belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💱Курсы валютаў на 3 траўня

На сённяшніх таргах долар і еўра патаннелі, расейскі рубель дадаў у кошце.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

Святлана Ціханоўская падпісала пагадненне з Еўрапарламентам

Гэта беспрэцэдэнтны дакумент, які замацоўвае супрацоўніцтва Езрапейскага звязу з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Паводле яго, АПК і Каардынацыйная рада будуць цяпер разглядацца як прадстаўнікі народу Беларусі.

Акрамя таго, у пагадненні пазначана: узаемадзеянне ціску на рэжым, падтрымка дэмакратычнага руху Беларусі ў абароне суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці ад пагроз з боку Расеі і шмат іншага.

Читать полностью…

Белсат

Беларускі альпініст загінуў, упаўшы ў стометровую прорву ў Альпах

Мужчыне было ўсяго 32 гады.

Як стала вядома выданню «Наша Ніва», беларус паслізнуўся на снезе на схіле самай высокай гары Сэнтыс.

Мужчыну прыкмеціў працаўнік канатнай дарогі. Але неўзабаве альпініст знік з поля зроку. Працаўнік паведаміў пра гэта ў службу ратавання. Пазней цела беларуса было знойдзенае на стромкай мясціне.

Паводле паліцыі, мужчына меў недастатковае для такой выправы экіпаванне.

Читать полностью…

Белсат

📉Беларусь апусцілася яшчэ ніжэй у «Індэксе свабоды прэсы»

Летась Беларусь займала 157-е месца і тады лічылася крыху больш свабоднай, чым Расея, цяпер жа апусцілася адразу на 10 пазіцый. Горш толькі ў 13 краінах, глядзіце якіх👇🏻

✅Праз VPN ❎Без VPN

Читать полностью…

Белсат

Парад ваеннай тэхнікі зноў пройдзе ў Берасці

Падобнае мерапрыемства ладзіцца ў памежным горадзе ўжо другі год. Гэтым разам абяцаюць яшчэ большы маштаб.

У парадзе будзе прадстаўлена 79 узораў ваеннай тэхнікі – што сугучна з 79-й гадавінай Перамогі, будзе задзейнічаная як тэхніка часоў Другой сусветнай вайны, так і сучасныя ўзоры ўзбраення.

Што цікава, у іншых абласных гарадах святкаванні 9 траўня сёлета будуць праводзіцца без удзелу ваеннай тэхнікі. У Менску парад анансуецца на 3 ліпеня.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Добрай раніцы, сябры!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Святлана Ціханоўская ўпершыню наведвае Мальту з працоўным візітам

Праз VPN

Ціханоўская адправілася ў Мальту на запрашэнне старшыні Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе (АБСЕ) і міністра замежных справаў Мальты. У межах візіту запланаваныя сустрэчы і з іншымі палітыкамі.

🔺«Беларускі Гаюн»: у Беларусі з'явіўся чарговы атрад спецназа

Праз VPN

У Віцебску створаны новы атрад спецназа «Віцязь». Гэта ўжо трынаццатае падобнае фармаванне ў структуры ўнутраных войскаў.

🔺BYPOL перадаў ва Украіну спіс «беларускіх партызанаў», верагодна, для абмену

Праз VPN

Кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў перадаў паслу Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігару Кізіму спіс «беларускіх партызанаў». Абмяркоўваюцца меры па іх вызваленні.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

Навіны рэпрэсій за 2 траўня

▪️У Беларусі прызналі двухсотае «экстрэмісцкае фармаванне».

▪️У Баранавічах па «народным» артыкуле будуць судзіць адразу восем чалавек.

▪️Неўролага Руслана Бадамшына будуць судзіць па крымінальным артыкуле. Яго затрымлівалі як мінімум пяць разоў пасля «выбараў».

▪️З 2023-ага ў суды Менску накіравана больш за 180 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

▪️У Менску пачалі судзіць бізнесоўца Уладзіміра Балабановіча.

▪️Сілавікі затрымалі жыхара менчука за «негатыўныя каментары» і знялі з ім відэа.

▪️Жыхара Пружанаў Яўгена Пеляхатага будуць судзіць за каментары пра Лукашэнку і сілавікоў.

▪️У Бабруйску сілавікі затрымалі футбольнага заўзятара Алега Кірава за пратэсты.

Читать полностью…

Белсат

Беларуску згвалтавалі на Балі ў секце, якой кіруе расеец

Дзяўчына заявіла, што яе «трымалі ў палоне, пагражалі і здзекаваліся, а затым згвалтавалі». Цяпер паліцыя вядзе расследаванне.

Вядома, што старшыня секты — расеец Антон Сімутаў, які лічыцца там паўбогам. Яго затрымалі, але адправілі на псіхіятрычную экспертызу, бо вёў сябе як варʼят.

Праз два дні пасля арышту, ён збег з больніцы, голымі рукамі пагнуўшы краты на вокнах. Пазней, яго зноў затрымалі.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 СК Беларусі завёў крымінальныя справы супраць службовых асобаў з Польшчы, Літвы і Латвіі

🔸 Крытычная сітуацыя з медычным абслугоўваннем у Магілёўскай калоніі

🔸 Беларускіх студэнтаў заахвочваюць ехаць «на бульбу» і на будоўлю ў Расею

🔸 Затрымана група страхавых ашуканцаў

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/2mMsb_i1LDs

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

Святлана Ціханоўская прыляцела з працоўным візітам у Мальту

Сярод сустрэчаў: прэзідэнтка Мальты, старшыня МЗС, мальтыйскія дэпутаты і прадстаўнікі Еўрапарламенту і АБСЕ.

У планах беларускай лідаркі, паводле Офісу Ціханоўскай, абмяркаваць удзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне, магчымыя крокі АБСЕ па вызваленні палітвязняў, прыцягненне памагатых рэжыму да адказнасці і падтрымку дэмсілаў.

Таксама Святлана Ціханоўская перадасць просьбу, каб Мальта падчас свайго старшынства ў АБСЕ падымала пытанне Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

У Нямеччыне арыштавалі беларускага добраахвотніка

Цяпер яго перададуць Польшчы дзеля разбіральніцтва. За што яго затрымалі – невядома.

Ваяр вядомы па мянушцы «Шторм». У 2020-м ён пераехаў у Польшчу, а праз два гады далучыўся да добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне. Цяпер ён жыве ў Нідэрландах і з'яўляецца прафесійным баксёрам.

Читать полностью…

Белсат

😒 Працягваем дзяліць на 3,25

Чарговыя навіны пра курсы валютаў у Беларусі. Сітуацыя стабільна сумная.

Читать полностью…

Белсат

🤔 А як там сітуацыя на памежных пераходах?

Чарга соднямі і стаяць тысячы грузавікоў. Падрабязней ніжэй:

▫️Самым загружаным пераходам называюць «Кукурыкі – Казловічы». Па стане на 10:00 уезд у Польшчу чакалі больш за 800 грузавікоў.

▫️Праз пункт пропуску «Мядзінінкай – Каменны Лог» толькі за сотні ўдалося перасекчы ўсяго 17 % фур. Цяпер там стаіць 680 машын.

▫️На адзіным латвійскім пункце пропуску «Патэрніекі – Грыгараўшчына» чакае сваёй чаргі 570 грузавікоў.

▫️У пункце пропуску «Шальчынінкай – Беняконі» за суткі літоўскі бок прыняў толькі 40 % нормы.

Читать полностью…

Белсат

Беларусь – на 76-м месце па багаццю ў свеце

Такія лічбы зʼявіліся на падставе звестак Міжнароднага валютнага фонду.

Што датычыцца нашых суседзяў – яны ўсё вышэй, акрамя Украіны, яна цяпер на 110-м месцы.

Паводле рэйтынгу, ВУП Беларусі складае 25 685 долараў. У Польшчы, напрыклад, 49 060, а на першым месце – Люксембург (143 173 долараў).

Расея размяшчаецца на 60-й пазіцыі і мае паказальнік ВУП – 38 292 долараў.

Читать полностью…

Белсат

Цапкала адправіў заяву ў Генпракуратуру Беларусі каб завесці на кіраўніка ведамства крымінальную справу

Прычына – прададзеная з аўкцыёну кватэра Цапкалаў.

Паводле палітыка, Андрэй Швед «дзейнічаў у складзе арганізаванай групы, выступаў у якасці саўдзельніка ў авалоданні і перапродажы кватэры па заніжаным кошце».

Валер Цапкала лічыць, што генпракурор парушыў артыкулы Крымінальнага кодэксу, Грамадзянскага кодэксу, Кодэксу аб шлюбе і сям’і, а таксама Жыллёвага кодэксаў і шэраг іншых законаў. Цяпер Швед павінен панесці пакаранне ў выглядзе штрафу і пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да дванаццаці гадоў.

Читать полностью…

Белсат

Што было агульнага паміж Канстытуцыіямі Беларусі 1994 і Рэчы Паспалітай 1791-ага?

3 траўня адзначаецца дзень прыняцця першай у Еўропе Канстытуцыі Рэчы паспалітай. Як гэта тады адбывалася, што ў Канстытуцыі было добрага і пры чым тут уплыў Расеі і Прусіі?

Глядзіце наша гістарычнае выданне праграмы «Вусы Скарыны»: https://youtu.be/rWgsrMl44RI

Читать полностью…

Белсат

Вось такое паўночнае ззянне назіралася ўначы над Беларуссю

Прычынай стала ўзаемадзеянне ўспышак на Сонцы з CME – выкідам сонечнага рэчыва ў міжпланетную прастору. 4 траўня з'ява можа паўтарыцца.

Читать полностью…

Белсат

🤡 Рэжым Лукашэнкі стварае новы атрад спецназу

Гэта ўжо 13-е падобнае фармаванне ў складзе МУС. Дзейнічаць новыя сілавікі будуць у Віцебску.

Паводле выдання «Наша Нівы», Карпянкоў хоча стварыць з усіх атрадаў спецназу аналаг «Расгвардыі». Падрыхтоўкай сілавікоў ў тым ліку займаюцца вагнэраўцы.

«Беларускі Гаюн» паведамляе, што прэзентацыя віцебскага атраду запланаваная на 9 траўня. Ён будзе мець назву «Віцязь».

Читать полностью…

Белсат

Ці захавае Ціханоўская сваю легітымнасць пасля 2025?

У новым выданні праграмы «Двубой» пра гэта спрачаюцца палітолаг Павел Усаў і лідар Руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч.

👀Поўнае выданне праграмы глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

Украіна мае права наносіць удары брытанскай зброяй па тэрыторыі РФ

Пра гэта заявіў Кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран падчас прыезду ў Кіеў 2 траўня. Таксама ён паабяцаў штогадовую ваенную дапамогу для Украіны.

Але ёсць складанасці ў перадачы ўзбраення👇🏻

✅Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 2 траўня

▫️ЗША абвінавацілі Расею ў выкарыстанні хімічнай зброі супраць Украіны.

▫️МЗС Украіны: пасля 16 чэрвеня могуць пачацца перамовы з Расеяй.

▫️На беларуску ў Польшчы напалі, думаючы, што яна з Украіны.

▫️Беларуску згвалтавалі на Балі ў секце, якой кіруе расеец.

▫️Беларусь – на 76-м месцы па багаццю ў свеце. Суседзі вышэй.

▫️У Кыргызстане грузавік заехаў у натоўп дзяцей. Есць шмат пацярпелых і нават у цяжкім стане.

▫️У Нямеччыне арыштавалі беларускага добраахвотніка, якія ваяваў ва Украіне.

▫️Святлана Ціханоўская прыляцела з працоўным візітам на Мальту.

▫️Падлетка, які знік 1 сакавіка, знайшлі загінулым.

Читать полностью…

Белсат

💔 Дзяніс Жук

Затрыманы 26 лістапада 2020 у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у горадзе ў жніўні.

У той жа дзень па месцы жыхарства і месцы прапіскі Дзяніса прайшоў ператрус.

12 жніўня 2021 года ў судзе Ленінскага раёну г. Берасця быў абвешчаны прысуд – 4 гады пазбаўлення волі.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Читать полностью…

Белсат

◾️ Падлетка, які знік 1 сакавіка, знайшлі загінулым

Хлопца звалі Аляксей Давідоўскі, яму было ўсяго 14 год. 1 сакавіка каля 18:00 ён выехаў з дому на ровары ў невядомым кірунку.

«На беразе вадаёма, які знаходзіцца паблізу вёскі, была выяўленая верхняя вопратка падлетка і яго ровар. Ратавальнікі дасталі цела непаўналетняга з вады без прыкмет жыцця», паведамляюць следчыя.

Падлетак жыў у аграгарадку Казловічы Слуцкага раёну.

Читать полностью…

Белсат

«У Беларусі бясплатная праца – прыкмета лаяльнасці»

Чыноўнікі сцвярджаюць, што сёлета на суботніку зарабілі на 13% больш грошаў, чым летась. Ці так гэта насамрэч і чаму беларусы ідуць на бясплатную працу?

Разбіраемся ў нашым відэа, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

😡 «Замак Гары Потэра» у Адэсе пацярпеў у выніку расейскага абстрэлу

Гэты будынак – плён архітэктурнай фантазіі экс-дэпутата і былога кіраўніка ўкраінскага Цэнтрвыбаркама Сяргея Ківалава

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

Сябры, шукаем бацькоў выпускнікоў ці школьнікаў, якія заканчваюць у гэтым годзе 11 класаў

На ўмовах поўнай ананімнасці хочам паразмаўляць пра выпускны вечар: пра бюджэт вечарыны, прайс арганізатараў і пра тое, ці былі з боку школы забароны/абмежаванні на імпрэзе?

Гатовыя падзяліцца інфармацыяй, пішыце ў бот @BelsatBot

Читать полностью…

Белсат

Жах: у Кыргызстане грузавік заехаў у натоўп дзяцей

Ён раптоўна сарваўся з гары і патрапіў на свята, дзе збіў 29 дзяцей. Вядома, што сем чалавек цяпер у рэанімацыі, трое – у цяжкім стане.

Паводле МУС, кіроўцы не было ў грузавіку. Ён пакінуў машыну, але тая сарвалася з тармазоў.

Читать полностью…

Белсат

Што? Кандыдатка ў Каардынацыйную раду пісала даносы ў КДБ?

Даносы былі ў тым ліку ў бок Эдуарда Пальчыса, якога асудзілі на 13 гадоў калоніі. Цяпер адносна кандыдаткі ідзе праверка. Сама яна адмаўляе сваю віну.

Пачытайце, хто яна такая:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🎧 Музычны тг-канал «КЛІК» склаў спіс беларускіх хітоў за красавік

Паслухаць плэйліст можна ў Spotify

А які трэк часцей за ўсё гучаў у вашых навушніках? Дзяліцеся ў каментарах (толькі калі вам гэта бяспечна)

Читать полностью…

Белсат

МЗС Украіны: пасля 16 чэрвеня могуць пачацца перамовы з Расеяй

Дзмітрый Кулеба заявіў, што пасля мірнага саміту ў Швейцарыі (15-16 чэрвеня) плануе сфармаваць «кааліцыю краін», якія б падтрымалі прапанаваныя ўмовы Уладзіміра Зяленскага: заканчэнне вайны праз вывядзенне расейскіх войск і вяртанне да межаў 1991 года.

«Ёсць толькі два спосабы давесці Расею да сітуацыі, калі яна будзе дзейнічаць добрасумленна. Першы – гэта поспех на полі бою, а другі – наяўнасць кааліцыі краін, тых, хто падзяляе адны і тыя ж прынцыпы і аднолькавыя падыходы. Вось чаму на саміце не мяркуецца ўдзел Расеі. Яна зможа прыняць удзел у перамовах»

Читать полностью…
Подписаться на канал