😳 У Расеі запускаюць праваслаўны мэсанджар, а Дарвіна забароняць?
Абмяркуем самыя «вострыя» навіны ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Вечаровы Шпіль»➡️ youtu.be/TKHXHmq6vu0
🤔Ці можа Масква выкарыстаць ядравую зброю праз Лукашэнку?
🔹Чаму Лукашэнка абнуліў словы ўласнай прапаганды?
🔹Што цяпер галоўнае для Лукашэнкі?
🔹Ці працуе ядравы шантаж Масквы?
Гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўвалі ў праграме «ПраСвет»з экспертам Фінскага інстытуту міжнародных стасункаў Рыгорам Ніжнікавым.
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
🫢 Ой, Белавія прадае свой апошні «Bombardier»
Але набыць яго і адразу паляцець не атрымаецца. Пачытайце, за што ўлады просяць тры мільёны беларускіх рублеў: ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
«Хізбала» пацвердзіла смерць Хасана Насралы
У заяве баевікоў адзначаецца, што Хасан кіраваў групоўкай амаль 30 гадоў. Яны паабяцалі «працягваць барацьбу з Ізраілем».
Раней пра смерць Хасана Насралы паведаміла армія абароны Ізраілю. Паводле іх, ён быў забіты ў выніку авіяўдару па падземнай штаб-кватэры арганізацыі ў Паўднёвым Бейруце.
У сталічным ГЦ на Нямізе загарэўся павільён
Усіх людзей эвакуявалі. Ніхто не пацярпеў.
Паводле МНС, загарэлася маёмасць у павільёне плошчай 5 кв. м. На месца выехала больш за 10 адзінак тэхнікі. Прычына здарэння ўсталёўваецца.
У Турэччыне прызначылі, верагодна, самы вялікі прысуд
Забудоўшчыка асудзілі на 865 гадоў за тое, што будынак не вытрымаў землятрусу. Паводле суда, гэта эквівалентна 62 пажыццёвым прысудам. Яго абвінавацілі ў «наўмысным прычыненні смерці і ранення многім людзям».
Абвінавачанага арыштавалі на Кіпры, дзе ён хацеў набыць сабе жыллё. Следства сцвярджае, што ён планаваў вывезці з Турцыі 2 мільёны долараў.
Нагадаем, 6 лютага на паўднёвым усходзе Турцыі адбыліся два землятрусы магнітудай 7,7 і 7,6. Тады загінула больш за 50 тысяч чалавек.
Выбухнула расейская аўтазапраўка — загінулі 12 чалавек
Інцыдэнт адбыўся ў Махачкале (сталіца Дагестану). Прычынай выбуху мог стаць газавы балон у кавярні ці ўзгаранне бензіну. Сярод загінулых былі дзеці. Ёсць шмат пацярпелых.
Гэта ўжо 15-ы пажар на аўтазапраўках Дагестану за 10 гадоў. Папярэдні забраў жыцці 37 чалавек.
❗️Армія абароны Ізраілю абвясціла пра ліквідацыю лідара «Хізбулы» Хасана Насралы
Ён быў адным з заснавальнікаў тэрарыстычнай арганізацыі. Разам з Хасанам забіты і Алі Кархі — камандуючы паўднёвым фронтам «Хізбулы» ды іншыя камандзіры.
Расейцы выпусцілі два дроны «Шахед» па больніцы ў Сумах
Шэсць чалавек загінулі.
Паводле кіраўніка МУС Украіны, спачатку Расея ўдарыла адным дронам па медычнай установе: быў забіты адзін чалавек і пашкоджана перакрыцце некалькіх паверхаў будынку. Пасля пачатку эвакуацыі, прыляцеў другі «Шахед», які забіў яшчэ 5 чалавек, сярод якіх быў паліцэйскі.
😍 Мілыя істоты, якія растопяць кожнае сэрцайка
Абвешчаны шорт-ліст прэміі Nikon Comedy Wildlife Awards 2024 года.
Паглядзіце, якія дзіўныя і непасрэдныя прадстаўнікі свету жывёлаў трапілі ў яго. Фатографы змаглі схапіць імгненне, дзе пухнатыя і пярнатыя выглядаюць яшчэ і смешна, або дзіўна.
Хто перамог — стане вядома 10 снежня.
#рэпрэсіі Асноўнае за 8 красавіка
🔻 Аляксандр Азараў: сілавікі пачалі спецаперацыю для выкрыцця каналаў эвакуацыі з Беларусі
🔻 Навучальны год у Беларусі пачаўся з палітычнага прэсінгу
🔻 Хапун у Гомельскай вобласці
🔻 Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў сем чалавек
🔻 Прыхільніцу Лукашэнкі адправілі на прымусовае лячэнне ў псіхілячэбніцу
🔻 Памілаваных палітвязняў «масава і гвалтоўна вярбуюць» беларускія сілавікі
🔻 За каментары пра сілавікоў і Лукашэнку затрыманы мужчына
🔻Палітзняволенага ўраджэнца Херсона сёння пачынаюць судзіць па чатырох крымінальных артыкулах
🔻 Жыхара Менска Дзмітрыя Жлоба збіраюцца судзіць завочна
🔻 Палітзняволенага «рэйкавага партызана» Уладзіміра Аўрамцава зноў судзілі
🔻 У Рэчыцы, імаверна, судзілі намесніцу гендырэктара аб’яднання «Рэчыцадрэў»
🔻 Затрымалі мужчыну, які пракаментаваў навіну пра магілёўца, які з нажом абараняўся ад губазікаўцаў
🔻 Палітзняволеную праваабаронцу Насту Лойку этапуюць у мінскае СІЗА
⚽️ У беларускім футболе працягваюцца спрэчкі вакол столі заробкаў
Уведзенае летась абмежаванне на выплаты для гульцоў і трэнерскага штабу мелася дапамагчы клубам падтрымліваць фінансавую стабільнасць. Але з таго часу футбольная супольнасць усцяж абмяркоўвае: ці патрэбная столь заробкаў? За яе адмену выказаўся нават старшыня Асацыяцыі беларуская федэрацыя футболу Мікалай Шарснёў.
Аляксандр Апейкін, выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці, падзяліўся з «Белсатам» сваім меркаваннем. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ 👈
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лукашэнка анансаваў беларускі мабільнік, дроны, беспілотныя трактары і шмат іншага. Пакуль на шматлікай тэхніцы з беларускага толькі налепка
🔸У Польшчы беларуса прыгаварылі да 2 гадоў і 10 месяцаў зняволення ў рамках шпіёнскай справы
🔸 Мінэканомікі падрыхтавала план стратэгіі для дасягнення мэтаў устойлівага развіцця да 2040 года. Там і «Карта беларуса» і рост ВУП у два разы, і рэцэпт вяртання беларусаў з-за мяжы. Ці рэальна?
🔸 Святлана Ціханоўская атрымала прэмію lantos human rights prize
🔸 Уладзімір Зяленскі ў ЗША сустрэўся з Байдэнам і Гарыс, Белы Дом запэўніў Украіну ў падтрыманні і вылучыў мільярды дапамогі. Але пакуль не дазволіў біць амерыканскай зброяй па ваенных аб’ектах у Расеі
🔸 Затанула кітайская навейшая атамная падлодка
🔸 На Гомельшчыне затрымалі прынамсі 10 чалавек
🔸 Лукашысты з’ехаліся на першы форум блогераў Беларусі.
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🫤 Жанчыну, якую абвінавачвалі ў дыскрэдытацыі Беларусі, асудзілі да прымусовага лячэння ў псіхіятрычнай лячэбніцы
Наталля Мікуліч абвінавачвала зяця ў гвалце над уласнай дачкой, яе ўнучкай. У маі 2023 года зяць жанчыны падаў супраць яе пазоў аб абароне гонару і годнасці і выйграў яго.
Таксама ў сацсетках жанчына абвінавачвала сілавікоў і дзяржаўныя структуры, што тыя пакрываюць педафілаў. 14 лютага яна сустракалася з міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым. Аднак, праз 2 месяцы пасля гэтай сустрэчы праз яе арыштавалі.
👉 Мікуліч абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Беларусі, распальванні варожасці і паклёпе. Дакладныя вынікі суда невядомыя. Але 27 верасня МУС унесла Мікуліч у спіс «экстрэмістаў», а ў графе«рашэнне суда» значыцца прымусовае лячэнне.
Хітрая спроба Рыжанкова «наладзіць стасункі» правалілася
Два дні таму кіраўнік МЗС Беларусі Рыжанкоў заявіў, што Літве «пасылаліся запыты па нармалізацыі стасункаў». Аднак МЗС Літвы мае іншае меркаванне:
«Міністэрства замежных спраў Літвы па дыпламатычных каналах не атрымала прапаноў ад беларускага боку, пра якія гаворыцца ў апублікаваным артыкуле міністра замежных спраў Беларусі».
Паводле ведамства, стасункі змогуць нармалізавацца, калі Менск вызваліць палітвязняў, правядзе дэмакратычныя рэформы і справядлівыя выбары, а таксама возьме на сябе адказнасць за шкоду, нанесеную пацярпелым у Беларусі і Украіне.
Заяву Рыжанкова таксама назвалі правакацыяй перад літоўскімі выбарамі.
❌ У Беларусі зноў будуць абмежаванні на палёты ў паўднёвых рэгіёнах
Паводле @Hajun_BY, з 1 кастрычніка лётаць там змогуць толькі вайсковыя самалёты, верталёты і сродкі МНС. Абмежаванні працягнуцца да канца года.
Дарэчы, гэтыя меры пачалі дзейнічаць з пачатку паўнамаштабнай вайны. Тады з тэрыторыі Беларусі ва Украіну было запушчана мінімум 721 ракета. Цікава, што толькі 19 верасня 2024 года абмежаванні раптам прыпыніліся.
🔥Беларускі зняліся ў модным часопісе «Vogue»
І гэта былі не проста мадэлі, а спявачкі беларускага хору «SPIEVY». Як яны трапілі ў сюжэт сусветнавядомага выдання, глядзіце ў відэа.
Навукоўцы выгадавалі дрэва з 1000-гадовага насення, знойдзенага ў пячоры на поўначы Іерусаліма яшчэ ў 1980-х гадах
Дрэва атрымала назву Шеба і належыць да роду Commiphora, звязанага з ладанам і мірай, якія шырока згадваюцца ў Святым Пісанні.
У даследаванні прынялі ўдзел навукоўцы з Ізраіля, ЗША і Аўстраліі. Для вывучэння старажытнага насення выкарыстоўваліся самыя сучасныя метады. Дрэва расло на працягу 14 гадоў, што дазволіла навукоўцам правесці яго падрабязнае вывучэнне і параўнанне з іншымі відамі рэгіёну.
Першапачаткова меркавалася, што Шэба магла быць звязанае з «Іудзейскім бальзамам», які згадваецца ў старажытных пісаннях. Аднак наступныя даследаванні паказалі, што дрэва звязанае з гаючай смалой цоры, якая згадваецца ў кнігах Быція, Ераміі і Езекііля.
Ого, паглядзіце, які дом прадаюць у Беларусі за $4,5 млн!
Сабралі для вас самыя «элітная» прапановы жылля на рынку нерухомасці — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Не абышлося без Драздоў
🙂 Быў бы ў нас такі кот... мы б тады навіны не пісалі!
Паглядзіце, якія сюрпрызы навучыўся рабіць коцік сваёй гаспадыні.
А як вас здзіўляюць вашыя коцікі
☝️ Скраў, забіў — на вайну
У Расеі ўсплывае ўсё больш інфармацыі пра тое, як злодзеі і забойцы адпраўляюцца не ў турму, а на вайну з Украінай. А потым вяртаюцца і зноў учыняюць злачынствы.
Паглядзіце, як расейцы адчуваюць нечаканыя наступствы гэтай вайны на сабе.
🤔 Томаш Шміт напісаў пра пагрозы жыццю, а потым выдаліў допісы
У збеглага ў Беларусь польскага суддзі ўчора вечарам з'явіліся дзіўныя твіты. Адныя чытачы падумалі, што ён п'яны, іншыя — «мядовы месяц з рэжымам скончыўся».
🔸Пачалося ўсё з допіса «Люблю іх» і спасылкай на песню нямецкага метал-гурта Erdling «Mein Element»
🔸Потым увогуле незразумелае: «Гэтыя ідыёты з Беларусі ніколі гэтага не зразумеюць. Цяпер я развітваюся з Таўмі (магчыма, «вамі»)».
🔸Наступны допіс «Яны заб'юць мяне за гэта». Чытач спытаў, ці п'яны Шміт, на што ён адказаў «Не ў гэтай тэме».
🔸Калі ў яго спыталі, навошта ён піша гэта, суддзя адказаў: «Гэта проста праўда. Мне напляваць на дамоўленасці».
🔸Чытач паспрабаваў супакоіць яго, але Шміт выдаў гэтае «Выкінулі расейца».
🔸Акрамя таго, у каментарах ён пісаў па-польску: «Пляваць на гэта. Я яшчэ магу ім разбурыць гэтую дзяржаву» і «Мае за мной. Цяпер ім проста хана)». Дадаў ён допісам па-расейску «Працую браты».
Зранку ўсе паведамленні былі выдалены. Некаторыя занепакоіліся такімі паводзінамі, а адзін чытат прапанаваў Шміту перадаць прывітанне Эмілю Чэчку (збеглы польскі жаўнер, які скончыў у Беларусі самагубствам, а да гэтага прайшоў той жа медыйны шлях, які і Шміт).
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔻Чаму ААН не можа забяспечыць мір ва ўсім свеце?
22 верасня ААН прыняла Пакт для вырашэння праблем XXI стагоддзя і крызісу ўласнай структуры. Дакумент не падпісала Беларусь. Разабраліся, што змяшчаецца ў гэтым Пакце і якія рэформы патрэбныя сусветнай арганізацыі. Чытайце праз VPN.
🔻Элітнае жыллё па-беларуску
Прайшліся па самых дарагіх прапановах на рынку нерухомасці і пакажам, якія кватэры каштуюць 400 і больш тысяч долараў. Чытайце праз VPN.
🔻Як выглядае сітуацыя на фронце ва Украіне?
Пакуль медыя пішуць пра чацвёртую паездку Зяленскага ў ЗША і «План перамогі», які ён прывёз туды, сітуацыя на фронце рэзка пагоршылася. Чытайце праз VPN.
💥 #галоўнае за 27 верасня
✔️ Найноўшы атамны падводны човен Кітаю затануў
✔️ Ліміт на інтэрнэт-пасылкі плануюць знізіць да 50 еўраў
✔️ Польскі суд вынес прысуд беларусу і украінцу, якія шпіёнілі на карысць Расеі
✔️ Лукашэнка анансаваў распрацоўку беларускага мабільніка
✔️ Пайшла з жыцця акторка Мэгі Сміт
✔️ «Беларускі хельсінкскі камітэт» прэзентаваў даклад «Правы чалавека ў Беларусі: асноўныя трэнды дзяржаўнай палітыкі»
✔️ У Беларусі амаль у 15 разоў вырасла колькасць выпадкаў гепатыту А
✔️ Пасля маштабных паводак у Еўропе ў Беларусі могуць з'явіцца аўтамабілі, што пацярпелі ад вады
✔️ Што рабіць беларусам, калі «Google», як расейцам, забароніць ім заводзіць новыя акаўнты
🤔 Прапаганда трубіць, што айцішнікі вяртаюцца ў Беларусь
Але гэта недакладна
Спыталі эксперта – паглядзіце ☝️
🤦 «Магло быць горш. Маглі адправіць Азаронка»
Павел Свярдлоў, галоўны рэдактар «Еўрарадыё», падзяліўся меркаваннем, ці можа Пратасевіч стаць пасярэднікам з апазіцыяй☝️
🚗 «Тапелец абавязкова сябе пакажа»
Пасля маштабных паводак у Еўропе ў Беларусі могуць з'явіцца аўтамабілі, што пацярпелі ад вады
Як не купіць ката ў мяху – глядзіце ў нашым відэа ☝️
😡 А ці было сапраўды памілаванне беларускіх палітвязняў?
Што адбываецца з людзьмі, якія вышлі апошнім часам па памілаванні Лукашэнкі? Dissidentby паведамляюць, што гэтых людзей цяпер «масава і гвалтоўна вярбуюць» беларускія сілавікі.
Пад пагрозамі новага пераследу і ціскам на сям'ю, КДБ патрабуюць ад палітвязняў згоды на ўдзел у прапагандысцкіх відэа, прымушаюць да супрацы ў якасці сваіх агентаў і забараняюць выезд з краіны.
🦠 У Беларусі амаль у 15 разоў вырасла колькасць выпадкаў гепатыту А
Большасць заражаецца «кантактна-бытавым» шляхам – дома і на працы.
Улічваючы пачатак навучальнага года, медыкі мяркуюць, што рызыкі распаўсюджвання захворвання ў арганізаваных калектывах падвышаюцца, у сувязі з чым разаслалі «азнаямленчы ліст» з просьбай прыняць меры.
👉 Чытаць падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ