belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📌 Амерыканская база супрацьракетнай абароны ў Польшчы зможа збіваць расейскія балістычныя ракеты, якія ляцяць у кірунку Польшчы

Пра гэта заявіў у эфіры Radio Rebeliant польскі міністр замежных спраў Радослаў Сікорскі.

Амерыканская база супрацьракетнай абароны запрацуе ўжо ў бліжэйшыя тыдні на поўначы Польшчы. Па словах міністра, падчас перамоваў было дасягнутае пагадненне з Вашынгтонам, што сістэма зможа збіваць «у тым ліку і расейскія ракеты, якія ляцяць у бок Польшчы, а не толькі Іранскія, якія ляцяць у бок Злучаных Штатаў».

Гэта ўжо другя такая база ў Еўропе. Першая знаходзіцца ў Румыніі.

☝️ Акрамя таго, элементамі «супрацьракетнага шчыта НАТА» з'яўляюцца чатыры эсмінцы ВМС ЗША, размешчаныя на пастаяннай аснове ў Іспаніі і радар ранняга апавяшчэння ў Турцыі.

Читать полностью…

Белсат

😡 Па пазове амбасады Беларусі ў Расе будуць судзіць піалітолага

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітолага Андрэя Суздальцава пачнецца 15 кастрычніка ў Лефортаўскім судзе Масквы, паведамляе «Позірк».

Расейскі грамадскі дзеяч Раман Юнеман паведамляе, што Суздальцава будуць судзіць «за крытыку [Лукашэнкі] з прарасейскіх пазіцый»

👉 Падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

😮 Парыжанін пачаў рабіць рамонт…и выявіў у сваім склепе старажытныя могілкі

Спачатку мужчына выявіў шкілет. У выніку гэтае адкрыццё прывяло да раскопак, падчас якіх выявілі 40 пахаванняў, некаторым з якіх да 1700 гадоў.

☝️Першапачаткова археолагі думалі, што гэта былі раннесярэднявечныя могілкі, таму што на гэтым месцы калісьці стаяла капліца VII стагоддзя. Аднак падчас раскопак былі знойдзеныя магілы, якія датуюцца трэцім стагоддзем нашай эры, познерымскім перыядам, а 10 гіпсавых саркафагаў адносяцца да ранняга меравінгскага перыяду праўлення франкаў, які доўжыўся прыкладна з 476 па 750 год.

Читать полностью…

Белсат

Добрай нядзелі, шаноўныя!

Прачнуліся рана і не ведаеце, што б такога пачытаць? Мы вам прынеслі 3 цікавыя «Белсату», які вы маглі прапусціць:

⚪️ «Такі сабе Ігі Поп у маёй бібліяграфіі»

Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч – пра сваю новую кнігу «Папяровы голем».

⚪️ Былы палітвязень Арцём Мядзведскі: Казалі, за камень сеў – цяпер давай збірай

У якіх умовах знаходзяцца вязні на «хіміі» і наколькі яны блізкія да рабскіх, распавёў былы палітвязень.

⚪️ Каля 100 песень за год і прэміі «Песня года Беларусі» - такой хуткай кар’еры можна толькі пазайздросціць

Як нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук зрабілася галоўнаю песенніцаю прапаганды.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 12 кастрычніка

▫️Андрэй Дзмітрыеў прапануе вярнуць заходніх паслоў у Беларусь.

▫️БРСМ стварыў дзіўны мурал.

▫️Жыхар Менску знайшоў у шафе стрэльбу Радзівілаў.

▫️У Чачэніі магутны выбух. Ёсць загінулыя.

▫️Стаў вядомы найлепшы здымак дзікай прыроды ў 2024-м.

▫️Сёння ў начным небе з’явіцца вельмі рэдкая камета

Читать полностью…

Белсат

📍 Два расейскія знішчальнікі, імаверна, пакінулі тэрыторыю Беларусі

Гаворка пра самалёты Міг-31К, якія некалькі дзён таму прыляцелі ў нашу краіну. 10 кастрычніка стала вядома пра адлёт з аэрадрома «Мачулішчы» двух знішчальнікаў МіГ-31К Ваенна-касмічных сілаў РФ.

Пра гэта паведамляе маніторынгавая група «Беларускі гаюн». Таксама «Гаюн» піша, што назад на тэрыторыю аэрадрому самалёты не вярталіся.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Лукашэнка на «Дажынках» у Гомельшчыне. Абяцае знайсці на Гомельшчыне нафту і скіраваць грошы на развіццё рэгіёну. Што яшчэ кажа беларусам дыктатар перад выбарамі?

🔸Ураджай бульбы не дацягнуў да паказнікаў. Чаму?

🔸Лукашэнка падпісаў закон пра беспрацоўе. Што зменіцца?

🔸Медыкі назвалі асноўныя штамы COVID-19 у Беларусі.

Далучайцеся да нашага эфіру!

https://www.youtube.com/watch?v=KKHsDimbE_M

Читать полностью…

Белсат

⚠️ Сябры, сёння ў начным небе з’явіцца вельмі рэдкая камета

Апошні раз яна пралятала 80 тысяч гадоў таму!

Называецца яна C/2023 A3, і сёння наблізіцца да нас на мінімальную адлегласць — 71 млн кіламетраў. Калі ўбачыце яркую агнявую пляму — гэта яна. Шукайце камету на заходняй частцы неба і лепей з біноклем.

Не ўпусціце гэты шанец, бо наступны можа быць праз тысячы гадоў.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ці чакаеце вы рэакцыі дэмсілаў на «бязвыбары» ў Беларусі 2025?

Пакуль яны займаюцца падрыхтоўкай стратэгіі, мы задаліся пытаннем: ці патрэбна яна ўвогуле? Спыталі эксперта і атрымалі зразумелы адказ — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

Цудоўнае фота з апалонікамі — найлепшы здымак дзікай прыроды ў 2024-м

Каб зняць гэта, фатограф Шэйн Грос ныраў на працягу многіх гадзін і асцярожна рухаўся паміж водараслямі. У выніку ў яго атрымалася здрабіць неверагодную фатаграфію «Рой жыцця».

Апалонікі прынеслі Шэйну тытул фатографа года. Мужчына працуе фатарэпарцёрам у Канадзе і здымае для National Geographic.

Читать полностью…

Белсат

✈️Узляцець, знайсці і знішчыць

Гэтыя ўкраінскія дзяўчыны - аператаркі дронаў. Адной з іх дзеля гэтага давялося ўгаворваць бацькоў. Другой усяго 20 гадоў, але вайна для дзяўчыны пачалася яшчэ ў 2014 годзе.

Паглядзіце іхныя гісторыі!

Читать полностью…

Белсат

😮 Жыхар Менску знайшоў у шафе стрэльбу Радзівілаў

У дзяцінстве ён чуў, што ў сям'і ёсць рарытэтная зброя шляхецкага роду, але забыўся пра яе. Цікавая знаходка належала ягонаму бацьку, які памёр у 1950-х.

«Каб не мець праблемаў», менчук аддаў стрэльбу міліцыянтам і папрасіў перадаць яе ў музей. Цяпер зброя знаходзіцца на экспертызе.

А як даўно вы заглядалі ў глыбіню сваёй шафы?

Читать полностью…

Белсат

🤔Пуцін падоўжыў тэрмін Лукашэнку?

Лукашэнка хацеў бы паслабіць пуцінскі павадок? І ці атрымаў Лукашэнка ад Пуціна «ярлык» на чарговы тэрмін кіравання ў Беларусі?

Гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўвалі ў праграме «ПраСвет» з Анатолем Лябедзькам.

Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️

Читать полностью…

Белсат

🤡 Лукашэнка падпісаў закон аб зменах у пытаннях занятасці

І таму, калі хочаце падняць сябе настрой — проста пачытайце, колькі цяпер складае грашовая дапамога для беспрацоўных і хто атрымае квоты ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

Вітаем тых, хто ўжо прачнуўся!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Запарвайце каву і пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

16 асобаў загінулі, мільёны дамоў без святла

Як па Флорыдзе прайшоўся ўраган Мілтан.

«З цікавасцю прынялі да ўвагі»

Што думаюць у краінах Еўропы пра зварот у МКС адносна Беларусі?

Старая вайна ці збор даніны з бізнесу?

Чаму ў Беларусі арыштавалі сяброў калійнага магната Мазепіна.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

📌 «Украінцы баяцца дзяржавы больш, чым вайны»

Чаму ўкраінцы не давяраюць сваёй дзяржаве?

Ці ёсць месца Богу ў акопах?

Як еўрапейцы ўспрымаюць вайну ва Украіне?

Пра ўсё гэта распавёў «Белсату» баец легендарнага ўкраінскага батальёну «Ваўкі Да Вінчы», сузаснавальнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў і спікер фракцыі «Беларусы» ў КР Андрэй Кушняроў.

👉 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤔 Што гэта за беларусы, якіх вельмі любіць Лукашэнка?

І гэта не мы з вамі і нават не ябацькі! Але дыктатар хоча, каб іх было 5 мільёнаў!

👉 Што ж гэта за беларусы такія, глядзіце ў новым выпуску праграмы «Навіны з будучыні»

Читать полностью…

Белсат

🌅 Думаеце, фотаздымкі надвор'я не могуць быць цікавымі?

Паглядзіце на здымкі фіналістаў календара Сусветнай Метэаралагічнай Арганізацыі на 2025 год і пераканайцеся ў адваротным!

Арганізацыя выбрала 75 найлепшых фотаздымкаў з усяго свету, а цяпер просіць прагаласаваць карыстальнікаў сацсетак. Прагаласаваць можна тут.

Читать полностью…

Белсат

🎼 Добрыя музычныя навіны: беларускі гурт INTELLIGENCY выпусціў новы альбом

У альбом пад назвай The Ideals увайшлі ажно 16 трэкаў. Паслухаць яго можна тут.

Відэа: intelligency_band / instagram

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

Дзіўныя сябры з'явіліся ў заапарку ў Горадні

🤔Як так сталася, што малпы пасябравалі з трусам, глядзіце ў нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

👨‍🎨«Калі людзі займаюцца мастацтвам, каб спыняць войны і гвалт – яны бяруцца не за тую справу»

Так мяркуе беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч. Менш, чым праз тыдзень стартуе продаж ягонага новага раману «Папяровы голем».

Мы пагаварылі з пісьменнікам пра ягоны новы твор, пра тое, як пачуваюцца літаратары ў эміграцыі а таксама пра тое, як пісьменнікаў прывучаюць да непавагі да сваёй прафесіі.

Шчырую размову з Альгердам Бахарэвічам чытайце на нашай старонцы (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

🔺Польшча можа прыпыніць наданне прытулку для мігрантаў

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр краіны Доналд Туск падчас з’езду «Грамадзянскай кааліцыі». Ён анансаваў стратэгію «Вярнуць кантроль, гарантаваць бяспеку». Адным з элементаў гэтай стратэгіі павінна стаць часовае прыпыненне права на прытулак. Туск заявіў, што будзе дамагацца прызнання ў Еўропе гэтага рашэння:

«Мы добра ведаем, як яно [права на прытулак] выкарыстоўваецца Лукашэнкам, Пуціным, кантрабандыстамі і гандлярамі людзьмі. Як гэтае права на прытулак выкарыстоўваецца зусім насуперак сутнасці права на прытулак»,


– адзначыў Доналд Туск.

Читать полностью…

Белсат

💔 Гэтая сям’я зараз пражывае самыя цяжкія часы

Праз медычную памылку, дачка атрымала мазгавое пашкоджанне і ДЦП. Паглядзіце, як гэта атрымалася.

Цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

😨 Стылёвай і таннай вопраткі ў Беларусі засталося на 3 дні?

Не паспелі мы змірыцца з забаронаю на пастаўку ў Беларусь тавараў «second hand», як чыноўнікі забаранілі вопратку некаторых польскіх брэндаў.

Як улады расчышчаюць дарогу для айчыннага «Лёгпраму», глядзіце ў нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

Паглядзіце, які магутны выбух адбыўся ў Чачэніі

Паведамляецца, што інцыдзент здарыўся на аўтазапраўцы. Пацярпелі як мінімум чатыры чалавекі. Сярод іх — маці з дзіцем, якія апынуліся ў зоне паражэння, калі выбуховая хваля адкінула ў іх газавы балон.

Паводле мясцовых жыхароў, выбухі ўсё яшчэ працягваюцца.

Читать полностью…

Белсат

😡 Гэта самае сапраўднае рабства, толькі ў 21 стагоддзі

Палітвязень распавёў, як яго прымушалі працаваць па 18 гадзінаў у содні! Што ён рабіў, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

Ого, такой хуткай кар’еры пазайздросціць кожны!

100 вершаў за год, ейныя песні выконваюць амаль усе праўладныя спевакі і для гэтага патрэбна ўсяго адно паведамленне ў сацсетках. І толькі паспрабуй адмовіцца!

Сёння распавядзем пра аўтарку трэкаў «Ах, Александр» і «Бульба-дэнс» Ганну Сялук, якая трошкі з'яўляецца нявесткай Лукашэнкі ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

😨 Маладзечну не пашанцавала… Вось, што там стварыў БРСМ

«Мы бачым тут рукі мамы, таты і дзіцяці — сімвалы традыцыйных сямейных каштоўнасцяў. А трымаюць яны ў руках контуры Беларусі», — так апісаў кіраўнік БРСМ новы «арт-аб'ект».

Мурал «Будучыня Беларусі ў тваіх руках» цяпер «упрыгожвае» вуліцу Вялікі Гасцінец, дзе жывуць шмат маладых сем'яў. А намалявалі яго для лукашэнкаўскага «Марафона адзінства», пра які мы падрабязна расказваем у праграме «Аб'ектыў». Паглядзіце! 🎬

Читать полностью…

Белсат

Андрэй Дзмітрыеў прапануе вярнуць заходніх паслоў у Беларусь

Экс-кандыдат у прэзідэнты заявіў, што беларускі народ «хоча заставацца часткай еўрапейскай прасторы, а не разменнай манетай у геапалітычных гульнях».

«Беларусы ўжо прайшлі сваю рэвалюцыю ў 2020 годзе — яна адбылася ў іх сэрцах і думках. Цяпер народ праходзіць складаны шлях да пераменаў. І на гэтым шляху ён заслугоўвае не літасці, а поўнай падтрымкі».

Паводле яго слоў, уведзеная супраць рэжыму Лукашэнкі ізаляцыя і санкцыі «б’юць па звычайных людзях, а не па ўладзе».

Нагадаем, Андрэй Дзмітрыеў прымаў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Яго затрымалі ў студзені 2023 года і праз тры месяцы прысудзілі да 1,5 года пазбаўлення волі. Ён адбыў увесь тэрмін.

Читать полностью…

Белсат

Навіны рэпрэсій за 11 кастрычніка:

▪️У Беларусі +5 новых палітвязняў.

▪️У Мінску распачаўся суд над беларускай, якую затрымалі па вяртанні з Грузіі.

▪️Жыхарку Менску затрымалі пасля таго, як яна не прайшла праверку пры працаўладкаванні на дзяржаўную працу.

▪️За «абразы» чыноўнікаў судзяць жанчыну.

▪️Жыхар Менску затрыманы за каментар.

▪️Участковы пагражаў забіць сабаку былой палітзняволенай, а яе сына пасадзіць у турму.

▪️У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» тг-канал пра... «Саюзную Дзяржаву».

#рэпрэсіі

Читать полностью…
Подписаться на канал