belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🐣 Беларусы ўратавалі бусляня - цяпер ён зорка сацсетак

Проста паглядзіце на гэтага гарэзу ☝🏻

Читать полностью…

Белсат

👆ЕАБР: Заробкі і крэдыты штурхаюць кошты ў Беларусі ўверх

У Беларусі прырост цэн у траўні склаў 5,7 % год да году пасля 5,6 % у красавіку. Інфляцыя ў сегменце нехарчовых тавараў – 4,1 % у траўні пасля 3,9 % у красавіку. Рост коштаў на харчовыя тавары склаў 6,2 %, на паслугі – 6,9 %, захаваўшыся на ўзроўні папярэдняга месяца:

«Дзяржаўнае рэгуляванне па-ранейшаму застаецца вызначальным фактарам дынамікі коштаў. Высокі рост заробкаў і крэдытаванне, якое пашыраецца, працягваюць заставацца фактарамі рызыкі для ўзмацнення праінфляцыйнага ціску».

Читать полностью…

Белсат

«Інтэрполу не цікава, што там адбываецца насамрэч, гэта камерцыя, кожны чалавек для арганізацыі – грошы»

Усяго адно судовае паседжанне засталося да рашэння, ці экстрадуе Сербія ў Беларусь рэжысёра, журналіста і актывіста Андрэя Гнёта. Ён распавёў «Белсату» пра самаадчуванне і настрой пасля рашэння Вышэйшага Суда, пра тое, як з правамі чалавека ў турме ў Сербіі, і якія першыя 3 рэчы ён зробіць па вызваленні.

Пачытайце шчырую размову з Андрэем у нашым артыкуле:

✅Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 16 чэрвеня

✔️ Беларускі журналіст Андрэй Гнёт распавёў, як адрэагаваў на рашэнне аб дэпартацыі ў Беларусь

✔️ У Растове тэрарысты захапілі закладнікаў у СІЗА

✔️ Колькасць мігрантаў, якія трапляюць у Нямеччыну «беларускім маршрутам», расце чатыры месяцы запар

✔️ Апублікаваны спіс краінаў, якія падпісалі сумеснае камюніке саміту міру

✔️ У Гамбургу мужчына кінуўся на людзей з кіркай залатога колеру

✔️ Праз хакерскую атаку ў Лонданскіх больніцах адмянілі больш за 800 планавых аперацый

✔️ У Нідэрландах затрыманы беларус. Яго падазраюць у нанясенні нажавых раненняў траім мужчынам

✔️ Доналд Трамп назваў Уладзіміра Зяленскага «найвялікшым гандляром сярод усіх палітыкаў»

✔️ Навукоўцы выявілі ген, адказны за распаўсюд раку

#рэпрэсіі:

▪️ У Баранавічах па «народным» артыкуле будуць судзіць адразу восем чалавек

▪️ Як былы палітвязень спрабаваў аднавіцца на Гістфаку БДУ пасля вызвалення

▪️ Стала вядомая дата новага суда над палітвязнем Аляксандрам Францкевічам

▪️ «Усёй камерай чулі, як яго збіваюць». Экс-палітвязень пра катаванні ў жодзінскай турме

Читать полностью…

Белсат

❤️ Сапраўды добрая навіна, на якую чакаюць мільёны людзей!

Даследчыкі з анкалагічнага цэнтру Масачусэтса выявілі ген, які адказны за распаўсюд раку.

🔥 Пасля вялікай колькасці эксперыментаў на падаўленне гену Gstt1 амерыканскія навукоўцы нарэшце змаглі пазбавіць ракавыя клеткі з метастазамі здольнасці расці і распаўсюджвацца.

«Нашыя вынікі могуць прывесці да распрацоўкі новых стратэгіяў лячэння анкалагічных захворванняў. Гэта было б асабліва важна пры раку падстраўнікавай залозы, пры якім у большасці пацыентаў пры першапачатковым дыягназе выяўляюцца метастазы»

Читать полностью…

Белсат

🪴 Сумнік (Solidago altissima) назвалі «самай разумнай» раслінай

Навукоўцы лічаць, што яго паводзіны можна разглядаць як праяву інтэлекту, што робіць расліну часткова разумнай.

😮 Напрыклад пашкоджаныя расліны змяняюць адлюстраванне чырвонага святла ад свайго лісця, папярэджваючы іншыя расліны аб магчымай пагрозе. І не робяць гэтага, калі паблізу няма іншых кветак. Такім чынам, расліна літаральна мяняе свае паводзіны ў залежнасці ад інфармацыі, атрыманай з навакольнага асяроддзя, запэўніваюць спецыялісты.

☝️ Навукоўцы падкрэсліваюць, што паводзіны расліны гэта не проста рэфлексы, а «абдуманае змяненне паводзін» на аснове бягучай інфармацыі з навакольнага асяроддзя.

Читать полностью…

Белсат

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸Ракіроўка Лукашэнкаўскіх... пешак - разьбіраем кадравыя перастаноўкі на гэтым тыдні

🔸Эканамічныя навіны: ад чутак пра дэвальвацыю да чаканага правалу Белаграсервісу

🔸Як Лукашэнка рыхтуецца да вайны і ці пасьпяваюць за ім еўрапейцы

🔸Саміт Міру: што вырашылі і ці памятаюць там пра нашую краіну

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/wS1Dn0mBp6o

Читать полностью…

Белсат

🔥 Паэму «Іліяда» пераклалі на беларускую мову

Выдавецтва «Энцыклапедыкс» выпусціла другі том «Іліяды» Гамэра. Першая частка выйшла сёлета крыху раней.

🏛 «Іліяда» – найстаражытнейшы з захаваных помнікаў старажытнагрэцкай літаратуры, эпічная паэма, прысвечаная падзеям Траянскай вайны. У яе аснову, мяркуючы па ўсім, ляглі фальклорныя паданні пра подзвігі старажытных герояў. Лічыцца першай трагедыяй.

👉CityDog піша, што ў Менску кнігу можна купіць у кніжным «Акадэмкніга «(праспект Незалежнасці, 72) і ў ГЦ» Купалаўскі», ралеты 41-42. А таксама на сайце kniger.by. Кошт кнігі-45,01 рублёў.

Читать полностью…

Белсат

⚽️ Албанскія заўзятары пажартавалі з італійцаў

Але тыя не разгубіліся і выдатна адрэагавалі на жарт👆🏻

Читать полностью…

Белсат

😱 Праз хакерскую атаку ў Лонданскіх больніцах адмянілі больш за 800 планавых аперацый

Праграма–вымагальнік атакавала пастаўшчыка лабараторных паслуг Synnovis, які дапамагае кіраваць пераліваннямі крыві, перадае BBC.

🤯 З-за кібератакі адклалі 736 амбулаторных прыёмаў, 5 запланаваных кесаравых сячэнняў і 18 трансплантацый. Акрамя таго, у Лондане прыпынілі правядзенне тэстаў на ВІЧ і гепатыту С і В.

Аказанне першаснай медычнай дапамогі праходзіць у звычайным рэжыме, аналізы крыві прымаюцца толькі пры неадкладных сітуацыях. Са слоў лекараў, яны «працуюць кругласутачна».

😢 Збоі ў працы, як чакаецца, будзе працягвацца на працягу некалькіх месяцаў.

Читать полностью…

Белсат

😱 У Гамбургу мужчына кінуўся на людзей з кіркай залатога колеру

Спачатку паліцыя ўжыла пярцовы балончык, аднак потым вымушаная была адкрыць агонь, піша Bild.

👉 Інцыдэнт адбыўся пад час шэсця галандскіх футбольных заўзятараў.

Матывы нападу пакуль не вядомыя.

⚽️ Сёння ў Гамбургу павінен прайсці матч групавога этапу Еўра-2024 паміж зборнымі Нідэрландаў і Польшчы.

Читать полностью…

Белсат

👆«Лукашэнка разглядае ўдзел свой у ШАС як магчымасць больш красці»

Лукашэнка просіцца ў Шанхайскую арганізацыю супрацы. Пазалетась нашая краіна падала заяўку на ўступленне ў гэтую арганізацыю.

Чаму Лукашэнка так ірвецца ў ШАС, распавядаем у нашым відэа. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

📌 Колькасць мігрантаў, якія трапляюць у Нямеччыну «беларускім маршрутам», расце чатыры месяцы запар

Праўда ў параўнанні з мінулым годам гэты лік амаль утрая меншы за леташні.

Аднак, паводле Памежнай аховы Польшчы, мігранты паводзяцць сябе больш агрэсіўна.

Праз напады парушальнікаў пацярпелі некалькі памежнікаў, а адзін вайсковец, 21-гадовы Матэўш Сітэк, памёр.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📌 Зняволеныя, якія захапілі закладнікаў, «ліквідаваныя»

Пра гэта афіцыяльна паведаміла ФСІН.

Ведамства таксама пацвердзіла інфармацыю аб вызваленні закладнікаў. Яны не пацярпелі.

Читать полностью…

Белсат

📍У Растове тэрарысты захапілі закладнікаў у СІЗА

У следчым ізалятары ў Растове-на-Доне зняволеныя ўзялі ў закладнікі двух ахоўнікаў. Паводле звестак Telegram-каналу «112», злачынцы запатрабавалі машыну, каб уцячы, і заявілі, што жывымі здавацца не будуць. Яны назвалі сябе чальцамі тэрарыстычнай арганізацыі ІГІЛ.

Захоп двух супрацоўнікаў растоўскага СІЗА пацвердзілі ў Федэральнай службе выканання пакаранняў.

Захопнікі ўзброеныя нажамі, сякерамі і дручкамі. Імаверна, яны спрабуюць знайсці сховішча агнястрэльнай зброі.

Читать полностью…

Белсат

😔Ліцэю БДУ ўсё ж надалі імя Фелікса Дзяржынскага

Адпаведны ўказ падпісала кіраўніцтва БДУ, паведамляе ліцэй у сваім ТГ-канале.

👆Ініцыятаркаю надання ліцэю імя Дзяржынскага была цяперашняя дырэктарка ўстановы Таццяна Мамчыц.

Апошнім часам ліцэй БДУ супрацоўнічае з КДБ: вучняў адпраўляюць на вучэнні на вайсковыя палігоны, ва ўстанове стварылі «вайскова-патрыятычны» клуб.

Читать полностью…

Белсат

📍«The Telegraph»: NATO вядзе перамовы аб прывядзенні ядравай зброі ў баявую гатовасць

Генсек NATO Енс Столтэнберг заявіў, што Альянс абмяркоўвае разгортванне большай колькасці ядравай зброі праз пагрозу з боку Расеі і Кітаю:

«Не буду ўдавацца ў аператыўныя падрабязнасці аб тым, колькі ядравых боегаловак павінна быць у працоўным стане, а якія павінны захоўвацца, але нам трэба пракансультавацца па гэтых пытаннях. Гэта менавіта тое, што мы робім, – распавёў Енс Столтэнберг. – Нашай мэтай, вядома, з’яўляецца свет без ядравай зброі, але пакуль яна існуе, мы застанемся ядравым альянсам, таму што свет, у якім Расея, Кітай і Паўночная Карэя маюць ядравую зброю, а NATO – не, быў бы больш небяспечным».

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸Слезацечны газ і вадамёты на пратэстах у Аргентыне і павадкі і апоўзні ў Чылі

Сабралі важныя здымкі за тыдзень.

🔸«Трэцяга лютага ў Берліне я закахаўся»

Пісьменнік Саша Філіпенка шчыра паразмаўляў з поўнай залай у Варшаве.

🔸Класічны адпачынак, аздараўленне ці вучоба?

Распавядаем, куды можна паспець адправіць дзіця на вакацыі.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

📌 Спачатку Расея Мусіць вывесці войскі з акупаваных тэрыторыяў

Уладзімір Зяленскі распавёў, пры якіх умовах гатовы весці перамовы з Расеяй.

«Калі план будзе гатовы, а кожны крок прапрацаваны, тады адкрыецца шлях да правядзення другога саміту міра, а значыць, і да завяршэння вайны»


☝️ Таксама прэзідэнт Украіны заявіў, што падрыхтоўка да другога саміту міра зойме месяцы, але не гады.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

🇮🇱 МЗС Ізраілю абурылася словамі «неантысеміта» Лукашэнкі

Ведамства назвала ягоныя словы «выразна антысеміцкімі» і адзначыла, што гэта недапушчальна.

☝️ Нагадаем, дыктатар на антыкарупцыйнай нарадзе заявіў, што ў справе інспектара ў Віцебскай вобласці Ігара Брыло – «больш за палову габрэяў».

«Яны што, у нас асаблівае, прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і не думаюць пра сваю будучыню?»


Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🎉Шмат хто марыць святкаваць дзень народзінаў 2 разы на год. А для брытанскага караля гэта нармальна

Кароль Карл III адзначыў сваё свята – з урачыстасцю і парадам.

Як прайшло святкаванне і чаму ў брытанскіх манархаў іх два, распавядаем у нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

🤔 «Кожны раз, калі ён прыязджае ў нашую краіну, ён сыходзіць з 60 мільярдамі долараў»

Доналд Трамп назваў Уладзіміра Зяленскага «найвялікшым гандляром сярод усіх палітыкаў».

Я думаю, што Зяленскі, магчыма, з'яўляецца найвялікшым гандляром з усіх палітыкаў, якія калі-небудзь жылі. Кожны раз, калі ён прыязджае ў нашую краіну, ён сыходзіць з 60 мільярдамі долараў


Скандальны экс-прэзідэнт ЗША прыгразіў, што вырашыць гэтае пытанне, яшчэ да таго як зойме Белы дом у якасці абранага прэзідэнта.

Ён зʼехаў усяго чатыры дні таму з 60 мільярдамі долараў, а вярнуўшыся дадому, абʼяўляе, што яму патрэбныя яшчэ 60 мільярдаў. Гэта ніколі не скончыцца. Я вырашу гэтае пытанне, перш чым узначалю Белы дом у якасці абранага прэзідэнта

☝️ Раней Трамп ужо заяўляў, што адмовіцца ад дапамогі Украіне, калі пераможа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША ў 2024 годзе, а таксама сцвярджаў, што Расея не пачала б поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну ў 2022 годзе, калі б ён выйграў другі прэзідэнцкі тэрмін.

Читать полностью…

Белсат

🤯 У Нідэрландах затрыманы беларус. Яго падазраюць у нанясенні нажавых раненняў траім мужчынам

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Дэвэнтэр. Як паведамляе партал rtvoost.nl, у памяшканні транспартнай кампаніі пачалася бойка, падчас якой адзін з удзельнікаў «схапіў нож і размахваў ім».

Сярод пацярпелых двое замежнікаў 46 і 38 гадоў, а таксама 43-гадовы мясцовы жыхар. Яны атрымалі лёгкія раненні.

Праводзіцца расследаванне.

Читать полностью…

Белсат

🔺Што адбывалася ў растоўскім СІЗА: зняволеныя тэрарысты захапілі закладнікаў

Шасцёра зняволеных узялі ў закладнікі двух супрацоўнікаў СІЗА і патрабавалі машыну, каб можна было ўцячы. Захоп закладнікаў завяршыўся штурмам.

Распавядаем, што там адбывалася, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

📌 Апублікаваны спіс краінаў, якія падпісалі сумеснае камюніке саміту міру

Усяго ў спісе 80 краінаў і 4 арганізацыі, піша Радыё Свабода.

👉 Сярод тых, хто камюніке не падпісаў – Саудаўская Аравія, Тайланд, Індыя, Мексіка, Бразілія і ААЭ.

Читать полностью…

Белсат

🩻 Сёння ў Беларусі адзначаюць дзень медычнага работніка

З прафесійным святам вырашыў павіншаваць медыкаў і дыктатар Лукашэнка.

«У гэтай сферы няма выпадковых людзей, і кожны стаіць на варце забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Вы даяце ўпэўненасць у заўтрашнім дні мільёнам беларусаў»


🤷‍♀️ А хто ж дасць гэтую самую ўпэўненасць самім медыкам? Нізкія заробкі, рэпрэсіі, амаль прагоннае права на працы...гэткая «удзячнасць» дзяржавы за цяжкую працу медыкаў.

У краіне страшны недахоп лекараў. І замест таго, каб неяк палепшыць умовы працы для беларускіх дактароў, рэжым проста замяняе іх на мігрантаў.

🫤 У краіне нават спрасцілі заканадаўства, якое рэгулюе вонкавую працоўную міграцыю. Паводле новых правілаў, замежнікі цяпер могуць працаваць у Беларусі паводле атрыманай спецыяльнасці без спецыяльнага дазволу.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📸 Пратэсты супраць рэформаў прэзідэнта Аргентыны ў Буэнас-Айрэсе, пажары ў Ізраілі пасля абстрэлу з Лівану, расейскі авіяўдар па будынку ў Харкаве ва Украіне

Сабралі для вас важныя здымкі за тыдзень ☝️

Читать полностью…

Белсат

📌 У Швейцарыі праходзіць Саміт міру

На ім абмяркоўваецца, як можна міранаспыніць вайну ва Украіне.

Наш карэспандэнт цяпер там і распавядзе, што цікавага адбылося за першы дзень саміту ☝️

Читать полностью…

Белсат

👆«Алмаз ведаў», які будавалі ўсёю краінаю... добраахвотна-прымусова

Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыўся роўна 18 гадоў. Грошаў на будаўніцтва ў дзяржавы не ставала, таму сродкі спаганялі з бюджэтнікаў, студэнтаў ды нават школьнікаў.

Пра гісторыю будаўніцтва бібліятэкі глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…
Подписаться на канал