Кітай: ужо стварае баявых кібер-сабакаў
Лукашэнка: у беларускай арміі з'явліся дроны!
❓Як разняцца тэхналогіі Беларусі і развітых краінаў? Абмяркуем апошнія навінкі як у ваеннай сферы, так і для звычайнага жыцця ў праграме «Навіны з будучыні»: youtu.be/7fvt6StpQ5k
«Лепей жыць без грошай, чым адчуваць брыдкасць ад супрацы з КДБ»
Лекар, які быў завербаваны спецслужбамі Лукашэнкі, распавёў пра свой досвед
🔥 Белсатаўскі серыял «Працэсы» таксама стаў перможцам
Адбылося гэта ўжо ў Чэхіі на фестывалі «Serial Killer».
«Працэсы» – першы арыгінальны серыял «Белсату». Ён складаецца з чатырох эпізодаў, кожны з якіх распавядае пра той ці іншы бок рэпрэсіўнага апарату Беларусі.
Стваральнікі міні-серыялу – Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй.
#штопаглядзець
Дроны прыляцелі і ў Расею — пашкоджаны шматпавярховік
Мінабароны РФ сцвярджае пра напад 125 беспілотнікаў. Адзін з іх трапіў у жылы дом у Варонежы і выклікаў пажар. Пацярпелых няма, агонь хутка патушылі.
Тэлеграм-каналы таксама паведамляюць пра «прылёты» па аэрадрому «Балтымор» у Ейску і ў пасёлку Котлубань Валгаградскай вобласці, дзе размешчаны буйны склад боепрыпасаў. Разбурэнняў няма.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺МЗС Літвы выкрыла хлусню Рыжанкова
Нядаўна міністр Рыжанкоў заявіў, што Беларусь нібыта накіроўвала Вільнюсу прапановы пра нармалізацыю стасункаў. МЗС Літвы здзівілася і жорстка адказала беларускаму чыноўніку.
🔺Томаш Шмыт, які паведаміў пра пагрозу жыццю, выдаліў свае допісы
З беглым польскім суддзёй адбываецца нешта незразумелае. Шмыт вечарам пачаў пісаць у сваіх сацыяльных сетках дзіўныя допісы, якія выглядаюць як пагроза смерці. Некаторыя лічаць, што ён быў п'яны, а іншыя згадваюць гісторыю Эміля Чэчка.
🔺«Белавія» прадае свой апошні «Bombardier»
Што прапануе беларуская авіякампанія за тры мільёны рублёў і чаму вам не варта купляць гэты самалёт — чытайце на сайце.
☝️ Чытачы Белсату: у адной з менскіх кавярняў бачылі Ксенію Сабчак з Раманам Пратасевічам
Паводле інфармацыі ад чытача з імі былі яшчэ дзве асобы. Яны сядзелі, смяяліся і нешта абмяркоўвалі.
У той жа час у інстаграме Сабчак з’явіўся пост пра тое, як яна збіралася і ляцела кудысьці, каб сустрэцца з «доўгачаканым госцем».
Магчыма расейская журналістка запісвала інтэрв’ю з «простым беларускім зваршчыкам».
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 МЗС Літвы назвала ўмовы для нармалізацыі стасункаў з афіцыйным Менскам
🔸 dissidentby: КДБ актыўна вярбуе вызваленых палітвязняў. Іх прымушаюць супрацоўнічаць пад пагрозай новага пераследу
🔸 Рыжанкоў у ААН назваў назіральнікаў з БДІПЧ АБСЕ «замежнымі агентамі» і сказаў, што не збіраюцца іх запрашаць на свае «выбары» у 2025 годзе
🔸 Беларускі Гаюн: зону абмежавання палётаў на поўдні Беларусі працягнулі да канца года, пагроза абстрэлаў Украіны захоўваецца
🔸 У выніку ўдараў па Бейруце забіты лідар Хезбуллы Саід Хасан Насралла — Армія абароны Ізраілю
Далучайцеся да эфіру ⤵️
Хітрая спроба Рыжанкова «наладзіць стасункі» правалілася
Два дні таму кіраўнік МЗС Беларусі Рыжанкоў заявіў, што Літве «пасылаліся запыты па нармалізацыі стасункаў». Аднак МЗС Літвы мае іншае меркаванне:
«Міністэрства замежных спраў Літвы па дыпламатычных каналах не атрымала прапаноў ад беларускага боку, пра якія гаворыцца ў апублікаваным артыкуле міністра замежных спраў Беларусі».
Паводле ведамства, стасункі змогуць нармалізавацца, калі Менск вызваліць палітвязняў, правядзе дэмакратычныя рэформы і справядлівыя выбары, а таксама возьме на сябе адказнасць за шкоду, нанесеную пацярпелым у Беларусі і Украіне.
Заяву Рыжанкова таксама назвалі правакацыяй перад літоўскімі выбарамі.
❌ У Беларусі зноў будуць абмежаванні на палёты ў паўднёвых рэгіёнах
Паводле @Hajun_BY, з 1 кастрычніка лётаць там змогуць толькі вайсковыя самалёты, верталёты і сродкі МНС. Абмежаванні працягнуцца да канца года.
Дарэчы, гэтыя меры пачалі дзейнічаць з пачатку паўнамаштабнай вайны. Тады з тэрыторыі Беларусі ва Украіну было запушчана мінімум 721 ракета. Цікава, што толькі 19 верасня 2024 года абмежаванні раптам прыпыніліся.
🔥Беларускі зняліся ў модным часопісе «Vogue»
І гэта былі не проста мадэлі, а спявачкі беларускага хору «SPIEVY». Як яны трапілі ў сюжэт сусветнавядомага выдання, глядзіце ў відэа.
Навукоўцы выгадавалі дрэва з 1000-гадовага насення, знойдзенага ў пячоры на поўначы Іерусаліма яшчэ ў 1980-х гадах
Дрэва атрымала назву Шеба і належыць да роду Commiphora, звязанага з ладанам і мірай, якія шырока згадваюцца ў Святым Пісанні.
У даследаванні прынялі ўдзел навукоўцы з Ізраіля, ЗША і Аўстраліі. Для вывучэння старажытнага насення выкарыстоўваліся самыя сучасныя метады. Дрэва расло на працягу 14 гадоў, што дазволіла навукоўцам правесці яго падрабязнае вывучэнне і параўнанне з іншымі відамі рэгіёну.
Першапачаткова меркавалася, што Шэба магла быць звязанае з «Іудзейскім бальзамам», які згадваецца ў старажытных пісаннях. Аднак наступныя даследаванні паказалі, што дрэва звязанае з гаючай смалой цоры, якая згадваецца ў кнігах Быція, Ераміі і Езекііля.
Ого, паглядзіце, які дом прадаюць у Беларусі за $4,5 млн!
Сабралі для вас самыя «элітная» прапановы жылля на рынку нерухомасці — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Не абышлося без Драздоў
🙂 Быў бы ў нас такі кот... мы б тады навіны не пісалі!
Паглядзіце, якія сюрпрызы навучыўся рабіць коцік сваёй гаспадыні.
А як вас здзіўляюць вашыя коцікі
☝️ Скраў, забіў — на вайну
У Расеі ўсплывае ўсё больш інфармацыі пра тое, як злодзеі і забойцы адпраўляюцца не ў турму, а на вайну з Украінай. А потым вяртаюцца і зноў учыняюць злачынствы.
Паглядзіце, як расейцы адчуваюць нечаканыя наступствы гэтай вайны на сабе.
Лукашэнка памілаваў свайго былога целаахоўніка
Андрэя Уцюрына асудзілі на 12 гадоў за хабар на 192 тысячы долараў. Раней ён кіраваў службай бяспекі Лукашэнкі і быў намеснікам дзяржсакратара Рады бяспекі.
Сілавік паспеў адсядзець 5 з паловай гадоў.
Па памілаванне стала вядома ад блогера Пятрухіна. «Наша Ніва» падцвердзіла гэта праз свае крыніцы.
Вядома, што Андрэя затрымалі ў 2019-м у момант атрымання хабару ад расейскага бізнэсоўца. Сілавік павін быў лабіяваць інтарэсы кампаніі, якая пастаўляе камунікацыйныя абсталяванні ў МУС. Сядзеў ён у калоніі ў Віцьбе. Цякава, што яго бацька некалі ўзначальваў в/ч 3214 (альма-матэр АМАПу).
Вызвалены палітвязень Дзмітрый Лукша сустракаўся з Пачобутам за кратамі
У інтэрв'ю выданню «ТОК» Дзмітрый распавёў, як сядзеў на Валадарцы, і аднойчы ў ягоную камеру завялі новых вязняў:
«Адчыняюцца дзверы, заходзяць тры чалавекі. Я пайшоў даведвацца, у каго якія артыкулы. І Анджэй нешта сказаў: 130-я і яшчэ нешта. Я такі: «А, па палітычных». Я кажу: «Кідай рэчы. Потым падыдзеш, патлумачу, як і што».
Ён глядзіць на мяне і пытаецца: «А ты не Лукша выпадкова?» Я кажу: «Так. А ты хто?» І Анджэй кажа: «Ну, яшчэ даведаешся! Я Пачобут». Мы з Анджэем перасякаліся, калі я яшчэ працаваў на БТ», — распавёў Лукша.
Паводле Дзмітрыя, паміж імі мог быць канфлікт, але ўсё абышлося.
«Мы ўсе шыхтуемся, і Анджэй становіцца побач са мной. Я стаю і думаю: «Ну навошта ты правакуеш? Ну навошта ты сюды стаў? Ну заводзіць жа мяне!» А ён проста стаіць і кажа: «Ну як, Дзіма, нязвыкла?»
Раней журналісты перасякаліся ў 2009 годзе на працы. Дзмітрый браў інтэрв'ю ў Анжалікі Борыс, а Пачобут хадзіў побач. Пазней Анджэй звярнуўся да Анжалікі: «Эй, ты каму інтэрв'ю даеш? Гэта ж той бэтэшнік», — згадвае Лукша.
❗️Фільм пра журналістку Белсату атрымаў узнагароду за найлепшы дэбют
Стужка «Пад шэрым небам», якая распавядае гісторыю Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай падчас падзеяў 2020-ага, стала фаварытам кінаагляду. Фільм атрымаў на фестывалі ў Гдыні намінацыі «Найлепшы дэбют».
«Я чакаю той прэм’еры стужкі, на якую магла бы прыйсці Кацярына Андрэева», — сказала рэжысёрка Мара Тамковіч.
«Пад шэрым небам» здымаўся пры дапамозе і кансультацыях мужа палітзняволенай журналісткі Ігара Ільяша. Таксама невялікую ролю сыграла Дар’я Чульцова — яна з’яўляецца ў кадры, фатаграфуючы гераіняў-журналістак у час суда.
Расея атакавала Запарожжа 10 авіябомбамі
Адна з іх трапіла ў шматпавярховы дом і моцна яго разбурыла. Ёсць пацярпелыя, пад заваламі могуць знаходзіцца людзі — заявіў кіраўнік вобласці.
Паветраныя сілы Украіны таксама збілі 15 дронаў-«Шахедаў» у Сумскай, Вінніцкай, Мікалаеўскай і Адэскай абласцях. Запуск дронаў адбываўся ў тым ліку з Крыму.
💥 #галоўнае за 28 верасня
▫️Армія абароны Ізраілю абвясціла пра ліквідацыю лідара «Хізбулы» Хасана Насралы.
▫️Расейцы выпусцілі два дроны «Шахед» па больніцы ў Сумах.
▫️Польскі суддзя Томаш Шміт напісаў пра пагрозы жыццю, а потым выдаліў допісы.
▫️У Расеі выбухнула аўтазапраўка — загінулі 12 чалавек.
▫️У Турэччыне прызначылі самы вялікі прысуд у свеце — 865 гадоў турмы.
▫️У сталічным ГЦ на Нямізе адбыўся пажар.
▫️Беларускі зняліся ў модным часопісе «Vogue».
▫️У Беларусі зноў будуць абмежаванні на палёты ў паўднёвых рэгіёнах.
▫️Хітрая спроба Рыжанкова «наладзіць стасункі» з Літвой правалілася.
🤯 Дэпутаты прыдумалі як ашчадзіць на… беспрацоўных!
Цяпер беспрацоўным у Беларусі можна быць толькі 12 месяцаў, а максімальны тэрмін выплаты дапамогі — усяго 3 месяцы.
Вам напэўна цікава, што далей? А далей — за свой кошт.
Ці шмат удалося заашчадзіць такім чынам? Глядзіце ў нашым відэа ад праграмы «Атмасфера».
💔 😭 Неверагодна кранальнае развітанне!
Паглядзіце, як фанаты патэрыяны развітваюцца з ўлюбёнай акторкай.
😳 У Расеі запускаюць праваслаўны мэсанджар, а Дарвіна забароняць?
Абмяркуем самыя «вострыя» навіны ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Вечаровы Шпіль»➡️ youtu.be/TKHXHmq6vu0
🤔Ці можа Масква выкарыстаць ядравую зброю праз Лукашэнку?
🔹Чаму Лукашэнка абнуліў словы ўласнай прапаганды?
🔹Што цяпер галоўнае для Лукашэнкі?
🔹Ці працуе ядравы шантаж Масквы?
Гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўвалі ў праграме «ПраСвет»з экспертам Фінскага інстытуту міжнародных стасункаў Рыгорам Ніжнікавым.
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
🫢 Ой, Белавія прадае свой апошні «Bombardier»
Але набыць яго і адразу паляцець не атрымаецца. Пачытайце, за што ўлады просяць тры мільёны беларускіх рублеў: ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
«Хізбала» пацвердзіла смерць Хасана Насралы
У заяве баевікоў адзначаецца, што Хасан кіраваў групоўкай амаль 30 гадоў. Яны паабяцалі «працягваць барацьбу з Ізраілем».
Раней пра смерць Хасана Насралы паведаміла армія абароны Ізраілю. Паводле іх, ён быў забіты ў выніку авіяўдару па падземнай штаб-кватэры арганізацыі ў Паўднёвым Бейруце.
У сталічным ГЦ на Нямізе загарэўся павільён
Усіх людзей эвакуявалі. Ніхто не пацярпеў.
Паводле МНС, загарэлася маёмасць у павільёне плошчай 5 кв. м. На месца выехала больш за 10 адзінак тэхнікі. Прычына здарэння ўсталёўваецца.
У Турэччыне прызначылі, верагодна, самы вялікі прысуд
Забудоўшчыка асудзілі на 865 гадоў за тое, што будынак не вытрымаў землятрусу. Паводле суда, гэта эквівалентна 62 пажыццёвым прысудам. Яго абвінавацілі ў «наўмысным прычыненні смерці і ранення многім людзям».
Абвінавачанага арыштавалі на Кіпры, дзе ён хацеў набыць сабе жыллё. Следства сцвярджае, што ён планаваў вывезці з Турцыі 2 мільёны долараў.
Нагадаем, 6 лютага на паўднёвым усходзе Турцыі адбыліся два землятрусы магнітудай 7,7 і 7,6. Тады загінула больш за 50 тысяч чалавек.
Выбухнула расейская аўтазапраўка — загінулі 12 чалавек
Інцыдэнт адбыўся ў Махачкале (сталіца Дагестану). Прычынай выбуху мог стаць газавы балон у кавярні ці ўзгаранне бензіну. Сярод загінулых былі дзеці. Ёсць шмат пацярпелых.
Гэта ўжо 15-ы пажар на аўтазапраўках Дагестану за 10 гадоў. Папярэдні забраў жыцці 37 чалавек.
❗️Армія абароны Ізраілю абвясціла пра ліквідацыю лідара «Хізбулы» Хасана Насралы
Ён быў адным з заснавальнікаў тэрарыстычнай арганізацыі. Разам з Хасанам забіты і Алі Кархі — камандуючы паўднёвым фронтам «Хізбулы» ды іншыя камандзіры.