belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

😢Эдуарду Бабарыка могуць дадаць яшчэ адзін год зняволення

9 ліпеня ў Бабруйску павінен прайсці новы суд над Эдуардам Бабарыкам.

Паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна», яго будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». За гэта агульны тэрмін зняволення Эдуарда можа павялічыцца яшчэ на год.

☝️Нагадваем, пра новую справу супраць Бабарыкі стала вядома вясной. У ліпені 2023 года яго асудзілі да 8 гадоў зняволення.

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ Новае дасягненне рэжыму: Беларусь афіцыйна ўвайшла ў спіс дзяржаваў, што займаюцца гандлем людзьмі

Яго складае Дзярждэпартамент ЗША, піша Press Club Belarus.

Усяго ў спісе 13 краінаў:

▪️Афганістан
▪️Беларусь
▪️Бірма
▪️Кітай
▪️Куба
▪️Эрытрэя
▪️Іран
▪️Паўночная Карэя
▪️ДНР
▪️Паўднёвы Судан
▪️Судан
▪️Сірыя
▪️Туркменістан

У дакуменце гаворыцца, што «ва ўсім свеце 27 мільёнаў чалавек падвяргаюцца эксплуатацыі ў сферы працы, паслуг і камерцыйнага сексу».

Читать полностью…

Белсат

🇬🇪 «На жаль, на дадзены момант уступленне Грузіі ў Еўразвяз прыпынена»

Пра гэта паведаміў пасол Еўразвяза ў Грузіі Павел Герчынскі:

«Намеры цяперашняга ўрада Грузіі незразумелыя для лідараў Еўразвяза. Закон аб празрыстасці замежнага ўплыву відавочна з’яўляецца крокам назад… На жаль, на дадзены момант уступленне Грузіі ў Еўразвяз прыпынена. Гэта сапраўды сумна і немава»


☝️ Таксама ЕЗ замарозіць 30 мільёнаў еўра, выдаткаваных на падтрымку Грузіі ў сферы абароны.

Читать полностью…

Белсат

📌 На саміце НАТО запрашэння Украіны ў альянс не будзе

9-11 ліпеня ў Вашынгтоне адбудзецца саміт НАТО. Кіеў чакае ад яго «добрых навінаў».

☝️ Чакаецца, што будзе абвешчана пра стварэнне штабу па каардынацыі дапамогі Украіне і падрыхтоўцы ўкраінскіх вайскоўцаў. Таксама плануецца вырашыць пытанне з фінансаваннем Украіны.

Belsat.eu распавядае, чым адметны гэты саміт і якія яшчэ пытанні на ім плануюць вырашыць 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🌸 Нягледзячы на нягоды, якія прынесла вайна, гарады Украіны ўсыпаныя кветкамі

А вайскоўцы, якія знаходзяцца на фронце, замаўляюць для сваіх каханых кветкі анлайн.

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

☝️ Украінскія беспілотнікі атакавалі шэсць расейскіх рэгіёнаў

У Валгаградскай вобласці ў выніку падзення абломкаў беспілотнікаў загарэліся падстанцыя ў горадзе Фралова і нафтабаза ў горадзе Калач-на-Доне.

Паводле слоў губернатара Растоўскай вобласці Васіля Голубева, у выніку атакі ўзнік пажар на электрападстанцыі ў Радзівонава-Несветайскім раёне.

У Калач-на-Доне БПЛА патрапілі па цыстэрне з гаручым і хлебазаводзе. На месцы прылётаў пачаліся пажары. У сваю чаргу ўзгаранне на падстанцыі ўжо ліквідавалі.

Акрамя таго, як паведамляе Мінабароны, тры дроны былі збітыя над Белгародскай вобласцю, сем – над Курскай, пяць – над Астраханскай і яшчэ два – над Варонежскай.

Аэрапорты Астрахані і Валгаграда на час перасталі прымаць і адпраўляць самалёты.

Нагадаем, учора Расея зладзіла моцную ракетную атаку на ўкраінскія гарады. Агулам па краіне загінула каля 30 чалавек. Адзін з удараў прыйшоўся на дзіцячую лякарню.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 8 ліпеня

✔️
Маштабны ракетны абстрэл Украіны: загінулыя ёсць у Кіеве (болей за 20), Крывым Розе (каля 10), Дняпры і Пакроўску. У Кіеве ракета патрапіла ў будынак дзіцячай лякарні, завалы там разбіраюць да гэтага часу

✔️Спецслужбы Лукашэнкі ў 2020-м набылі ды зарэгістравалі ў Еўразвязе два аўтамабілі на імя Рамана Пратасевіча

✔️Журналісты «Белсату» вывучылі даведнік Белстату. Вось што там пабачылі

✔️Пазыўны «Беленькі». Да нас трапілі тэлефонныя размовы паміж працаўнікамі Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі і арганізацыі «Дыпсэрвіс», дзе тыя абмяркоўваюць пакупкі для шпіца

✔️Якой будзе Францыя пасля парламенцкіх выбараў і ці захавае свой уплыў Макрон? Чытайце наш агляд

✔️Пра што плануе казаць Святлана Ціханоўская на форуме NATO ў Вашынгтоне?

Читать полностью…

Белсат

💔 Аляксандр Фядута

Палітолаг, літаратуразнаўца. Быў затрыманы ў межах справы аб «спробе дзяржаўнага перавароту» ў Беларусі.

Аляксандр Фядута прызнаў сваю віну часткова і не пагадзіўся з агучанымі ў абвінавачванні матывамі.

5 верасня суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў Аляксандра вінаватым і прысудзіў яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Читать полностью…

Белсат

Усіх на разварот

Польскія мытнікі перасталі прапускаць побытавую тэхніку ды іншыя тавары.

Што адбываецца на мяжы? 🤔

Читать полностью…

Белсат

🔸На разборы завалаў у Кіеве заўважылі мужчыну з пратэзам на левай назе. Высветлілася, што гэта беларус

Яго завуць Арцём Кузьміч (пазыўны «Грот») і ў баявых дзеяннях ва Украіне ён бярэ ўдзел яшчэ з 2014 года ☝️

Нягледзячы на ампутаваную канцавіну, Арцём вядзе актыўнае жыццё − у 2021-м годзе ён нават перамог на ўсеўкраінскім турніры па джыў-джытсу.

Читать полностью…

Белсат

📍Лукашэнкаўскі суд вынес «завочныя» прысуды Вераніцы Цапкала, Вользе Карач ды Анатолю Котаву

Усе атрымалі па 12 гадоў калоніі. На «віртуальнай» лаве падсудных у гэтай справе былі і іншыя людзі.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️Рэсурс «Information Policy» стварыў рэйтынг са 150 беларускіх YouTube-каналаў. «Белсат NEWS» патрапіў у ТОП-10

На першых пазіцыях рэйтынгу апынулася шмат YouTube-каналаў лукашэнкаўскіх СМІ, вялізную колькасць праглядаў якім забяспечвае аўдыторыя з Расеі (яны і самі гэтага не хаваюць).

Наш канал, у сваю чаргу, стаў найлепшым сярод беларускамоўных. Нагадваем, што акрамя «Белсат NEWS» мы маем яшчэ шэраг каналаў. Падпісвайцеся!

Чытайце падрабязней:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📷 Так выглядае разбор завалаў пабудовы каля дзіцячай лякарні «Охматдит» у Кіеве

Здымкі зрабіў наш карэспандэнт.

📍Афіцыйная інфармацыя ад украінскай Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях на гэты момант: 21 загінулы і 65 параненых (гэта толькі ў Кіеве). Ратавальная аперацыя працягваецца.

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ «Дыялогу з уладай» на Гомельшчыне болей не будзе – аднайменныя чаты перасталі функцыянаваць

Чаты для зваротнай сувязі жыхароў Гомельскай вобласці з мясцовымі ўладамі стварылі каля года таму ў мэсэнджэрах Telegram ды Viber. Людзі скардзіліся на надзённыя праблемы – публікавалі фота пабітых дарог, паведамлялі аб бруднай вадзе ў кранах і г.д.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️Падчас паўторнага абстрэлу Кіева аскепкі ракеты ўпалі на яшчэ адзін медцэнтр: 4 чалавекі загінулі

Акрамя таго, трое людзей атрымалі раненні. Будынак медыцынскага цэнтру, які пацярпеў, месціцца ў Дняпроўскім раёне ўкраінскай сталіцы. Цяпер на месцы працуюць ратаўнікі.

📍Сумарна ў выніку сённяшніх ракетных абстрэлаў у Кіеве загінулі 15 чалавек.Такую лічбу называе Офіс генпракурора Украіны.

Читать полностью…

Белсат

🕺 Усе на «Tutaka»!

Ва ўрочышчы Барык каля Гарадку на Падляшшы 12–14 ліпеня адбудзецца ўжо чацвёрты фестываль «Tutaka».

Гасцям абяцаюць тры дні «незабыўнага творчага драйву». Удзел у фестывалі бясплатны.

☝️ «Белсат» – інфармацыйны партнёр імпрэзы і будзе ладзіць стрым.

Квіткі на намётавае поле, а таксама падрабязная інфармацыя пра галоўны летні ўсебеларускі пікнік тут 👇

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🥵 Саўна ў падарунак: пасажыры рэйса Анталья-Гомель у 40-градусную спёку гадзіну правялі без кандыцыянеру

Самалёт павінен быў адляцець 7 ліпеня ў 10:50. Але на борт пасажыры трапілі толькі ў 15:10: рэйс некалькі разоў пераносілі. Праз чаргу на ўзлёт у самалёце давялося чакаць яшчэ гадзіну ... а ў самалёце быў зламаны кандыцыянер.

«Праграма ў тэлефоне паказвала +40. Дзеці распраналіся да ніжняй бялізны, мужчыны здымалі майкі. З людзей проста цякла вада, як у лазні. На самай справе гэта вельмі страшна, станавілася ўжо зусім нядобра, у мяне дзіця дрэнна сябе адчувала. Калі б на борце былі людзі з праблемамі са здароўем, сэрцам, то магла быць бяда. Перад намі ляцела сям’я з дзіцём чатырох месяцаў»

Читать полностью…

Белсат

❗️ На заснавальніцу і экс-дырэктарку «Белсату» падалі заяву аб злоўжыванні

Паводле аўдытараў, як перадае «Zet», кіраўніцтва «Белсату» замаўляла IT-паслугі без тэндару і аналізу рынку ў фірмаў, якія не мелі адпаведнага досведу і нібы былі нават створаныя спецыяльна пад канкрэтную замову.

Агнешка Рамашэўская-Гузы, сузаснавальніца і першая дырэктарка «Белсату», абурылася распаўсюдам інфармацыі пра падазрэнні ў злоўжыванні, а таксама запатрабавала спыніць паклёп і публікацыі аб меркаваных злачынствах, якія без судовай праверкі вінавацяць яе ў раскраданні сродкаў «Белсату».

Таксама пракаментаваў гэта выканаўца абавязкаў дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі:

«У мяне няма ніякай інфармацыі пра нібыта злоўжыванні пры замове IT-паслугаў «Белсатам». Я ніколі не курыраваў тэхнічныя пытанні, але з рацыі пасадаў, якія займаў на тэлеканале, пра магчымыя парушэнні хутчэй ведаў бы і, гэта відавочна, не было б на нешта падобнае маёй згоды. Перакананы, што адпаведныя дзяржаўныя органы гэта пацвердзяць».

Чытайце на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤨 Гэта яшчэ што такое? Лукашэнкаўцы прыдумалі новы конкурс для «павышэння прэстыжу» ваенна-патрыятычных кіраўнікоў

Новы конкурс з бюджэтных сродкаў «Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні» будзе праводзіцца сярод педагогаў дадатковай адукацыі, кіраўнікоў музеяў, кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні, выхавальнікаў груп падоўжанага дня, педагогаў-арганізатараў, класных кіраўнікоў, настаўнікаў (пачатковых класаў, гісторыі, рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры, геаграфіі, мастацтва).

Мінадукацыі лічыць, што гэта дапаможа выявіць эфектыўныя практыкі ў патрыятычным выхаванні, стымуляваць развіццё творчай ініцыятывы педагагічных работнікаў і садзейнічаць падтрымцы таленавітых педагагічных работнікаў.

Пераможцы і прызёры конкурсу атрымаюць дыпломы і прызы на сумы ад 40 да 120 рублёў.

Читать полностью…

Белсат

👁 Вялікі брат лезе ў ваш ложак: Лукашэнка патрабуе ад беларусаў паведамляць пра шлюб за мяжой

Учора дыктатар падпісаў папраўкі ў законы па рэгуляванні шлюбных і сямейных зносінаў, якімі прадугледжваецца магчымасць атрымання дзецьмі замест аліментаў часткі жылля аднаго з бацькоў, а таксама абавязак беларусаў, якія жывуць за мяжой, перадаваць у «адпаведныя органы» інфармацыю пра заключэнне шлюбу, нараджэнне дзяцей і інш.

Асноўныя палажэнні гэтага дакументу набудуць моц з 1 студзеня 2025 года.

Читать полностью…

Белсат

☀️ Добры дзень усім, хто пачынае яго разам з Белсатам! Трымайце самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🗞 Заезду з Польшчы ў Беларусь даводзіцца чакаць содні. Цяпер падарожнікі наракаюць на нарадзінцаў Каўказа

Людзі, не падбіраючы прыстойнай лексікі, абражаюць «улезуноў» і тых, хто пакідае для іх шчыліны ў чарзе.

🗞 Што сёлета Белстат не схаваў ад беларусаў і чаму атрымалася ўсё роўна дрэнна

Журналісты «Белсату» уважліва вывучылі статыстычны даведнік «Беларусь у лічбах» і знайшлі шмат цікавага.

🗞 Як Лукашэнка будуе культ асобы і падстройвае ўсю краіну пад сябе

«Белсат» разам з каардынатарам «Нашае візіі» Вадзімам Мажэйкам прааналізаваў, маем мы ўжо сфармаваны культ асобы Аляксандра Лукашэнкі ці для гэтага яшчэ нечага не хапае.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 8 ліпеня

🔻У Беларусі прысудзілі 14 гадоў зняволення грамадзяніну Польшчы, якога прызналі вінаватым у «шпіянажы» і «агентурнай дзейнасці». Вырак агучылі яшчэ ў чэрвені 2023 года, але вядома пра яго стала толькі цяпер

🔻Лукашэнкаўскі суд вынес «завочныя» прысуды Вераніцы Цапкала, Вользе Карач ды Анатолю Котаву

🔻Берасцейскі абласны суд асудзіў на тры гады калоніі 55-гадовую бібліятэркарку. Усё з-за таго, што яна рабіла грашовыя пераводы палітвязням

🔻Сілавікі разагналі намётавы лагер пад Пінскам і затрымалі 11 чалавек. Лукашэнкаўцы сцвярджаюць, што ў лагеры сабраліся «неапаганцы-нацысты»

🔻Мужчыну сталага веку затрымалі за тое, што пісаў у тэлеграм-каналах «заклікі да супраціву»

🔻За «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» затрымалі ўладальніка аднаго з рэстаранаў Ліды

🔻Магілёўскіх журналістаў будуць судзіць за «ўдзел ва ўзброеных фармаваннях» і «экстрэмізм»

Читать полностью…

Белсат

🔻Генконсульства Беларусі ў Растове-на-Доне абслугоўвае акупаваныя тэрыторыі Украіны

Спыталі экспертаў, што можа быць далей ☝️

Читать полностью…

Белсат

❤️ Пра што плануе казаць Святлана Ціханоўская на форуме NATO ў Вашынгтоне?

Ейны дарадца Дзяніс Кучынскі раскрыў «Белсату» падрабязнасці візіту.

Чытайце на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Расейцы ўчынілі моцны ракетны абстрэл Украіны

🔸 Святлана Ціханоўская будзе ўдзельнічаць у саміце НАТО

🔸 Некаторыя палітвязні адмовіліся 3 ліпеня выходзіць на волю, бо не пагадзіліся з умовамі вызвалення

🔸 31 год таму ў Беларусі прайшоў першы З’езд беларусаў свету

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/QM9Keo7U4JU

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

🫣 Пазыўны «Беленькі»

Установа, што абслугоўвае візіты і афіцыйныя сустрэчы, клапоціцца і пра… шпіца Умку.

Да нас трапілі тэлефонныя перамовы паміж працаўнікамі Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі і арганізацыі «Дыпсэрвіс»👆

Читать полностью…

Белсат

🔍 Журналісты «Белсату» вывучылі даведнік Белстату. Вось што там пабачылі

Даведнік «Беларусь у лічбах» выпускаецца штогод. Ён прэзентуе кароткую інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным становішчы Беларусі. Цікава, што летась быў выдадзены дакумент, згодна з якім Белстат сам вырашае, якую інфармацыю выдаваць у публічную прастору, а якую не.

Чытайце наш разбор на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Спецслужбы Лукашэнкі ўвосень 2020-га купілі ды аформілі два аўтамабілі на імя Рамана Пратасевіча ў Еўразвязе

✔️Лукашэнка ўскосна прызнаў, што мае праблемы са здароўем

✔️Зяленскі знаходзіцца з візітам у Варшаве

✔️Масіраваны ракетны абстрэл Украіны: сярод іншага пацярпеў будынак дзіцячай лякарні ў Кіеве

✔️Орбан працягвае ездзіць па свету з «мірнай місіяй»

✔️У Францыі падвялі вынікі датэрміновых парламенцкіх выбараў

✔️На Каменнай Горцы ў Менску зноў абваліўся ацяпляльнік са сцяны жылога дома

Глядзіце ў кароткім
выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🇫🇷 Якой будзе Францыя пасля парламенцкіх выбараў і ці захавае свой уплыў Макрон?

Замест прагназаванай перамогі ўльтраправых Францыя атрымала левую кааліцыю на першым месцы. Чытайце ў нашым аглядзе, што гэта азначае для краіны і для ўсяго Еўразвязу:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 8 ліпеня

Еўра вырас на 1,5 капейкі і дасягнуў прыгожай адзнакі роўна 3,5 BYN. Вартасць долара ды расейскага рубля змянілася нязначна.

#курсывалютаў

Читать полностью…
Подписаться на канал