belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🏖 Мора, пясочак і расейская мяжа. Як жыве Крыніца-Морска – польскі курорт на Балтыйскай касе

Ад расейскага Балтыйску Крыніцу-Морску наўпрост аддзяляюць 20–25 кіламетраў. І калі з польскага боку каса – папулярны турыстычны кірунак, то з расейскага трапіць на яе замежнікам не так і проста.

Чытайце рэпартаж і глядзіце фатаграфіі на нашай старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🐧 Пінгвіны Гумбальта – вельмі рэдкі від і знаходзіцца на мяжы вымірання

Птушанятам гэтага віду пінгвінаў, што вылупіліся ў Брытанскім заапарку, вырашылі даць кветкавыя імёны. Напрыклад, Крапіва, Цюльпан, Чартапалох, Нарцыс і г.д 😊

Читать полностью…

Белсат

🐻 У заапарку Горадні для мядзведзікаў выдумляюць смачныя квэсты

☝️ Каб зрабіць здабычу ежы падобнай на натуральную ва ўмовах дзікай прыроды

Читать полностью…

Белсат

🔺«Такога не было ўжо даўно». Каля сотні мігрантаў штурмавалі польскую мяжу

Учора вялікая колькасць мігрантаў на беларуска-польскай мяжы кідала ў польскіх памежнікаў палкі і камяні, паведамляе журналіст Мар'юш Гершэўскі. У адказ памежнікі ўжылі слезацечны газ.

Паводле Гершэўскага, да мяжы накіравалі падмацаванне.

Читать полностью…

Белсат

📀 Беларускі транс–фолк дуэт HUTATELI выдаў альбом лепшых песень

Новы альбом называецца LULI-LULI і ўключыў у сабе вядомыя песні, створаныя на працягу чатырнаццацігадовага існавання гурта.

Дуэт HUTATELI – гэта музыкі Аўгінія Манцэвіч і Верасень.

🎧 Паслухайце

Читать полностью…

Белсат

🪖 Беларусаў заклікаюць служыць па кантракце ў расейскім войску. Аднак паводле юрыстаў, за гэта могуць пазбавіць грамадзянства РБ

Беларускія законы не забараняюць і не дазваляюць грамадзянам Беларусі служыць паводле кантракту ў Расеі.

☝️ Аднак юрысты папярэджваюць, што на кантракт з расейскім войскам усё ж можа цягнуць за сабой наступствы:

«Паколькі па сутнасці ўсе Узброеныя сілы РФ бяруць удзел ва ўзброеным канфлікце, то можна казаць, што служба нават у самым аддаленым кутку Расеі будзе азначаць удзел у вайне. А гэта ў сваю чаргу можа цягнуць за сабою наступствы з пункту гледжання не толькі беларускага, але і міжнароднага заканадаўства»


Падрабязней ⤵️

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💔 Антон Казельскі

Антон – аператар тэлеканалу АНТ. Быў затрыманы на працоўным месцы.

Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў КК РБ – «заклікі да санкцыяў і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы» і «распальванне варожасці або варажнечы».

Прычынай маглі стаць каментары ў тэлеграме... якія ён даўно выдаліў.

У мужчыны ёсць жонка і чацвёра дзяцей

📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Менскі раён, Менская вобласць

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🐶 Нягледзячы на невылечнае захворванне, гэты сабака жыве сваё лепшае жыццё

Сабака Купер мае хваробу, праз якую выглядае так, нібы яго намалявала дзіця, а таксама яму складана рухаць шыяй.

Аднак, дзякуючы сваім гаспадарам, сабака мае добрае жыццё. Паглядзіце ягоную гісторыю!

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️Усяго 0,5% дзяржбюджэту трацяць на культуру

У Беларусі вялікія праблемы ў сферы культуры. Аб'ём фінансавання зніжаецца, працаўнікі сыходзяць.

Чаму так адбываецца і да чаго прывядзе, глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

👆«Ва Украіне гэта першы цэлы трафейны Т-90М «Прорыв-3»

Беларускі ваяр Жэрар збірае і рамантуе трафейную тэхніку. Ён – камандзір аддзялення эвакуацыі цяжкай тэхнікі. Пра свае самыя цікавыя аперацыі ён распавёў журналістам нашай праграмы «Ваяры», паглядзіце!

Цалкам праграму глядзіце ў плэй-лісце «Ваяры» на YouTube-канале «БЕЛСАТ life»

Читать полностью…

Белсат

😮 Паберажыцеся! Сёння зямлю зноў накрые магнітная бура

Прынамсі так сцвярджаюць навукоўцы: у ноч з 31 траўня на 1 чэрвеня Зямлю ізноў накрые магнітная бура.

Узровень буры вызначаюць як G2. Гэта азначае, што на Зямлі могуць узнікнуць праблемы ў энергетычных сістэмах і радыёнавігацыя. Для параўнання ўспышкі на сонцы, якія былі 11 траўня, калі мы назіралі прыгожае відовішча, дасягнула вышэйшага ўзроўню G5. Тым не менш ёсць магчымасць, што мы зможам убачыць паўночнае ззянне. Будзем чакаць вашых здымкаў.

Читать полностью…

Белсат

❗️ На мяжы з Беларуссю параненыя яшчэ двое польскіх жаўнераў

Учора – 30 траўня – было зафіксавана 155 спробаў нелегальнага мінання польскай мяжы з боку Беларусі. Агрэсіўныя замежнікі, якія знаходзіліся за тэхнічным бар'ерам, некалькі разоў атакавалі польскія службы. У выніку такіх паводзін пацярпелі двое вайскоўцаў, якіх даставілі ў больніцу.

Акрамя таго, польскія памежнікі паведамілі, што за апошнія два дні чацвёра замежнікаў, якія мелі патрэбу ў медычнай дапамозе, былі дастаўленыя ў лякарню.

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 31 траўня

Расейскі рубель усё танней, а еўра і долар падраслі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🤌 Царкоўнае лакшэры: паглядзіце, які дыван з кветак расклалі ў Іаана-Кармянскім жаночым манастыры

Сёння адзначаецца 107-годдзе Іаана Кармянскага. Але кветкі ў дыван склалі не для яго, а для кіраўніка РПЦ у Беларусі Веніяміна.

Напэўна, надта доўга каментаваць гэта мы не будзем.

Читать полностью…

Белсат

😳 Мянчук засудзіў тураператара, бо зламаў зуб аб костку чарнасліву ў самалёце «Белавіі»

Магчыма, пра гэты самы выпадак раней пісалі на сайце Рэспубліканскага саюзу турыстычнай індустрыі: 

«Авіякампанія заявіла, што адказнасць ляжыць на кейтэрынгавай кампаніі. Тая, у сваю чаргу, указала на пастаўшчыка чарнасліву, які сцвярджаў, што імавернасць наяўнасці костачак мінімальная. Па факце кампенсаваць шкоду замоўніку, згодна з рашэннем суду, абавязалі тураператара: чартар арандаваў ён, турыст таксама ягоны»


Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💪 Беларусы выратавалі YouTube-канал музычнага журналіста Аляксандра Чарнухі

Грошы, неабходныя на некалькі новых выпускаў на канале «Міністэрства сепультуры», гледачы сабралі літаральна за дзень.

Паразмаўлялі з Аляксандрам Чарнухам пра ягоны канал, а таксама пра беларускую музыку ды шоу-бізнес агулам:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤯 У Беларусі не стае больш як 150000 працаўнікоў!

Пры гэтым працягваюцца масавыя звальненні праз палітычны пераслед.

Ды што чакае беларускую эканоміку?

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ці адкрыюць усё ж такі памежны пункт «Баброўнікі»?

Нядаўна Дональд Туск завіў, што Польшча можа ўзнавіць працу аднаго з зачыненых памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю.

☝️ Аднак ўжо 28 і 29 траўня пры спробе нелегальнага пераходу мяжы мігранты паранілі некалькіх польскіх памежнікаў.

Дык ці застаецца магчымым адкрыццё «Баброўнікаў» у такіх умовах?

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

Добрай суботы, дарагія чытачы!

Мы вам прынеслі ранішняе чытво: сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸Што дасць Украіне дазвол на прымяненне заходняй зброі па аб’ектах у РФ?

Праз VPN

Якіх мэтаў хоча дамагчыся расейскае войска, наносячы мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры, ці магчыма закрыць неба над Харкавам і як паўплывае на сітуацыю дазвол заходніх краін на выкарыстанне іхнай зброі для ўдараў па аб’ектах на тэрыторыі Расеі?

🔸Новыя санкцыі, камуналка і дарагія візы

Праз VPN

Што зменіцца для беларусаў у чэрвені?

🔸Ці можа грамадзянін Беларусі служыць Расеі паводле кантракту?

Праз VPN

Мінабароны не ведае. Спыталі юрыста.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 31 траўня

✔️ Суд прызнаў Доналда Трампа вінаватым ва ўтойванні грошаў

✔️ У наступным месяцы беларусаў чакаюць чарговыя змены. Якія новаўвядзенні нас чакаюць?

✔️ Мянчук засудзіў тураператара, бо зламаў зуб аб костку чарнасліву ў самалёце «Белавіі»

✔️ праект «Васьміног» афіцыйна адкрывае онлайн-курсы для дзяцей школьнага ўзросту

✔️ На мяжы з Беларуссю параненыя яшчэ двое польскіх жаўнераў

✔️ 75 украінскіх ваеннапалонных вярнуліся на Радзіму

✔️ Сёння зямлю зноў накрые магнітная бура

✔️ «Луч» выпусціў серыю гадзіннікаў, у якіх час ідзе назад

✔️ Беларусаў заклікаюць служыць па кантракце ў расейскім войску. Аднак юрысты папярэджваюць, што гэта можа цягнуць за сабой наступствы

✔️ Ці ёсць шанцы, што адкрыюць памежны пункт «Баброўнікі»?

#рэпрэсіі:

▪️ Пачаўся самы шматлюдны завочны суд: разгляд «справы аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»

▪️ У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 19 чалавек

▪️ У Менску сілавікі затрымалі вядучага святаў

▪️ У Беларусі замежніку пагражае да 25 гадоў калоніі — яго будуць судзіць за «наёмніцтва» і «агентурную дзейнасць»

▪️ У Магілёве былога палітвязня судзяць яшчэ па адной крымінальнай справе

▪️ Затрыманы чарговы берасцейскі вядучы

▪️У Маладзечне затрымалі былога жаўнера французскага Замежнага легіёну

Читать полностью…

Белсат

👆 «Па чалавеку было бачна, ён быў крыху затарможаны»

Былы палітзняволены Глеб Гатоўка распавёў пра сустрэчу з адвакатам Максімам Знакам у СІЗА.

У адной камеры з Глебам Знак правёў некаторы час і выходзіў з галадоўкі. Паслухайце, як гэта было.

Раней Глеб распавядаў, як за кратамі пачуваецца Сяргей Ціханоўскі. Калі прапусцілі – чытайце тут.

Читать полностью…

Белсат

Хаваць людзей у Расеі стала даражэй

❓ Чаму так адбываецца?

❓ І пры чым тут заходнія санкцыі?

Глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸У Менску адкрылі краму з санкцыйнай прадукцыяй. Як яна трапляе ў Беларусь?;

🔸Напад на польскіх вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю. Ці паўплывае гэта на рашэнне адкрыць яшчэ адзін памежны пераход на беларуска-польскай мяжы?;

🔸Сусветны дзень без тытуню. У якім узросце пачынаюць паліць падлеткі і чаму электронныя сігарэты таксама шкодныя;

🔸Суд прызнаў Трампа вінаватым па ўсім пунктам абвінавачання. Што далей?;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=zkvIF8nc6Q8

📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Белсат ZOOM» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

⌚️ «Луч » выпусціў серыю гадзіннікаў, у якіх час ідзе назад

Калекцыя атрымала назву «Зваротны ход 2.0», а асаблівасцю такіх гадзіннікаў з'яўляюцца стрэлкі, якія ідуць у зваротным кірунку. Калекцыя абʼяднала чатыры мадэлі: «Паўночнае ззянне», «Парад планет», «Галактыка», «Магнітар».

Корпус гадзіннікаў зроблены з неіржавеючай сталі, шкло мае – мінеральнае, а раменьчык са скуры.

😍 Аж сабе такія захацелася, праўда?

Читать полностью…

Белсат

🍒 Пачастунак ад акупантаў завязуць у Беларусь

50 тонаў чарэшняў з акупаванага расейцамі ўкраінскага Мелітопалю хочуць прывезці для продажу ў нашай краіне.

Глядзіце ў сюжэце з нашага кароткага выдання навінаў.

Читать полностью…

Белсат

💙💛 75 украінскіх ваеннапалонных вярнуліся на Радзіму

Уладзімір Зяленскі апублікаваў іх фатаграфіі ў сваім тэлеграм-канале.

«Яшчэ 75 нашых людзей вярнуліся ва Украіну. Воіны ЗСУ, Нацгвардыі, памежнікі, чацвёра цывільных – усе яны ўжо на роднай зямлі»


Кіраўнік офісу прэзідэнта Андрэй Ярмак удакладніў, што ў ліку вернутых – 19 чалавек, якія трапілі ў палон з выспы Змяіны, а таксама 10 абаронцаў Марыупалю з заводу «Азоўсталь».

👉 Па звестках Мінабароны Расеі, пасярэднікам пры абмене выступалі ААЭ

Читать полностью…

Белсат

👍«Я ўсё ж думаю, што напішу ў сваёй кнізе пра каханне»

Сёння дзень народзінаў першай беларускай нобэлеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Аўтарцы «Чарнобыльскай малітвы» і «Цынкавых хлопчыкаў» спаўняецца 76 гадоў.

Паглядзіце сюжэт пра нашую выбітную зямлячку!

Читать полностью…

Белсат

🐙 Онлайн-курсы ад «Васьмінога»: пра гэта не распавядуць у школе

З нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей, які штогод адзначаецца 1 чэрвеня, праект «Васьміног» афіцыйна адкрывае онлайн-курсы для дзяцей школьнага ўзросту.

«Мы рады прадставіць зусім новую адукацыйную платформу, распрацаваную спецыяльна для беларускіх дзяцей, напоўненую курсамі, якія аднолькава абяцаюць задавальненне і навучанне. Наша платформа простая ў карыстанні і даступная з дому або ў дарозе. Незалежна ад таго, пачатковец вы, філосаф ці будучы гісторык – тут кожны знойдзе што-небудзь для сябе. Далучайцеся да нас, каб не толькі вучыцца, але і кінуць выклік вашай творчасці і абудзіць вашу цікаўнасць», – запрашае да навучання на платформе «Васьмінога» кіраўнік адукацыйнага праекту Аляксей Канстанцінаў.

Курс падзелены на ўзроставыя катэгорыі і будзе пасаваць як дзецям, так і падлеткам.

Читать полностью…

Белсат

🐼 Панды зноў з'явяцца ў заапарку ЗША

У якасці паслоў добрай волі ў наладжванні стасункаў паміж ЗША і Кітаем

Читать полностью…

Белсат

👆Новыя санкцыі, змены ў рэгістрацыі аўто і падаражэнне візаў

У наступным месяцы беларусаў чакаюць чарговыя змены. Якія новаўвядзенні нас чакаюць, чытайце ў нашым артыкуле:

✅Праз VPNБез VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал