belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

❤️ Новы праект «Белсату» з Кацярынай Ваданосавай

Хто прыдумаў вышыванку? Як стваралася беларуская мода і чаму нацыянальны строй – гэта не толькі сялянскае? Глядзіце новую аўтарскую праграму пра тое, у чым хадзілі нашыя продкі: youtu.be/4wvS4mErLDo

А прачытаць пра новы праект можна ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).

Читать полностью…

Белсат

🤔 Краіны ЕЗ змогуць вярнуць мігрантаў назад у Беларусь?

Гэтае пытанне цяпер разглядае Еўрапейскі суд па правах чалавека. Паспрабавалі распісаць прасцей, як ідзе гэты складаны працэс — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Дарэчы, а як вы бачыце магчымае вяртанне мігрантаў?

Читать полностью…

Белсат

💭 «Я прыдумаў назву «Белсат» – гэта мая ідэя»

Марыюш Машкевіч – польскі дыпламат і навуковец.

Першы ў гісторыі польскі консул у Горадні, а з 1998 да 2002 года – амбасадар Польшчы ў Беларусі.

Адзіны заходні дыпламат, які браў удзел у пратэстах і трапіў за гэта на Акрэсціна

Глядзіце размову цалкам ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

✈️ «Мясцовыя ўлады будуць чакаць што будзе, якая рэакцыя будзе з Менску»

Толькі за апошні тыдзень расейскія дроны заляталі ў Беларусь 18 разоў

Пра што маўчаць улады – глядзіце ў нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

❓Сябры, ці чулі вы пра асобныя спісы палітычна нядобранадзейных прызыўнікоў у ваенкаматах?

Калі так, ці нават ведаеце гэтыя спісы, напішыце ў наш чат-бот @edytorBLST. Гэта ананімна

Читать полностью…

Белсат

Ва Украіну могуць прыехаць вайсковыя эксперты з Паўднёвай Карэі

Гэта будзе адказ на адпраўку ў Расею войскаў КНДР.

Чакаецца, што спецыялісты Паўднёвай Карэі будуць дапытваць або перакладаць у выпадку ўзяцця ў палон ЗСУ паўночнакарэйскіх вайскоўцаў. Яны таксама дадуць Кіеву інфармацыю аб ваеннай тактыцы, дактрыне і аперацыях Пхеньяна, а таксама перададуць зброю.

Паводле ўкраінскай выведкі, жаўнеры Паўночнай Карэі (11 тысяч чалавек) рыхтуюцца на ўсходзе Расеі, каб ваяваць супраць Украіны. 2,6 тысячы з іх адправяць у Курскую вобласць. Выведка Паўднёвай Карэі таксама пацвердзіла 10 000 жаўнераў КНДР.

Читать полностью…

Белсат

Ці зменяць «Шахеды» курс Лукашэнкі?

Расейскія дроны ўсё часцей з’яўляюцца ў небе над Беларуссю: у ліпені адзін разбіўся каля Бабруйска, а ў верасні праляцеў праз Пінск і Наваградак да Латвіі. Лукашэнка нават прызнаў праблему, але кажа, што залятаюць як украінскія, так і расейскія беспілотнікі.

Пры гэтым улады жорстка рэагуюць на любыя спробы грамадзянаў абмяркоўваць сітуацыю: за відэа дронаў можна трапіць пад арышт, а на звароты наконт абароны школ ад дронаў адказнасць перакладаюць з аднаго ведамства на іншае.

Дык ці можа Лукашэнка зрабіць сапраўды «мірнае неба», пра якое заўсёды кажа? Эксперт Арцём Брухан лічыць, што ёсць усяго дзве відавочныя рэчы каб самаабвешчаны вырашыў праблему. Але ці хоча ён? Разабраліся ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

Расея гатовая дапамагчы беларускім сілавікам падчас «выбараў»

Такую прапанову выказаў амбасадар РФ ў Менску Барыс Грызлоў:

«Расея ў рамках сваіх абавязкаў, безумоўна, акажа дапамогу і падтрымку, пра якую нас папросіць наш найбліжэйшы хаўруснік і стратэгічны партнёр»

Грызлоў заявіў, што беларускія сілавікі правялі «каласальную работу» у 2020-м. Цяпер амбасадар чакае новых «правакацыяў» падчас прэзідэнцкіх выбараў 2025 года.

Ён таксама дадаў, што апазіцыянеры, якія з’ехалі з Беларусі пасля «выбараў» 2020-га, не маюць ніякага ўплыву ў краіне, а іх дзейнасць «не прыносіць роўна ніякага выніку».

Читать полностью…

Белсат

Добрага дня тым, хто ўжо прачнуўся!

Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай? Прапануем вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸 «Залагодзіць перад выбарамі». У Беларусі змянілі існую сістэму рэгулявання цэнаў і анансавалі новую

Цэны на люксавыя тавары адпусцілі, а для прадуктаў «баршчавога набору» вызначылі максімальныя кошты.

🔸 У Менску Савет па маральнасці адмяніў спектакль пра палюбоўніц, які ішоў больш за 10 гадоў

Стала вядома, з чыёй падачы ў Менску адмянілі паказ спектакля, які менскім жанчынам да Дня маці хацелі падарыць «тэатралы». Аказалася, непрымальнай і антымаральнай пастаноўку палічыў мітрапаліт Веніямін.

🔸 Дэмсілы прэзентуюць у Еўрапарламенце «пакет законапраектаў для новай Беларусі»

Паводле інфармацыі «Парламенцкага каналу», еўрапалітыкі лічаць, што акно магчымасцяў для Беларусі «абавязкова будзе, але яно не будзе бясконцым, таму да яго трэба рыхтавацца ўжо цяпер».

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🤬 У Беларусь прывезлі яшчэ аднога «паланёнага» расейцамі

І пакінулі ў менскім заапарку. Паглядзіце на яго!

Читать полностью…

Белсат

📌 «Пакет законапраектаў для новай Беларусі» ў снежні будзе прэзентаваны ў Еўрапарламенце падчас «беларускага тыдня» ў Бруселі

Паводле інфармацыі «Парламенцкага каналу», еўрапалітыкі лічаць, што акно магчымасцяў для Беларусі «абавязкова будзе, але яно не будзе бясконцым, таму да яго трэба рыхтавацца ўжо цяпер».

Што тычыцца дэмакратычных сілаў, то ў іх ужо «ёсць бачанне таго, як павінна выглядаць Канстытуцыя новай Беларусі». Паведамляецца, што, сярод іншага, у гэты «пакет законапраектаў» увайшлі праекты законаў «Аб мясцовым самакіраванні», «Аб паліцыі», «Аб омбудсмане».

👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


📌 Расейскія дроны-камікадзэ зноў былі ў паветранай прасторы Беларусі. А беларусы напісалі петыцыю з просьбай абараніць дзяцей ад беспілотнікаў

📌 Дзень бацькі святкуюць у Беларусі

📌 У Смаргоні мужчына страляў з пнеўматыкі ў падлеткаў, што падарвалі петарды

📌 Беларусь замяніла мадэль для ўдзелу ў спаборніцтве «Міс сусвету»

📌 Як прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Малдове і рэферэндум аб далучэнні да ЕЗ?

📌 Пратэсты ў Грузіі

📌 Арына Сабаленка — першая ракетка свету

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🔥 Згубленую 134 гады таму аповесць Брэма Стокера знайшлі ў архівах Нацыянальнай бібліятэкі Ірландыі

Яе выявіў гісторык Браян Кліры, паведамляе ВВС. Мужчына звязаўся з біёграфам Стокера Полам Мюрэем, які пацвердзіў, што больш за 100 гадоў не было ніякіх слядоў твору.

☝️ Аповесць «Gibbet Hill» быў апублікаваны ў ірландскай версіі газеты Daily Express у 1890 годзе, калі Стокер пачынаў працаваць над «Дракулай». У ім апавядаецца гісторыя марака, забітага трыма злачынцамі.

Аповесць рыхтуюць да публікацыі, а ўсе атрыманыя грошы накіруюць у фонд Шарлоты Стокер, названы ў гонар маці пісьменніка.

Читать полностью…

Белсат

😏 Дзяржстандарт забараніў продаж у Беларусі некалькіх кніг для дзяцей расейскіх выдавецтваў

У спіс увайшлі кнігі маркі «Умка», «рускія народныя казкі», «Буквар», «Казкі», энцыклапедыі, «Дагістарычныя жывёлы», «Рэптыліі», «Фантастычныя істоты»,«Рэлігіі свету».

☝️ Прычына - занадта маленькія прабелы паміж словамі. Згодна з тэхнічным рэгламентам, у выданнях для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, прабел паміж словамі павінен быць роўны кеглю шрыфта.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Расейскія дроны ў начным небе Беларусі

✔️Лукашэнка правёў нараду пра стан дарожнай інфраструктуры

✔️Вынікі выбараў прэзідэнта і рэферэндума ў Малдове

✔️У Грузіі прайшоў шматтысячны праеўрапейскі марш

✔️Мігранты атакавалі аўто польскіх памежнікаў

✔️Ва Уроцлаўскім заапарку нарадзіліся 4 надзвычай рэдкія тыграняты

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

Сілавікі распавялі, за што затрымалі Ігара Ільяша

У праўладных тг-каналах з'явілася новая інфармацыя пра арышт мужа Кацярыны Андрэевай.

Паводле іх, Ігар нібыта «садзейнічаў экстрэмісцкім фармаванням» — так яны могуць называць інтэрв'ю беларускім незалежным медыя, і «займаўся зборам звестак для замежных разведак» (таксама інтэрв'ю, толькі для ўкраінскіх СМІ).

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Сілавікі затрымалі мужа Кацярыны Андрэевай — Ігара Ільяша.

🔻КДБ вярбуе актывістаў унутры краіны.

🔻Масква паабяцала дапамагчы задушыць пратэсты ў Беларусі падчас выбараў 2025-га.

🔻Збройныя сілы Украіны атакавалі тры спіртзаводы ў Расеі.

Цалкам выданне глядзіце на YouTube-старонцы.

Читать полностью…

Белсат

Маляваныч стаў ахвярай махляроў

Беларускі актор Аляксандр Ждановіч згубіў сродкі з банкаўскага рахунку праз ашуканцаў. BYSOL распачаў збор дапамогі:

«Мы сто разоў чулі такія гісторыі, зразумела, што трэба быць максімальна ўважлівымі, калі вам тэлефануюць з "банку”. Але, ведаючы, які добры і спагадлівы чалавек Саша, асабліва крыўдна за тое, што махляры падманулі яго!», — напісаў Андрэй Стрыжак.

Маляваныч вядомы як аўтар праграмы «Калыханка». У 2020 годзе яго арыштоўвалі на содні за ўдзел у мірных пратэстах. Два гады таму ён пакінуў Беларусь.

Падтрымаць яго можна тут

Читать полностью…

Белсат

Долар і расейскі рубель даражэюць, а еўра таннее

Такія навіны курсаў валютаў у беларусі на сёння.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

Самую вялікую школу замежных моваў Streamline — ліквідуюць

Гэта звязваюць з ціскам з боку ўладаў.

Альянс расследавальнікаў Беларусі паведаміў, што ўстанова падала на ліквідацыю 17 кастрычніка. Гэта адбылася праз два тыдні з моманту праверак Камітэту дзяржаўнага кантролю.

«Былі заблакаваныя рахункі. Выкладчыкам не змаглі выплаціць заробак, а студэнты – аплаціць вучобу», – паведамляюць расследавальнікі.

Ліквідацыя таксама можа сведчыць аб жаданні стрымаць адток кадраў за мяжу.

Читать полностью…

Белсат

❗️У Беларусі затрымалі Ігара Ільяша

Яго фотаздымак апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, паведамляе «Вясна». Ігар — муж палітзняволенай журналісткі Кацярыны Бахвалавай (Андрэевай).

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

😡 КДБ стаў больш актыўна вербаваць беларусаў

Як піша @nashaniva, ужо вядомыя прынамсі чатыры выпадкі, калі актывістаў, не звязаных з палітыкай, арыштоўвалі і шантажавалі: альбо вярбоўка, альбо надуманая крымінальная справа.

Пытаюцца, хто ўваходзіць у ініцыятыву, як адбываецца камунікацыя, хто фінансуе. Асаблівую цікавасць для чэкістаў уяўляюць структуры, звязаныя з Ціханоўскай і беларускімі добраахвотнікамі ва Украіне.

Пад вербаванне падпадаюць актывісты экалагічных, адукацыйных і жаночых ініцыятыў, якія легальна працуюць у Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♂️ Беларускі спектакль, які ішоў 10 гадоў, быў адменены «Саветам па маральнасці»

Аказваецца, у Беларусі дзейнічае орган, які вырашае, што «этычна» паказваць беларусам, а што не.

Адной з першых забаронаў такога «савету» стаў спектакль «Палюбоўніцы майго мужа», які планаваўся на Дзень Маці. Антымаральнай пастаноўку палічыў мітрапаліт Веніямін.

«Неабходна паказваць спакусы, якія могуць пашкодзіць неакрэплыя душы падрастаючага пакалення, і, калі трэба, агароджваць ад іх».

Сам спектакль з'яўляецца сямейнай камедыяй у дзвюх дзеях. Яго паспяхова паказвалі больш за 10 гадоў як у Мінску, так і ў абласных гарадах.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 21 кастрычніка

✔️ Калумніст «Bloomberg» Макс Гастынгс сцвярджае, што Захад шукае шляхі спынення падтрымкі Украіны ў яе барацьбе супраць расейскай агрэсіі

✔️ Выбары ў Малдове

✔️ Памёр былы паплечнік Эрдагана Фетхулах Гюлен

✔️ У Беларусь зноў прыляталі «шагэды»

✔️ Егіпет быў абвешчаны краінай, свабоднай ад малярыі, пасля 100-гадовых намаганняў

✔️ Паміж Берасцем і Масквой збіраюцца правесці хуткасную магістраль

✔️ Латвія таксама падтрымала зварот Літвы ў Міжнародны суд за злачынствы Лукашэнкі

✔️ Рускія народныя казкі забаранілі прадаваць у Беларусі

✔️ Ціханоўская павіншавала ўсіх беларускіх татаў з Днём бацькі

✔️ У Ірландыі знайшлі згубленую аповесць Брэма Стокера

#рэпрэсіі:

▪️ За данаты пачынаюць судзіць айцішніка з Сянно

▪️ Сёння ў Берасці пачынаецца суд над Віталём Чопікам за наведванне палітычных працэсаў

▪️ Палітвязня Дзмітрыя Рэзановіча змясцілі ў ПКТ на паўгода

▪️ Па вяртанні з Польшчы на 7 гадоў калоніі асудзілі жыхара Бабруйска. Нібы за стварэнне двух тг-чатаў

▪️ За ўдзел у акцыях пратэсту затрымалі сужэнцаў

▪️ Прызналі «экстрэмісцкімі» некалькі суполак беларускіх дыяспар у свеце

▪️ У Беларусі +8 новых палітвязняў

Читать полностью…

Белсат

🤔 Чым Лукашэнка збіраецца падкупіць электарат?

Заварушыліся... Лукашэнкаўскія чыноўнікі пасыпалі свайму гаспадару прапановы па паляпшэнні сацыяльнай падтрымкі насельніцтва. Гэтым разам яны хочуць і рыбку з'есці, і дэфіцыт кадраў закрыць. Што яны прыдумалі - глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

❤️ «Я бачу ў беларусах тое, што літоўцы згубілі за гады незалежнасці»

Дантыст – літоўскі добраахвотнік. Ужо два гады ён служыць ў шэрагах палка Каліноўскага медыкам эвакуацыі.

З пачатку поўнамаштабнае вайны спярша ён далучыўся да ўкраінскай тэрабароны, а ў чэрвені – да палка імя Кастуся Каліноўскага. За гэты час, як кажа ваяр, ён пасталеў не на два, а не ўсе дзесяць гадоў.

👉 Глядзіце гісторыю Дантыста ў новым выпуску праграмы «Ваяры»

Читать полностью…

Белсат

✈️ Да канца сакавіка 2025 года расейскі лоўкостэр «Победа» не будзе лятаць у Менск

Пра гэта заявілі ў офісе кампаніі.

🤔 Цікава, што навіна пра прыпыненне палётаў з'явілася на фоне інфармацыі пра тое, што агулам колькасць пасажыраў на авіярэйсах паміж Беларуссю і Расеяй за 2021–2023 гады вырасла ў 2,5 разу.

Пра тое, якія менавіта рэйсы адновяцца пасля гэтага тэрміну, не паведамляецца.

Читать полностью…

Белсат

❤️ Святлана Ціханоўская павіншавала ўсіх беларускіх татаў з Днём бацькі

Віншаванне яна размясціла ў сваім Instagram-акаунце:

«Дарагія таты! Кожны дзень вы робіце ўсё магчымае, а часам і немагчымае, каб акружыць блізкіх цеплынёй і клопатам.»


Беларуская лідарка прыгадала, што шмат татаў зараз знаходзіцца за кратамі:

«… сёння на праўладных тэлеканалах не скажуць ні слова пра бацькоў, якіх рэжым забраў у сем’яў. Не згаданы Аляксандра Зелюткина, чыя жонка вымушана ў адзіночку гадаваць шасцярых хлопцаў. У навінах пабаяцца распавесці пра тое, як утрымліваюць Змітра Дашкевіча ў карцэры, пакуль яго маленькі сын расце без таты. І прамаўчаць пра тое, чаму Павел Красуцкі не змог быць побач з жонкай пры нараджэнні дзіцяці.»


Таксама Ціханоўская ўзгадала і асабістую трагедыю:

«Рэжым забраў бацьку і ў маіх дзяцей. Ён пазбавіў нас важных момантаў, якія нельга вярнуць. Я ведаю, што больш за ўсё Сяргей хацеў бы быць побач з Карнеем і Агніяй-падтрымліваць іх новыя захапленні, спраўляцца з хатнімі заданнямі і планаваць будучыню. Сяргей і цяпер застаецца прыкладам для дзяцей-сумленны, ўстойлівы і клапатлівы.»

Читать полностью…

Белсат

🔍 Рэжым шукае крыж Еўфрасінні Полацкай, напрамак пошуку вас здзівіць

Пра тое, чаму Генпракуратура раптоўна ўзялася за абарону нацыянальнай спадчыны і як яе насамрэч бароняць беларусы разважае вядоўца «Белсату» Ігар Кулей.

Читать полностью…

Белсат

🇱🇻 Латвія таксама падтрымала зварот Літвы ў Міжнародны суд за злачынствы Лукашэнкі

Прэс-сакратарка МЗС Латвіі Дыяна Эглітэ адказала на пытанне «Белсату» адносна стаўлення да звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд для расследавання злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам Лукашэнкі:

«Міністэрства хацела б паведаміць Вам пра сваё падтрыманне звароту Літоўскай Рэспублікі ў МУС. Акрамя таго, Міністэрства шчыльна супрацоўнічае з іншымі дзяржаўнымі ўстановамі пры ацэнцы зместу звароту і аргументаў, прадстаўленых Літоўскай Рэспублікай»


Яна таксама запэўніла «ў нязменнай прыхільнасці Латвійскай Рэспублікі падтрыманню працы МКС у яго прасоўванні глабальнай справядлівасці і эфектыўнай сістэмы міжнароднага крымінальнага правасуддзя»

Читать полностью…
Подписаться на канал