belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🎧 Свежай беларускай музыкі вам на ноч🌛

Прапануем паслухаць заварожваючы трэк Настассі Рыдлеўскай Dance on my own і паглядзець цудоўны кліп на яго 🤩 Разам яны ствараюць фантастычную і аўтэнтычную атмасферу!

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 12 чэрвеня

🔻Распачаўся завочны суд над праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Вось як ён пракаментаваў гэта ў нашым эфіры ⬆️

🔻За пратэсты-2020 затрыманы жыхар Салігорска. Ён, да таго ж, быў адміністратам «экстрэмісцкага чату» (прынамсі, так сцвярджаюць сілавікі)

🔻Брутальна затрымалі магілёўца, які пісаў каментары ў падтрымку Украіны

🔻За «здраду дзяржаве» будуць судзіць былога функцыянера БРСМ Уладзіміра Цюхая. У 2020-м годзе ён патруляваў вуліцы разам з сілавікамі, каб лавіць пратэстоўцаў

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Транспартная міліцыя спрабуе спыніць практыку «перасадак» на мяжы

Людзі, якія едуць з Беларусі ў Польшчу, спрабуюць скараціць час чакання ў чарзе і перасаджваюцца ў транспарт бліжэй да мяжы за грошы.

У чатах пішуць, што цяпер магчымасць перасесці каштуе 100 рублёў, але «праходзяць рэйды транспартныя, высокая рызыка нікуды не з’ехаць», «могуць высадзіць з аўтобуса».

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🇦🇲 «Назад не вернемся, іншага шляху няма». Пашыньян анансаваў выхад Арменіі з АДКБ, аднак дакладных тэрмінаў не назваў

У МЗС краіны неўзабаве заявілі, што словы прэм'ер-міністра былі «памылкова трактаваныя».

Чытайце болей на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Ён планаваў у бліжэйшы час зрабіць польскія дакументы і пайсці працаваць кіроўцам-дальнабойнікам»

Наталля, жонка Дзмітрыя Смактуновіча, расказала «Белсату», што апошні раз размаўляла з мужам у 11:40. Ён патэлефанаваў і сказаў, што садзіцца ў аўтобус у бок Менску. Ад пытання аб тым, ці быў допыт, ён сышоў, але сказаў па-польску кодавае слова: «Potem» (потым).

Чытайце размову з Наталляй на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🐦 Сапраўднае рэаліці-шоу на балконе

У Тбілісі птушка пустальга выбрала незвычайнае месца для гадавання птушанят.

Паглядзіце, як гэта адбываецца ☝️

Читать полностью…

Белсат

◾️Вось так польскія паліцэйскія, пажарнікі ды памежнікі правялі ў апошні шлях Матэўша Сітэка

Сёння праходзіць пахаванне польскага жаўнера, які памёр пасля ранення, атрыманага ад мігранта на мяжы з Беларуссю.

На знак павагі да Сітэка па ўсё краіне прагучалі сірэны. Вось як гэта было ⬆️

Читать полностью…

Белсат

💬 «У грамадзяніна адсутнічаюць праблемы з беларускім заканадаўствам, ён бесперашкодна можа вярнуцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь»

Памежны камітэт Польшчы пракаментаваў дэпартацыю Дзмітрыя Смактуновіча. Там кажуць, што ў Беларусі яму нічога не пагражае:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔍 Што вядома пра жыццё Томаша Шмыта, які збег з Польшчы ў Беларусь?

Польскім СМІ сталі вядомыя новыя факты. Напрыклад, вербаванню Шмыта магло спрыяць ягонае «драматычнае» фінансавае становішча.

Ён меў добрыя заробкі як суддзя, але меў і высокія выдаткі: здымаў у Варшаве кватэру амаль за тысячу долараў, плаціў высокія аліменты на трох дзяцей ад мінулага шлюбу, меў пазыкі (у тым ліку мікракрэдыты).

Чытайце падрабязней на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

⚽️ Зборная Беларусі па футболе зноў разгромна саступіла

Учора каманда, якую трэнуе іспанскі спецыяліст Карлас Алос, прапусціла чатыры галы ад супернікаў з Ізраілю. У пятніцу на менскім стадыёне «Дынама» беларусам забілі столькі ж футбалісты з Расеі.

Раней у сакавіку зборная Беларусі праводзіла таварыскія матчы з Чарнагорыяй (0:2) і Мальтаю (0:0). Такім чынам, у 2024-м годзе падначаленыя Карласа Алоса не забілі ні разу цягам чатырох гульняў.

#лічбадня

Читать полностью…

Белсат

💬 «Разрыў паміж двума суседзямі з аднаго пад’езду аднаго і таго ж дому ў Барысаве ці Кобрыне можа быць большым, чым паміж беларусам у Варшаве і беларусам у Менску»

Нядаўна сацыёлагі выпусцілі даследаванне, у якім канстатавалі, што разрыў паміж беларусамі ўнутры краіны ды тымі, хто жыве ў эміграцыі, павялічваецца.

Наш вядоўца Ігар Кулей з гэтым катэгарычна не пагаджаецца. Вось як ён абгрунтоўвае сваю пазіцыю на нашым сайце:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🥰 Да кавярняў з коцікамі ўсе мы даўно прызвычаіліся, але ў Японіі пайшлі яшчэ далей

Там ёсць кавярня, у якой можна правесці час з... мініпігамі.

Вось, як яна выглядае.

Читать полностью…

Белсат

✈️ Пілоты «Белавіі» хочуць зарабляць яшчэ больш?

Паглядзіце, чым адзін з іх займаецца ў перапынках паміж рэйсамі

Читать полностью…

Белсат

🎁 Доўгачаканы падарунак для фанатаў гурту Molchat Doma

Пасля доўгага перапынку музыкі нарэшце выпусцілі новы кліп пад назвай «Сон».

🎧 Паслухаць тут

Читать полностью…

Белсат

😕 Расейскую мову беларускія абітурыенты ведаюць лепей за родную

Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала вынікі ЦЭ па беларускай і расейскай мовах. Расейскую мову здалі лепш.

Глядзіце, якая агульная статыстыка👇🏻

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💔Сяргей Сакавец

Быў затрыманы 21 верасня 2021 года спачатку па адміністрацыйнай справе, пасля па крымінальнай. Сяргею прад'явілі абвінавачванне паводле трох артыкулаў крымінальнага кодэксу.

24 траўня 2022 г. суддзя Маскоўскага раёна г. Мінска Таццяна Пірожнікава прызначыла яму чатыры гады калоніі агульнага рэжыму.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Читать полностью…

Белсат

😍 Супрацоўнікі Гарадзенскага заапарка ратуюць казуляня

Зірніце, якое малое👆🏻

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Што вядома пра дэпартацыю беларуса Дзмітрыя Смактуновіча

🔸BELPOL: беларусаў рыхтуюць да ваенных дзеянняў

🔸 Візіт Святланы Ціханоўскай і беларускай дэлегацыі у ЗША

🔸У шматдзетнай сям'і за азартныя гульні і крэдыты забралі дзяцей

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/uq3DgUSB3QM

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

🏟 Сёння споўнілася 90 гадоў менскаму стадыёну «Дынама»

Галоўную арэну Беларусі (на той момант БССР) адкрылі 12 чэрвеня 1934 года.

Яна перажыла поўнае знішчэнне падчас вайны ды некалькі рэканструкцыяў, на ёй праходзілі некаторыя спаборніцтвы Алімпіяды-80, шматлікія канцэрты і нават мітынг Зянона Пазняка.

Читать полностью…

Белсат

📍Ракетны ўдар па Крывым Розе: мінімум 8 загінулых

Яшчэ каля 20 чалавек параненыя. Лічбы могуць вырасці. Ратаўнікі разбіраюць завалы будынкаў, якія пацярпелі ад удару.

UPD. Колькасць загінулых вырасла да 9, параненых – да 29.

🔍 Таксама чытайце наш агляд таго, што адбываецца непасрэдна на фронце расейска-ўкраінскай вайны:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😨 У Рэчыцкім раёне для харчавання дзяцей закупалі рыбу з гельмінтозам

Па выніках правярання да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі службовых асобаў раённага цэнтру забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацыяў у сферы адукацыі. З дастаўцам рыбы дамова была скасаваная.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Візіт Ціханоўскай ў ЗША: сустрэлася з дыпламатамі краінаў G7 і амерыканскімі сенатарамі

✔️З Польшчы дэпартавалі беларуса Дзмітрыя Смактуновіча. На радзіме яго можа чакаць пераслед

✔️«Белыя халаты» паведамляюць пра звальненні ў больніцы хуткай медычнай дапамогі ў Віцебску

✔️На трасе Менск-Гомель цяжкавік уехаў у апору мосту

✔️У Польшчы ўрачыста развітваюцца з вайскоўцам, якога забіў мігрант на мяжы

✔️Ядравыя вучэнні РФ, масаваны абстрэл Кіева

✔️Байдэн ухваліў перадачу Украіне яшчэ адной сістэмы Patriot

✔️«Хізбула» выпусціла сотню ракет па поўначы Ізраілю

✔️Гомельскія дзеці зрабілі сабе «пляж» каля вялізнай лужыны

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 12 чэрвеня

Па выніках сённяшніх таргоў падрасці ўдалося толькі долару. Еўра і расейскі рубель трохі патаннелі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

💔Фотаздымак, што разбівае сэрца: дачка беларускага ваяра, які загінуў, абараняючы Украіну трымае медаль бацькі

Сям'я беларускага добраахвотніка Змітра Рубашэўскага (пазыўны Ганс) атрымала ад Рады БНР ягоны Медаль Ордэну Пагоні.

👆Зміцер Рубашэўскі ваяваў за Украіну з 2015 года. Адзначыўся ў шматлікіх баях на ўсходзе Украіны і быў узнагароджаны званнем Народнага Героя Украіны за абарону шахты Бутаўка, быў тройчы паранены. Загінуў Зміцер падчас выканання баявога задання на Луганшчыне, паспеўшы перад гэтым знішчыць камандзіра расейскай батальённай тактычнай групы. Яму было 30 гадоў.

Читать полностью…

Белсат

☝️Дзмітрый Смактуновіч перайшоў на беларускі бок мяжы. Польшча аднавіла рух на КПП «Тэрэспаль»

🔹Жонка Дзмітрыя Наталля ў размове з выданнем «Мост» расказала, што пакуль ён заставаўся ў нейтральнай зоне, палякі прывезлі балоны са слезацечным газам. Дзмітрый меркаваў, што яны плануюць распыляць яго, каб прымусіць мужчыну перайсці ў Беларусь. Таксама польскія памежнікі, як сцвярджае Наталля, паводзілі сябе агрэсіўна і парвалі ейнаму мужу адзенне.

🔹Цягам нейкага часу Дзмітрый стаяў на ўскрайку маста (бо тады яго не чапалі ні беларускія, ні польскія памежнікі) і нават гатовы быў з яго скокнуць. Беларускія службоўцы падыходзілі і казалі «Май сумленне, тут стаіць чарга».

🔹Павел Латушка пацвердзіў той факт, што галоўнай прычынаю дэпартацыі Смактуновіча стала ранейшае садзейнічанне нелегальнай міграцыі. Такой інфармацыяй падзяліўся Надбужанскі аддзел польскай памежнай службы.

Читать полностью…

Белсат

📍Беларуса, якому нельга вяртацца на радзіму, дэпартавалі з Польшчы

Цяпер Дзмітрый Смактуновіч знаходзіцца на нейтральнай паласе, паведамляе MOST.

Прычынаю для дэпартацыі сталася ануляванне віду на жыхарства ў Літве. З 2019 года Дзмітрый працаваў дальнабойнікам, атрымаў часовы ВНЖ у Літве. Апошні раз у Беларусі ён быў у 2022 годзе. А ў 2023 пераехаў у Беласток, дзе легальна працаваў у таксі.

Учора раніцою Дзмітрыя спынілі паліцыянты для праверкі дакументаў, і тады высветлілася, што Літва анулявала ВНЖ мужчыны. У выніку Смактуновіча дэпартавалі.

📍Вярнуцца ў Беларусь ён не можа праз палітычны пераслед. Кіроўцы аўтобусаў паведамілі Смактуновічу, што з беларускага боку яго ўжо чакаюць КБДшнікі. Дзмітрый спрабаваў папрасіць палітычнага прытулку, але яго зноў вывезлі на нейтральную зону.

Каб мужчына больш не спрабаваў патрапіць у Польшчу, быў перакрыты мост на мяжы. Памежны камітэт Беларусі пацвярджае, што ёсць цяжкасці з рухам праз мост праз «інцыдэнт».

Выданне MOST паведамляе, што прычынаю для затрыманне магло стаць тое, што ў 2023 годзе Дзмітрый перавозіў мігрантаў, якія нелегальна трапляць у Польшчу з Беларусі. Аднак тады мужчына супрацоўнічаў са следствам, праз што ўдалося выйсці на іншых удзельнікаў гэтага каналу перавозкі. Пазней судзімасць была пагашаная.

Читать полностью…

Белсат

❓Што зменіцца на польскай мяжы пасля ўвядзення буфернай зоны?

Буферную зону на мяжы плануюць стварыць ужо заўтра. Якія тэрыторыі яна ахопіць, ці закрываецца ад гэтага мяжа і на які час з’явіцца буферная зона?

Распавядаем у нашым матэрыяле:

✅Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

Добрай серады, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Прынеслі вам найбольш цікавыя артыкулы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸Не толькі баршчэўнік

Праз VPN

Якія «няродныя» для Беларусі расліны нясуць пагрозу.

🔸Допыты на мяжы: што варта спраўдзіць пасля корпання сілавікоў у смартфоне

Праз VPN

«Кіберпартызаны» на просьбу «Белсату» далі парады, што варта зрабіць пасля такога правярання.

🔸«Працаўнікам калоніі забаронена хадзіць у рэстараны»

Праз VPN

Жыхар Наваполацку – пра рэпрэсіі і ўцёкі з радзімы.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 11 чэрвеня

✔️ Школьнікаў Беларусі будуць вучыць «увядзенню ў медычную прафесію»

✔️ Праваахоўныя органы Польшчы ведаюць, як выглядае забойца жаўнера

✔️ Польшча ўводзіць забарону на знаходжанне ў памежнай зоне з Беларуссю 13 чэрвеня

✔️ У Сінгапуры дазволілі трымаць катоў у кватэрах

✔️ Спецслужбы Беларусі планавалі раскідаць на тэрыторыі Польшчы супрацьпяхотныя міны

✔️ У Расеі ад выбуху гранаты загінуў паплечнік Дзмітрыя Паўлічэнка

✔️ Пацвердзіць беларускія дакументы аб адукацыі зараз змогуць усе, а не толькі людзі з міжнароднай абаронай

✔️ На заводзе «Нафтан» адбыўся пажар

✔️ Што варта спраўдзіць пасля корпання сілавікоў у смартфоне

✔️ Лукашэнка зноў завёў старую песню пра «сумленныя выбары»

#рэпрэсіі:

▪️ «Кітайскі софт шукае падпісчыкаў на «экстрэмісцкія» рэсурсы»

▪️ У менскай лякарні затрымалі хлопца – яго абвінавацілі ў «пікетаванні» татуіроўкай

▪️ Грамадзянцы Літвы Элене Раманаўскіене прысудзілі 6 гадоў калоніі

▪️ У Берасці за ўдзел у акцыі пратэсту затрыманы мясцовы жыхар — яго назвалі «радыкалам, які быў узброены палкай ад лаўкі»

▪️ Дзянісу Дзікуну дадалі 2 гады калоніі па новай крымінальнай справе. Ён падаў апеляцыйную скаргу

▪️ За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту затрыманы мужчына

▪️ Сацсеткі крамы адзення і сувеніраў у нацыянальным стылі «Князь Вітаўт» прызнаныя «экстрэмісцкімі»

Читать полностью…

Белсат

💔Андрэй Гарун

Былы супрацоўнік праваахоўных органаў, затым да затрымання працаваў у EPAM. У кастрычніку 2021 года мужчыну затрымалі за перадачу звестак сілавікоў у Telegram-каналы.

25 жніўня 2022 г. Магілёўскі абласны суд прызначыў Андрэю сем гадоў зняволення.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Читать полностью…
Подписаться на канал