belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Еўразвяз увёў санкцыі супраць БРСМ

У 14-ы пакет санкцыяў ЕЗ супраць Расеі трапіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ). Чаму менавіта гэтая арганізацыя, чытайце ў артыкуле.

🔺З чым звязана скарачэнне Польшчай выдачы візаў беларусам?

Палітолаг Анатоль Котаў распавёў, чаму беларусам выдаюць менш візаў і што будзе з памежпераходамі паміж Беларуссю і Польшчай?

🔺Гадавіна мяцяжу Прыгожына ў Расеі

Узгадваем незвычайны паход вагнэраўцаў на Маскву і як гэта паўплывала на далейшы лёс расейскай ПВК.

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 24 чэрвеня

🔻Блогер Андрэй Павук завочна атрымаў 12 гадоў калоніі ды штраф 200 тысяч BYN. Дарэчы, у свежым выданні «Шухер-шоу» можна паглядзець, як ён спрабаваў выйсці на сувязь са сваёй адвакаткаю, якую яму прызначылі лукашэнкаўцы

🔻Маргарыта Ляўчук, Уладзіслаў Наважылаў ды Ілля Саленкоў завочна асуджаныя да тэрмінаў ад 6 да 8 гадоў за ўдзел у праекце «Рудабельская паказуха»

🔻Каталіцкі святар Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю пасля 45 содняў арышту

🔻Дактароў-анколагаў (мужа і жонку) звольнілі з гомельскіх дзяржустановаў пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту

🔻Лукашэнкаўскі суд надаў «экстрэмісцкі» статус тром кнігам Паўла Севярынца

🔻Двое жыхароў Менску затрыманыя за ўдзел у маршы пратэсту 6 верасня 2020 года

Читать полностью…

Белсат

💰Стала вядома, якія грошы будуць вытрачаныя на святкаванне дзяржаўнага «Дня незалежнасці»

Найбольшая сума выдаткаваная для мерапрыемстваў у сталіцы. Прычым яна ў два разы больш, чым тая, якая была ў 2022-м.

Вось на што лукашэнкаўцы выдзелілі сродкі:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤦🏻‍♂️ Лукашэнкаўскі суд надаў «экстрэмісцкі» статус тром кнігам Паўла Севярынца

Сярод іх ёсць кніга з назваю «Люблю Беларусь».

Вось якія яшчэ выданнні патрапілі ў «няміласць» да лукашэнкаўцаў:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😮 Як лукашэнкаўцы збіраюцца выхоўваць вашых дзяцей?

Спачатку казалі «нараджайце, дапаможам», а што цяпер – на справе?

📺 Глядзіце ў нашым відэа

Читать полностью…

Белсат

🔍 Дык ці закрые Польшча апошнія памежныя пераходы з Беларуссю?

У апошні час польскія ўлады бачаць усё больш небяспекі з боку рэжыму Лукашэнкі. На жаль, расплочвацца за гэта часта даводзіцца звычайным грамадзянам.

Пакуль на польска-беларускай мяжы працуе адзін пасажырскі пункт пропуску «Тэрэспаль-Берасце», пункт для грузавога транспарту «Казловічы» і адзін чыгуначны пункт у Кузніцы.

Польскі і беларускі журналісты далі «Белсату» каментары стасоўна бягучай сітуацыі і зрабілі свае прагнозы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🇸🇪 Міністр замежных справаў Швецыі сустрэнецца з беларусамі падчас візіту ў Варшаву

Табіяс Більстрэм правядзе сустрэчу з польскім калегам Радаславам Сікорскім, а таксама з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў.

Акрамя таго, у праграме – наведванне Еўрапейскага каледжа ў Натоліне, дзе Більстрэм выступіць з прамоваю ды сустрэнецца з маладымі дыпламатамі з розных краін Еўразвязу.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Патусілі з аганьком: пафасная вечарына на яхце ў Грэцыі скончылася буйным лясным пажарам ⬆️

✔️Тэракты ў Дагестане: забітыя 15 паліцэйскіх, праваслаўнаму святару адрэзалі галаву

✔️Еўразвяз увёў санкцыі супраць БРСМ

✔️Войска Лукашэнкі няздольнае спыніць нават мігрантаў

✔️Каталіцкага святара не выпусцілі з няволі пасля 45 содняў «адміністратывак»

✔️Навошта ў Менск прылятала «авіяхуткая»?

✔️Украіна распачынае працэс перамоваў аб далучэнні да ЕЗ

✔️Ранішняя атака расейцаў па Адэсе

✔️EURO 2024: групавы этап выйшаў на фінішны адцінак

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

📍Дактароў-анколагаў (мужа і жонку) звольнілі з гомельскіх дзяржустановаў пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту

У Сяргея ды Вольгі Івановых знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы.

Сяргей Іваноў, акрамя медычнай практыкі, пісаў навуковыя публікацыі ды вучэбныя дапаможнікі, ён мае званне «Выдатнік аховы здароўя Беларусі».

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 24 чэрвеня

Долар і расейскі рубель трохі патаннелі, еўра дадаў больш за капейку.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Ад заўтра падаваць дакументы ў візавыя цэнтры Польшчы ў Горадні і Лідзе змогуць толькі жыхары гэтых гарадоў

Пры гэтым рэгістрацыя паводле месца перабывання, калі яна адрозніваецца ад рэгістрацыі паводле месца жыхарства, падставаю для падачы дакументаў не лічыцца.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🇪🇺 Еўразвяз увёў чарговыя санкцыі супраць расейскіх прадпрыемстваў і бізнесоўцаў

У межах 14-га пакета абмежаванні ўведзеныя супраць больш як 100 фізічных і юрыдычных асобаў.

У Еўразвязе заявілі, што пасля прыняцця 14-га санкцыйнага пакету адразу ж распачалі працу над 15-м.

Чытайце падрабязней:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤭 «Беларусьфільм» здыме фільм пра прапагандыстаў. Моладзевы

А называцца ён будзе «Культурны код».

«Героі карціны – студэнты-дыпломнікі акадэміі Мастацтваў, мэтанакіраваная выдатніца і абаяльны троечнік-шалапай, – атрымліваюць няпростае заданне: зняць фільм пра дзяржаўныя сімвалы краіны. Ім трэба будзе ўзяць інтэрв'ю ў многіх людзей, пабываць у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, прыняць удзел у аўтапрабегу і нават засняць акцыю «Праспяваем гімн разам!». Гісторыя пачынаецца з гарачай творчай спрэчкі», – гаворыцца ў апісанні сюжэту фільма.

Здымкі праходзяць ва ўдарным тэмпе – прэмʼеру абяцаюць у верасні гэтага года.

❓ Як думаеце, чым бы мог скончыцца такі фільм?

Читать полностью…

Белсат

👆 Польшча прыкметна скараціла колькасць выдаваных віз

У перыяд з 1 студзеня да 14 чэрвеня 2024 года выдадзена 98 тысяч працоўных віз супраць 284 тысяч летась. У асноўным атрымальнікамі такіх віз былі грамадзяне Беларусі (32 тысячы), Украіны (47 тыс.) і Грузіі (3659 віз).

Таксама была абмежавана выдача гуманітарных віз, якія ў 2020 – 2023 гадах у асноўным атрымлівалі беларусы. У мінулым годзе было выдадзена 4539 такіх віз, прычым не толькі беларусам, але і грамадзянам іншых краін. У гэтым годзе пакуль выдалі толькі 542 гуманітарныя візы.

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень тым, хто ўжо прачнуўся!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹 «Belzhd_live»: праз санкцыі Кітай адклаў пастаўку электравозаў у Беларусь

Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў паведамляе, што кітайскі вытворца цягнікоў «CRRC Datong Co., Ltd.» адклаў пастаўку ў Беларусь 15 грузавых электравозаў, бо баіцца санкцыяў.

🔹Ракетны ўдар па Севастопалі: загінулі пяцёра, больш як сотня параненых

Акупацыйныя ўлады паведамляюць, што падчас ракетнай атакі ЗСУ абломкі ўпалі на прыбярэжную паласу Севастопалю. Пацярпелі шмат мірных жыхароў.

🔹«Мытня глядзела з староннасцю». Падарожнікі наракаюць на пільны дагляд беларускіх службоўцаў на межах з ЕЗ

У апошні дзень тыдня істотна выраслі чэргі на ўезд у Беларусь: калі ехаць, напрыклад, з Літвы, даводзіцца чакаць амаль содні. У Telegram-чатах падарожнікі пішуць, што беларускія мытнікі даглядаюць рэчы вельмі пільна.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 24 чэрвеня

✔️БРСМ патрапіў пад санкцыі Еўразвязу праз датычнасць да вывазу ўкраінскіх дзяцей. Таксама ўведзеныя санкцыі супраць больш як 100 расейскіх фізічных ды юрыдычных асобаў

✔️Мінус прыватная ВНУ: у Менску закрываецца Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці

✔️Ці чакаць закрыцця Польшчаю апошніх памежных пераходаў з Беларуссю? Спыталі ў польскага ды беларускага журналістаў

✔️Ад серады падаваць дакументы ў візавыя цэнтры Польшчы ў Горадні ды Лідзе змогуць толькі жыхары гэтых гарадоў

✔️Памерла даследчыца беларускай літаратуры Лідзія Савік, дзякуючы якой вярнуліся ва ўжытак імёны рэпрэсаваных у сталінскія часы пісьменнікаў

✔️«Беларусьфільм» здыме моладзевы фільм пра прапагандыстаў

Читать полностью…

Белсат

💔Сяргей Гунь

Былы дырэктар івэнт-агенцтва KRONA, быў затрыманы 3 чэрвеня 2022 года ў сябе на лецішчы.

Сяргей нарадзіўся ў Гомлі, скончыў каледж музычнага мастацтва, Універсітэт культуры. Актыўна ўдзельнічаў у гульнях КВЗ. Мае малога сына Емяльяна.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Читать полностью…

Белсат

⚽️ Сямейныя дынастыі на EURO: бацькі гулялі ў 90-х, сыны гуляюць у 2020-х

На сёлетні чэмпіянат кантыненту ў Нямеччыну прыехалі адразу шасцёра гульцоў, чые бацькі таксама выступалі за тыя ж зборныя чвэрць стагоддзя таму.

Расказваем пра тое, як любоў да футболу перадаецца з пакалення ў пакаленне:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸14-ты пакет санкцый ЕЗ супраць расейскай агрэсіі закрануў і Беларусь

🔸У Дагестане трохдзённая жалоба з-за тэрактаў

🔸Інстытут прадпрымальніцтва закрываюць у Менску

🔸 Новы шэдэўр «Беларусьфільма» – «Культурны код». Пра што карціна і ці будзе мець цікаўнасць у мэтавай аўдыторыі?

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/o_5kRM2_0EA

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

▪️Пайшла з жыцця пісьменніца і даследчыца беларускай літаратуры Лідзія Савік

Сёлета ёй споўнілася 88 гадоў.

Спадарыня Лідзія шмат гадоў працавала старэйшай навуковай супрацоўніцаю Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, была прафесаркаю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў, дзе выкладала беларускую літаратуру.

Лідзія Савік выдала некалькі манаграфіяў, прысвечаных праблемам развіцця беларускай літаратуры, кнігу «Пакліканыя: літаратура беларускага замежжа» і некалькі кніг у суаўтарстве на сумежную тэматыку. Таксама яна мае больш за 300 артыкулаў, рэцэнзіяў і энцыклапедычных артыкулаў.

💬 «Менавіта дзякуючы яе карпатлівай працы, у тым ліку з архівамі КДБ, да якіх яна на пачатку 90-х атрымала доступ, у культурны ўжытак вярнуліся дзясяткі імёнаў і літаратурных твораў беларускіх рэпрэсаваных пісьменнікаў і дзеячаў эміграцыі», – піша Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Читать полностью…

Белсат

🔸26 чэрвеня ў Варшаве – монаспектакль ад Паўла Гарадніцкага

Актор Свабоднага тэатру і музыка гурта «Разбітае сэрца пацана» прэзентуе пастаноўку «Паслязаўтра будзе заўтра», якая заснаваная на рэальных гісторыях тых, хто прайшоў праз лукашэнкаўскія турмы за каментары ў сацсетках.

Чытайце болей:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

♨️У Менску адбылася «гарачая» пагоня

Кур'ера, які спяшаўся найхутчэй даставіць ежу, пачала пераследаваць міліцыя☝🏻

Читать полностью…

Белсат

🔹Мінус прыватная ВНУ: у Менску закрыецца Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці

Ён быў заснаваны ў 1992 годзе.

Цяпер кіраўніцтва працуе над тым, каб перавесці навучэнцаў у іншыя ўстановы. Новага набору інстытут ажыццяўляць не будзе.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🐯 У Беларусі з’явіўся незвычайны жыхар

Малое тыграня, якое ўратавалі ў Расеі, цяпер будзе жыць у Менску ☝️

Читать полностью…

Белсат

☝️Праз датычнасць да вывазу ўкраінскіх дзяцей санкцыі Еўразвязу атрымаў БРСМ

Акрамя ўсёй арганізацыі агулам, пад санкцыі патрапіў і персанальна першы сакратар ЦК Аляксандр Лук'янаў.

«Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ўдзельнічае ў перавыхаванні і палітычнай індактрынацыі дзяцей, а таксама каардынуе практычныя аспекты, такія як размяшчэнне дзяцей на тэрыторыі Беларусі», – гаворыцца ў абгрунтаванні пастановы Еўразвязу.

Чытайце болей на сайце:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ У Мазыры проста падчас руху задыміўся аўтобус МАЗ. Пасажыры адрэагавалі спакойна

Відэа разам з каментаром відавочца публікуе @zamkadomby:

«Это автобус №6. Автобус горит, люди задыхаются, а водитель пытается доехать до остановки. Пассажиры пропитаны запахом гари, как снаружи так и внутри. Что творится с нашими автобусами? Это только в нашем городе такая проблема?»

📍Не, такая праблема, на жаль, не толькі ў Мазыры. МАЗаўскія аўтобусы цягам мінулага года каля 10 разоў загараліся ў расейскім Пецярбургу, а нядаўна сталі загарацца яшчэ і ў Менску.

Читать полностью…

Белсат

🔹Год таму адбыўся бунт Яўгенія Прыгожына, які ледзь не паставіў Расею на мяжу грамадзянскай вайны

Аднак скончылася ўсё гэтак жа раптоўна, як і распачалося. Прычым істотную ролю ў спыненні марша Прыгожына на Маскву адыграў Лукашэнка.

Прыгадваем у вялікім матэрыяле, як разгортваліся падзеі год таму і які ўплыў яны аказалі на Расею, Беларусь ды вайну ва Украіне:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

❗️Каталіцкі святар Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю

Святара з Шуміліна пераарыштавалі ўжо ў чацвёрты раз пасля ўжо адбытых у віцебскім ІЧУ 45 содняў арышту. Тэрмін зняволення Анджэю Юхневічу працягнулі да 2 ліпеня.

Пры гэтым з перадач святару дазволілі толькі лекі.

Нагадаем, айцец Анджэй Юхневіч быў затрыманы за фатаграфію з БЧБ-сцягам і сцягам Украіны на аватарцы ў Facebook.

Читать полностью…

Белсат

У Гарадзенскай вобласці перавярнулася поўная людзей маршрутка

ДТЗ здарылася на трасе М6 недалёка ад Шчучына, піша Telegram-канал «АўтаГродна». На шчасце, усе пасажыры жывыя.

«Маршрутка Ліда-Горадня. Поўная. Шмат моладзі. У людзей парэзы і ўдары. Усе жывыя. Я спынілася – дапамагала выходзіць пасажырам праз люк», – распавяла адна з відавочцаў здарэння.

Пазней у ДАІ паведамілі падрабязнасці інцыдэнту. 54-гадовы вадзіцель, кіруючы маршруткай Volkswagen, рухаўся ў напрамку Горадні. Паблізу пуцеправода і павароту на горад Шчучын ён перабудаваўся і прыступіў да апярэджання спадарожнага аўтамабіля Nissan пад кіраваннем 44-гадовай жанчыны.

У момант апярэджання яна страціла кіраванне і дапусціла сутыкненне з мікрааўтобусам. Ад удару маршрутку адкінула ў адбойнік, і яна перакулілася.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 23 чэрвеня

✔️ Польшча можа закрыць апошнія два памежныя пераходы з Беларуссю. Павел Латушка падтрымлівае гэтую ідэю

✔️ Альгерд Бахарэвіч распавёў «Белсату» пра сваю новую кнігу «Капітан Лятучая Рыба»

✔️ Беларускія зенітчыкі паабяцалі абараніць краіну ад НЛА

✔️ У Тасманіі стартаваў праект, які прапануе незвычайную сезонную падпрацоўку

✔️ Беларусы Варшавы адсвяткавалі Купалле на беразе Віслы

✔️ У Менску падлетак нагамі выштурхаў з аўтобуса і потым збіў цемнаскурага хлопца

✔️ У горадзе Дэрбент, што ў Дагестане, узброеныя баевікі напалі на паліцэйскіх і падпалілі царкву і сінагогу. Паводле медыяў, 9 чалавек загінулі, 25 атрымалі раненні.

#рэпрэсіі:

▪️ Паліну Шарэнда-Панасюк трымаюць у невыносных ўмовах

▪️ 500 дзён нічога не вядома пра Мікалая Статкевіча

▪️ Каталіцкі святар Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю. Ён быў арыштаваны чацвёрты раз запар.

Читать полностью…
Подписаться на канал