belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🤔 «Галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду будуць адзінкі»

Гісторык Андрэй Бодзілеў у ток-шоу «План: Б» выказаўся, чаму выбары ў Каардынацыйную раду беларусам непатрэбныя. Паслухайце, ці згодныя вы з ім?

Поўнае выданне прысвечанае гэтым выбарам глядзіце на youtube-канале Белсат NEWS.

Читать полностью…

Белсат

🪖 Новым начальнікам Генштабу Беларусі прызначаны Павел Муравейка

Муравейка вядомы сваімі дзіўнымі і часам скандальнымі заявамі.

Напрыклад, у 2022 годзе ён сказаў, што Беларусь удзельнічае ў «спецаперацыі» Расеі супраць Украіны і «выконвае некаторыя функцыі».

У верасні 2023 года, што Беларусь гатовая правесці сумесныя вучэнні з Польшчай. А ўжо ў кастрычніку таго ж года заявіў, што «мы маем усе падставы прасекчы калідор праз Літву сілай зброі».

✅ Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🚑 Wargaming перадаў украінскім медыкам 13 рэанімабіляў

У кастрычніку мінулага года стваральнікі легендарнай гульні World Of Tanks запусцілі дабрачынны праект #WargamingUnited для дапамогі ўкраінскім лекарам.

☝️ Да збору далучыліся людзі з 115 краін, а на машыны хуткай дапамогі атрымалася сабраць больш за 1 мільён долараў.

Купленыя рэанімабілі ўжо адправіліся ў Вінніцкую, Львоўскую, Кіеўскую, Адэскую, Харкаўскую, Чарнігаўскую, Запарожскую, Сумскую і Херсонскую вобласці.

Читать полностью…

Белсат

У Расеі затрымалі намесніка начальніка Генштабу Вадзіма Шамарына

Вайскоўца ўжо даставілі на допыт у галоўнае ўпраўленне СК. У ягоным доме зладзілі ператрус. Прычына — хабар у буйным памеры.

Гэта не першы арыштаваны ў Расеі высокапастаўлены вайсковы чыноўнік за даволі кароткі час:

🔻23 красавіка быў затрыманы намеснік міністра абароны Расеі Цімур Іваноў.

🔻14 траўня затрымалі начальніка Галоўнага ўпраўлення кадраў Мінабароны Юрыя Кузняцова.

🔻А 17 мая арыштаваны былы камандуючы 58-й арміяй Паўднёвай ваеннай акругі Іван Папоў.

Читать полностью…

Белсат

❗️Каталіцкага святара Паўла Лемеха адпусцілі на волю

Пра вызваленне стала вядома ўвечары 22 траўня.

Нагадваем, сілавікі затрымалі святароў Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха 8 траўня ў Шуміліне . У касцёл прыехалі тры машыны з міліцыяй у цывільным і затрымалі Паўла. Анджэй у гэты час ехаў на сустрэчу, яго затрымалі па дарозе. У той жа дзень за «экстрэмісцкія» падпіскі таксама затрымалі верніцу.

За што менавіта былі затрыманыя святары – невядома. Анджэя Юхневіча пакаралі 15 соднямі арышту, а Паўла Лемеха – 10 соднямі.

Читать полностью…

Белсат

😳 Капітан міліцыі арганізоўваў банду па рабаванню дальнабойнікаў

Вядома пра мінімум 6 такіх эпізодаў. Налётчыкі выкарыстоўвалі балаклавы, зброю і рацыі. Кіраваў усім – супрацоўнік крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС Міхаіл Згірскі. Раней ён прымаў удзел у палітычных рэпрэсіях.

Як яны дзейнічалі? Пакуль кіроўца спаў у кабіне, злачынцы ўзламвалі замок цяжкавіка, рабавалі груз (ад тэхнікі да харчавання) – і зʼязджалі. Скрадзеным карысталіся самі, або прадавалі ў Расеі.

Сам Згіркі не толькі планаваў «аперацыямі», але і сам удзельнічаў і рабаваў, ведаючы метады канспірацыі. Цяпер супраць яго ўзбуджана крымінальная справа. На асаблівым кантролі паставілі ўсіх супрацоўнікаў Докшыцкага РАУС.

Читать полностью…

Белсат

❤️ «Дзе б мы ні былі, мы разам. І наша Беларусь у нашым сэрцы»

Гурт Relikt выпусціў новы кліп «Biełaruś maja»

👉 Паслухайце

Дарэчы, 26 траўня ў Варшаве адбудзецца акустычны канцэрт гурту.

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

📌 Дзве краіны АДКБ падтрымлівалі Азербайджан у падрыхтоўцы вайны супраць Арменіі

Такую заяву зрабіў Нікол Пашынян у парламенце Арменіі.

☝️ З яго словаў, мэтай вайны былі ўвогуле не тэрыторыі Карабаху, а неіснаванне незалежнай дзяржавы Рэспубліка Арменія.

Падрабязней ⤵️

✅ Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🚗 У Беларусі падаражэла аўтамабільнае паліва.

Апошні раз цэннікі на бензастанцыях змянялі летась у траўні ☝️☝️☝️

Читать полностью…

Белсат

🔶 ГУБАЗіК затрымаў беларуса за пратэсты. Напярэдадні яму прыйшла рассылка ад плану «Перамога»

На "пакаянным" відэа затрыманы кажа, што браў удзел у мітынгах 2020 года і быў падпісаны на «экстрэмісцкія каналы» і, у прыватнасці, запускаў чат-бот «Перамога».

Губазікаўцы сцвярджаюць, што эта можа істотна паўплываць на прысуд. Аднак пацвярджэнняў гэтай версіі няма.

✅ Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😮 «Лукашэнка паабяцаў Пуціну нешта страшнае і спадзяецца, што да гэтага не дойдзе»

Такую думку ў нашай праграме «Шчыра кажучы» выказаў былы журналіст «АНТ», а цяпер эмігрант і YouTube-блогер Іван Падрэз.

Чаму ў Лукашэнкі больш няма шанцаў «сысці прыгожа» і чаго дыктатар не ведаў пра свайго расейскага калегу – глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

Хто такія Азаронак, Мукавозчык, Пуставы і Тур: вірусная інфекцыя ці інфачыкацілі на службе Лукашэнкі?

Як увогуле працуе прапаганда і чаму нельга прымусіць палюбіць рэжым?

У новым выданні праграмы «Двубой» на гэтае пытанне дыскутуюць журналіст і рэдактар эфіру «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук і мэдыя-экспэртка Ірына Сідорская.

👉 Глядзіце новы выпуск «Двубою» на канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

🏀 «Я ішла, усміхнулася і злавіла сябе на думцы, што адна частка майго жыцця скончылася, зараз пачнецца іншая, якая – я не ведаю!»

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна завяршыла прафесійную кар’еру.

«Белсат» пагутарыў з ёю пра тое, як яна прыйшла да такога рашэння, як адчувае сябе ў новым статусе і што збіраецца рабіць далей 👇

✅ Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️У злітых базах падпісантаў незалежных СМІ можа быць схаваны вірус

✔️Арыштаванага на 10 содняў святара не выпусцілі з-за кратаў і зноў асудзілі

✔️Урад абнавіў спіс забароненых тавараў з «несяброўскіх краінаў»

✔️Расея пачала ядравыя вучэнні каля мяжы з Украінай

✔️Тры еўрапейскія краіны прызналі Палестыну незалежнай дзяржавай

✔️Расея намагаецца перасунуць межы ў Еўропе

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🤬 Чарговая ахвяра за каментары

Пенсіянера з Ляхавіч пакаралі 7 гадамі 3 месяцамі калоніі і штрафам у памеры 12 тысяч рублёў за «абразу» Лукашэнкі.

У 2022 годзе ён ужо быў асуджаны да «хатняй хіміяй» за каментар у сацсетках у дачыненні да суддзі Мікалая Кміты.

✅ Праз VPN Без VPN

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 23 траўня

Долар зноў упаў, таксама патаннеў і еўра.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🚘 ЕЗ можа забараніць экспарт у Беларусь люксавых аўтамабіляў, бо яны перапрадаюцца ў РФ

Выданне Financial Times напісала пра планы ЕЗ адносна санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі. У першую чаргу яны будуць накіраваныя на сінхранізацыю з дзейнымі санкцыямі супраць РФ.

👉 Сярод іншага, у пакеце будучых санкцый прапануюць увесці забарону ўвозу з Беларусі алмазаў, а таксама ўвоз у нашую краіну люксавых аўтамабіляў і прадметаў раскошы.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ці захоўваюць на выбарах у КР асабовыя звесткі выбарнікаў і ці можна іх расшыфраваць?

25–27 траўня пройдуць Выбары ў Каардынацыйную раду. Каб прагаласаваць трэба будзе паказаць праграме для галасавання «Беларусь ID» свой пашпарт і зрабіць сэлфі.

Беларусы хвалююцца, што гэтыя звесткі могуць патрапіць да сілавікоў.

Павел Лібер патлумачыў «Белсату», чаму гэта малаімаверна 👇

✅ Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤔Не ведаеце за каго галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду?

Прайдзіце тэст, які пакажа вашага кандыдата. Гэта зойме ўсяго некалькі хвілін:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

Грамадзяніна Беларусі, які ваяваў у ПВК Вагнера, асудзілі на 15 гадоў

Яго затрымалі ў Ровенскай вобласці Украіны, дзе ён рыхтаваў дыверсію. Паводле СБУ, мужчына ставіў GPS-трэкеры на апоры лініяў перадачы каб расейцы атакоўвалі ўкраінскія энергааб’екты.

Вядома, што ў 2014 грамадзянін Беларусі ваяваў у баявых падраздзяленнях ЛДНР, а потым далучыўся да вагнэраўцаў. Пасля штурму Бахмуту ён вярнуўся ў Беларусь, дзе атрымаў заданне ад куратара выведкі Расеі.

Украінскі суд палічыў такое заданне тэрарыстычным актам і прызначыў 15 гадоў турмы.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Добрай раніцы, сябры!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Тры еўрапейскія краіны прызналі Палестыну незалежнай дзяржавай

Праз VPN

У Еўропе няма адзінай пазіцыі ў палестынскім пытанні. Распавядзем, хто ўжо прызнай, а хто ўвогуле адмаўляецца ад такога дыпламатычнага кроку.

🔺Расея прапануе змяніць мяжу з Літвой, Фінляндыяй і Польшчай

Праз VPN

Такую прапанову агучыла мінабароны РФ. Паводле ведамства, межы ў Балтыйскім моры зʼяўляюцца неактуальнымі. Пачытайце, як Расея хоча вырашыць «несправядлівасць».

🔺Першыя выплаты Украіне з расейскіх актываў пачнуцца зусім хутка

Праз VPN

Еўразвяз усё ж такі дамовіўся пра перадачу Украіне замарожаных актываў Расеі. Першы транш запланаваны на ліпені, але гэта будзе не з заблакаваных сродкаў. Расейскія грошы хочуць выкарыстоўваць трошкі па-іншаму.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 22 траўня

✔️ Расея хоча змяніць мяжу з Літвой, Фінляндыяй і Польшчай

✔️ Украіна можа атрымаць першыя выплаты з замарожаных расейскіх актываў у ліпені

✔️ Нарвегія, Ірландыя і Іспанія прызналі Палестыну незалежнай дзяржавай

✔️ «Белсату» атрымаў запіс, на якім манашка Аляксандра падрабязна распавядае, як Свята-Елісавецінскі манастыр дапамагае агрэсіі супраць Украіны

✔️ Польшча створыць камісію па вывучэнні расейскага і беларускага ўплыву за апошнія 20 гадоў

✔️ Банкі будуць паведамляць у падатковую аб рахунках, на якія паступіла болей 150 тысяч рублёў за год

✔️ Праз рассылку аб выбарах у КР Азарава пазбавілі доступу да плану «Перамога»

✔️ Нікол Пашынян заявіў, што дзве краіны АДКБ падтрымлівалі Азербайджан у падрыхтоўцы вайны супраць Арменіі

#рэпрэсіі:

▪️ Каталіцкага святара Паўла Лемеха судзілі паўторна

▪️ КДК распавёў, колькі крымінальных спраў заведзена за фінансаванне «экстрэмізму» і «тэрарызму»

▪️ Пенсіянера з Ляхавічаў пакаралі 7 гадамі 3 месяцамі калоніі і штрафам 12 тысяч рублёў

▪️ На мяжы затрымалі двух беларусаў: адзін з іх спрабаваў уцячы ад палітычнага пераследу

▪️ГУБАЗіК затрымліваў беларуса за пратэсты, а яму прыйшла рассылка ад плану «Перамога»

Читать полностью…

Белсат

📌 У Польшчы створаць камісію па вывучэнні расейскага і беларускага ўплыву за апошнія 20 гадоў

Камісія будзе працаваць падобна да следчых органаў. Яна будзе вывучаць рэчаіснасць на падставе наяўных сведчанняў, у тым ліку «дакументаў з самым высокім грыфам сакрэтнасці, то бок звышсакрэтных».

☝️ Супраць тых, хто ў такім уплыве будзе заўважаны могуць распачаць крымінальныя справы.

Паводле польскіх палітыкаў, іх краіна з’яўляецца «аб'ектам цікавасці расейскіх і беларускіх службаў», што пацвярджаюць уцёкі ў Беларусь суддзі Томаша Шмыта.

Падрабязней 👇

✅ Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤯 У Польшчы затрымалі дыверсантаў

Сярод затрыманых – неназваныя грамадзяне Беларусі, Польшчы, Украіны

Паглядзіце ☝️

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Сілавікі выклалі «базы падпісантаў незалежных медыя»

🔸 Аляксандр Азараў разаслаў заклікі галасаваць за ягоны спіс на выбарах праз чат-бот плану «Перамога»

🔸 Ці сапраўды Расея хоча разабрацца з марскімі межамі

🔸 Як банкрутуюць «Шахцёр»

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/7u0FtLVgJjI

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

❗️ Аляксандр Азараў даў каментар пра рассылку аб выбарах у КР і пазбаўленні яго доступу да чат-боту плану «Перамога»

«Рассылку мы робім рэгулярна, прыкладна разы два ў месяц. Раней пытанняў не ўзнікала».

Нагадаем, вечарам 21 траўня падпісчыкі чат-бота плану «Перамога» атрымалі паведамленні з заклікам галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду за спіс Аляксандра Азарава.

Пасля гэтага кіраўніка «BYPOL» пазбавілі доступу да чат-боту плану «Перамога».

Читать полностью…

Белсат

📌 Банкі будуць паведамляць у падатковую аб рахунках, на якія паступіла болей 150 тысяч рублёў за год

Ужо прынятая адпаведная пастанова.

Банкі будуць накіроўваць электронны дакумент праз сістэму перадачы фінансавай інфармацыі Нацыянальнага банку. Там будзе зафіксавана дата і час атрымання сродкаў.

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📌 На беларуска-літоўскай мяжы затрымалі двух беларусаў: адзін з іх спрабаваў уцячы ад палітычнага пераследу

ГУБАЗіК ужо паспеў зняць «пакаяннае» відэа. На ім адзін з мужчынаў (Аляксандр Судняковіч) кажа, што на яго заведзеная крымінальная справа за тое, што ў 2021 годзе ён ухваляў забойства працаўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, якое адбылося падчас захопу кватэры айцішніка Андрэя Зельцара.

Другі затрыманы (Андрэй Пупкевіч) дапамагаў Судняковічу дабрацца да мяжы.

✅ Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😡 «Гэта значыць, мы бярэм нейкую заяўку, збіраем на яе грошыкі, пасылаем або перадаем»

У распараджэнні «Белсату» апынуўся запіс размовы з менскай манашкай, якая расказвае, як скандальны Свята-Елісавецінскі манастыр дапамагае расейскаму войску.

«Мы тут, менавіта ў Беларусі, купляем толькі тое, што танней можна купіць, чым у Расеі. Таму што група ў нас, заснавальніца, асабіста яна з Масквы. Мы да яе падлучаныя як беларуская частка. І калі заяўкі нейкія прыходзяць ад вайскоўцаў са шпіталяў, то мы размяркоўваем. Мы бярэм толькі тое, што там будзе складана купіць. Напрыклад, мы закупляем жгуты, нейкія лекавыя прэпараты, якія ў нас танней і якасць лепш»


Яшчэ яна паскардзілася, што «людзі ў Германіі, якія дапамагаюць», не змаглі перадаць супрацьажогавыя лекі.

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

«Кіберпартызаны» папярэджваюць аб вірусах у файлах «сілавікоў»

Сілавікі стварылі канал з файламі, у якіх нібыта ўтрымліваюцца спісы падпісчыкаў на палітычныя рэсурсы РБ.

Не спампоўвайце і не адкрывайце гэтыя файлы. У іх утрымліваюцца вірусы!

👉 Інструкцыя ад Кіберпартызан – як абараніць сябе ад фэйкаў і вірусаў.

Давярайце толькі надзейным крыніцам.

Читать полностью…
Подписаться на канал