belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📍У Расеі затрымалі за карупцыю яшчэ аднаго вайсковага чыноўніка

Чаму адбываюцца сур'ёзныя чысткі ў Мінабароны РФ? Разважаюць нашыя эксперты ☝️

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Прадстаўнікі МЗС і Сенату Польшчы правялі ў Беластоку прэс-канферэнцыю па тэме дапамогі беларусам

💬 «На ўсходзе ад нас размешчаны вялікі канцэнтрацыйны лагер, дзяржава, дзе ўласны народ знаходзіцца практычна ў вязніцы. І таму мы мусім дапамагаць тым людзям, якія ўцякаюць, дапамагаць нармальна жыць».

Чытайце на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📍Галасаванне на выбарах у КР пачалося з вялікай DDoS-атакі

Пра гэта паведаміла старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька:

«Першае, з чым мы сутыкнуліся, гэта з дастаткова вялікай DDoS-атакай, больш за 17 млн, якая размеркаваная па розных геаграфічных кропках і якая працягваецца цяпер. Можна сказаць, што першыя ў Беларусі дэмакратычныя выбары пачаліся з каласальнай яўкі, якая ўжо зараз перавышае колькасць насялення Беларусі больш чым у два разы».

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 24 траўня

✔️Спіс «Закон і правапарадак», які прадстаўляе Аляксандр Азараў, адхілілі ад удзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду

✔️Ці Азараў шкадуе пра рассылку ўдзельнікам плану «Перамога»?

✔️У нашым эфіры адбыліся дэбаты прадстаўнікоў выбарчых спісаў, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду

✔️Учора ўвечары Пуцін раптоўна прыляцеў у Менск для перамоваў з Лукашэнкам. А сёння ў абед у Гомлі прызямліўся самалёт Януковіча

✔️«Reuters»: Пуцін гатовы спыніць вайну, але не аддасць ні метра захопленых тэрыторыяў

✔️У Беларусі затрымалі ўдзельнікаў арганізацыі, якую кантралюе Ісламская дзяржава

✔️Стала вядома, што Тадэвуш Кандрусевіч перанёс аперацыю на сэрцы

✔️«Мы вернемся, толькі куды і калі?» Лявон Вольскі прэзентаваў песню пра беларускіх эмігрантаў

✔️Да лета застаўся тыдзень: куды з Беларусі можна зручна і танна паляцець на адпачынак?

#рэпрэсіі:

▫️31 траўня пачнуць завочна судзіць Франака Вячорку. Інкрымінуюць ажно 9 крымінальных артыкулаў

▫️Стала вядома пра гіганцкія тэрміны, прысуджаныя двум мужчынам за нібыта падрыхтоўку дыверсіяў у Горадні. Аднаго накіравалі ў калонію на 21 год, іншага – на 23

▫️Сілавікі зладзілі ператрус па месцы прапіскі віцебскага журналіста Аляксандра Корнышава, які з канца 2020-га года жыве за мяжою

Читать полностью…

Белсат

🎵«Раскідала выбухам нас па Зямлі. Мы вернемся, толькі куды і калі?»

Лявон Вольскі прэзентаваў новую песню пра беларускіх эмігрантаў.

Сумна, але прыгожа. Паслухайце!

Читать полностью…

Белсат

💥 Дэбаты перад выбарамі ў Каардынацыйную раду. Выбарчы вечар на «Белсаце»

Напярэдадні выбараў у Каардынацыйную раду 3-га склікання ладзім дэбаты. У нашай студыі збяруцца прадстаўнікі выбарчых спісаў, каб прэзентаваць свае праграмы і адказаць на пытанні.

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://youtube.com/live/z9_fwtShRss

✔️Ананімна прагаласаваць за ўдзельнікаў дэбатаў можна ў канале @belsat

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Выбары ў КР: Азараў адмовіўся зняцца з выбараў, у выніку адхілілі ўвесь спіс. Са спісу «Наша справа» выдалілі дваіх мужчынаў паводле гендарнай квоты.

🔸 Рэпрэсіі супраць удзельнікаў выбараў, сілавікі пайшлі па іх кватэрах з ператрусамі

🔸 У Менску Пуцін, а з ім - цэлы дэсант з Крамля

🔸 Беларускі Гаюн паведаміў пра прыбыццё ў Гомель самалёта Януковіча

🔸 ЗСУ абстралялі акупаваны Крым

Далучайцеся да эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/DG2qLrJ7xqY

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат». А таксама далучайцеся да дэбатаў перад выбарамі ў Каардынацыйную раду а 21:00

Читать полностью…

Белсат

🎦 Іх засталося толькі 10

Прадстаўнікі выбарчага спісу № 6 «Голас дыяспар» не будуць удзельнічаць у перадвыбарчых дэбатах на «Белсаце». Хаця «Голас дыяспар» працягвае ўдзел у выбарах, яны не знайшлі асобу, якая магла б прысутнічаць на дэбатах у Варшаве.
Раней Выбарчая камісія пастанавіла зняць з выбараў у КР спіс №5 «Закон і правапарадак» у якасці пакарання за выкарыстанне чат-бота плану «Перамога» для агітацыі.

❗️Такім чынам удзел у дэбатах возьмуць прадстаўнікі 10 выбарчых спісаў. Не прапусціце выбарчы вечар на «Белсаце», далучайцеся да дэбатаў у эфіры або на youtube-канале Белсат NEWS сёння а 21 гадзіне паводле беларускага часу.

📝 Таксама ў нашым тэлеграм-канале з'явіцца магчымасць прагаласаваць за ўдзельніка дэбатаў, які выклікаў найбольшы давер.

Читать полностью…

Белсат

🔍 Зброя Крамля на інфармацыйным фронце. Што такое «Допельгангер»

Нашыя калегі з расейскамоўнай рэдакцыі «Вот Так» зрабілі расследаванне пра працу «батафермы», якая прасоўвае наратывы крамлёўскай прапаганды ў найбуйнейшых сацсетках.

Чытайце гэты матэрыял (па-расейску) тут:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔹Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перанёс аперацыю на сэрцы

Пра ягоную шпіталізацыю нічога не паведамлялася, пры гэтым больш як цягам месяца не было ніякай інфармацыі пра служэнне арцыбіскупа.

Чытайце на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🎥 «Свіцязь – горад на дне возера». Глядзіце фільм Міхала Бачуня на «Belsat DOC»

Беларуска-польская падводная экспедыцыя даследуе дно апетага Міцкевічам возера на Наваградчыне. Навукоўцы разважаюць пра легендарны горад Свіцязь, што калісьці знік пад вадою...

👀 Пераходзьце па гэтай спасылцы і акунайцеся ў таямніцы Свіцязі

Читать полностью…

Белсат

📌 Чаму Свята–Елісавецінскі манастыр дагэтуль атрымлівае фінансавую падтрымку з-за мяжы?

Усё проста – манашкі проста хлусяць спонсарам пра сваю дзейнасць, каб далей атрымліваць ад іх грошы.

Читать полностью…

Белсат

😮 Нечаканых гасцей спаткалі жыхары менскага раёну Уручча

Ласіха з ласянём вырашылі наведаць жыхароў сталіцы.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Калі ў 2020 годзе рэжым выціскаў людзей за мяжу, ён не думаў, што дае беларускаму грамадству тое, чаго ў яго ніколі не было, – моцныя дыяспары па ўсім свеце»

Наш калумніст Алесь Ляўчук разважае ў сваёй калонцы, чаму рэжым Лукашэнкі ўсё часцей пагражае беларусам, якія вымушана пакінулі краіну. І ад проста пагрозаў перайшоў да канкрэтных дзеянняў – арыштаў маёмасці.

Чытайце калонку на сайце:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News

🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся. Гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google.

Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт.

✅ Падпісацца тут

Читать полностью…

Белсат

🥰 Гэта самы мілы трэнд сацсетак за апошні час

Людзі паказваюць, як знаходзілі на вуліцы і забіралі дадому сваіх гадаванцаў. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

👆Генсек NATO заклікаў дазволіць Украіне біць заходняй зброяй па ваенных цэлях у РФ

Пра гэта Енс Столтэнберг заявіў у інтэрв'ю The Economist:

«Надышоў час, каб саюзнікі падумалі, ці варта ім адмяніць некаторыя абмежаванні, якія яны наклалі на выкарыстанне зброі, якую яны ахвяравалі Украіне. Асабліва цяпер, калі шмат баявых дзеянняў ідуць на Харкаўшчыне, паблізу мяжы, забарона Украіне выкарыстоўваць гэтую зброю супраць законных ваенных мэтаў на тэрыторыі Расеі вельмі абцяжарвае ім абарону».

Читать полностью…

Белсат

Добрай суботы, дарагія чытачы!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸«Шантаж і цень Януковіча»

Праз VPN

Што трэба ведаць пра нечаканы візіт Пуціна ў Менск?

🔸Дэбаты да выбараў у Каардынацыйную раду

Праз VPN

Распавядаем, як прайшлі дэбаты.

🔸Куды ляцець у адпачынак з Менску?

Праз VPN

Усё менш тураў у Еўропу і больш азіяцкіх ды афрыканскіх напрамкаў.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

😥 Памёр самы мемны сабака свету

Вы дакладна хаця б пару разоў (а хутчэй за ўсё, нашмат болей) бачылі гэтага пёселя ⬆️

Читать полностью…

Белсат

💔Анатоль Латушка

Стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі Анатоль быў затрыманы ўначы 31 студзеня 2022 года, пасля затрымання яго моцна збілі.

20 верасня 2022 у судзе Цэнтральнага раёна Анатоля асудзілі да 6 гадоў турмы строгага рэжыму паводле чатырох артыкулаў.

📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Читать полностью…

Белсат

🤯 Міліцыянт-пярэварацень кіраваў бандай злачынцаў?

Банда гастралявала па краіне і абкрадала на трасах фуры. А верхаводзіў усім афіцэр міліцыі. Што цяпер чакае РАУС, у якім працаваў пярэварацень у пагонах і чаму ў прэсе амаль не паведамляюць пра такія выпадкі?

Глядзіце ў нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

Ці Азараў шкадуе пра рассылку ўдзельнікам плану «Перамога»?

Чаму Лукашэнка мяняе сваіх генералаў і ці беларускія крымінальнікі могуць выконваць дыверсіі ў Польшчы? Аляксандр Азараў у праграме «ПраСвет».

Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»🎞

Читать полностью…

Белсат

😔«Цяжка ўявіць, але яшчэ пару тыдняў таму тут было жыццё»

Так кажуць аўтары гэтых страшных кадраў з Ваўчанску Канстанцін і Улада Ліберавы. Расейцы знішчылі горад за некалькі содняў.

Паглядзіце, як цяпер выглядае Ваўчанск 😰

Читать полностью…

Белсат

🤔 Чаму на баявых пазіцыях усе брамкі і дзверы павінны быць зачыненыя?

Пра гэта добра ведае беларускі ваяр «Менавіта». Ён абараняў Украіну ў шэрагах палка Каліноўскага і Другога інтэрнацыянальнага легіёну.

Паглядзіце ягоную гісторыю!

👀 Цалкам праграму глядзіце ў плэй-лісце «Ваяры» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🧐 Некалькі парадаў, якія дапамогуць прасцей перажыць нашэсце мошак

На поўдні Беларусі ўжо амаль месяц назіраецца небывалая колькасць машкары 💁🏻‍♂️

Сабралі рэкамендацыі, як перашкодзіць гэтым насякомым псаваць вам жыццё ⬆️

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Пуцін у Менску абмяркоўвае ядравыя вучэнні з Лукашэнкам

✔️ З’явіўся праект закону аб амністыі. Палітвязняў яна не закране

✔️ Каардынацыйная рада зняла з галасавання спіс «Закон і правапарадак», выключыла двух кандыдатаў са спісу «Наша справа»

✔️ Грамадзянка Літвы, якую затрымалі ў РБ нібыта за шпіянаж, працавала ў санаторыі «Беларусь» у Друскінінкаі

✔️ Швецыя спрасціла легалізацыю для беларусаў

✔️ У Пружанах гарэў вайсковы палігон

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 24 траўня

Расейскі рубель мінімальна падрос, а вось еўра і долар трохі страцілі ў вартасці.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🤔 У Беларусь прыляцеў яшчэ і самалёт Януковіча

Борт Dassault Falcon 900C прызямліўся ў гомельскім аэрапорце ў раёне абеду. Мінулы раз гэты самалёт быў у Беларусі неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнай расейска-ўкраінскай вайны.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🦩 Фламінга Гертруда з запаведніку Пенторп у Вялікай Брытаніі ў 70 гадоў адклала сваё першае яйка

Праўда, яно засталося неаплодненым і нежыццяздольным.

😮 У сярэднім фламінга ў дзікай прыродзе жывуць па 40 гадоў, таму Гертруда, у любым выпадку, – унікум!

Да таго ж супрацоўнікі запаведніку ўпэўненыя, што Гертруда знойдзе, куды прыстасаваць свой мацярынскі інстынкт, бо ўжо паказала сябе як выдатная няня для птушанят.

Читать полностью…

Белсат

☀️ Да лета застаўся тыдзень: куды з Беларусі можна зручна і танна паляцець на адпачынак?

Прапановаў адпачынку ў Еўропе стала відавочна менш. Большасць – з вылетам ці выездам з суседніх сталіцаў – Вільні, Рыгі, Варшавы. У прапановах адразу пазначаецца – для турыстаў з візамі.

Чытайце на старонцы (і выбірайце сабе краіну для адпачынку):

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал