belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🇪🇺 У гэты дзень 20 гадоў таму Еўразвяз істотна пашырыўся

Ажно 9 краінаў далучыліся да ЕЗ 1 траўня 2004 года, у тым ліку суседзі Беларусі Польшча, Літва і Латвія.

Як змянілася жыццё гэтых краінаў за 20 гадоў, глядзіце ў нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

🇬🇪 У Тбілісі падчас пратэстаў супраць закону аб «інаагентах» затрымалі дзясяткі людзей

Грузінскі спецназ ужываў супраць мітынгоўцаў слезацечны газ, гумовыя кулі і вадамёты. Было некалькі спробаў разгону дэманстрацыі, аднак пратэстоўцы кожны раз вярталіся на праспект Руставэлі.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

👆Заснавальніка крыптабіржы «Binance» асудзілі на чатыры месяцы зняволення

Чанпэна Чжао асудзілі за тое, што ён дазваляў злачынцам займацца на яго платформе адмываннем грошаў.

Пракуроры патрабавалі асудзіць Чанпэна Чжао на тры гады турмы. Падчас слуханняў суддзя Рычард Джонс заявіў, што былы кіраўнік «Binance» «ставіў рост і прыбыткі [кампаніі] вышэй за амерыканскія законы і правілы».

Амерыканскія ўлады вінавацяць біржу ў тым, што яна наўмысна хавала інфармацыю ад праваахоўных органаў, падрывала рэжым кантролю за выкананнем санкцыяў і не дакладвала аб падазроных транзакцыях. У прыватнасці, размова ідзе аб фінансавых аперацыях, якія дапамагалі сексуальнаму гвалту над дзецьмі, нелегальнаму абароту наркотыкаў і дзейнасці такіх тэрарыстычных арганізацый, як ХАМАС.

Читать полностью…

Белсат

💉 Фармацэўтычная кампанія AstraZeneca упершыню афіцыйна прызнала, што яе вакцына ад ковіду можа прывесці да ўтварэння тромбаў

Пра гэта паведамляе The Telegraph. Ад прэпарата памерлі або атрымалі траўмы дзясяткі чалавек.

☝️ Паводле звестак выдання, 51 чалавек падалі калектыўны пазоў супраць кампаніі. Яны патрабуюць кампенсацыі шкоды на 125 млн долараў. Адвакаты пацярпелых запэўніваюць, што вакцына небяспечная, а яе эфектыўнасць перабольшаная.

Читать полностью…

Белсат

🔺«Абвясціўшы 1 траўня святочным днём, улады абмяжоўваюць правы рабочых»

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам з нагоды святкавання 1 траўня. У ім яна адзначыла важнасць першапачатковага значэння свята:

«Аднак у Беларусі мы сутыкаемся з трагічнай іроніяй: абвясціўшы 1 траўня святочным днём, улада актыўна душыць незалежныя прафсаюзы і абмяжоўвае правы рабочых. Два гады таму ўлады ліквідавалі Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў і яго сяброўскія арганізацыі: Беларускі незалежны прафсаюз, прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, Свабодны прафсаюз Беларускі і Свабодны прафсаюз металістаў. Старшыня БКДП Аляксандр Ярашук, намеснік старшыні РЭП Генадзь Фядыніч пазбаўленыя волі толькі за тое, што яны адстойвалі інтарэсы беларускіх работнікаў.

Лепшы спосаб адсвяткаваць сёння 1 траўня – гэта працягнуць іх традыцыю барацьбы за правы працоўных. Не дазваляйце ўшчамляць вашыя правы нават у дробязях. За з'яўленне гэтых правоў ужо заплачана высокая цана»

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 30 красавіка

✔️ Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Нарвегіі. Яна ініцыявала стварэнне Міжнароднага гуманітарнага фонду ў падтрымку беларускіх палітвязняў, а нарвежскі прэм'ер-міністр заявіў, што ягоная краіна зрабіла туды першы грашовы ўнёсак

✔️ У «злітай» базе КДБ знайшлі стары данос ад кандыдата ў КР. З выбараў яго знялі

✔️ Лукашэнку прыспічыла пабудаваць другую АЭС – гэтым разам на Магілёўшчыне

✔️ На вайне загінуў жыхар Светлагорска, завербаваны «вагнэраўцамі»

✔️ Нашэсце мошак на Берасцейшчыне – не ратуюць нават маскітныя сеткі

✔️ Дарадца Гітанаса Наўседы выступіў з прапановаю скараціць плынь грамадзян РБ, якія прыбываюць у Літву

✔️ Расея другі дзень запар б'е КАБамі па Харкаве

✔️ Што рабіць уладам Еўразвязу з украінскімі мужчынамі без пашпартоў?

✔️ У Лондане ўзброены самурайскім мячом мужчына забіў 13-гадовага падлетка

#рэпрэсіі:

▫️Адміністрацыя бабруйскай калоніі ініцыявала новую крымінальную справу супраць Эдуарда Бабарыкі

▫️Стала вядома пра палітычны прысуд інжынеру «Менскэнерга» Артуру Пядзько: 9 гадоў калоніі

▫️Бодзібілдара з Глыбокага будуць судзіць за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні»

Читать полностью…

Белсат

💬 «Гэта не азначае, што Лукашэнка імгненна на кагосьці нападзе. Але рэжым рыхтуецца да нейкіх падзеяў»

Маладзёнам, які падлягаюць прызыву на тэрміновую службу, хочуць забараніць выезд за межы Беларусі на час вясновага і восеньскага набору ў войска (кожны цягнецца па 4 месяцы).

Што гэта азначае і якія яшчэ захады прадпрымалі лукашэнкаўцы раней у гэтым накірунку?

Читать полностью…

Белсат

📍На вайне загінуў жыхар Светлагорска, завербаваны «вагнэраўцамі»

Яго звалі Марат Суўханаў. Дакладная дата загібелі невядомая.

Нагадаем: на мінулым тыдні стала вядома пра смерць на вайне яшчэ аднаго найміта з Беларусі, які пайшоў ваяваць за расейцаў – Віталя Чыбісава.

Чытайце на сайце:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤯 У Лондане неадэкват з самурайскім мячом забіў падлетка

Яшчэ чатырох асобаў нападнік параніў.

Глядзіце ў нашым відэа, што здарылася ⬆️

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Сілавікі павялічваюць кантроль і сачэнні за беларусамі;

🔸 З ініцыятывы Святланы Ціханоўскай у Нарвегіі ствараюць гуманітарны фонд дапамогі беларускім палітвязням;

🔸Віцебскія сілавікі змусілі «пакаяцца» блогера, які крытыкаваў беларускія дарогі. Ідэю «сядзець ціха» падтрымаў праўладны дзеяч Юрый Васкрасенскі;

🔸ШІ замест працаўнікоў ІТ ды іншых галінаў. Каму варта шукаць новую прафесію;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=-qemVJ7qdNk

📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

😑 Лукашэнка абурыўся, што школьныя выпускныя ператвараюцца ў «шоу на лімузінах». Хоча, каб было больш душэўна

Як звычайна, калі самаабвешчанаму кіраўніку Беларусі нешта не падабаецца, гэта трэба «ўзяць на жорсткі кантроль». Вось дайшла чарга «жорстка кантраляваць» і выпускныя:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

👆«Гэтыя злачынствы застаюцца нераскрытымі»

У Менску з'явіўся новы від фішынгу. Такім чынам махляры скралі ў пенсіянеркі $ 16 тыс., а ў замежніка – 14 тыс. рублёў. Як працуе схема такіх злачынцаў і як сябе забяспечыць?

Распавядаем у нашым відэа, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🫣 Беларускія прадпрыемствы тармозяць рост экспарту?

Экспарт беларускай прадукцыі зніжаецца нават на расейскі рынак. Чыноўнікі сцвярджаюць, што гэта адбываецца праз безыніцыятыўнасць прадпрыемстваў.

Чаму рэжым так б'е ў званы, распавядаем у нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

🔺«Калі іншадумства аб’яўляецца экстрэмізмам, – з'яўляецца велізарная прастора для даносаў»

Нядаўна «Кіберпартызаны» выклалі базу інфарматараў, якія пісалі «скаргі» ў КДБ, і набралася такіх даносаў каля 40 тысячаў. Часам даносы пісалі нават на сваіх блізкіх.

🔍 Што штурхае людзей пісаць такія «скаргі»? Разбіраемся ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ «Мабілізавацца і пачаць сеяць па-вайсковаму». Лукашэнка з'ездзіў у Касцюковічы

✔️ У Беларусі вырасла колькасць карупцыянераў. Генпракуратура лічыць гэта дасягненнем

✔️ Святлана Ціханоўская ініцыявала стварэнне Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі рэпрэсаваным

✔️ Сілавікі затрымалі 6 падлеткаў, частку з іх абвінавачваюць у тэрарызме і «здрадзе дзяржаве»

✔️ Колькасць ахвяраў ракетнага ўдару па Адэсе вырасла да пяці

✔️ Сілавікі затрымалі беларуса, які публікаваў відэа з разбітымі дарогамі ў сацсетках

✔️ У Бабруйску здарыўся пажар праз нявыключаную лядоўню

✔️ Ваўка, які бегаў па дварах Віцебску, застрэлілі

✔️ Амаль па ўсёй Беларусі абмежавалі наведванне лясоў напярэдадні травеньскіх святаў

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🔹Як замяніць правы кіроўцы ў Польшчы, Літве ды Грузіі? Зрабілі актуальны разбор для многіх беларусаў

Шмат у каго з нашых суайчыннікаў за мяжою скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пасведчання кіроўцы, а вярнуцца памяняць яго на радзіму немагчыма з палітычных прычынаў.

Як у такой сітуацыі можна абзавесціся аналагічнымі дакументамі краіны пражывання? Чытайце разбор у нас на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📍Дзяржаўная прапаганда заявіла пра затрыманне групы «падлеткаў-тэрарыстаў». Што гэта было?

У нашым матэрыяле спрабуем разабрацца разам з экспертамі, ці сапраўды школьнікаў выкарысталі ўкраінскія спецслужбы, альбо гэта ўсё ж правакацыя ад саміх КДБшнікаў.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📍Ноччу ўкраінскія БПЛА атакавалі НПЗ у Разанскай вобласці

Гэта трэці паводле магутнасці НПЗ у РФ.

Губернатар рэгіёну Разанскай Павел Малкоў пацвердзіў, што рэгіён быў атакаваны беспілотнікам. Ён паведаміў, што паводле папярэдняй інфармацыі пацярпелых няма.

Тым часам тэлеграм-канал «Baza» піша, што быў чутны гул, а потым адбыліся два выбухі. Пачаўся пажар.

Падрабязнасці чытайце ў нашым артыкуле:

✅Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔍 Вы ведалі, што ёсць два словы, якія гучаць амаль аднолькава ва ўсіх славянскіх мовах?

Ва ўсіх, акрамя расейскай. Што гэта за словы?

Глядзіце ў відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

Добрага дня, дарагія чытачы!

Сёння – Дзень працы.

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸«Рэпрэсіі сталіся сутнасцю сістэмы»

Праз VPN

Як Беларусь ператвараецца ў Іран.

🔸Цяпер ужо не толькі беларусы. Што будзе рабіць Еўразвяз з украінцамі і расейцамі без пашпартоў?

Праз VPN

Што рабіць дзясяткам тысячаў людзей з трох краінаў, якія неўзабаве рызыкуюць застацца без пашпартоў?

🔸«Наша СПА ўсё бачыць»

Праз VPN

Беларусь наўмысна не збівае расейскія ракеты ў сваім небе, упэўнены эксперт

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🦔 Жыхарка Менску вядзе акаўнт ад імя... афрыканскіх вожыкаў

Гэты від спецыяльна выведзены для хатняга пражывання і не сустракаецца ў дзікай прыродзе.

😌 Завялі б сабе такога гадаванца?

Читать полностью…

Белсат

💬 «Не чапаць беларускую апазіцыю і людзей з ВНЖ»

Дарадца прэзідэнта Літвы выступіў з прапановаю скараціць плынь грамадзян РБ, якія прыбываюць у гэтую краіну. Аднак не «кашмарыць» тых беларусаў, якія ўжо аселі ў Літве.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💔 Арцём Мазанік

Праграміст.

У 2020 годзе мужчына распрацаваў мабільную аплікацыю Belscan, якая «дэаноніла» прадстаўнікоў улады і сілавікоў. Акрамя таго, яна дазваляла па штрых-коду вызначаць вытворцаў тавараў, што падтрымліваюць рэжым.

Арцёма абвінавацілі аж па чатырох артыкулах КК РБ і прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🐅 Суматранскія тыгры знаходзяцца на мяжы знікнення

Каб не страціць від цалкам, яго захоўваюць у заапарках.
І калі нараджаюцца кацяняты – гэта сапраўды падзея! 😍

Читать полностью…

Белсат

Добраўпарадкаванню ў вёсцы зашкодзіў... бусел

Спачатку ён проста падышоў да людзей, якія фарбавалі плот. Што было далей, глядзіце👆🏻

Читать полностью…

Белсат

😐 У «злітай» базе КДБ знайшлі стары данос ад кандыдата ў КР. З выбараў яго знялі

Гаворка пра Паўла Бялюціна, які ў 2017 годзе «стукануў» на Мікалая Аўтуховіча.

Чытайце падрабязнасці:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😨 Нашэсце мошак на Берасцейшчыне – не ратуюць нават маскітныя сеткі

Сёлета мошкі на поўдні Беларусі спакойна трапляюць у кватэры вышэй за трэці паверх, чаго раней не было. Яны лёгка прабіраюцца ў ложак, нават калі чалавек накрыты коўдрай. Антымаскітныя сеткі ім не перашкода: мошкі ўмудраюцца прабрацца і праз іх.

Чытачы «Виртуального Бреста» расказалі: «Учора ехалі з Еўропы экскурсійным аўтобусам. Мошкі напалі адразу, як толькі аўтобус устаў у чаргу на мяжы і адчыніў дзверы. І не пераставалі кусаць усе 10 гадзін у чарзе. Калі плануеце перасячэнне мяжы, назапасьцеся рэпелентамі».

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Лукашэнку прыспічыла пабудаваць другую АЭС – гэтым разам на Магілёўшчыне

А ў адказ на тое, што Захад і «беглыя» крытыкуюць першую станцыю ў Астраўцы, ён назваў іх «мярзотнікамі».

Болей крынжу па спасылцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔹Расея другі дзень запар б'е КАБамі па Харкаве

Учора ў выніку атакі быў адзін пацярпелы, сёння пацярпелых ужо мінімум 9, а адзін мужчына загінуў.

Чытайце болей на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Лукашэнка зноў схлусіў беларусам

У сваім нядаўнім выступе ён расказваў пра «бедную» Латвію, у якой усё кепска з фінансамі. А што, калі Латвію параўнаць з Беларуссю? Зрабілі гэта, і вось што выйшла 🔍

👀 Поўнае выданне праграмы «Атма$фера» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…
Подписаться на канал