belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💱 Курсы валютаў на 19 чэрвеня

Расейскі рубель рэзка скакануў, дадаўшы ажно 15 капеек. Еўра падаражэў зусім трохі, а долар тым часам страціў больш як 2,5 капейкі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ МУС хоча дазволіць бацькам здаваць сваіх «праблемных» дзяцей у «спецыяльныя папраўчыя ўстановы». Зараз накіраваць туды падлетка можа толькі суд

«Цяпер у спецустанову згодна з пастановаю суда едуць тыя, хто здзейсніў злачынства і серыю адміністратыўных правапарушэнняў. Мы ж хочам перадухіліць настолькі цяжкія наступствы», – сказаў прадстаўнік Міністэрства ўнутраных справаў.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📈Белстат кажа, што прыбыткі беларусаў – максімальныя за апошнія 9 гадоў

Таксама ў ведамстве канстатуюць прырост ВУП і павелічэнне абароту ў кавярнях ды рэстаранах.

Верыце такім лічбам? Па спасылцы яшчэ болей статыстыкі:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

Сёння Васілю Быкаву споўнілася б 100 гадоў

Мы сабралі цікавыя факты з жыцця найвядомейшага пісьменніка, пра якія не распавядаюць у школе. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

Беларуская скакуха Марыя Жодзік выступіць на Алімпіядзе, але не ад Беларусі

Дзяўчына жыве ў Польшчы з 2022 года. Яна падпісвала адкрыты ліст беларускіх спартоўцаў супраць гвалту, а таксама асудзіла вайну Расеі супраць Украіны.

Цяпер стала вядома, што беларуска зможа выступаць за зборную Польшчы на міжнародных спаборніцтвах і Алімпіядзе ў Францыі. Пра гэта заявіў старшыня польскага НАК.

У Беларусі Марыя ставіла рэкорды: у 2021 годзе скакуха ўзяла планку на вышыні 196 см.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Скандалы, абвінавачванні, спрэчкі: што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе пасля выбараў?

Не прайшло і месяца пасля выбараў, а прадстаўнікі КР новага склікання пачалі казаць пра парушэнне дэмакратыі і нават пра «цэнтралізацыю ўлады». Белсат разабраўся, хто каго абвінавачвае.

🔺Як прайшоў саміт міру ў Швейцарыі?

Есць салідарнасць, але прарыву не адбылося – якія вынікі мае Украіна пасля ініцыяванага саміту міру?

🔺Новыя падрабязнасці пра дэпартаванага з Польшчы беларуса

11 чэрвеня Дзмітрыя Смактуновіча дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь. На наступны дзень ён паспрабаваў вярнуцца, але польскія памежнікі не пусцілі мужчыну. Беларус заставаўся паміж дзвюма дзяржавамі, пакуль не вырашыў паехаць на радзіму. Аказваецца, такая сітуацыя магла здарыцца і раней.

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 18 чэрвеня

🔻Сёння – роўна 4 гады з моманту затрымання Віктара ды Эдуарда Бабарыкаў

🔻Вязням бабруйскай калоніі № 2 забаранілі чытаць кнігі з волі

🔻У Магілёве адразу пяцярых асудзілі за ўдзел у пратэстах-2020

🔻Дырэктара студыі гуказапісу асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах

🔻Школьны настаўнік з Баранавічаў быў затрыманы за каментары пра сілавікоў і Лукашэнку

🔻Таксама за каментары хочуць пакараць супрацоўніка бабруйскай ТЭЦ

Читать полностью…

Белсат

☢️ Беларусь можа быць уцягнутая ў ядравую вайну?

Усё часцей Лукашэнка хваліцца і пагражае расейскай ядравай зброяй. Але наступствы яе з'яўлення ў Беларусі могуць быць вельмі балючымі.

Глядзіце, у чым ёсць пагроза для нашай краіны👆🏻

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Порт Санкт-Пецярбургу пакуль не будзе ажыццяўляць перавалку ўгнаенняў «Беларуськалію» – бакі не дамовіліся па кошце

Цяпер замест беларускіх угнаенняў там грузяць расейскі вугаль.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔸Пераважная большасць беларусаў, што жывуць у эміграцыі, вярнуліся б дадому пасля змены ўлады

Такую лічбу агучыў дырэктар даследчага цэнтру BEROC Леў Львоўскі. 17 чэрвеня ў Берліне ён прэзентаваў прамежкавыя вынікі апытання, праведзенага пры падтрымцы VisiBYlity.

Праўда, у апытанні ўдзельнічалі толькі тыя беларусы-эмігранты, якія жывуць у Польшчы і Літве, ды якія пакінулі Беларусь пасля падзеяў 2020 года.

#лічбадня

Читать полностью…

Белсат

🕺На беразе Віслы ў Варшаве адбудзецца беларускі «Hučna Fest»

Яго зладзяць ужо чацвёрты год запар. «Белсат» арганізуе стрым з мерапрыемства.

Чытайце падрабязней:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

👀 Украіна «рыхтуе глебу» для будучых удараў па акупаваным Крыме?

Што адбываецца на паўвостраве ў апошні час і што прагназуюць заходнія эксперты пасля прыбыцця знішчальнікаў F-16, глядзіце ў нашым сюжэце ⬆️

Читать полностью…

Белсат

🤩 Давайце ўявім, што беларусы калісьці змогуць выбраць для сябе паўнавартасны нацыянальны парламент

Якім ён бы мог быць?

«Белсат» распытаў пра гэта экспертку ў паліталогіі Таццяну Чуліцкую і колішняга дэпутата 12-га і 13-га скліканняў Вярхоўнага Савету Беларусі, а цяпер дырэктара цэнтру «Еўрапейскі дыялог» Анатоля Лябедзьку.

Чытайце на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📍У інтэрнэт патрапілі дакументы, якія праліваюць святло на прычыны канфлікту паміж афіцыйнымі Менскам і Ерэванам

У апублікаваным лісце раскрываюцца дэталі замоваў, якія выконвалі беларускія заводы для абароннага сектару Азербайджану.

Чытайце болей на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️З «Беларусьфільму» звольнілі супрацоўнікаў студыі дакументальнага кіно «Летапіс»

Дырэктарка «Летапісу» Аксана Эйхарт страціла пасаду за «актыўнае адстойванне праектаў студыі падчас іх разгляду на мастацкай радзе».

На думку нашай калумністкі, «Летапіс» быў найлепшым з таго, што мае «Беларусьфільм»:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📍Працягваем тэму ўзаемааддалення беларусаў-эмігрантаў і беларусаў унутры краіны

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў прэзентаваў вынікі адпаведнага даследавання. Нягледзячы на 4 гады, што мінулі пасля мірнай рэвалюцыі, захоўваюцца некалькі пазіцыяў, што аб’ядноўваюць прадэмакратычных беларусаў па абедзве бакі мяжы.

Вось яны:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 Цытаты Васіля Быкава, актуальныя да сённяшняга дня

У дзень 100-годдзя з дня нараджэння славутага пісьменніка сабралі выказванні Быкава, якія б ён мог зрабіць і сёння ў інтэрв’ю або з трыбуны на дэмакратычных пляцоўках.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Каб выехаць з Беларусі ў Польшчу, трэба па-ранейшаму чакаць болей за содні

Станам на сённяшнюю раніцу ў Берасці выезду ў Еўразвяз чакаюць каля 300 легкавікоў. Тым часам шлях у Літву праз «Каменны Лог» можна працягнуць прыкладна праз 11 гадзінаў чакання ў чарзе.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Цяпер Беларусь – гэта тое, што Максім Знак апісвае ў сваёй кнізе Зэкамерон»

Так лічыць Саша Філіпенка – беларускі пісьменнік, кнігі якога пракладзены на 20 моваў. Белсат прыйшоў на ягоны творчы вечар у Варшаве і спытаў пра новы твор, стаўленне да мовы і бацьку, які цяпер закладнік рэжыму.

Пачытайце нашае вялікае інтэрв’ю:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

Расея атакавала дронамі шэсць вобласцяў Украіны

Даляцелі нават да Львоўскай вобласці.

Ноччу СПА Украіны зафіксавалі 21 беспілотнік «Shahed». Усе дроны, акрамя двух, былі збітыя.

Інфармацыя пра наступствы паступіла толькі з Львоўскай вобласці. Паводле мясцовых уладаў, праз расейскую атаку пацярпеў мужчына, пашкоджаны шматпавярховік, офісны будынак і некалькі прыватных дамоў.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 18 чэрвеня

✔️Новыя падрабязнасці справы выгнання беларуса Дзмітрыя Смактуновіча з Польшчы

✔️Разборкі ў Каардынацыйнай радзе: спрэчкі ды абвінавачванні ва ўзурпацыі ўлады. Чытайце наш разбор

✔️У інтэрнэт патрапілі дакументы, якія пацвярджаюць, што беларускія заводы пастаўлялі прадукцыю для абароннага сектару Азербайджану

✔️На літоўскі пункт пропуску прыляцеў паветраны шар з кантрабанднымі цыгарэтамі

✔️Украінскія дроны атакавалі рэзервуары з нафтапрадуктамі ў Растоўскай вобласці

✔️Прадстаўнікі лукашэнкаўскіх СМІ будуць легальна працаваць на Алімпіядзе ў Парыжы – яны атрымалі акрэдытацыі

Читать полностью…

Белсат

📍Плявузганне Лукашэнкі прывяло да скасавання канферэнцыі ў Ізраілі

У пятніцу ён адчытваў чыноўнікаў і расказваў пра карупцыйную справу, па якой праходзяць тры дзясяткі чалавек, а з іх «больш за палову габрэяў».

Цяпер канферэнцыя «Трагедыя і гераізм на беларускай зямлі – да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», якую планавалі правесці 27 чэрвеня, не адбудзецца.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤦🏻‍♂️ Прадстаўнікі лукашэнкаўскіх СМІ будуць легальна працаваць на Алімпіядзе ў Парыжы – яны атрымалі акрэдытацыі

Напрыклад, у Францыю паедуць супрацоўнікі газеты «СБ. Беларусь сегодня».

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Лукашэнка склікаў Саўбез, разглядаецца стан нацыянальнай бяспекі

🔸4 гады таму затрымалі Віктара Бабарыку і ягонага сына Эдуарда

🔸Пуцін выправіўся ў КНДР. Папаўняць запасы зброі? Якая мэта візіту аднаго таксічнага кіраўніка да іншага?

🔸Беларуская прапагандыстка пахвалілася паездкаю ў Рым. Адкуль у яе віза?

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/B0fWdJ3lfJ4

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

🤭 Для барацьбы з мігрантамі, якія нелегальна пераходзяць беларуска-польскую мяжу, цяпер выкарыстоўваюць яшчэ адзін незвычайны сродак

Вось што за ён 🔼

Читать полностью…

Белсат

😊 Прынеслі вам кадры мілай «ратавальнай аперацыі» з Івацэвічаў

Каго дасталі з калодзежа? Глядзіце ў відэа ⬆️

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Лукашэнка склікаў паседжанне Савету бяспекі

✔️Латушка патлумачыў, што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе

✔️Пуцін наведвае Пхеньян

✔️У Растоўскай вобласці дроны атакавалі рэзервуары з нафтапрадуктамі

✔️Еўрапейскія краіны NATO і Канада сёлета павялічаць абаронныя выдаткі на 18%

✔️Андрэй Гнёт падаў скаргу на пастанову суда Сербіі аб экстрадыцыі ў Беларусь

✔️Сенатары ЗША падтрымалі ідэю надання беларускім дэмакратычным сілам статусу сталага назіральніка ў ААН

✔️У Беларусі зноў на капейку падаражэла паліва

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

📍Мінула роўна чатыры гады з дня затрымання Віктара ды Эдуарда Бабарыкаў

Пасля таго, як стала вядома пра затрыманне, сотні беларусаў стварылі ў цэнтры Менску жывы ланцуг салідарнасці.

Прыгадайма, як гэта было ⬆️

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 18 чэрвеня

Расейскі рубель дадаў больш як 1,5 капейкі, а долар і еўра пайшлі ўніз. Еўра нязначна, долар жа досыць істотна.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📍Разборкі ў Каардынацыйнай радзе: спрэчкі ды абвінавачванні ва ўзурпацыі ўлады

Стварэнне «з нуля» статуту КР можа зацягнуць пачатак ёю нармальнай працы, а сваркі вакол гэтага – адбіць цікавасць да дзейнасці Каардынацыйнай рады як у беларусаў, так і ў саміх дэлегатаў.

Чытайце разбор на нашым сайце:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал