belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

▪️У сталічным спальным раёне немаўля выпала з 11-га паверху і разбілася насмерць

Трагедыя здарылася сёння ў Фрунзенскім раёне Менску. 1,5-гадовая дзяўчынка абапёрлася на маскітную сетку і выпала з вакна разам з ёю.

Чытайце падрабязней:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Чэргі на літоўска-беларускай мяжы расцягнуліся да трох кіламетраў

✔️ Польскі вайсковец паранены нажом на мяжы з Беларуссю

✔️ Новая схема інтэрнэт-махлярства ў Беларусі. Што гэтым разам?

✔️ «Беларусьфільм» прэзентаваў новы ідэалагічны праект – анімацыю для дзяцей

✔️ Скончыліся выбары ў Каардынацыйную раду

✔️ ЕЎРА-2024 на БТ не пакажуць. Чыноўнікі раяць глядзець у інтэрнэце

✔️ У Флорыдзе спаборнічалі ў гонках на самаробных лодках

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🤔 Спецслужбы Польшчы затрымалі ў Варшаве падазроны Renault з беларускімі нумарамі

У багажніку аўтамабіля перавозілі буйныя сумы грошай у розных валютах, а таксама рэчы, якія могуць выкарыстоўвацца для рознага кшталту дыверсіяў.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ніхто не разумее, чаму ў Брытаніі абвясцілі выбары на 4 ліпеня. Што вядома?

Кіроўную Кансерватыўную партыю амаль дакладна чакае разгром.

Прэм’ер не стаў чакаць зімы, бо стаміўся ад сваёй працы? Ці не абваліцца брытанская двухпартыйная сістэма і ці не скінуць Сунака з прэм’ерскага крэсла яшчэ да галасавання?

Чытайце разбор на нашым сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤗 Запрашаем на Падляшша на фестываль SONCAHRAJ

Штогод фестываль SONCAHRAJ вандруе па Падляшшы, каб як мага больш людзей сустрэліся з беларускай музычнай традыцыяй.

Сёлета фестываль наведае чатыры гарады: Беласток, Вітава, Супрасль і Навасады.

Падрабязнасці 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📍Прааналізавалі сетку чатаў, дзе мігранты абмяркоўваюць, як ім нелегальна патрапіць у Еўразвяз. Вось пра што там пішуць 🔍

Мяркуючы з пастоў, «госці з усходу» масава атрымліваюць расейскія візы, а далей рушаць у бок Беларусі ці Фінляндыі. Фатаграфіі візаў у якасці рэкламы і справаздач часта публікуюцца ў тых самых чатах.

Чытайце наш аналіз на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

Мігрант, які ішоў з Беларусі, напаў на памежніка Польшчы

Паведамляецца, што жаўнера ўдарылі нажом. Яго шпіталізавалі з сур'ёзным раненнем.

Намеснік кіраўніка польскага МУС заявіў, што міграцыйны ціск на мяжы нарастае, а самі мігранты становяцца ўсё больш агрэсіўнымі.

Читать полностью…

Белсат

EURO-2024 не будзе транслявацца ў Беларусі

Ні адзін беларускі аператар не набыў правы для паказу матчаў чэмпіянату Еўропы, падзяліўся намеснік АБФФ Андрэй Васілевіч.

Шукаць матчы фанатам ён параіў у Інтэрнэце.

«Што ж, будзем глядзець праз інтэрнэт-рэсурсы. Гэта афіцыйны сайт УЕФА і нейкія іншыя крыніцы, якія нашы заўзятары спрытна знаходзяць», – адзначыў Васілевіч.

Чэмпіянат Еўропы па футболе сёлета пройдзе ў Германіі з 14 чэрвеня па 14 ліпеня.

Читать полностью…

Белсат

🐴 У ЗША кабыла навучылася адчыняць дзверы з дапамогай сваіх вуснаў

І цяпер амаль кожны дзень заходзіць пагасціць да гаспадыні

😁 Жанчына спачатку спрабавала замыкаць дзверы, але жывёліну гэта не спыніла.

Читать полностью…

Белсат

💥 Лявон Вольскі перавыдаў альбом «Грамадазнаўства»

Альбом ужо дасяжны на ўсіх лічбавых платформах у новай версіі!

🔉Можаце самі ацаніць, як за 10 гадоў змянілася якасць гуку!

👉 Слухаць тут

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

💔 Барыс Вітко

Пенсіянер з Ляхавічаў быў абвінавачаны ў абразе суддзі ці народнага засядацеля, як стала вядома пазней, размова ідзе пра баранавіцкага суддзю Мікалая Кміту. Нібыта пра яго Барыс напісаў: «Усе панясуць адказнасць за свае злачынствы».

20 студзеня 2022 года суд Ляхавіцкага раёну прызнаў яго вінаватым і прысудзіў два гады «хатняй хіміі».

Барыс мае праблемы з сэрцам, увесь час павінен прымаць лекі.

📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-7. 224030, г. Берасце, вул. Савецкіх памежнікаў, 37

Читать полностью…

Белсат

🔥 Музыкі гурту «Бі-2» атрымалі грамадзянства Малдовы

У панядзелак, 27 траўня, прэзідэнт Малдовы Мая Санду падпісала ўказ аб даванні грамадзянства рэспублікі бас-гітарысту Максіму Андрушчанка і менеджару калектыву Аляксею Леўчанка, а таксама членам іхных сем'яў.

Падрабязней 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔥 Каманда НАУ атрымала доступ да каталогу музейных фондаў Беларусі

Што гэта значыць ☝️

Читать полностью…

Белсат

😡 Невядомы апаганіў мемарыял загінулым у барацьбе з рэжымам Лукашэнкі

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

💔 Памерла маці палітвязня Вітольда Ашурка

Алене Міронаўне Ашурак было 86 гадоў. Радыё «Свабода» паведамляе, што жанчыны не стала 27 траўня.

У апошнія гады стан здароўя Алены Ашурак пагоршыўся, ёй было цяжка хадзіць.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Хутчэй тут страх людзей, недавер. Можа, стомленасць і проста нежаданне»

Віртуальная «яўка» на выбарах у Каардынацыйную раду атрымалася на дзіва нізкай. Выбарчая камісія патлумачыла, чаму так:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🐶 «Нелегальныя мігранты», якім памежнікі радыя

Гэта сабачкі, якія часам таксама пераходзяць беларуска-польскую мяжу. Іх, у адрозненні ад людзей, памежнікі не дэпартуюць, а прымаюць у сябе ды клапоцяцца пра іх.

За апошні час было некалькі такіх выпадкаў, паглядзіце гэтыя гісторыі ⬆️

📍Дарэчы, сёння ў Беларусі (а таксама ў Расеі) адзначаецца Дзень памежніка. Зычым беларускім памежнікам клапаціцца пра сваіх службовых сабак так, каб у іх не ўзнікала жадання ўцякаць у іншыя краіны.

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 28 траўня

Еўра зусім трохі дадаў у вартасці, расейскі рубель дадаў трохі болей, а вось долар мінімальна страціў пазіцыі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

Як адрадзіць беларускую мову на прыкладзе ідышу?

❓Што такое «апароць» і «спанатрыць»? Ці гэта ўвогуле па-беларуску?

❔Якая кніга – найлепшы падручнік па беларускай мове?


☝️Вельмі цікавыя і нечаканыя адказы на гэтыя пытанні знойдуцца ў нашай праграме «Мова нанова» на YouTube-канале «Belsat LIFE»

Читать полностью…

Белсат

☝️Пры размеркаванні мандатаў у КР адбылася памылка

Адзін мандат налічылі памылкова. Каму менавіта і чаму так здарылася?

Чытайце, у чым справа:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😉 Будзьце асцярожныя, калі выбіраеце пакой на Airbnb

Турыстка даплаціла за шыкоўную панараму з балкону. І вось што атрымала....

Читать полностью…

Белсат

Палітвязня Міхаіла Тарасевіча, асуджанага на 6 гадоў, будуць зноў судзіць

Раней яго абвінавачвалі паводле шасці крымінальных артыкулах. Мужчыну затрымалі ў траўні 2022-на і асудзілі праз 8 месяцаў. Прысуд – шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 49 тысяч рублёў.

Цяпер Міхаілу хочуць дадаць яшчэ тры артыкула: «распальванне варожасці», «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі». Яго можа чакаць павелічэнне тэрміну пакарання.

Новы суд адбудзецца 29 траўня.

Читать полностью…

Белсат

❗️Спіс Паўла Латушкі перамог на выбарах у Каардынацыйную раду

Паводле вынікаў, кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» атрымала 35% галасоў. На другім месцы – Блок Пракоп’ева-Ягорава з 15,7%.

Усяго на выбарах прагаласавалі 6723 чалавекі.

Месцы ў Каардынацыйнай Радзе размеркаваліся наступным чынам:

▫️Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» – 28 мандатаў (2358 галасоў).

▫️Блок Пракоп’ева – Ягорава – 13 мандатаў (1050 галасоў).

▫️«Незалежныя беларусы» – 8 мандатаў (616 галасоў).

▫️«Еўрапейскі выбар» – 8 мандатаў (605 галасоў).

▫️«Моладзевы наступ» – 7 мандатаў (598 галасоў).

▫️«Наша справа» – 7 мандатаў (489 галасоў).

▫️«Воля» – 6 мандатаў (432 галасы).

▫️«Хопіць баяцца» – 3 мандата (226 галасоў).

▫️«Голас дыяспар – Адзінства па-над межамі» – 0 мандатаў (184 галасы).

▫️«Салідарнасць» – 0 мандатаў (104 галасы).

▫️«Краіна для жыцця» – 0 мандатаў (61 голас).

Читать полностью…

Белсат

☕️ Добрай раніцы, сябры!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Беларусаў заклікалі служыць Расеі паводле кантракту

Праз VPN

Вайна ва Украіне, заробак, кампенсацыі па інваліднасці і смерці – даведаліся, якія ўмовы прапануе Расея для грамадзян Беларусі.

🔺Чым махляры разводзяць беларусаў?

Праз VPN

Тэлефануюць ад імя сілавікоў, ствараюць фэйкавыя старонкі кіраўнікоў і пішуць «падначаленым», і нават выкарыстоўваюць нейра-Азаронка… І гэта яшчэ не ўсе дзіўныя спосабы.

🔺Ці будзе Каардынацыйная рада рэпрэзентаваць усіх беларусаў?

Праз VPN

«Калі мы хочам, каб на выбарах у Каардынацыйную раду прагаласавалі хаця б 3 %, то патрэбныя прынамсі 207 тысяч аддадзеных галасоў». Сяргей Падсасонны абмеркаваў удзел беларусаў у выбарах і што будзе пасля.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 27 траўня

✔️ У Беларусі ліквідуецца Беларускае аб’яднанне выкладчыкаў расейскай мовы і літаратуры

✔️ Жорсткая зачыстка ў асяроддзі генералаў Мінабароны РФ ідзе са згоды Крамля

✔️ У Варшаве беларуска прынесла ў лякарню знямоглае дзіця, але пасля ўцякла

✔️ Беларусаў заклікаюць служыць Расеі па кантракце. Шлюць ваяваць ва Украіну і назад не адпусцяць

✔️ У ПК «Воўчыя норы» згарэлі ўсе камп'ютары. Асуджаныя цяпер не могуць рабіць відэазванкі

✔️ У Бярозаўцы памерла маці палітвязня Вітольда Ашурка

✔️ Музыкам гурту «Бі-2» далі грамадзянства Малдовы

✔️ Навошта жыхары Екацярынбургу ліжуць курыныя яйкі?

#рэпрэсіі:

▪️ З восені 2020 года ў Беларусі праз арышты прайшлі 23 адвакаты, шасцёра – дасюль за кратамі

▪️ Сілавікі затрымалі адміністратарку чата «Беларусы ў Турцыі»

▪️ Менчука судзяць за «заклікі да санкцый» – яму пагражае да 12 гадоў калоніі

▪️ У Брэсцкім абласным судзе 31 траўня пачнецца завочны суд адразу супраць 6 чалавек: Андрэя Павука, Вольгі Павук, Маргарыты Ляўчук, Аляксандра Чахоўскага, Іллі Салянкова, Уладзіслава Наважылава

▪️ Палітзняволеную Аляксандру Каско зноў будуць судзіць

▪️ Беларуса затрымалі за каментары ў «Чорнай кнізе Беларусі»

Читать полностью…

Белсат

📌 Выбары ў КР распачаліся яўкаю 17 мільёнаў... ботаў

Рыхтаваліся да іх тры месяцы, падчас якіх не бракавала скандальных сітуацыяў і абвінавачанняў на адрас удзельнікаў.

☝️ Эксперты прапаноўваюць ставіцца да гэтых выбараў, як да першага досведу і нагадваюць, што тое, як рада будзе сябе ў далейшым пазіцыянаваць, залежыць ад колькасці выбарнікаў

Читать полностью…

Белсат

📌 Польшча паказала, як будзе выглядаць «Усходні шчыт» на мяжы з Беларуссю

Згодна з матэрыяламі, прадстаўленым Міністэрствам нацыянальнай абароны Польшчы, на некаторых участках мяркуецца размяшчэнне мінных палёў, фізічных бар’ераў па тыпе бетонных супрацьтанкавых «вожыкаў» і ліній абароны з бетоннымі блокамі.

☝️ У выпадку ваеннага канфлікту «шчыт» павінен дапамагчы «распазнаць, запаволіць і выбудаваць зоны нападу такім чынам, каб эфектыўна знішчыць праціўніка да мяжы з Польшчай»

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😳 Пенсіянерка з Менску мела ашчаджэнні на больш як 760 тысяч еўраў наяўнымі

Праз мэсэнджар ёй патэлефанаваў «працаўнік Дэпартаменту фінансавых расследаванняў» і сказаў, што ейнымі грашыма хочуць завалодаць махляры, таму грошы трэба прывезці і задэклараваць. Праз век жанчына не здолела прыехаць, дык па грошы прыйшоў кур’ер.

🤦‍♀️ Яна не захацела адчыняць дзвярэй кур’еру, таму скінула яму грошы з гаўбца.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Стала вядома, якім будзе першы беларускі самалёт

🔸 Апошні дзень галасавання ў Каардынацыйную раду

🔸 Гітанас Науседа выйграў прэзідэнцкія выбары ў Літве. Чаго чакаць беларусам, якія жывуць у Літве?

🔸 У Беларусі стартавала цэнтралізаванае тэставанне

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/4H-tfk6yhMo

📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

📌 Пашлюць на вайну ва Украіне і не адпусцяць да інваліднасці, смерці ці сканчэння вайны

Беларусаў заклікаюць служыць Расеі па кантракце. На рэкламу службы ў расейскім войску звярнула ўвагу выданне «Флагшток».

Прапануюць грошы, службовае жытло, бясплатнае лекаванне і льготную пенсію праз 20 гадоў службы.

Падрабязней 👇

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал