belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🚴🏻‍♂️ У адным з паркаў Пекіна ўсталявалі «мультыплэерныя» велатрэнажоры

Вось так можна адначасова і адпачываць, і займацца спортам👆🏻

Читать полностью…

Белсат

📍На Днепрапятроўшчыне расейскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус

Раніцою быў абстраляны Нікапальскі раён Днепрапятроўскай вобласці.

Кіраўнік Днепрапятроўскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Лысак паведаміў, што ў Нікапалі расейскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус. Распачаўся пажар, пацярпелі пасажыры.

Чатыры чалавекі атрымалі раненні.

Читать полностью…

Белсат

Вітаем, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔻Улады не разлічваюць на беларусаў, якія з'ехалі

Праз VPN

Міграцыйная палітыка робіць стаўку на замежнікаў

🔻Даследаванне BEROC: беларусы пачалі меней эканоміць на харчах і забаўках

Праз VPN

Эксперты зафіксавалі мінімальную долю беларусаў, якія заявілі пра падзенне сваіх прыбыткаў.

🔻«Убачылі белую паперку з чырвонай ізастужкаю – выклікалі спецназ»

Праз VPN

Хрысціянскі прапаведнік Сергій Мельянец – пра содні і тых, з кім іх правёў.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💔 Арцём Антонаў

Быў затрыманы напрыканцы снежня 2023 году. Спачатку — паводле адміністрацыйнай справы, пасля вобшуку яму было прад'яўлена абвінавачанне паводле крымінальнага артыкулу. Арцём — сын беларускага журналіста Сяргея Антонава, які быў вымушаны эміграваць.

19 красавіка 2024 г. суд Быхаўскага раёна прызначыў Арцёму 1,5 гады пазбаўлення волі.

📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 5 чэрвеня

🔻 У Гомелі па пратэсных артыкулах судзяць працаўніка гандлёвага дома «Рогачевъ»

🔻 Затрыманы намеснік дырэктара event-агенцтва «Ружовая зебра» Алег Астраленка

🔻 Пенсіянера асудзілі па дыфамацыйных артыкулах і за калекцыю боепрыпасаў

🔻 За каментары жорстка затрыманы жыхар Магілёва

🔻 КДБ наклаў арышт на дом гродзенскага актывіста Сяргея Верамеенкі

🔻 За каментары ў тэлеграме затрымалі мужчыну

🔻 Прызначылі дату апеляцыі ў справе супраць журналіста Ігара Карнея

🔻 «Экстрэмісцкім фармаваннем» прызнанае YouTube-шоу «Женщины тяжелого поведения»

🔻 Папаўненне спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

Читать полностью…

Белсат

📌 Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу Ігара Карнея 7 чэрвеня

Яго пакаралі 3 гадамі калоніі і штрафам у памеры 20 тысяч рублёў за «удзел у экстрэмісцкім фармаванні».

Ігара Карнея затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў яго кватэры. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але на волю ён не выйшаў. З Акрэсціна Ігара Карнея перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.

У апошнія гады Карней працаваў на «Радыё Свабода».

Читать полностью…

Белсат

🌪 Над Менскам сёння заўважылі тарнада

Выглядае жудасна і захапляльна адначасова!

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ Улады больш не разлічваюць на вяртанне беларусаў. Знайшлі замену...

Цяпер яны апрацоўваюць замежнікаў.

☝️ Чыноўнікі плануюць весці «інфармацыйна-тлумачальную працу» з тым замежнымі грамадзянамі, якія прыязджаюць у Беларусь на нейкі час, каб яны засталіся на ПМЖ.

Хочуць спрасціць выдачу ПМЖ тым, хто атрымліваў адукацыю ў нашай краіне.

🙈 А таксама будуць «піярыць» нашую краіну, як месца прывабнае для жыцця за мяжой.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Бюджэтнікаў, якія хочуць паехаць вучыцца за мяжу, могуць змусіць справаздачыцца па паездках

🔸Экс-кіраўнік малдаўскага генштабу перапісваўся з ГРУ Расеі

🔸Чаму Інтэрпол не стаў абвяшчаць у вышук польскага суддзю Шмыта

🔸Літва распачала праверку фірмы, што займаецца праектам пашпарту «Новай Беларусі»

🔸Чарговая рэдакцыя Чырвонай кнігі - якія віды хочуць выключыць, да чаго гэта прывядзе

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/MZOBVywryb0

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

📌 Польскія мытнікі перадухілілі кантрабанду 15 тысяч пачкаў цыгарэт, якія правозілі ў таварным цягніку з Беларусі

Рынкавы кошт кантрабанды ацэньваецца ў 225 тысяч злотых (каля $ 57 тысяч). Яе знайшлі пры сканаванні рэнтгенам цягніка, які ехаў з Беларусі і Польшчу.

Экіпаж цягніка быў дапытаны. Па факце кантрабанды распачатае расследаванне.

☝️ Гэта не першы такі выпадак.Напрыклад, у лютым 2024 года польскія мытнікі выявілі таксама ў грузавым цягніку партыю з 241 тысяч пачкаў. Цыгарэты ацанілі ў мільён долараў.

Читать полностью…

Белсат

😨 У Беларусі за 3 дні з'явілася аж тысяча новых вакансіяў працы

Дэфіцыт працоўных кадраў у нашай краіне працягвае расці.

Не хапае працаўнікоў у розных галінах: ад медычных сясцёр да зваршчыкаў.

Увогуле ў параўнанні з канцом лютага 2024 году сітуацыя выглядае даволі крытычна. Паглядзіце самі 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 У Польшчы распачала працу камісія аб расейскім і беларускім уплыве

«Камісія распачынае працу ўжо сёння», – заявіў прэм’ер-міністр краіны Доналд Туск.

Паводле прэм’ера, камісія вольная ад палітычнага ўплыву і будзе даследаваць расейскі і беларускі ўплывы ў галінах гаспадаркі, бяспекі, дзяржавы і медыяў.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🇺🇸 ЗША гатовыя даць Украіне крэдыт на $50 мільярдаў, але ёсць нюанс...

☝️ Умова для такога крэдыту – працягненне Еўразвязам санкцыяў супраць расейскіх актываў да канца вайны. З іх ён і будзе пагашацца.

Тэрмін яго пагашэння, працэнтная стаўка і ці будзе ён прадстаўлены праз пасярэдніка ці наўпрост, яшчэ будуць вызначацца. 

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

👨🏻‍🏫 Дзецям і іх бацькам будуць прывіваць любоў да дзяржсімвалаў

Міністэрства адукацыі Беларусі ўжо даслала ў абласныя ўпраўленні адукацыі ліст з адпаведнымі патрабаваннямі.

Вось гэтыя патрабаванні ☝️

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 5 чэрвеня

Усе валюты пайшлі ў гору.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

У расейскім Кемерава сутыкнуліся два трамваі. Ёсць загінулыя і параненыя

👆Сур’ёзнае ДТЗ адбылося ў выніку тэхнічнай няспраўнасці сутыкнуліся два трамваі. Адзін з іх, імаверна, беларускай вытворчасці. Мяркуючы па кадрах з месца здарэння, гэта трамвай вытворчасці «Белкамунмашу».

Расейскія СМІ паведамляюць, што як мінімум 1 чалавек загінуў, яшчэ 90 атрымалі раненні.

Распачатая крымінальная справа за «Аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі жыцця або здароўя спажыўцоў».

Читать полностью…

Белсат

🌺 У Беларусі знайшлі новыя месцы вырастання рэдкай архідэі

Гаворка ідзе пра Пальчатакарэннік майскі і цяпер яго знайшлі ў пойме ракі Белая і ракі Правая Лясная.

Папуляцыі зусім невялікія і налічваюць усяго каля 25-30 квітнеючых раслінаў.

☝️ Пальчатакарэннік майскі (Dactylorhiza majalis) – прадстаўнік сямейства Архідныя. Ён занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, а таксама ахоўваецца Канвенцыяй CITES.

Читать полностью…

Белсат

📀 Света Бень і Сяргей Навіцкі выпусцілі сінгл

Называецца кампазіцыя «Тут нікому не месца». І гэта першы сінгл сумеснага музычнага праекту Светы Бень і Сяргея Навіцкага WTBSK.

👉 Паслухаць тут

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 5 чэрвеня

✔️ Інтэрпол адмовіўся шукаць па чырвонай картцы былога суддзю Томаша Шмыта

✔️ Скарацілася колькасць беларусаў, якія эканомяць на харчах

✔️ Як выглядае ўкраінец пасля 2 гадоў расейскага палону

✔️ Літва можа адказацца ад паслугаў кампаніі, якую выбралі для друку пашпартоў Новай Беларусі

✔️ У «бюджэтнікаў» патрабуюць звесткі пра працу і навучанне за мяжой іх і іхных сваякоў

✔️ Тысячы расейскіх вайскоўцаў будуць накіраваныя ў Беларусь для аховы ядравай зброі

✔️ Міністэрства адукацыі Беларусі накіравала ліст з патрабаваннем прывіваць любоў да дзяржсімвалаў

✔️ ЗША гатовыя даць Украіне крэдыт на $50 мільярдаў, але ёсць нюанс

✔️ У Польшчы распачала працу камісія аб расейскім і беларускім уплыве

✔️ Польскі банк «Santander» адмаўляе дыскрымінацыю беларусаў

✔️ Літва змякчыла забарону правозу прадуктаў з Беларусі

✔️ Нідэрланды правяраюць 3 кампаніі, якія, як мяркуецца, імпартавалі лесаматэрыялы з Расеі і Беларусі праз Кітай і Кыргызстан

✔️ Чыноўнікі плануюць весці «інфармацыйна-тлумачальную працу» замежнікамі, каб яны засталіся на ПМЖ у Беларусі

✔️ Як жывуць «новыя беларускія» з бізнес-імперыі Віктара Шэймана. Расследаванне «Бюро»

Читать полностью…

Белсат

🔹 Украінскі чыноўнік у Пекіне заклікае Кітай прыняць удзел у мірным саміце

Расея не была запрошаная да ўдзелу ў сустрэчы.

☝️ А Кітай дагэтуль заяўляў, што яго прадстаўнікі не паедуць на саміт, паколькі там не будзе прадстаўнікоў абодвух бакоў канфлікту.

Мірны саміт па Украіне пройдзе ў Швейцарыі 15-16 чэрвеня.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

👑 Гатэль за 160 000 еўраў за 12 начэй і гадзіннік за 13 500 долараў. Як жывуць бізнесмены са світы Шэймана

Аб’ектамі новага расследавання «Бюро» сталі Сяргей і Таццяна Аношкі – «новыя беларускія» з бізнес–імперыі Віктара Шэймана.

Яны жывуць на шырокую нагу і праварочваюць гіганцкімі сумамі праз прывілеяваныя кампаніі.

«Белсат» паразмаўляў з аўтарамі расследавання і даведаўся, што рухала імі пры напісанні матэрыялу 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

👨🏻‍🎨170 гадоў з дня народзінаў Юдаля Пэна

Гэта знакаміты беларускі мастак габрэйскага паходжання. Метавіта ён стварыў мастацкую школу, дзе навучаліся Заір Азгур, Восіп Цадкін, Марк Шагал. Юдаль Пэн стварыў каля 1500 карцінаў.

«Пэн – адзін з найлепшых стваральнікаў візуальнага вобразу свету, які на вялікі жаль цалкам знік. Фактычна ён задакументаваў тую рэчаіснасць, якая была знішчана далейшымі сацыяльнымі трансфармацыямі і Галакостам».

Читать полностью…

Белсат

🇳🇱 Мытня Нідэрландаў вырашыла праверыць 3 кампаніі, якія, як мяркуецца, імпартавалі лесаматэрыялы з Расеі і Беларусі праз Кітай і Кыргызстан

«Калі высветліцца, што драўніна паступае з адной з санкцыйных краін, будзе высветлена, ці ведалі пра гэта кампаніі. Мытня перадае вынікі расследавання пракурору. Апошняя ў канчатковым выніку вырашае, ці будзе распачатая крымінальная справа»


Адзначаецца, што кампаніі, якія праверыла мытня, цалкам супрацоўнічалі падчас праверкі.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

❗️ Літва змякчыла забарону правозу прадуктаў з Беларусі

5 чэрвеня літоўская мытня паведаміла 👇

«Забарона не распаўсюджваецца на тавары, якія перавозяцца транзітам, а таксама тавары, якія прызначаныя толькі для асабістага выкарыстання падчас паездкі (то значыць, пакункі былі ўскрытыя)»


Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🥰Мілата дня: сямейная пара з Чыкага робяць посуд разам з пухнатымі памагатымі

Ствараць ганчарныя вырабы ім дапамагаюць іхныя коцікі.

Набылі б сабе такі посуд?

Читать полностью…

Белсат

🫤 Польскі банк «Santander» адмаўляе дыскрымінацыю беларусаў

Апошнім часам беларусы скардзіліся на масавае блакаванне онлайн-банкінгу ды іншыя абмежаванні ад гэтай установы. Людзі паведамлялі, што для разблакіроўкі рахункаў ад іх патрабуюць від на жыхарства, прычым з тэрмінам дзеяння больш за год.

«Белсат» атрымаў каментар пра прычыны дадатковых правяранняў беларусаў. Вось што адказалі ў банку 👇🏻

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Паглядзеў самалёты і паплаваў па Байкале: Лукашэнка ў Іркуцку

✔️ Інтэрпол не дапаможа ў арышце польскага экс-суддзі, які збег у Беларусь

✔️ Палесскі самелье: сілавікі затрымалі аматара балгарскага віна

✔️ Двое падлеткаў патанулі ў Жлобіне

✔️ Аварыя маршруткі і трактара пад Бабруйскам

✔️ Новая пуцінская Z-эліта

✔️ Аранжавы ўзровень небяспекі ад сіноптыкаў

👉 Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😱Вой, прабачце, мы тут крыху пераблыталі. Вось спіс тых самых патрабаванняў Мінадукацыі☝🏻

Читать полностью…

Белсат

🍄 Звычайныя грыбы цяжка знайсці ў лесе, а гэтыя амаль не рэальна

Фатограф Джэй з нікам Сyanesense шукае і фатаграфуе грыбы памерам каля 1 міліметра.

👉 Напрыклад, ружовы грыб Mycena roseoflava адкрыты толькі ў 1964 годзе. Ён выпраменьвае слабое зялёнае мігценне ў цемры гэтак жа, як светлячкі і некаторыя марскія арганізмы.

👉 Грыб Gliophorus viridis мае такі яркі зялёны колер з-за прысутнасці ў яго пладовым целе пігментаў, што завуцца хлёрацыборыі. Зялёны колер таксама дапамагае прыцягнуць пэўную жамяру або суставаногіх, якіх вабіць зеляніна. Гэтыя інсэкты ў сваю чаргу спрыяюць распаўсюджванню спораў, пераносячы іх у новыя месцы.

Читать полностью…

Белсат

🥹 Вось што бывае, калі бярэш з сабой дзіця на працу

Амерыканскі кангрэсмен Джон Роўз выступаў з прамоваю супраць прысуду Доналду Трампу, але гледачы звярнулі ўвагу зусім на іншае – маленькага сына кангрэсмена.

Паглядзіце, што рабіў гэты мілы хлопец!

Читать полностью…
Подписаться на канал