belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🇲🇩 Скандал у Малдове: былы кіраўнік Генштабу зліваў звесткі расейскай вайсковай выведцы

У тым ліку ён перадаваў інфармацыю пра візіты прадстаўнікоў Мінабароны Украіны, якія закуплялі вайсковую тэхніку і снарады для ЗСУ.

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😡 Чырвоную кнігу Беларусі адкарэктуюць, у выніку з яе могуць выключыць зуброў

З такой прапановай выступіла Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Таксама яны хочуць выключыць з Кнігі рысь, мядзведзя і барсука.

Падрабязнасці распавядаем у нашым сюжэце, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

▪️Памёр польскі вайсковец, якога напрыканцы траўня параніў нажом мігрант

Пра гэта паведамляюць польскія СМІ са спасылкаю на Генеральнае камандаванне Узброеных сілаў Польшчы.

Жаўнера пасля нападу на беларуска-польскай мяжы лекавалі ў Медычным вайсковым інстытуце ў Варшаве. Выратаваць ягонае жыццё не ўдалося.

📷 Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Смерці за кратамі і рэпрэсіі за беларускую мову – новы агляд ААН

✔️Ваяваў за Украіну, але працаваў на Расею. BYPOL і «Кіберпартызаны» расказалі пра другога затрыманага ў Польшчы беларуса

✔️Лукашэнкаўскія хакеры атакавалі ўкраінскае Мінабароны

✔️Сілавікі спужаліся жаночага YouTube-шоу, а спявак Саша Нэма прыйшоў каяцца ў ГУБАЗіК

✔️У Магілёве мужчына скокнуў з маста і загінуў

✔️Расея б'е па Херсоне і Днепрапятроўшчыне, тым часам на яе тэрыторыі зноў гараць НПЗ

✔️У Кемераве здарылася сур'ёзнае ДТЗ з удзелам беларускага трамваю, а ў Чэхіі сутыкнуліся два цягнікі

✔️Аб'яднаная Еўропа выбірае дэпутатаў

✔️«Тарнада» ў Менску

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😕 «Дзяржава, якая становіцца таталітарнай, спрабуе кантраляваць сваякоў за мяжой»

Працаўнікоў бюджэтнай сферы спраўджваюць на прадмет сувязяў з замежжам. Працадаўцы збіраюць звесткі пра навучанне за мяжой ды нават сваякоў, якія выехалі з Беларусі.

Што адбываецца, глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 6 чэрвеня

Долар зусім крыху падрос, расейскі рубель дадаў паўкапейкі, а еўра мінімальна патаннеў.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

☝️Беларус, затрыманы ў Сербіі па запыце лукашыстаў, пераведзены з бялградскай турмы пад хатні арышт

Пра гэта паведаміў Павел Латушка. Небяспека экстрадыцыі Андрэя Гнёта ў Беларусь па-ранейшаму існуе.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤔 Снарады замест швейных машынак: як дзяржаўныя прадпрыемствы працуюць на вайну

Пра гэта стала вядома выпадкова – калі Лукашэнка паехаў на аршанскі «Легмаш» і яму паказалі тамтэйшую прадукцыю. А там, як можна здагадацца, зусім не швейныя машынкі 💁🏻‍♂️

Як мы дакаціліся да такога жыцця і што можа быць далей – разважае вядоўца праграмы «Атмасфера» Аляксандр Кныровіч.

⏯ Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🚴🏻‍♂️ У адным з паркаў Пекіна ўсталявалі «мультыплэерныя» велатрэнажоры

Вось так можна адначасова і адпачываць, і займацца спортам👆🏻

Читать полностью…

Белсат

📍На Днепрапятроўшчыне расейскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус

Раніцою быў абстраляны Нікапальскі раён Днепрапятроўскай вобласці.

Кіраўнік Днепрапятроўскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Лысак паведаміў, што ў Нікапалі расейскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус. Распачаўся пажар, пацярпелі пасажыры.

Чатыры чалавекі атрымалі раненні.

Читать полностью…

Белсат

Вітаем, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔻Улады не разлічваюць на беларусаў, якія з'ехалі

Праз VPN

Міграцыйная палітыка робіць стаўку на замежнікаў

🔻Даследаванне BEROC: беларусы пачалі меней эканоміць на харчах і забаўках

Праз VPN

Эксперты зафіксавалі мінімальную долю беларусаў, якія заявілі пра падзенне сваіх прыбыткаў.

🔻«Убачылі белую паперку з чырвонай ізастужкаю – выклікалі спецназ»

Праз VPN

Хрысціянскі прапаведнік Сергій Мельянец – пра содні і тых, з кім іх правёў.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💔 Арцём Антонаў

Быў затрыманы напрыканцы снежня 2023 году. Спачатку — паводле адміністрацыйнай справы, пасля вобшуку яму было прад'яўлена абвінавачанне паводле крымінальнага артыкулу. Арцём — сын беларускага журналіста Сяргея Антонава, які быў вымушаны эміграваць.

19 красавіка 2024 г. суд Быхаўскага раёна прызначыў Арцёму 1,5 гады пазбаўлення волі.

📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 5 чэрвеня

🔻 У Гомелі па пратэсных артыкулах судзяць працаўніка гандлёвага дома «Рогачевъ»

🔻 Затрыманы намеснік дырэктара event-агенцтва «Ружовая зебра» Алег Астраленка

🔻 Пенсіянера асудзілі па дыфамацыйных артыкулах і за калекцыю боепрыпасаў

🔻 За каментары жорстка затрыманы жыхар Магілёва

🔻 КДБ наклаў арышт на дом гродзенскага актывіста Сяргея Верамеенкі

🔻 За каментары ў тэлеграме затрымалі мужчыну

🔻 Прызначылі дату апеляцыі ў справе супраць журналіста Ігара Карнея

🔻 «Экстрэмісцкім фармаваннем» прызнанае YouTube-шоу «Женщины тяжелого поведения»

🔻 Папаўненне спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

Читать полностью…

Белсат

📌 Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу Ігара Карнея 7 чэрвеня

Яго пакаралі 3 гадамі калоніі і штрафам у памеры 20 тысяч рублёў за «удзел у экстрэмісцкім фармаванні».

Ігара Карнея затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў яго кватэры. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але на волю ён не выйшаў. З Акрэсціна Ігара Карнея перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.

У апошнія гады Карней працаваў на «Радыё Свабода».

Читать полностью…

Белсат

🌪 Над Менскам сёння заўважылі тарнада

Выглядае жудасна і захапляльна адначасова!

Читать полностью…

Белсат

❓Што такога сказаў амерыканскі ваяр украінцы, што яна яму ўчыніла разнос?

Беларускі добраахвотнік Юстас працаваў выведнікам у шэрагах ЗСУ. Большасць ваяроў з ягонага падраздзялення былі замежнікамі. Пра незвычайныя выпадкі са сваімі саслужыўцамі і пра тое, у чым цяжкасць працы ў прымежжы, Юстас распавёў журналістам нашай праграмы «Ваяры».

Паглядзіце!

👀 Цалкам праграму глядзіце ў плэй-лісце «Ваяры» на YouTube-канале «БЕЛСАТ life»

Читать полностью…

Белсат

🔹Падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцоўва абвесціла збор для набыцця комплексу «Валькірыя»

Ён дазваляе весці выведку ўглыб варожай тэрыторыі на 40 кіламетраў і перадае відэа з варожых пазіцыяў у рэальным часе. Комплекс можна разгарнуць у палявых умовах за 15 хвілінаў.

Кошт «Валькірыі» – каля $24 тысячаў. Калі вы жадаеце далучыцца да збору, перавесці грошы можна, скарыстаўшыся наступнымі рэквізітамі:

🇵🇱 Польскай карткай: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322
🇺🇦 Украінскай карткай: https://send.monobank.ua/jar/782vgxdssd
💳 PayPal: krivcovn20@gmail.com

❗️Дзеля ўласнай бяспекі, пераводзьце грошы толькі ў тым выпадку, калі вы не знаходзіцеся на тэрыторыі Беларусі

Читать полностью…

Белсат

☝️56-гадовы праграміст, якога затрымалі за данаты, не захацеў плаціць «даніну» КДБшнікам. Цяпер яму пагражае да 12 гадоў калоніі

Працэс над Анатолем Валадзько распачаўся сёння ў Менскім гарадскім судзе. Яму інкрымінуюць «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці» і «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання».

#рэпрэсіі

Чытайце на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Гэта канстатацыя бяссілля. Канстатацыя таго, што няма механізмаў вярнуць тых, каго хочацца вярнуць»

Новая Канцэпцыя міграцыйнай палітыкі, якую зацвердзіў лукашэнкаўскі ўрад, прадугледжвае прыцягненне таннай працоўнай сілы з-за мяжы і максімальнае ўскладненне выезду з Беларусі для тых, хто знаходзіцца ўнутры краіны.

На вяртанне ж тых, хто з'ехаў, лукашэнкаўцы ўжо не разлічваюць (і правільна робяць).

📍Госць «Белсат Zoom», адвакат Алесь Міхалевіч зазначае, што падобная міграцыйная палітыка характэрная амаль для ўсіх аўтарытарных рэжымаў ⬆️

🔍 Пачытаць болей пра новую Канцэпцыю міграцыйнай палітыкі можна на нашай старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤔 Саміт міру ў Швейцарыі: што на ім будуць абмяркоўваць, хто прыедзе, а хто не прыедзе?

Крэмль усяляк імкнецца прынізіць значнасць саміту ў Швейцарыі, але насамрэч расейскае кіраўніцтва ставіцца да гэтай падзеі вельмі сур’ёзна.

Чытайце аналітыку на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

◽️Суцэльнае зялёнае мора: як выглядае Кахоўская ГЭС праз год пасля падрыву

Пра падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС стала вядома 6 чэрвеня 2023 года. У выніку затапіла паўднёвыя рэгіёны Херсоншчыны. Катастрофа нанесла шкоду экалогіі, людзям і эканоміцы.

Але як выглядае цяпер месца, дзе раней была ГЭС? Паказваем у нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

📍ГУБАЗіК паказаў у сваім канале відэа са спеваком Сашам Нэма. Цяпер ён на волі

Сілавікі сцвярджаюць, што Саша Нэма прыйшоў да іх добраахвотна, таму яго «поняли и простили».

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔻«Крыніца таго, што адбываецца на польскай мяжы, знаходзіцца ў Крамлі»

У апошнія тыдні сітуацыя на польска-беларускай мяжы становіцца ўсё больш напружанай і ўсё больш небяспечнай. Толькі за апошні час некалькі польскіх памежнікаў атрымалі раненні ад мігрантаў на мяжы з Беларуссю.

Чаму абвастрыўся міграцыйны крызіс і што з ім цяпер рабіць? Спыталі экспертаў, пачытайце, што яны адказалі:

✅ Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

У расейскім Кемерава сутыкнуліся два трамваі. Ёсць загінулыя і параненыя

👆Сур’ёзнае ДТЗ адбылося ў выніку тэхнічнай няспраўнасці сутыкнуліся два трамваі. Адзін з іх, імаверна, беларускай вытворчасці. Мяркуючы па кадрах з месца здарэння, гэта трамвай вытворчасці «Белкамунмашу».

Расейскія СМІ паведамляюць, што як мінімум 1 чалавек загінуў, яшчэ 90 атрымалі раненні.

Распачатая крымінальная справа за «Аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі жыцця або здароўя спажыўцоў».

Читать полностью…

Белсат

🌺 У Беларусі знайшлі новыя месцы вырастання рэдкай архідэі

Гаворка ідзе пра Пальчатакарэннік майскі і цяпер яго знайшлі ў пойме ракі Белая і ракі Правая Лясная.

Папуляцыі зусім невялікія і налічваюць усяго каля 25-30 квітнеючых раслінаў.

☝️ Пальчатакарэннік майскі (Dactylorhiza majalis) – прадстаўнік сямейства Архідныя. Ён занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, а таксама ахоўваецца Канвенцыяй CITES.

Читать полностью…

Белсат

📀 Света Бень і Сяргей Навіцкі выпусцілі сінгл

Называецца кампазіцыя «Тут нікому не месца». І гэта першы сінгл сумеснага музычнага праекту Светы Бень і Сяргея Навіцкага WTBSK.

👉 Паслухаць тут

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 5 чэрвеня

✔️ Інтэрпол адмовіўся шукаць па чырвонай картцы былога суддзю Томаша Шмыта

✔️ Скарацілася колькасць беларусаў, якія эканомяць на харчах

✔️ Як выглядае ўкраінец пасля 2 гадоў расейскага палону

✔️ Літва можа адказацца ад паслугаў кампаніі, якую выбралі для друку пашпартоў Новай Беларусі

✔️ У «бюджэтнікаў» патрабуюць звесткі пра працу і навучанне за мяжой іх і іхных сваякоў

✔️ Тысячы расейскіх вайскоўцаў будуць накіраваныя ў Беларусь для аховы ядравай зброі

✔️ Міністэрства адукацыі Беларусі накіравала ліст з патрабаваннем прывіваць любоў да дзяржсімвалаў

✔️ ЗША гатовыя даць Украіне крэдыт на $50 мільярдаў, але ёсць нюанс

✔️ У Польшчы распачала працу камісія аб расейскім і беларускім уплыве

✔️ Польскі банк «Santander» адмаўляе дыскрымінацыю беларусаў

✔️ Літва змякчыла забарону правозу прадуктаў з Беларусі

✔️ Нідэрланды правяраюць 3 кампаніі, якія, як мяркуецца, імпартавалі лесаматэрыялы з Расеі і Беларусі праз Кітай і Кыргызстан

✔️ Чыноўнікі плануюць весці «інфармацыйна-тлумачальную працу» замежнікамі, каб яны засталіся на ПМЖ у Беларусі

✔️ Як жывуць «новыя беларускія» з бізнес-імперыі Віктара Шэймана. Расследаванне «Бюро»

Читать полностью…

Белсат

🔹 Украінскі чыноўнік у Пекіне заклікае Кітай прыняць удзел у мірным саміце

Расея не была запрошаная да ўдзелу ў сустрэчы.

☝️ А Кітай дагэтуль заяўляў, што яго прадстаўнікі не паедуць на саміт, паколькі там не будзе прадстаўнікоў абодвух бакоў канфлікту.

Мірны саміт па Украіне пройдзе ў Швейцарыі 15-16 чэрвеня.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

👑 Гатэль за 160 000 еўраў за 12 начэй і гадзіннік за 13 500 долараў. Як жывуць бізнесмены са світы Шэймана

Аб’ектамі новага расследавання «Бюро» сталі Сяргей і Таццяна Аношкі – «новыя беларускія» з бізнес–імперыі Віктара Шэймана.

Яны жывуць на шырокую нагу і праварочваюць гіганцкімі сумамі праз прывілеяваныя кампаніі.

«Белсат» паразмаўляў з аўтарамі расследавання і даведаўся, што рухала імі пры напісанні матэрыялу 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

👨🏻‍🎨170 гадоў з дня народзінаў Юдаля Пэна

Гэта знакаміты беларускі мастак габрэйскага паходжання. Метавіта ён стварыў мастацкую школу, дзе навучаліся Заір Азгур, Восіп Цадкін, Марк Шагал. Юдаль Пэн стварыў каля 1500 карцінаў.

«Пэн – адзін з найлепшых стваральнікаў візуальнага вобразу свету, які на вялікі жаль цалкам знік. Фактычна ён задакументаваў тую рэчаіснасць, якая была знішчана далейшымі сацыяльнымі трансфармацыямі і Галакостам».

Читать полностью…
Подписаться на канал