belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🦚 Шматдзетная сям'я беларусаў разводзіць паўлінаў

Некалькі гадоў таму Дзмітрый і Вераніка Шчарбаковы купілі пару паўлінаў, піша «Маяк». Гэта была даўняя мара Дзмітрыя.

Для іх на падворку ёсць выдзелены вальер, але птушкі любяць разгульваюць па двары разам са звычайнымі курамі.

🐣 А сёлета, дзякуючы інкубатару, зʼявіліся на свет некалькі маленькіх паўлінаў.

«Паўліны ядуць тое ж, што і куры, і адмысловага сыходу не патрабуюць. Наш клімат ім падабаецца, яны нават могуць пагуляць па снезе і пры тэмпературы не ніжэй за 10 градусаў»


У мужчыны набыць яшчэ белых і залацістых паўлінаў.

🤗 У сямʼі Шчарбаковых чацвёра дзяцей. Яны дапамагаюць даглядаць не толькі за птушкамі, але і дзвюма амерыканскімі свінкамі, якія зʼявіліся ў гаспадарцы сёлета.

Читать полностью…

Белсат

🐍 Калі ў вас змяяфобія, то гэты пост не для вас!

У Інданезіі пітон цалкам праглынуў жанчыну, паведамляе Daily Mail.

50гадовая маці чатырох дзяцей па імі Фарыда пайшла ў суседнюю вёску, каб прадаць прадукты на мясцовым рынку.

Калі жанчына не вярнулася дадому, яе муж занепакоіўся. На наступны дзень ён разам з іншымі жыхарамі пачаў пошукі.

😱 Мужчыны заўважылі вялізнага шасцімятровага пітона. Калі яго разрэзалі, то пабачылі ў ім цела жанчыны – яно было практычна непашкоджаным і нават адзенне засталося цэлым.

На пераварванне такога аб'ёму змяінаму страўніку патрабуецца прыкладна месяц.

😰 Для Інданезіі такія здарэнні не рэдкасць – пітоны жыўцом зʼядалі жанчын у розных населеных пунктах у 2018-м і 2022 годзе.

Читать полностью…

Белсат

🚲 Беларус аднавіў стогадовы ровар Niemen, каб захаваць гісторыю для Беларусі

Ровар 1938 года выпуску і яго ўдалося амаль цалкам сабраць з арыгінальных дэталяў.

☝️ Па словах рэстаўратара, ровараў з такой камплектацыяй арыгінальных дэталяў у Беларусі не больш за 15. А некаторыя дэталі захаваліся наогул толькі ў адзінкавых экзэмплярах.

«Ён быў некамплектны і амаль кожная дэталь яго мае цікавую гісторыю. Тут не было зорачкі з надпісам Niemen, але ўдалося знайсці яе ў іншым месцы, проста ў грудзе металалому. Такіх зорачак у Беларусі вядома толькі тры штукі»


🤩 На ровары нават амаль цалкам захавалася арыгінальная завадская афарбоўка! Таксама ўдалося знайсці арыгінальнае сядло і сумку для інструментаў вырабу польскай фірмы Emkas, якімі ў міжваенны час камплектаваліся ровары Niemen.

У рэстаўрацыі мужчына нядаўна, але гэта стала справай яго жыцця:

«Чаму я асабіста гэтым займаюся? У гэтай працы ты нібы ўвесь час выратоўваеш нейкія маленькія кавалачкі нашай спадчыны. Яе нішчаць актыўна. Некаторыя – мэтанакіравана. Некаторыя па няведанні – ламаючы, спальваючы, здаючы на металалом. А ты сваёй працай гэта знішчэнне прыпыняеш і вяртаеш краіне яе спадчыну, яе гісторыю»


Гісторыю аднаўлення рарытэтнага ровара распавёў блог пра беларусаў «Суполка».

Читать полностью…

Белсат

📌 Улады Беларусі хочуць ліквідаваць аб’яднанне татараў «Зікр уль-Кітаб»

Пра гэта сведчыць расклад на партале электроннага судаводства.

Аб'яднанне з 2005 году ўзначальвае муфтый Беларусі Абу-Бекір Шабановіч – удзельнік шматлікіх праўладных акцыяў. У 2017 годзе Лукашэнка ўзнагародзіў яго прэміяй «За духоўнае адраджэнне».

Чаму аб’яднанне татараў трапіла ў няміласць, невядома.

☝️ Аднак «Позірк» адзначае, што восенню 2023 года сілавікі публікавалі «пакаяннае відэа» з затрыманай Зарынай Канапацкай – дачкой аднаго з заснавальнікаў «Зікр уль-Кітаб» і лідараў татарскай дыяспары Беларусі. Яе вінавацілі ў «падпісцы на экстрэмісцкія каналы і бот плану «Перамога»»

Читать полностью…

Белсат

🤔 Беларусі ўдалося павялічыць экспарт нафтапрадуктаў. Як?

Праз санкцыі Беларусь страціла доступ да партоў у краінах Балтыі, а праз вайну ва Украіне – да ўкраінскіх.

Але гэта амаль удалося замяніць расейскімі партамі на Балтыцы.

Наколькі ўсё гэта напраўду эфектыўна, цяжка ацаніць дакладна, бо дарога ад Расеі да расейскіх партоў можа абыходзіцца даражэй, чым да літоўскіх.

Падрабязней ⤵️

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

Пасол Беларусі ў РФ сустрэўся з «кіраўніком» акупаванай часткі Запарожскай вобласці

Расейскі чыноўнік (Яўген Баліцкі) пахваліўся сустрэчай і заявіў пра перспектывы супрацоўніцтва.

«Республика Беларусь с первых дней протянула руку помощи Запорожской области. Большая благодарность братскому белорусскому народу за поддержку, у нас большие перспективы для сотрудничества, и мы будем укреплять и усиливать взаимодействие», — заявіў ён пасля сустрэчы з паслом Дзмітрыем Крутым.

Дарэчы, у 2023-м суд Украіны завочна прысудзіў Баліцкага да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Читать полностью…

Белсат

Расея губляе «вакно для прарыву» ва Украіне

Што цяпер пішуць пра вайну?

🔸Генштаб ЗСУ паведамляе, што за мінулы дзень адбылося 76 баявых сутыкненняў. Паводле іх, Расея за содні страціла 1270 вайскоўцаў.

🔸Украінская выведка распавяда пра мэра Купянску Генадзя Мацэгору, які перайшоў на бок Расеі. Ён уцёк у Белгарадскую вобласць і атрымаў узмоцненую ахову, але гэта не ўратавала яго – на калабаранта зладзілі замах. Цяпер за ягонае жыццё змагаюцца лекары.

🔸Уладзімір Зяленскі заявіў, што расейскаму войску не ўдалося рэалізаваць харкаўскую аперацыю. Украіна, паводле яго, атрымлівае новыя рашэнні для абароны ад Францыі і ЗША.

🔸Сілы абароны Украіны заяўляюць, што кантралююць большую частку Ваўчанску – мястэчка на мяжы з Расеяй.

🔸Выданне «Bloomberg» лічыць, што ў Пуціна «сканчаецца час для дасягнення прарыву ва Украіне». Байдэн на нядаўняй сустрэчы з Зяленскім прасіў прабачэння за тое, што з новым пакетам дапамогі былі затрымкі.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Якое значэнне мае амерыканскі Акт аб дэмакратыі ў Беларусі?

Праз VPN

Кангрэс ЗША апублікаваў акт аб дэмакратыі ў Беларусі. Чым ён дапаможа беларусам і чаму гэта не проста «шараговая папера».

🔺Зборная Беларусі па футболе атрымала разгромную паразу

Праз VPN

На менскім «Дынама» сабралі больш за 20 тысяч чалавек, але зборная Беларусі не знайшла падтрымання, якое мусіць мець. Распавядзем, як цяпер выглядае беларускі футбол.

🔺У Нью-Ёрку адбылася прэм’ера стужкі «Пад шэрым небам»

Праз VPN

Палітзняволеная журналістка Кацярына Андрэева стала прататыпам галоўнай гераіні новай стужцы «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч. Белсат прысутнічаў на прэм'еры фільму, які распавядае пра пекла тысяч сем’яў беларускіх палітвязняў.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 8 чэрвеня

✔️Стала вядома пра яшчэ адну загібель беларускага ваяра на фронце ва Украіне. Гэта здарылася яшчэ ў сакавіку

✔️У Злучаных Штатах апублікавалі праект новага Акта аб дэмакратыі ў Беларусі. Што там новага?

✔️Самалёт Belavia, што ляцеў у Пецярбург, вярнуўся назад у Менск праз трэснутае лабавое шкло

✔️У Беларусь прыбылі чыгункаю 10 расейскіх танкаў. Яны возьмуць удзел у парадзе 3-га ліпеня

✔️У Капенгагене напалі на прэм'ер-міністарку Даніі. Меркаваны нападнік – нецвярозы грамадзянін Польшчы

✔️Ізраіль вызваліў 4 закладнікаў з палону ХАМАС

✔️Лета ў Беларусі: куды паехаць, не вытрачаючы часу на візы і чэргі на мяжы?

Читать полностью…

Белсат

⚽️ «Саюзнае дэрбі»

Нацыянальная футбольная зборная Беларусі амаль праз тры гады зноў згуляла на радзіме.

Праўда, паспяховым вяртанне да родных трыбунаў не назавеш ⬆️

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Кангрэс ЗША апублікаваў праект новага Акта аб дэмакратыі ў Беларусі

🔸 Прапагандысты зрабілі фільм з Дар’яй Лосік

🔸 Значна скарацілася колькасць аб'ектаў аграэкатурызму

🔸 У чым небяспека баршчэўніку і як ён увогуле апынуўся ў Беларусі?

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/a7GJ0NKTJoU

Читать полностью…

Белсат

👁 - Ты чытаў Оруэла?
- Я ў ім жыву


Гэты жарт ведае амаль кожны беларус. «2+2=5», навамоўе, «Вялікі Брат», паліцыя думак, дваядумства і Міністэрства праўды – прыдуманыя Джорджам Оруэлам у кнізе «1984» выразы і ідэі, на жаль, зусім не страчваюць сваёй актуальнасці.

📖 75 гадоў назад выйшаў раман Оруэла «1984». А сёння мы параўналі кнігу і сучасную Беларусь.

✏️ Напішыце ў каментарах, ці вы згодныя? А што б дадалі да нашага спісу?

📍Дарэчы, існуе беларускамоўная аўдыёверсія раману: пераклад выканаў Сяргей Шупа, а агучылі яго купалаўцы. Паслухаць можна тут

Читать полностью…

Белсат

🕷Павук прыдумаў для БРСМаўцаў патрыятычную акцыю «Президент никогда не умрёт»

...і пачаў абзвон рэгіянальных аддзяленняў з мэтаю праверыць, як яны рыхтуюцца да акцыі. Высветлілася страшнае: мала таго, што ніхто не рыхтуецца, дык яшчэ і не ведае правільнага адказу на пытанне «ці памрэ прэзідэнт?».

Павуку давялося вучыць ідэолагаў, як адказваць на гэтае важнае пытанне ☝️Паслухайце, што атрымалася!

Читать полностью…

Белсат

🛩 Самалёт Belavia, які ляцеў з Менску ў Пецярбург, развярнуўся над Полацкам і вярнуўся назад у Нацыянальны аэрапорт

@motolkohelp паведамляе, што прычынаю сталі праблемы з лабавым шклом: яно нечакана трэснула ў палёце. Прычым гаворка ідзе пра разрэкламаваны «танкалёт» – Boeing 737-3Q8, дызайн борта якога аформлены ў стылі гульні World of Tanks.

Читать полностью…

Белсат

😇 Добрыя навіны апошніх дзён

Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:

🔸У гарадзенскім заапарку выратавалі пяцярых важанятаў, чыя маці загінула. Іх адпойвалі казіным малаком

🔸Там жа дапамаглі лебедзю, які сутыкнуўся з тралейбуснай кантактнай сеткаю

🔸У поймах беларускіх рэкаў знайшлі новыя месцы вырастання дзікай архідэі

🔸У Чэхіі выпусцілі марку з партрэтам Васіля Быкава

🔸Выйшлі на волю палітвязні Ілля Бохан і Аляксандр Іваноў

Читать полностью…

Белсат

💃 «Жанчына 50 гадоў у Еўропе яшчэ маладая»

Ці цяжка пачынаць жыццё з нуля калі табе 30...а калі 40?...а 50?

Ці існуе крызіс сярэдняга ўзросту? Што штурхае людзей мяняць карцінку за вакном, калі ўсё добра і стабільна?

Запыталі пра гэта беларусаў замежжа. Пачытайце іх гісторыі 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😡 Пераход мяжы ў Польшчу на машыне можа заняць 28 гадзінаў

Праблемы з чэргамі на межах Беларусі не развязваюцца: на Польшчу чарга павялічылася, на Літву зменшылася, чакаць усё адно доўга.

Беларускія памежнікі вінавацяць польскіх у маруднай працы. Польскія ж тлумачаць, што вымушаныя перакідваць сілы з памежных пераходаў на ахову мяжы ад нападаў мігрантаў.

Што на межах Беларусі 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😮 Супраць махляроў «алё, мама» ў Беларусі пачынали крымінальныя справы ў сярэднім раз на дзень

👉 Схема «алё, мама» простая: тэлефанаваць ці пісаць людзям з незнаёмых нумароў і казаць, што гэта тэлефануе сын або дачка чалавека, просіць дапамагчы грашыма, бо здарылася бяда.

Нярэдка махляры выкарыстоўваюць замест кур’ераў кіроўцаў таксі і дастаўкі.

❗️Сілавікі заклікаюць кіроўцаў насцярожвацца, калі разам з грашыма спужаныя ці заплаканыя людзі перадаюць рэчы кшталту пасцельнай бялізны, ручнікоў і адзення.

Читать полностью…

Белсат

⚽️ «Заўзець буду за Англію, а перажываць – за Украіну і Партугалію»

Ужо праз тыдзень пачынаецца «Еўра-2024».

«Белсат» запытаў у знаных беларусаў, чаго яны чакаюць ад гэтага спартовага свята, за якія зборныя будуць заўзець ды хто, на іхную думку, галоўны фаварыт?

☝️ А мы нагадваем, што Беларусь не мае ліцэнзіі на паказ чэмпіянату, аднак Міністэрства інфармацыі РБ 19 красавіка 2024 года дала дазвол на распаўсюд без дазволу трансляцыяў UEFA.

Аднак, калі пірацкую трансляцыю пакажуць, беларускія футбольныя арганізацыі могуць страціць фінансаванне.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🎸 «У Беларусі мы ўжо не існуем, а ў Польшчы мы не лічымся польскаю сцэнаю»

Беларускія мэталісты «Dymna Lotva» збольшага спяваюць пра смерць і жахі, але прысвячалі песні палітычным вязням і беларускім ваярам ва Украіне.

«Белсат» паразмаўляў з лідарамі гурта пра музыку ў Беларусі і Польшчы, цяжкасці эміграцыі, «сыход у палітыку» і прычыны пазнаёміцца з мэталам 👇

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

⚠️Увага, жорсткія кадры

У Мексіцы абрынуўся шкляны балкон з людзьмі. Вышыня балкону была шэсць метраў.

Вядома па 2 загінулых, 15 чалавек пацярпелі. Адбылося гэта ў клубе, дзе выступаў папулярны ў Мексіцы спявак Кевін Марэна.

Читать полностью…

Белсат

70 вернікаў пайшлі ў пілігрымку да закрытага касцёлу ў Рагачове

Чым цікавы гэты касцёл? Святыню Антонія Падуанскага ў Рагачове адкрылі яшчэ ў 1912 годзе, але потым бальшавікі ператварылі яго ў склад збожжа, а пазней у цэх па вытворчасці напояў. У 1940 годзе касцёл перажыў пажар, а ў Другую сусветную ў яго трапілі некалькі снарадаў і ўжо ў разбураным будынку размясцілі пажарны пост. Але савецкія ўлады не спыніліся і пазней аддалі касцёл хлебазаводу. Ад 1970-х святыня пуставала.

Пытанне аб аднаўленні касцёлу ўздымалі з канца 80-х. У 2003-м пачалася рэстаўрацыя, але праз фінансаванне і праблемы з дакументацыяй – спынілася.

Цяпер вернікі ўжо 15 раз ладзяць пілігрымку з малітвай-просьбай аб аднаўленні храму.

Дарэчы, святыня стаіць на месцы колішняга драўлянага касцёлу, які быў адкрыты ў 1783-м і закрыты расейскімі імперскімі ўладамі пасля паўстання Каліноўскага.

Читать полностью…

Белсат

🐣 Трошкі мілаты вам у стужку

Жыхары цэнтру Менску абгарадзілі качку, каб яна выседжвала яйкі 🥰

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Расейскія танкі паедуць па Менску падчас параду 3-га ліпеня. Іх ужо прывезлі ў нашую краіну

Гэта 10 танкаў Т-34, якія даставілі ў Беларусь чыгункаю.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🎥 У Нью-Ёрку прэзентавалі фільм Мары Тамковіч «Пад шэрым небам»

Праз гісторыю, прататыпамі якой сталі палітзняволеная Кацярына Андрэева і ейны муж Ігар Ільяш, Мара Тамковіч расказвае свету пра пекла, якое перажываюць беларускія палітвязні ды іхныя сем'і.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🙂 Такога дызайну дому вы яшчэ не бачылі!

Жыхар беларускай вёскі прыдумаў, як упрыгожыць свой участак крышкамі ад напояў.

Паглядзіце, што атрымалася 😊

Читать полностью…

Белсат

💪 Ізраіль вызваліў 4 закладнікаў з палону ХАМАС

На волі апынуліся 25-гадовая Ноа Аграмані, 21-гадовы Альмог Мэйр Джан, 40-гадовы Шломі Зіў і 27-гадовы Андрэй Казлоў. Усе яны былі выкрадзеныя падчас нападу ХАМАС на фестываль «Нова» 7 кастрычніка 2023 года.

Пацярпелыя зараз у медычным цэнтры і праходзяць абследаванні. Іх стан здароўя – добры.

Читать полностью…

Белсат

📍Кабмін Украіны зацвердзіў спіс моваў нацыянальных меншасцяў, якім пагражае знікненне. Сярод іх – беларуская

Яшчэ ў спіс уключаныя гагаузская, караімская, крымскататарская, крымчацкая, ромская, румейская, урумская і ідыш. Пералік складзены на падставе навукова абгрунтаваных прапановаў Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.

Чытайце болей на сайце:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔻Польшча зменіць законы, каб абараніць жаўнераў, што ахоўваюць усходнія межы

Гэта рэакцыя на смерць Матэўша Сітэка, параненага на мяжы пад Белавежаю.

Паглядзіце ☝️

Читать полностью…

Белсат

⚽️ «Дэрбі Саюзнай дзяржавы» ў Менску скончылася разгромам зборнай Беларусі

Госці з Расеі забілі ў браму беларусаў у таварыскім матчы чатыры галы, не прапусціўшы ніводнага. Зборная Беларусі згуляла ў Менску ўпершыню за некалькі гадоў.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал