belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🙏🏻 Праваабаронцы паведамляюць пра дзевяць вызваленых палітвязняў

Сярод вызваленых – дзве жанчыны і шэсць мужчынаў, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалагічнае захворванне Рыгор Кастусёў. Імёны астатніх не паведамляюцца ў мэтах бяспекі.

🤡 А намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Вячаслаў Даніловіч у эфіры тэлеканалу СТВ пракаментаваў вызваленне па амністыі некаторых палітычных зняволеных:

«Гэта ў менталітэце ў прынцыпе нашага народу – міласэрнасць да зрынутых ворагаў (...) наша ўлада праяўляе найвышэйшую міласэрнасць у адносінах да тых людзей, якія пайшлі фактычна супраць дзяржавы, здзяйснялі спробу бунту»

Читать полностью…

Белсат

😢 Анджэя Юхневіча не выпусцілі пасля содняў і распачалі новую крымінальную справу

Святар павінен быў выйсці на волю 2 ліпеня, аднак гэтага не адбылося.

Katolik.life паведамляе, што 5 ліпеня святара маюць намер перавесці ў следчы ізалятар у Віцебску – гэта значыць, што ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.

❤️ Айцец Анджэй Юхневіч выказваў салідарнасць з украінскім народам і запрашаў да малітвы аб хутчэйшым завяршэнні вайны.

Святар знаходзіцца ў зняволенні ўжо больш за 55 сутак. Яго судзілі як мінімум чатыры разы запар, кожны раз падаўжаючы тэрмін арышту.

Читать полностью…

Белсат

😔«Я б сустракалася [з беларускамоўным хлопцам], але я проста не сустракала такіх людзей»

Блогер з Менску запытаў у дзяўчат на вуліцы, ці сустракаліся б яны з беларускамоўнымі хлопцамі.

Паслухайце, што яны адказалі!

Читать полностью…

Белсат

📍Цяпер Беларусь – сябра ШАС

На пачатку паседжання рады кіраўнікоў дзяржаваў Шанхайскай арганізацыі супрацы ў Астане 4 ліпеня былі падпісаныя дакументы аб далучэнні да арганізацыі Беларусі.

Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў, які адкрываў паседжанне, прывітаў Аляксандра Лукашэнку і зазначыў, што Беларусь «за кароткі перыяд часу выканала ўсе неабходныя працэдуры на шляху да паўнапраўнага сяброўства ў Шанхайскай арганізацыі супрацы».

Читать полностью…

Белсат

📍ЗША абвясцілі пра новы пакет ваеннай дапамогі Украіне

Новы пакет на агульную суму ў 150 мільёнаў долараў уключае ў сябе:

🔹ракеты для комплексаў супрацьпаветранай абароны;
🔹боепрыпасы для сістэмаў HIMARS;
🔹ракетныя сістэмы;
🔹артылерыйскія снарады і іншыя крытычныя сродкі.

Усе гэтыя ўзбраенні будуць узятыя з запасаў амерыканскай арміі, таму іх дастаўка ва Украіну павінна адбыцца ў бліжэйшы час.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 3 ліпеня

✔️ Выйшаў на волю палітзняволены Рыгор Кастусёў і яшчэ трое палітвязняў

✔️ Дзяўчынка, якую шукалі ў Камянецкім раёне, загінула

✔️ Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі. Каго ён не закране?

✔️ Ірыну Шчасную эвакуявалі з Беларусі

✔️ Радослаў Сікорскі зноў выказаўся аб магчымым закрыцці мяжы з Беларуссю

✔️ У Варшаве памерла 18-гадовая беларуска Лізавета Брылеўская

✔️ Беларусь стане паўнапраўным членам Шанхайскай арганізацыі супрацы

✔️ Крынж параду 3 ліпеня

#рэпрэсіі:

▪️ У Беларусі 8 новых палітвязняў

Читать полностью…

Белсат

☕️ Капучына? А можа лепей «каўбасіна»?

Такога вы дакладна не бачылі! Калі адважыцеся пакаштаваць, напішыце нам пра ўражанні 🙂

Читать полностью…

Белсат

🤓 Цяпер цягнікі Бостанскага «глядзяць» на сваіх пасажыраў

Група энтузіястаў, звярнулася да транспартнага ўпраўлення Масачусэцкага заліву (МВТА) з незвычайнай просьбай – усталяваць «вочы» на цягнікі. Яны нават даставілі ўпакоўку пластыкавых «вачэй google».

😁 Ідэя MBTA спадабалася. Аднак замест пластыкавых «вачэй», якія маглі адарвацца і траўмаваць пасажыраў, агенцтва выкарыстала налепкі, якія надаюць цягнікам вясёлы выраз твару.

Цяпер пасажыры метро з нецярплівасцю чакаюць сваіх вачастых цягнікоў і сустракаюць іх з усмешкай.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Вызваленне палітвязняў. Пад якую амністыю не патраплялі палітычна асуджаныя?

🔸 Дзень незалежнасці: парад тэхнікі, але не толькі сваёй

🔸 У Турцыі пацярпелі беларускія турысты

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/IKli2bPVulM

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

Наступствы непагадзі ў Беларусі

Залевы з навальніцамі, ураган, паваленыя дрэвы і рэкі замест вуліц

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🔥 Выйшаў на волю палітзняволены Рыгор Кастусёў

Пра гэта паведаміў паведаміў Радыё Свабода ягоны зяць Дзмітрый Антончык. У Рыгора Андрэевіча вялікія праблемы са здароўем: ён перанёс за кратамі ковід і інфаркт. У СІЗА знайшлі анкалагічную хваробу.

Праваабаронцы паведамілі пра чатырох палітзняволеных, якія сёння выйшлі на волю па амністыі.

Сярод іх – дзве жанчыны і двое мужчынаў. Імёны трох вязняў пакуль не паведамляюцца ў мэтах бяспекі.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📌 «Стратэгія павінна быць у падтрымцы беларускага грамадства»

Кіраўнік НАУ Павел Латушка абмеркаваў у Міністэрстве замежных справаў Польшчы пытанні супрацьдзеяння расейскай дэзынфармацыі, адказнасці Лукашэнкі за злачынствы супраць беларусаў, а таксама падтрымкі беларускага тэлеканалу «Белсат».

☝️Латушка падтрымаў ідэю закрыцця памежных гандлёвых пераходаў, але толькі дзеля таго, каб зрабіць максімальны націск на рэжым, спыніць нелегальную міграцыю на межах і вызваліць палітычных зняволеных.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Раніцай на волю пачалі выходзіць палітвязні з цяжкімі захворваннямі

✔️ЭнтаніБлінкен заклікаў вызваліць палітвязняў

✔️Беларускія беспілотнікі паказалі на парадзе

✔️Польшча плануе ўвесці пільны кантроль грузаў, якія прыбываюць з Беларусі

✔️Лукашэнка заяўляе, што не збіраецца спыняць мігрантаў на беларуска-польскай мяжы

✔️Зніклая 4-гадовая Мая Любімцава загінула

✔️Рэакцыя Зяленскага на прапанову Орбана аб перамір'і з Расеяй

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🙈 Расея і Кітай разглядаюць магчымасць дастаўкі на Месяц ядравай энергаўстаноўкі

Пра гэта паведаміў кіраўнік «Роскосмоса» Юрый Барысаў. Паводле яго, гэта трэба зрабіць у аўтаматычным рэжыме – робататэхнічнымі сродкамі.

«Сёння сур'ёзна разглядаем праект дзесьці на мяжы 2033-2035 гадоў дастаўку і мантаж на месяцавай паверхні разам з нашымі кітайскімі калегамі энергетычнай устаноўкі»


🤔 Ён дадаў, што практычна вырашаныя тэхналагічныя задачы, неабходныя для стварэння ўстаноўкі.

Читать полностью…

Белсат

💔 У Варшаве памерла 18-гадовая беларуска Лізавета Брылеўская. Яна змагалася з анкалагічным захворваннем

Лізавета праходзіла лячэнне ў Варшаўскім дзіцячым цэнтры здароўя. У маі 2024 года для яе быў арганізаваны збор у 138,6 тысячаў еўра, неабходных на лячэнне ў нямецкай клініцы Шарытэ. Пасля збору сродкаў дзяўчыну павінны былі транспартаваць з Варшавы ў Берлін. Але стан Лізы пагоршыўся, і транспарціроўка стала немагчымай.

Пра смерць дзяўчыны паведаміў Honda.life са спасылкай на дабрачынную арганізацыю Kindervital.

Цела дзяўчыны ўжо перавезена ў Беларусь. Пахаваюць яе на новых могілках у Радуні 4 ліпеня ў 16:00.

Читать полностью…

Белсат

😎 Інтервью Зяленскага Такеру не будзе

Такер Карлсан абвясціў, што разлічвае ў бліжэйшы час узяць інтэрв'ю ў Прэзідэнта Украіны:

«Падобна на тое, у нас ёсць інтэрвʼю Зяленскага»


Такер хацеў гэтай размовай «данесці да амерыканцаў гэтак неабходную інфармацыю пра канфлікт, які цалкам змяняе становішча іх краіны ў свеце».

Аднак прэс-сакратар Уладзіміра Зяленскага заявіў, што ў графіку Прэзідэнта Украіны няма такога інтэрвʼю

«Містэру Такеру Карлсану варта больш уважліва праверыць свае крыніцы ў ФСБ. У прэзідэнта Украіны зусім іншы графік, і Такера Карлсана там няма»


Нагадаем, былы вядучы Fox News Такер Карлсан у лютым 2024 года ўзяў двухгадзіннае інтэрв'ю ва Уладзіміра Пуціна.

Читать полностью…

Белсат

🤡 Лукашэнка пажадаў «народу ЗША бязвоблачнага неба і мудрасці»

Лукашэнка павіншаваў ЗША з Днём незалежнасці.

«Мы цэнім высілкі простых амерыканцаў, якія па-чалавечы, ад душы дапамагалі нам у барацьбе з нацызмам, пасляваенным аднаўленні краіны, пераадоленні наступстваў аварыі ва ўкраінскім Чарнобылі»


Дыктатар запрашаў амерыканцаў наведаць нашую краіну:

«Сардэчна запрашаем у Беларусь!(...)Упэўнены, шмат хто будзе прыемна здзіўлены і захоча бліжэй пазнаёміцца з нашай краінай»


А таксама пажадаў «народу ЗША бязвоблачнага неба і мудрасці мірнага суіснавання з усімі людзьмі добрай волі»

Читать полностью…

Белсат

😊 Незвычайны арт – аб'ект зʼявіўся ў Старых Дарогах

З нагоды 500дзя ў горадзе ўсталявалі скульптуру гіпацэнтаўра, які ўпрыгожвае герб гораду. Яе стварыў беларускі скульптар з Фаніпалю Уладзімір Канонік, піша CityDog.

☝️ Гіпацэнтаўр – гэта герб, які выкарыстоўвалі многія шляхцічы ў ВКЛ і Польшчы. Герб уяўляе сабой малюнак кентаўра, у якога замест хваста – змея, у галаву якой ён цэліцца з лука.

Герб «Гіпацэнтаўр» быў сімвалам княжацкага роду Гальшанскіх, якія валодалі месцам з канца XVI стагоддзя.

Читать полностью…

Белсат

👆Міністр унутраных справаў Польшчы – пра закрыццё мяжы з Беларуссю: «Тут магчымае кожнае рашэнне»

Паводле Тамаша Семоняка, у справе намеру Польшчы закрыць усе памежныя пераходы з Беларуссю, «усё знаходзіцца на стале».

«Хочам убачыць, дзе інтарэсы Польшчы, а дзе можна ўдарыць па інтарэсах тых, хто шкодзіць Польшчы. Тут магчымае кожнае рашэнне. Не буду рабіць заяваў. Працуем з міністрам замежных справаў, міністрам інфраструктуры, міністрам фінансаў пад кіраўніцтвам прэм’ера над рэакцыяй на дзеянні Беларусі, каб яна была паспяховай і эфектыўнай і каб яна не біла па польскіх інтарэсах».


Семоняк распавёў, што ў апошнія тыдні колькасць спробаў незаконнага пераходу беларуска-польскай мяжы мігрантамі скарацілася на 30 – 50%. Паводле кіраўніка МУС, гэтаму магло паспрыяць увядзенне буфернай зоны на мяжы, а таксама размяшчэнне спецыяльных паліцэйскіх падраздзяленняў.

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔺Што стаіць за заявай Лукашэнкі наконт вызвалення палітвязняў?

Лукашэнка заявіў, што неўзабаве могуць выйсці на волю некаторыя цяжкахворыя праціўнікі рэжыму. На наступны дзень у сеціве пачала распаўсюджвацца інфармацыя пра вызваленне шэрагу палітвязняў. Пра што сведчаць усе гэтыя падзеі?

🔺«Еўра-2024». Цяпер будзе вельмі горача

На чэмпіянаце Еўропы ў Нямеччыне скончылася стадыя 1/8 фіналу, яшчэ восем камандаў пакідаюць турнір.

🔺«Шахеды», (бяз)ядравая зброя і наезд Бондаравай на Лукашэнку

Крынж параду 3 ліпеня.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💔 Глеб Гладкоўскі

Вядомы арганізатар аэраздымак квадракоптарамі. Мае дваіх дзяцей, у тым ліку маленькую дачку.

Быў затрыманы ў Берасці паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Суддзя Святлана Чарапанава асудзіла Глеба да 5 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Читать полностью…

Белсат

⚽️ У Стамбуле машыніст электрычкі зрабіў «футбольны» прыпынак

У цэнтральных раёнах гораду былі ўсталяваны вялікія экраны, на якіх можна было паглядзець гульню.

Читать полностью…

Белсат

🙈 Крынж параду 3 ліпеня

Беларусь 3 ліпеня адзначае афіцыйны Дзень незалежнасці.

У гэты дзень у розных гарадах Беларусі ладзяць парады.

😁 Сабралі для вас лепшыя «ашчушчэнія праздніка».

Читать полностью…

Белсат

🤔 У Беларусі вызваляюць палітвязняў. Пра што гэта сведчыць? Лукашэнка змяніў палітычны курс?

На наступны дзень пасля заявы Лукашэнкі пра вызваленне некаторых палітвязняў, з'явілася інфармацыя пра чатырох вызваленых закладнікаў рэжыму. Сярод іх – былы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

А менш чым за тыдзень да гэтага афіцыйны Менск абмяняў пяцёх палітзняволеных грамадзянаў Украіны.

Пра што сведчаць усе гэтыя падзеі?

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🐝 Пчаліны воск дапаможа захаваць ежу ў зонах баявых дзеянняў ва Украіне

У апошнія месяцы Расея актыўна б'е па энергетыцы Украіны, што прывяло да масавых адключэнняў святла. Улетку гэта пагаршае праблему захавання ежы.

☝️ Брытанскія вучоныя дапамагаюць украінскім пчалярам распрацаваць новую васковую ўпакоўку для скорапсавальных прадукту.

«Як вядома, ежа вельмі хутка псуецца пры няправільным захоўванні. Шматразовая ўпакоўка з пчалінага воску можа абараніць яе, у прыватнасці, ад насякомых»


Са слоў навукоўцаў, упакоўку можна сфармаваць з «кавалка тканіны або нават паперы», спалучаючы яе з пчаліным воскам і іншымі натуральнымі антымікробнымі раслінамі, такімі як шалфей.

Читать полностью…

Белсат

🤔 «ШАС для Беларусі не проста міжнародная арганізацыя. Гэта стратэгічная перспектыва»

У чацвер, 4 ліпеня Беларусь стане паўнапраўным членам Шанхайскай арганізацыі супрацы.

На думку Лукашэнкі патэнцыял гэтых стасункаў велізарны.

«ШАС для Беларусі не проста міжнародная арганізацыя. Гэта стратэгічная перспектыва. Перш за ўсё ў гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным узаемадзеянні, развіцці транспартна-лагістычнай, інфармацыйна-камунікацыйнай і іншай інфраструктуры»


Таксама Лукашэнка падкрэсліў, што плануецца цыфравізацыя гандлёвых маршрутаў і стварэнне «зразумелай усім сістэмы мытнага транзіту, які будзе надзейна застрахаваны ад палітычных рызык».

Читать полностью…

Белсат

🤔 «Беларускае войска будзе бяздзейнічаць, калі прыйдуць нацыянальныя вайсковыя часткі»

Якое самае слабое месца ў беларускай арміі: тэхніка ці якасць вайскоўцаў?

Адказвае былы дэсантнік і адзін з стваральнікаў Паспалітага рушэння Сяржук Кедышка.

Читать полностью…

Белсат

😳 Праз турбулентнасць пасажыра закінула ў багажную паліцу

Падчас палёту ва Уругвай самалёт патрапіў у вобласць наймацнейшай турбулентнасці.

Людзі літаральна ламалі галовамі ўнутраную ашалёўку салона....а аднаго пасажыра прыйшлося даставаць з багажнай паліцы.

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ «Гэта шоу для Лукашэнкі»

3 ліпеня прайшоў парад да Дня Незалежнасці РБ.

Рэпетыцыі праходзілі пад праліўнымі дажджамі, а Арменія адмовілася прыняць у ім удзел.

🫤 «Свята» гэтае даўно выклікае пытанні. Дык навошта з году ў год на яго трацяць грошы беларускіх падаткаплацельшчыкаў?

Сваім меркаваннем на гэты конт падзяліўся адзін са стваральнікаў Паспалітага рушэння Сяржук Кедышка.

Читать полностью…

Белсат

😢 Польшча можа закрыць усе грузавыя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі зноў выказаўся аб магчымым закрыцці мяжы з Беларуссю. Гаворка праўда ідзе аб спыненні пропуску грузаў, «аб пераходах для людзей не гаворым, не будзем ускладняць жыццё звычайным палякам і беларусам»

«Ад Беларусі залежыць, хоча мець лепшыя добрасуседскія адносіны з Польшчай або горшыя. У нас ёсць асноўныя пастулаты: павінен выйсці Анджэй Пачобут і павінна скончыцца акцыя сілавога высылання мігрантаў [...] не выключаю любых варыянтаў»

Читать полностью…
Подписаться на канал