belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🍄 У многіх мясцінах Беларусі цяпер грыбны сезон: калі пахадзіць, дык можна сабраць некалькі кошыкаў

Журналіст «Белсату» з’ездзіў у лес на самай мяжы Беларусі і Польшчы, каб разабрацца, якія грыбы растуць у лесе проста цяпер.

👉 На якія варта звярнуць увагу, а якія лепш прамінуць чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

😳 У Беларусі слабыя жанчыны з валізкамі робяць выбуховыя закладкі на могілках

👉 Не верыце? Ну то паслухайце тэлефонную размову блогера Андрэя Павука і Ірыны Шэкалян, намесніцы старшыні Калінкавіцкага райвыканкама.

Читать полностью…

Белсат

🇮🇹 Італія спрасціла правілы падачы на шэнгенскую візу

Што змянілася:

🔹 Для паездак з дзецьмі не патрабуецца пацвярджаць наяўнасць фінансавых сродкаў, калі дзіця падарожнічае з адным з бацькоў, дастаткова падаць спонсарскі ліст. Але менавіта гэты бацька павінен быць спонсарам паездкі.

🔹 Не трэба пацвярджаць фінансавыя сродкі для мужа і жонкі, калі адзін з іх выступае спонсарам паездкі. Дастаткова даць спонсарскі ліст ад таго, хто аплачвае выдаткі, які можна напісаць ад рукі пры падачы дакументаў на візу.

Калі спонсар не едзе ў паездку, пацверджанне фінансавых сродкаў усё ж спатрэбіцца.

🔹 Не трэба прадастаўляць квіткі на аўтобус ці вадзіцельскае пасведчанне з дакументамі на аўтамабіль для паездак з Мінска да бліжэйшага аэрапорта вылету.

🔹 Не патрабуецца пацвярджэнне месца пражывання ў транзітных краінах.

🔹 Не трэба прадастаўляць электронны ключ індывідуальнага прадпрымальніка - дастаткова першай старонкі дакумента.

🔹 Не трэба паказваць дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці на нерухомасць/зямельныя ўчасткі ў Беларусі.

☝️ Дакументы на італьянскі Шэнген прымаюць толькі ў папяровым выглядзе.

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ Пасля літургіі ў папраўчай калоніі Бабруйска епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім выдаў падзячныя граматы кіраўніцтву калоніі

Набажэнства адбылося 6 кастрычніка і было прысвечана памяці Яна Хрысціцеля – прарока, абезгалоўленага ў зняволенні, піша «Хрысціянская візія».

Бабруйская калонія № 2 вядомая шматлікімі сумнымі гісторыямі: там выкарыстоўваюць тяжкую працу зняволеных на «Белшыне» і не аказваюць належнай медыцынскай дапамогі. Па словах аднаго з былых палітвязняў, у калоніі «стаўленне лекараў да зняволеных – як у ветэрынараў на ферме»

👉 20 лютага 2024 года ад спынення сэрца там памёр 63-гадовы палітвязень Ігар Леднік.

Читать полностью…

Белсат

📌 Амерыканская база супрацьракетнай абароны ў Польшчы зможа збіваць расейскія балістычныя ракеты, якія ляцяць у кірунку Польшчы

Пра гэта заявіў у эфіры Radio Rebeliant польскі міністр замежных спраў Радослаў Сікорскі.

Амерыканская база супрацьракетнай абароны запрацуе ўжо ў бліжэйшыя тыдні на поўначы Польшчы. Па словах міністра, падчас перамоваў было дасягнутае пагадненне з Вашынгтонам, што сістэма зможа збіваць «у тым ліку і расейскія ракеты, якія ляцяць у бок Польшчы, а не толькі Іранскія, якія ляцяць у бок Злучаных Штатаў».

Гэта ўжо другя такая база ў Еўропе. Першая знаходзіцца ў Румыніі.

☝️ Акрамя таго, элементамі «супрацьракетнага шчыта НАТА» з'яўляюцца чатыры эсмінцы ВМС ЗША, размешчаныя на пастаяннай аснове ў Іспаніі і радар ранняга апавяшчэння ў Турцыі.

Читать полностью…

Белсат

😡 Па пазове амбасады Беларусі ў Расе будуць судзіць піалітолага

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітолага Андрэя Суздальцава пачнецца 15 кастрычніка ў Лефортаўскім судзе Масквы, паведамляе «Позірк».

Расейскі грамадскі дзеяч Раман Юнеман паведамляе, што Суздальцава будуць судзіць «за крытыку [Лукашэнкі] з прарасейскіх пазіцый»

👉 Падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

😮 Парыжанін пачаў рабіць рамонт…и выявіў у сваім склепе старажытныя могілкі

Спачатку мужчына выявіў шкілет. У выніку гэтае адкрыццё прывяло да раскопак, падчас якіх выявілі 40 пахаванняў, некаторым з якіх да 1700 гадоў.

☝️Першапачаткова археолагі думалі, што гэта былі раннесярэднявечныя могілкі, таму што на гэтым месцы калісьці стаяла капліца VII стагоддзя. Аднак падчас раскопак былі знойдзеныя магілы, якія датуюцца трэцім стагоддзем нашай эры, познерымскім перыядам, а 10 гіпсавых саркафагаў адносяцца да ранняга меравінгскага перыяду праўлення франкаў, які доўжыўся прыкладна з 476 па 750 год.

Читать полностью…

Белсат

Добрай нядзелі, шаноўныя!

Прачнуліся рана і не ведаеце, што б такога пачытаць? Мы вам прынеслі 3 цікавыя «Белсату», які вы маглі прапусціць:

⚪️ «Такі сабе Ігі Поп у маёй бібліяграфіі»

Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч – пра сваю новую кнігу «Папяровы голем».

⚪️ Былы палітвязень Арцём Мядзведскі: Казалі, за камень сеў – цяпер давай збірай

У якіх умовах знаходзяцца вязні на «хіміі» і наколькі яны блізкія да рабскіх, распавёў былы палітвязень.

⚪️ Каля 100 песень за год і прэміі «Песня года Беларусі» - такой хуткай кар’еры можна толькі пазайздросціць

Як нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук зрабілася галоўнаю песенніцаю прапаганды.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 12 кастрычніка

▫️Андрэй Дзмітрыеў прапануе вярнуць заходніх паслоў у Беларусь.

▫️БРСМ стварыў дзіўны мурал.

▫️Жыхар Менску знайшоў у шафе стрэльбу Радзівілаў.

▫️У Чачэніі магутны выбух. Ёсць загінулыя.

▫️Стаў вядомы найлепшы здымак дзікай прыроды ў 2024-м.

▫️Сёння ў начным небе з’явіцца вельмі рэдкая камета

Читать полностью…

Белсат

📍 Два расейскія знішчальнікі, імаверна, пакінулі тэрыторыю Беларусі

Гаворка пра самалёты Міг-31К, якія некалькі дзён таму прыляцелі ў нашу краіну. 10 кастрычніка стала вядома пра адлёт з аэрадрома «Мачулішчы» двух знішчальнікаў МіГ-31К Ваенна-касмічных сілаў РФ.

Пра гэта паведамляе маніторынгавая група «Беларускі гаюн». Таксама «Гаюн» піша, што назад на тэрыторыю аэрадрому самалёты не вярталіся.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Лукашэнка на «Дажынках» у Гомельшчыне. Абяцае знайсці на Гомельшчыне нафту і скіраваць грошы на развіццё рэгіёну. Што яшчэ кажа беларусам дыктатар перад выбарамі?

🔸Ураджай бульбы не дацягнуў да паказнікаў. Чаму?

🔸Лукашэнка падпісаў закон пра беспрацоўе. Што зменіцца?

🔸Медыкі назвалі асноўныя штамы COVID-19 у Беларусі.

Далучайцеся да нашага эфіру!

https://www.youtube.com/watch?v=KKHsDimbE_M

Читать полностью…

Белсат

⚠️ Сябры, сёння ў начным небе з’явіцца вельмі рэдкая камета

Апошні раз яна пралятала 80 тысяч гадоў таму!

Называецца яна C/2023 A3, і сёння наблізіцца да нас на мінімальную адлегласць — 71 млн кіламетраў. Калі ўбачыце яркую агнявую пляму — гэта яна. Шукайце камету на заходняй частцы неба і лепей з біноклем.

Не ўпусціце гэты шанец, бо наступны можа быць праз тысячы гадоў.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ці чакаеце вы рэакцыі дэмсілаў на «бязвыбары» ў Беларусі 2025?

Пакуль яны займаюцца падрыхтоўкай стратэгіі, мы задаліся пытаннем: ці патрэбна яна ўвогуле? Спыталі эксперта і атрымалі зразумелы адказ — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

Цудоўнае фота з апалонікамі — найлепшы здымак дзікай прыроды ў 2024-м

Каб зняць гэта, фатограф Шэйн Грос ныраў на працягу многіх гадзін і асцярожна рухаўся паміж водараслямі. У выніку ў яго атрымалася здрабіць неверагодную фатаграфію «Рой жыцця».

Апалонікі прынеслі Шэйну тытул фатографа года. Мужчына працуе фатарэпарцёрам у Канадзе і здымае для National Geographic.

Читать полностью…

Белсат

✈️Узляцець, знайсці і знішчыць

Гэтыя ўкраінскія дзяўчыны - аператаркі дронаў. Адной з іх дзеля гэтага давялося ўгаворваць бацькоў. Другой усяго 20 гадоў, але вайна для дзяўчыны пачалася яшчэ ў 2014 годзе.

Паглядзіце іхныя гісторыі!

Читать полностью…

Белсат

🙈 З-за атакі хакераў робаты-пыласосы Ecovacs некалькі дзён абразліва лаяліся на ўладальнікаў

На працягу некалькіх дзён у некалькіх гарадах ЗША робаты-пыласосы Ecovacs Deebot X2, узламаныя зламыснікамі, выкрыквалі непрыстойныя і расісцкія выказванні ў адрас сваіх уладальнікаў.

🤯 Па словах аднаго з пацярпелых, пыласос рухаўся сам па сабе і выкрыкваў «Ё*аныя н*геры». А другі паведамляе, што робат пагнаўся за ягоным сабакам.

У кампаніі Ecovacs пацвердзілі кібератакі і паведамілі, што атака магла здарыцца «падстаноўкі ўліковых дадзеных». Гэта адбываецца, калі хтосьці выкарыстоўвае адно і тое ж імя карыстальніка і пароль на некалькіх сайтах. Доказаў таго, што ўліковыя запісы былі ўзламаныя з дапамогай «якога-небудзь парушэння сістэм Ecovacs», у кампаніі не выявілі.

☝️ Аднак, некаторыя ўладальнікі лічаць, што атака магла здарыцца праз уразлівасць, звязаную з сістэмай Bluetooth

Читать полностью…

Белсат

📸 Наступствы ўрагану Мілтан, гадавіна нападу «‎Хамасу» на Ізраіль і паўднёвае ззянне ў Новай Зеландыі

Сабралі для вас галоўнае за тыдзень у фотаздымках

Читать полностью…

Белсат

📌 Лукашэнка ў Абхазіі збіраецца пабудаваць пяцізоркавы гатэльна-курортны комплекс з 8 асобнымі VIP-віламі

У амаль нікім не прызнаную Абхазію Лукашэнка лятаў не проста так: там вырашылі пытанне зямлі на некалькі мільёнаў долараў, куды з беларускага бюджэту збіраюцца таемна ўкласці некалькі сотняў мільёнаў.

👉 ПА СПАСЫЛЦЫ расказваем, што высвелтілі «BELPOL», БРЦ і «Белсат»

Читать полностью…

Белсат

❗️ Расейскіх вайскоўцаў абвінавацілі ў масавым расстрэле палонных украінцаў

Украінскі OSINT-праект DeepState са спасылкай на крыніцы ў ВСУ сцвярджае, што расейскія вайскоўцы расстралялі дзевяць украінцаў, якія здаліся ў палон у Курскай вобласці. У пацверджанне праект апублікаваў фатаздымак, на якім меркавана ляжаць расстраляныя вайскоўцы.

👉 Паводле DeepState, палонныя былі аператарамі беспілотнікаў, іх расстралялі 10 кастрычніка. У вайскоўцаў скончыліся боепрыпасы і яны былі вымушаныя здацца ў палон.

Читать полностью…

Белсат

📌 «Украінцы баяцца дзяржавы больш, чым вайны»

Чаму ўкраінцы не давяраюць сваёй дзяржаве?

Ці ёсць месца Богу ў акопах?

Як еўрапейцы ўспрымаюць вайну ва Украіне?

Пра ўсё гэта распавёў «Белсату» баец легендарнага ўкраінскага батальёну «Ваўкі Да Вінчы», сузаснавальнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў і спікер фракцыі «Беларусы» ў КР Андрэй Кушняроў.

👉 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤔 Што гэта за беларусы, якіх вельмі любіць Лукашэнка?

І гэта не мы з вамі і нават не ябацькі! Але дыктатар хоча, каб іх было 5 мільёнаў!

👉 Што ж гэта за беларусы такія, глядзіце ў новым выпуску праграмы «Навіны з будучыні»

Читать полностью…

Белсат

🌅 Думаеце, фотаздымкі надвор'я не могуць быць цікавымі?

Паглядзіце на здымкі фіналістаў календара Сусветнай Метэаралагічнай Арганізацыі на 2025 год і пераканайцеся ў адваротным!

Арганізацыя выбрала 75 найлепшых фотаздымкаў з усяго свету, а цяпер просіць прагаласаваць карыстальнікаў сацсетак. Прагаласаваць можна тут.

Читать полностью…

Белсат

🎼 Добрыя музычныя навіны: беларускі гурт INTELLIGENCY выпусціў новы альбом

У альбом пад назвай The Ideals увайшлі ажно 16 трэкаў. Паслухаць яго можна тут.

Відэа: intelligency_band / instagram

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

Дзіўныя сябры з'явіліся ў заапарку ў Горадні

🤔Як так сталася, што малпы пасябравалі з трусам, глядзіце ў нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

👨‍🎨«Калі людзі займаюцца мастацтвам, каб спыняць войны і гвалт – яны бяруцца не за тую справу»

Так мяркуе беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч. Менш, чым праз тыдзень стартуе продаж ягонага новага раману «Папяровы голем».

Мы пагаварылі з пісьменнікам пра ягоны новы твор, пра тое, як пачуваюцца літаратары ў эміграцыі а таксама пра тое, як пісьменнікаў прывучаюць да непавагі да сваёй прафесіі.

Шчырую размову з Альгердам Бахарэвічам чытайце на нашай старонцы (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

🔺Польшча можа прыпыніць наданне прытулку для мігрантаў

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр краіны Доналд Туск падчас з’езду «Грамадзянскай кааліцыі». Ён анансаваў стратэгію «Вярнуць кантроль, гарантаваць бяспеку». Адным з элементаў гэтай стратэгіі павінна стаць часовае прыпыненне права на прытулак. Туск заявіў, што будзе дамагацца прызнання ў Еўропе гэтага рашэння:

«Мы добра ведаем, як яно [права на прытулак] выкарыстоўваецца Лукашэнкам, Пуціным, кантрабандыстамі і гандлярамі людзьмі. Як гэтае права на прытулак выкарыстоўваецца зусім насуперак сутнасці права на прытулак»,


– адзначыў Доналд Туск.

Читать полностью…

Белсат

💔 Гэтая сям’я зараз пражывае самыя цяжкія часы

Праз медычную памылку, дачка атрымала мазгавое пашкоджанне і ДЦП. Паглядзіце, як гэта атрымалася.

Цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

😨 Стылёвай і таннай вопраткі ў Беларусі засталося на 3 дні?

Не паспелі мы змірыцца з забаронаю на пастаўку ў Беларусь тавараў «second hand», як чыноўнікі забаранілі вопратку некаторых польскіх брэндаў.

Як улады расчышчаюць дарогу для айчыннага «Лёгпраму», глядзіце ў нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

Паглядзіце, які магутны выбух адбыўся ў Чачэніі

Паведамляецца, што інцыдзент здарыўся на аўтазапраўцы. Пацярпелі як мінімум чатыры чалавекі. Сярод іх — маці з дзіцем, якія апынуліся ў зоне паражэння, калі выбуховая хваля адкінула ў іх газавы балон.

Паводле мясцовых жыхароў, выбухі ўсё яшчэ працягваюцца.

Читать полностью…

Белсат

😡 Гэта самае сапраўднае рабства, толькі ў 21 стагоддзі

Палітвязень распавёў, як яго прымушалі працаваць па 18 гадзінаў у содні! Што ён рабіў, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…
Подписаться на канал