. Іна змяніла не толькі месца жыхарства ды працу, але і разуменне жыцця і ўсяго, што з ёй адбываецца. Цяпер Іна з сям'ёй жыве ў Швейцарыі. Яна адкрыла для сябе гэтую краіну з нечаканага боку.
▶️ Пра свой досвед Іна распавяла ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life».
⛔️ Парад да нас прыходзіць
З 16 траўня ў Менску па маршруце руху калонаў на працягу 4 тыдняў будзе абмяжоўвацца рух для ўсіх відаў транспарту на некалькіх вуліцах.
📍Глядзіце, якія месцы лепей абмінаць:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🏔Каб трапіць у Грузію, цяпер спатрэбіцца страхоўка
З пачатку лета наведнікам будзе неабходна медычная страхоўка на ўвесь перыяд знаходжання ў Грузіі.
Чытайце падрабязнасці:
✅Праз VPN ❎Без VPN
Добрага дня, сябры!
Мы вам прынеслі ранішняе чытво – сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺У Грузіі прынялі скандальны закон аб «замежных агентах»
Праз VPN
Парламент Грузіі 14 траўня прыняў у трэцім, фінальным чытанні законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву», у Тбілісі пачаліся масавыя пратэсты.
🔺Знаёмімся з кандыдатамі ў Каардынацыйную раду
Праз VPN
Распавядаем пра выбарчы спіс № 9 «Каманда Латушкі».
🔺Гадзіннік і завушніцы за дзясяткі тысяч еўра
Праз VPN
У Наталлі Эйсмант, прэс-сакратаркі Лукашэнкі, заўважылі на руцэ дарагі гадзіннік. І гэта не адзіны дарагі аксесуар.
#штопачытаць