belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💥 #галоўнае за 21 траўня

✔️ Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў

✔️ Тры гады з дня смерці Вітольда Ашурка. Размаўляем з гэтай сумнай нагоды з ягоным братам

✔️
Узламаны папулярны беларускі партал Realt.by. Персанальныя звесткі карыстальнікаў, імаверна, выцеклі ў інтэрнэт

✔️ У Польшчы затрымалі дзевяць асобаў, якія падазраюцца ў супрацы з расейскімі спецслужбамі

✔️ Еўракамісія пастанавіла павялічыць кошт Шэнгенскай візы

✔️ Эканамічны погляд на вайну: аналізуем, колькі грошай выдаткоўваюць на баявыя дзеянні РФ, Украіна і Захад

✔️ У Менску зноў гарэлі МАЗы

✔️ Вясковая крымінальная драма з Мядзельшчыны: двое мужчынаў катавалі свайго аднавяскоўца распаленым прасам

✔️ У самалёце, які ляцеў з Лондана ў Сінгапур, праз моцную турбулентнасць загінуў адзін з пасажыраў

#рэпрэсіі:

▫️Сёння павінна была выйсці на волю Паліна Шарэнда-Панасюк. Аднак яе не выпусцілі і завялі новую крымінальную справу

▫️Арыштавалі беларускую кватэру дачкі Паўла Латушкі

▫️Следчы камітэт Лукашэнкі анансаваў арышты маёмасці ва ўсіх удзельнікаў выбараў у Каардынацыйную раду

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ На Гомельшчыне супрацоўнікі культуры паказалі чыноўнікам дзіўны «спектакль»

Яны пераапрануліся ў першабытных людзей і дэманстравалі замалёўкі з іхнага побыту. Вось як гэта выглядала ⬆️

📍Месца дзеяння: Юравічы, Калінкавіцкі раён

Читать полностью…

Белсат

🤯 Вясковая крымінальная драма з Мядзельшчыны: двое мужчынаў катавалі свайго аднавяскоўца распаленым прасам

Такім чынам яны хацелі прымусіць сваю ахвяру аддаць ім рарытэтную манету часоў імператара Мікалая II.

Чытайце падрабязней на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💶 Еўракамісія пастанавіла павялічыць кошт Шэнгенскай візы

Новаўвядзенне набудзе сілу з 11 чэрвеня. Вось колькі давядзецца плаціць за візу пачынаючы ад гэтай даты:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і дзень памяці Вітольда Ашурка

🔸 У Польшчы затрымалі падазраваных у дыверсіях і сабатажы. Сярод іх ёсць беларусы

🔸 Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на волю

🔸 У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/rXAmPi_wSZo

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

🚌 У сталіцы зноў задыміліся МАЗы

Літаральна на выходных такое ўжо здарылася ў цэнтры Менску. А раней беларускія МАЗы рэгулярна гарэлі ў Санкт-Пецярбургу.

Гэтым разам зафіксаваныя адразу два выпадкі: ва Уруччы і каля метро «Пятроўшчына». У першай сітуацыі (на відэа) да загарання прывяло закліньванне генератара. Кіроўца самастойна патушыў полымя, а пасля аўтобус адбуксіравалі ў парк.

У другім выпадку спрацавала аўтаматычная сістэма пажаратушэння. У абодвух здарэннях абыйшлося без пацярпелых.

Читать полностью…

Белсат

💦 Халодны душ у менскім гандлёвым цэнтры

Сведкамі гэткай карціны ўчора ўвечары сталі наведвальнікі рэстарану «Васількі» ў ГЦ Galileo. Плыні вады, якія ўтварыла магутная залева, прабілі столь і паліліся на сталы і падлогу. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Учора ўвечары Менск накрылі моцныя дажджы, у выніку якіх быў падтоплены шэраг вуліцаў.

📹 Відэа: чытачы Onliner

Читать полностью…

Белсат

📍Да выбараў у Каардынацыйную раду засталося ўсяго чатыры дні. Прапануем вам паўдзельнічаць у рэпетыцыі галасавання ў нашым тэлеграм-канале

Учора мы сфармавалі два паўфіналы (у кожным было па 6 спісаў). Згодна з вынікамі галасавання ў паўфіналах сёння мы робім фінальнае галасаванне. У яго патрапілі па чатыры найлепшыя спісы з кожнага паўфіналу (таксама будуць варыянты «іншы спіс» і «супраць усіх»).

👀 Пазнаёміцца бліжэй з прадстаўнікамі кожнага спісу можна, пераходзячы па спасылках вось у гэтым пасце

Читать полностью…

Белсат

😨 На борце самалёту, які ляцеў з Лондана ў Сінгапур, загінуў адзін з пасажыраў. Прычына – моцная турбулентнасць

Яшчэ каля 30 чалавек атрымалі траўмы. Хутчэй за ўсё, і загінулы, і параненыя не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Звычайна ў выпадку набліжэння да зоны турбулентнасці пілот папярэджвае пасажыраў аб неабходнасці заставацца на месцах і прышпіліць рамяні. Але бывае і так, што турбулентнасць узнікае рэзка і раптоўна. Імаверна, так здарылася ў гэтым выпадку.

Пасля трагедыі пілот здзейсніў пасадку ў Бангкоку. Там дактары канстатавалі смерць пасажыра. Singapore Airlines выказаў спачуванні сям'і загінулага.

Читать полностью…

Белсат

🔍 Эканамічны погляд на вайну: аналізуем, колькі грошай выдаткоўваюць на баявыя дзеянні РФ, Украіна і Захад

Нядаўна Міхаіл Хадаркоўскі зрабіў гучную заяву: ён зазначыў, што Масква траціць на вайну значна больш грошай, чым Кіеў ды ягоныя заходнія саюзнікі. І што Украіна разам з Захадам вайну ўжо фактычна прайгралі.

Разбіраліся, наколькі абгрунтаваныя гэтыя разлікі і як выглядае сітуацыя насамрэч:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🚀 У Міжнародны дзень космасу адпраўляемся ў далёкія і нязведаныя галактыкі

Сабралі для вас прыгожыя і гістарычныя фота ад Нацыянальнага ўпраўлення па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы ЗША.

🪐 Ніякага кефіру ну борце! 1...2...3...Паехалі!

Читать полностью…

Белсат

☝️На Паліну Шарэнду-Панасюк заведзеная новая крымінальная справа

Пра гэта піша ейны муж Андрэй. Таксама ён паведаміў, што Паліна знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3.

Раней стала вядома, што Шарэнду-Панасюк не выпусцілі на волю, хоць сёння скончыўся тэрмін яе зняволення.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🤔 Навошта нам Каардынацыйная рада?

У новым выданні ток-шоу «План: Б» разбіраем выбары ў Каардынацыйную раду і разважаем, навошта яна патрэбная.

📺 Паслухайце, ці бяспечным будзе галасаванне, ці варта браць у ім удзел і ці шмат людзей аддадуць свае галасы. А таксама размаўляем пра тое, што адбываецца ў дэмакратычных сілах Беларусі і чаму Ціханоўская не можа прыкаваць сабе кайданкамі да рэек, каб паўплываць на вызваленне палітвязняў?

▶️ https://youtu.be/ae_9wlrRAoo

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 У Польшчы затрымалі дзевяць асобаў, якія маглі планаваць дыверсіі на загад Расеі

Сярод іх ёсць і беларусы.

Дональд Туск назваў усіх іх наймітамі з крымінальнага свету. Ён дадаў, што справа не мае «нацыянальнага характару».

Паводле прэмʼера Польшчы, затрыманыя спрабавалі падпаліць завод у горадзе Вроцлаў і датычныя да падпалу склада «Ікеі» ў Літве. Туск заявіў, што гэта бясспрэчна было даручэнне расейскіх спецслужбаў.

Читать полностью…

Белсат

❗️Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла з калоніі

Палітзняволеная беларуска мусіла пакінуць калонію 21 траўня.

«Паліна не выйшла. Яшчэ 19 траўня яе этапавалі з калоніі № 24, куды дакладна – хаваюць», – напісаў муж палітзняволенай.

Нагадваем, Паліна Шарэнда-Панасюк была асуджана да двух гадоў пазбаўлення волі за нібыта гвалт у дачыненні да сілавіка і абразу Лукашэнкі. Адбываць пакаранне яе адправілі ў жаночую калонію № 4 у Гомелі. У жанчыны два дзіцяці.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

⛔️ Загінуў прэзідэнт Ірану. Што зменіцца?

Пакуль высокія чыноўнікі вінавацяць у трагедыі складаныя ўмовы надвор’я, мы спыталі экспертаў, якія наступствы нясе гэтая падзея 🤔

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

💔 Віктар Ламека

Прадпрымальнік з Зэльвы. Яго затрымалі 29 сакавіка 2023 году. Паводле наяўнай інфармацыі, сілавікі моцна збілі мужчыну пры затрыманні.

Суд Зэльвенскага раёну прызнаў бізнесоўца вінаватым і асудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Читать полностью…

Белсат

⛈ Стыхія стыхіяй, а вячэра паводле раскладу☝️

Учорашняя залева, якая затапіла цэнтр Менску, на некаторых жыхароў гораду не ўчыніла абсалютна ніякага ўражання.

Гэтыя людзі не будуць мяняць свае планы з-за нейкіх там прыродных выбрыкаў 🫠

Читать полностью…

Белсат

🕯Тры гады з дня смерці Вітольда Ашурка. Папрасілі ягонага брата Андрэя падзяліцца ў гэты дзень сваімі ўспамінамі і пачуццямі

Палітвязням, якія цяпер знаходзяцца за кратамі, наш суразмоўца хацеў бы перадаць, што яны не забытыя.

Чытайце размову на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤔 У Крамлі лічаць Уладзіміра Зяленскага нелегітымным

Але прававая сістэма Украіны дае канкрэтны адказ ☝️

Читать полностью…

Белсат

📷 Беларускія фатографы Юлія Лейдзік і Жэня Канаплёў зрабілі партрэт Ганны Канавалавай, якая з'ехала з Беларусі з двума ўнукамі. Бацькі дзяцей – у турме

«У мяне не было з сабой тэлефона, каб нас не адсачылі. Мы так хутка сабраліся, што замест сумкі я ўзяла чахол для падушкі. У кішэні толькі 90 долараў. Сябры прывезлі мяне з дзецьмі да мяжы з Украінай. Яны везлі нас, унучка Насця спявала пратэстныя песні, а мы ўмольвалі хаця б на мяжы не спяваць. Уначы прайшлі пешшу два кіламетры па нейтральнай паласе. Я ніколі не думала, што гэта так доўга – наперадзе няма святла, ідзем навобмацак. Адзінае, вось тады Ваня спытаў упершыню "Бабуля, наша мама ў турме?"», — расказала Ганна Канавалава.

Сёння, 21 мая – Дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.

🔍 Нашае інтэрв'ю з Юліяй Лейдзік ды Жэням Канаплёвым чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

📍Стала вядома, паводле якога артыкулу заведзеная чарговая справа на Паліну Шарэнду-Панасюк

Ужо трэці раз яе будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Пра гэта піша @mediazona_by са спасылкаю на мужа палітзняволенай Андрэя.

«Прывялі нейкага дзяжурнага адваката і пры ім усё зрабілі», – адзначыў Андрэй Шарэнда.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў

✔️Паліну Шарэнду-Панасюк не выпусцілі на волю

✔️У Польшчы затрымалі 9 чалавек, якія, меркавана, супрацоўнічалі з расейскімі спецслужбамі

✔️У Іране адбываецца цырымонія развітання з загінулым прэзідэнтам Раісі

✔️На Гарадзеншчыне затрымалі мужчыну з дронам

✔️На ўсіх удзельнікаў выбараў у КР завялі крымінальныя справы і пагражаюць забраць маёмасць у Беларусі

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😨 Узламаны папулярны беларускі партал Realt.by. Персанальныя звесткі карыстальнікаў, імаверна, выцеклі ў інтэрнэт

Пра парушэнне сістэмы абароны персанальных звестак ТАА «РыэлтБай» паведаміў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак.

Чытайце падрабязней:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 21 траўня

Вынікам сённяшніх таргоў стаў невялікі рост расейскага рубля і невялікае зніжэнне вартасці долара. Курс еўра застаўся без зменаў.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🤡 Следчы камітэт Лукашэнкі анансаваў арышты маёмасці ва ўсіх удзельнікаў выбараў у Каардынацыйную раду

Прадстаўнік гэтага ведамства заявіў, што «в противостоянии за позиции в преступной иерархии принимает участие 257 человек имена которых достоверно известны следователям». На іх заведзеныя крымінальныя справы паводле чатырох крымінальных артыкулаў.

«По устоявшемуся алгоритму, уже получена информация о принадлежащих фигурантам объектах недвижимости и имуществе на территории нашей страны. В настоящее время проводятся следственные действия, в том числе осмотры, обыски, наложение ареста», – гаворыцца ў заяве лукашэнкаўскага СК.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🏘️ У Нідэрландах ёсць вёска, усе жыхары якой пакутуюць на адзін і той жа сіндром

Аднак, нягледзячы на гэта, намагаюцца весці паўнавартаснае жыццё 💪

Глядзіце ў нашым відэа, у чым справа ⬆️

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦🇪🇺 Перамовы аб далучэнні Украіны да ЕЗ могуць пачацца 25 чэрвеня

Як сцвярджаюць журналісты Politico, Кіеў і Брусэль спрабуюць пераканаць Вугоршчыну даць сваю згоду на старт гэтых перамоваў. Складанасці звязаны з праблемай венгерскіх меншасцяў ва Украіне.

Паводле крыніцы выдання, на пачатку перамоваў настойваюць афіцыйныя асобы Брусэля. Яны могуць пачацца 25 чэрвеня – у дзень саміту Еўрапейскага савету.

Акрамя таго, у гэты дзень могуць пачацца перамовы аб уступленні Малдовы ў ЕЗ.

Читать полностью…

Белсат

У дачкі Паўла Латушкі арыштавалі кватэру

Увечары 20 траўня прапагандысты паказалі сюжэт пра тое, як сілавікі ламалі дзверы ў кватэрах беларускіх актывістаў, якія жывуць за мяжой. Адна з кватэраў – нерухомасць Яны Латушкі, дачкі вядомага палітыка.

Таксама КДБ арыштавала кватэру актывіста Аляксандра Шышко, за нібыта заклік да санкцыяў.

«Квартира будет изъята в счет компенсации потерь государства из-за санкций, к которым господин Шишко и призывал. Арендаторам придется съезжать», – заявілі прапагандысты.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

Расея ноччу атакавала ўкраінскія гарады дронамі-камікадзы

Усяго было запушчана 29 дронаў. Паводле СПА, з боку Расеі таксама ляцела балістычная ракета. Агулам пацярпелі 7 чалавек.

У выніку начной атакі, толькі ў Харкаве былі пашкоджаны жылыя і офісныя будынкі, тры аўтамабіля, 25 грузавікоў і аўтобусаў. Мэр гораду Ігар Тэрэхаў зазначыў, што акупанты ўдарылі па адным з любімых месцаў адпачынку харкаўчан.

Читать полностью…
Подписаться на канал