belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💁🏻‍♂️ На СТВ пастанавілі ігнараваць матчы Украіны на ЕЎРА

Стартавую гульню зборная нашых паўднёвых суседзяў правяла ўчора супраць Румыніі. У эфіры СТВ замест гэтага матчу паказалі расейскі дэтэктыўны серыял «Чингачгук».

У чым сэнс для прапаганды рабіць выгляд, што каманды Украіны не існуе? Глядзіце сюжэт у «Аб'ектыве».

Чытайце на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🧐 Новыя падрабязнасці справы выгнання беларуса з Польшчы: Смактуновіча абавязалі пакінуць краіну яшчэ ў красавіку 2023 года

«Белсат» паспрабаваў разабрацца ў сітуацыі дасканала і паразмаўляў з жонкай ды працадаўцам выгнанага беларуса, а таксама з польскімі службамі.

Чаму Польшча дэпартавала беларуса – чытайце ў нашым матэрыяле:

✅ Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🎈 Эпічнае здарэнне: паветраны шар з кантрабанднымі цыгарэтамі прыляцеў на літоўскі пункт пропуску

Супрацоўнікі літоўскага пункту пропуску «Шальчынінкай» паведамілі, што на метэаралагічным аэрастаце знаходзілася 1250 пачкаў цыгарэт NZ Gold Super Slims. Акрамя таго, да шара быў прымацаваны GPS-трэкер.

«У сувязі з нядаўнім абмежаваннем магчымасцяў перавозкі кантрабанды з Беларусі па чыгунцы, закрыццём 4 кантрольна-прапускных пунктаў з гэтай краінай, усталяваннем фізічнага бар'ера і ўсталяваннем сістэмы маніторынгу VSAT на ўсёй мяжы з Беларуссю, а таксама ўзмацненнем аховы дзяржаўнай мяжы з-за міграцыйнага крызісу, кантрабандысты цыгарэт усё часцей выбіраюць «дыстанцыйныя« спосабы перавозкі цыгарэт» – заўважае памежная служба Літвы.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 17 чэрвеня

✔️ Усяго адно судовае паседжанне засталося да рашэння, ці экстрадуе Сербія ў Беларусь рэжысёра Андрэя Гнёта

✔️ NATO вядзе перамовы аб прывядзенні ядравай зброі ў баявую гатовасць

✔️ Ліцэю БДУ ўсё ж надалі імя Фелікса Дзяржынскага

✔️ Беларусы ўратавалі бусляня

✔️ Беларусь і Расея збіраюцца сумесна рыхтаваць спецыялістаў для праектавання беспілотнікаў і авіябудавання

✔️ Мігранты спрабавалі патрапіць у Польшчу ў грузавым вагоне цягніку

✔️ Латвія хоча выдзеліць Міністэрству абароны дадатковыя 10 млн еўра на ўмацаванне мяжы з Беларуссю і Расеяй

✔️ Тры чалавекі, асуджаныя ў Польшчы за шпіянаж на карысць Расеі, ўцяклі пасля вынясення прысуду

✔️ Закрываецца адна з найстарэйшых прыватных ВНУ Беларусі

✔️ Беларусу адмовілі ў палітычным прытулку ў Чарнагорыі

✔️ Сяргей Бульба ўзначаліў «Паспалітае Рушэнне»

✔️ Беларус у Літве забраўся на вышку на знак пратэсту

✔️ Невылечна хворы немец стварыў ШІ версію самога сябе

✔️ Супраць прапагандысткі Кацярыны Круталевіч ініцыявалі санкцыі

Читать полностью…

Белсат

💔Аляксей Шышкавец

«Рэйкавы партызан» з Асіповічаў, затрыманы 2 сакавіка 2022 года.

22 верасня 2022 года ў Магілёўскім абласным судзе суддзя Сяргей Мазураў прысудзіў Аляксею 11 гадоў турмы ўзмоцненага рэжыму.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Читать полностью…

Белсат

Дыпламатычны скандал паміж Ерэванам і Менскам

Цягам аднаго тыдня — узаемнае адкліканне амбасадараў і нота пратэсту ад армянскага МЗС. Пад пытаннем працяг членства Арменіі ў АДКБ.

У Арменіі ёсць шэраг прычын для такіх дзеянняў☝🏻

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Ліцэю БДУ надалі імя Дзяржынскага

🔸НАТО абмяркоўвае прывядзенне ядравай зброі ў баявую гатовасць

🔸Закрываецца адна з найстарэйшых прыватных ВНУ Беларусі

🔸Спорт па-за палітыкай? На беларускім тэлебачанні не паказалі матч зборнай Украіны супраць Румыніі

🔸Крынж дня: чэлендж ад партыі Белая Русь з цытатамі Лукашэнкі

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/N32oYyNGzyI

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

💾 У мужчыны выявілі рак тоўстай кішкі. І ён вырашыў пакінуць жонцы ШІ копію самога сябе

Невылечна хворы немец Майкл Боммер стварыў ШІ версію самога сябе.

Год таму мы абмяркоўвалі з жонкай, што будзе далей [пасля смерці]. І яна сказала: «адной рэчы мне будзе не хапаць больш за ўсё – магчымасці прыйсці да цябе, калі захочацца, і задаць любое пытанне, на якое ты будзеш мне спакойна адказваць».


☝️ Стварэнне копіі праходзіла ў два этапы. Спачатку нейрасетку надзялілі голасам прататыпа. Затым мадэль напоўнілі кантэнтам – Боммер проста распавёў 150 гісторый са свайго жыцця, пачынаючы з юных гадоў і заставіў некалькі парадаў.

Калі ШІ задаюць пытанне, ён выбірае неабходную інфармацыю з таго, што было запісана, аб'ядноўвае яе, калі неабходна, а затым выдае адказ.

😊 А вы б хацелі стварыць сваю ШІ-версію?

Читать полностью…

Белсат

📌 У некаторых пунктах украінскія фармулёўкі былі прынятыя цалкам, без правак

У Швейцарыі 15-16 чэрвеня адбыўся першы саміт міру, прысвечаны пошуку шляхоў да завяршэння вайны ва Украіне.

☝️ Ад самага пачатку палітыкі ставілі перад сабой абмежаваныя задачы. Канкрэтныя ўмовы завяршэння вайны абмяркоўваць у прынцыпе не планавалася.

Украінскі бок спецыяльна ўключыў у парадак дня найбольш нейтральныя пытанні, каб максімальна пашырыць кола ўдзельнікаў форуму і падпісантаў дэкларацыі.

У выніку фінальнае камюніке падпісалі 80 дзяржаваў.

«Белсат» падсумоўвае вынікі саміту і тлумачыць, чаму яны выглядаюць неадназначна 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Ліцэю БДУ надалі імя арганізатара чырвонага тэрору – Фелікса Дзяржынскага

✔️ Беларусь і Расея плануюць супольна рыхтаваць спецыялістаў для праектавання беспілотнікаў і авіябудавання

✔️ У НАТО абмяркоўваюць прывядзенне ў стан баявой гатоўнасці ядрававых ракетаў

✔️ 78 краінаў падтрымалі заключнае камюніке глабальнага саміту для ўсталявання міру ва Украіне

✔️ Чатыры мігранта закапаліся ў керамзіт у паўвагоне грузавога цягніка

✔️ Туск заявіў, што праграма "Poland.Business Harbour" спрыяла стварэнню ў краіне шпіёнскіх сетак

✔️ Менскія міліцыянты пахваліліся новым аўтазакам

✔️ Урад абяцае павысіць заробкі і пенсіі

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🤯 «Беларусь – дэмакратычная краіна»

Менавіта з гэткай фармулёўкай беларусу адмовілі ў палітычным прытулку ў Чарнагорыі. Пра гэта паведаміў журналіст Любамір Філіповіч.

У Чарнагорыі пражывае каля 1000 беларусаў. З мінулага года грамадзяне Беларусі не маюць права падаўжаць дакументы праз амбасады за мяжой, а вымушаныя для гэтага вярнуцца дадому. Многіх па вяртанні чакае пераслед і турма.

☝️Беларусы некалькі разоў звярталіся да ўрада Чарнагорыі, аднак мясцовыя ўлады ніяк не адрэагавалі.

Беларусу, пра якога піша журналіст, адмовілі ў прытулку, спаслаўшыся на тое, што Беларусь «дазваляе ўсім уцекачам з Украіны доступ на беларускую тэрыторыю і дае ім абарону».

Гэта не адзінкавы выпадак. Летась я бачыў аналагічную адмову расейскаму ЛГБТ–актывісту з аналагічнымі матывамі.

Читать полностью…

Белсат

🫤 З «дармаедаў» у абаронцы айчыны

Менавіта такі «кар'ерны рост» прапануе рэжым тым, хто на яго думку задзейнічаны ў эканоміцы

І ўжо нават падрыхтаваў адпаведную пастанову.

Читать полностью…

Белсат

🙈 Як пясок скрозь пальцы...

Тры чалавекі, асуджаныя за шпіянаж на карысць Расеі, ўцяклі пасля вынясення прысуду. Сярод іх – беларуска Марыя Мядзведзева – былая студэнтка журфаку БДУ, якая ў верасні 2022-га з'ехала вучыцца ў Варшаву. На судзе яна дамагалася ўмоўна–датэрміновага вызвалення, паведамляе Rzeczpospolita.

☝️ У сакавіку мінулага года ўлады Польшчы паведамілі пра раскрыццё найбуйнейшай у гісторыі краіны сеткі расейскіх шпіёнаў.

Усе 16 чалавек, затрыманыя па справе – замежнікі. Сярод іх 13 украінцаў, двое беларусаў і адзін расеец. Усталёўваючы на чыгунках у Польшчы камеры, шпіёны адсочвалі рух складаў і рыхтавалі дыверсіі.

🤷‍♀️ Трое падсудных, якія атрымалі невялікія тэрміны, зніклі адразу пасля вынясення прысуду. Сярод іх беларуска Марыя Мядзведзева.

Сцвярджаецца, што дзяўчына, сярод іншага, дапамагала расклейваць улёткі, накіраваныя на распальванне грамадскай непрыязнасці да ўкраінцаў і дапамогі Украіне.

👉 Яшчэ двое зніклых – украінцы Яраслаў Б. і Артур М.. Апошняму на момант затрымання было 16 гадоў, суд пастанавіў змясціць яго ў выхаваўчую ўстанову і абавязаць працягнуць адукацыю.

Читать полностью…

Белсат

🇱🇻 Латвія хоча выдзеліць Міністэрству абароны дадатковыя 10 млн еўра на ўмацаванне мяжы з Беларуссю і Расеяй

Грошы будуць выдзеленыя з рэзервовых фондаў бюджэту.

Раней паведамлялася, што Міністэрства абароны плануе завяршыць першы этап плана ўзмацнення ўсходняй мяжы і барацьбы з мабільнасцю да кастрычніка.

⚔️ План з'яўляецца часткай стварэння Балтыйскай лініі абароны. Ён уключае ў сябе стварэнне ўздоўж усёй расейска–беларускай мяжы абарончых пазіцый для салдат і ўмацаваных абарончых пазіцый, розных перашкод, процітанкавых равоў, складоў боепрыпасаў і мінаў.

У бліжэйшыя пяць гадоў латвійскія ўлады плануюць укласці ва ўмацаванне мяжы 303 мільёны еўра.

Читать полностью…

Белсат

🤬 «Прадмет асаблівага гонару сталічнай міліцыі»

Менская міліцыя пахвалілася новым аўтазакам.

🤦‍♀️ Новая катавальня для беларусаў створаная «па індывідуальным праекце на базе аўтобуса ПАЗ і змяшчае дзевяць паўнавартасных асобных камер часовага ўтрымання»

Такіх аўтазакаў у міліцыі пакуль няшмат...але ж мы ведаем, якія апетыты ў сілавікоў.

Читать полностью…

Белсат

А што, калі пачаць забіраць маёмасць у прадстаўнікоў рэжыму ў замежжы?

❓ Ці атрымалася б такім чынам кампенсаваць канфіскаванае ў беларусаў?


Паслухайце, што на гэтыя пытанні ў нашай праграме Белсат Zoom адказаў Павел Латушка. 📺

🗞 Тэкставую версію чытайце на нашай старонцы.

Читать полностью…

Белсат

👆 У Азове Растоўскай вобласці ўкраінскія дроны атакавалі рэзервуары з нафтапрадуктамі

Паводле Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расеі, плошча пажару – 3200 квадратных метраў. На месцы цяпер працуюць 200 пажарных і 49 адзінак тэхнікі. Чалавечых ахвяраў няма.

Медыі пішуць, што рэзервуары з нафтапрадуктамі былі атакаваныя каля 3 гадзінаў ночы. Мясцовыя жыхары чулі не менш за пяць магутных выбухаў.

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸 У палітэмігрантаў канфіскуюць маёмасць у Беларусі. Якім можа быць адказ?

Што можна канфіскаваць у Беларусі за мяжой?

🔸 У Польшчы хочуць працягнуць спрошчаныя ўмовы атрымання праязнога дакументу для беларусаў

Як доўга будуць выдаваць польскі праяздны дакумент на спрошчаных умовах?

🔸 Якім мае быць парламент вольнай Беларусі: як яго выбіраць і колькі трэба дэпутатаў?

А што будзе, калі беларусам дадуць выбраць сабе паўнавартасны нацыянальны парламент?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 17 чэрвеня

🔻 У беларускай калоніі сядзіць палітзняволеная з разладам аўтыстычнага спектру

🔻 «Дармаедаў» афіцыйна будуць ангажаваць да працы на карысць абароны

🔻 Беларуса затрымалі за тое, што ён даслаў у «Чорную кнігу Беларусі» інфармацыю пра суддзю Кастрычніцкага раёну Мінска

🔻 Вынеслі завочны прысуд праваабаронцу Леаніду Судаленку

🔻 Індывідуальнага прадпрымальніка затрымалі за заклікі блакаваць рух транспарту ў 2020-ым годзе

🔻 Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

🔻 У Беларусі пяць новых палітзняволеных

Читать полностью…

Белсат

😍 Беларуская прырода ўмее здзіўляць

Паглядзіце, якую прыгажосць можна ўбачыць на нашых азёрах☝🏻

Читать полностью…

Белсат

🔥 Беларусам могуць працягнуць спрошчаныя ўмовы атрымання польскага праязнога дакументу

Гэта вынікае з праекту пастановы міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы, якая павінна набыць сілу з 1 ліпеня 2024 года.

☝️ Беларусы, у якіх ёсць часовы від на жыхарства ў Польшчы, змогуць атрымаць польскі праязны дакумент на спрошчаных умовах да 31 снежня 2024 года.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📌 Супраць прапагандысткі Кацярыны Круталевіч ініцыявала санкцыі каманда НАУ

Круталевіч брала інтэрв’ю ў калоніі з палітзняволенай Дар’яй Лосік.

☝️ З прапановай санкцыяў да пасла Канады ў Польшчы Катрын Годын звярнуўся Павел Латушка.

На сустрэчы таксама закранулі пытанне экстрадыцыі беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта, які знаходзіцца пад хатнім арыштам у Сербіі.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🏳️‍🌈 У Кіеве ўпершыню з пачатку вайны прайшоў марш у падтрыманне ЛГБТ

У першых радах ішлі вайскоўцы з плакатам «Мы іх галасы»

Читать полностью…

Белсат

😳 Беларус у Літве забраўся на вышку на знак пратэсту

Супраць чаго ён пратэставаў, глядзіце ў нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

🔶 Сяргей Бульба ўзначаліў «Паспалітае Рушэнне»

«Белсат» даведаўся ў Сяргея Бульбы, якія ў яго планы на новай пасадзе.

З яго словаў плануецца рэфармаванне суполкі ў «глабальны праект», нешта большае, чым мілітарная структура.

👉 «Паспалітае рушэнне» узнікла ў верасні 2022 года як спартова–адукацыйная арганізацыя. Адной з яе мэтаў было адраджэнне беларускіх вайсковых традыцыяў.

Пра глабальныя планы Бульбы чытайце ў нашым матэрыяле 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😢 «Супрацоўніца [калоніі] не паверыла і сказала, што з такім дыягназам не саджаюць»

33-гадовая Вольга Іванчанка мае разлад аўтыстычнага спектру.

🤬 Аднак гэта не перашкодзіла рэжыму асудзіць яе на 2 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму за «абразу Лукашэнкі» і «паклёп на Лукашэнку».

Палітзняволеная, якая сустрэла Вольгу ў калоніі, распавяла ініцыятыве «Палітвязынка» праз што ёй даводзіцца праходзіць:

«У Волі паводзіны маленькай дзяўчынкі, гадоў шасці. Па ёй відаць, што мае разлад аўтыстычнага спектру. Яна вельмі сарамлівая, літаральна як дзіця. Воля не можа размаўляць з людзьмі. Зусім. Калі з ёй больш-менш збліжаешся, яна з чалавекам не гаворыць, а шэпча...»


🤦‍♀️ Аднойчы супрацоўніца запытала, чаму Вольга адказвае менавіта так. Тады іншыя зняволеныя адказалі, што Іванчанка мае разлад аўтыстычнага спектру. Аднак тая ім не паверыла:

«[Яна] сказала, што з такім дыягназам не саджаюць людзей у калонію»

Читать полностью…

Белсат

😢 Закрываецца адна з найстарэйшых прыватных ВНУ Беларусі

Пра закрыццё «Універсітэту права і сацыяльных тэхналогіяў» піша «Зеркало».

Звесткамі з выданнем падзяліўся адзін са студэнтаў ВНУ.

Рашэнне прынялі заснавальнікі, і для многіх яно будзе жахлівым сюрпрызам. Я студэнт-завочнік на апошнім курсе і цяпер нават не ўяўляю, як буду адвучвацца гэты апошні год.


У адміністрацыі навучальнай установы гэтую інфармацыю пацвердзілі.

☝️ БІП быў заснаваны ў 1990 годзе навукоўцам і прадпрымальнікам Сцяпанам Сокалам.

Першапачаткова БІП называўся Менскай вышэйшай юрыдычнай школай пры Саюзе юрыстаў БССР. У 1991-м школа была перайменаваная ў Беларускі Інстытут правазнаўства, а ў сакавіку 1995-га атрымала ліцэнзію ВНУ.

У 2021 годзе ўстанова стала ўніверсітэтам і была перайменавана ў «БІП – Універсітэт права і сацыяльных тэхналогіяў».

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 17 чэрвеня

Усе валюты пайшлі ў гору. Больш за ўсіх падрос еўра.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📌 Мігранты спрабавалі патрапіць у Польшчу ў грузавым вагоне цягніку

Польскія мытнікі выявілі чатырох мігрантаў у чыгуначным памежным пункце пропуску «Кузніца» (з беларускага боку «Брузгі»), піша Hrodna.lіfe.

☝️ Затрыманыя мужчыны – грамадзяне Алжыру ад 21 да 29 гадоў. Адзін з мігрантаў мае забарону на ўезд у дзве краіны Еўразвязу з-за крадзяжоў і гвалту.

Супраць алжырцаў распачатая адміністрацыйная справа. Ім забаранілі ўезд на тэрыторыю Шэнгенскай зоны на 5 гадоў і абавязалі вярнуцца ў краіну паходжання.

Читать полностью…

Белсат

😡 Беларусь і Расея збіраюцца сумесна рыхтаваць спецыялістаў для праектавання беспілотнікаў і авіябудавання

Пра гэта распавёў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.

«З Расейскай Федэрацыяй адпрацоўваем пытанне падрыхтоўкі спецыялістаў для праектавання беспілотных лятальных апаратаў, для авіябудавання. Мы таксама бачым, наколькі важны сёння гэты парадак дня ў святле тых дамоўленасцяў кіраўніка нашай дзяржавы ў рамках наведвання шэрагу рэгіёнаў Расейскай Федэрацыі»


☝️ Беспілотнікі вельмі актыўна выкарыстоўваюцца у расейска-ўкраінскай вайне. У Беларусі беспілотнікі вырабляюцца прынамсі на 558 авіярамонтным заводзе ў Баранавічах.

Іванец таксама адзначыў, што беларускае Міністэрства адукацыі правяло перамовы з іншымі краінамі для падрыхтоўкі спецыялістаў, якія запатрабаваныя ў Беларусі.

Читать полностью…
Подписаться на канал