belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

❗️Латвія перастане пускаць легкавыя машыны, якія зарэгістраваныя ў Беларусі

З 16 ліпеня ўехаць у Латвію на легкавой машыне з беларускімі нумарамі праз латвійска-беларускія і латвійска-расейскія пункты пропуску будзе нельга.

Гэта вынікі 8-га пакета санкцый Еўразвязу ў дачыненні да Беларусі.

☝️ Вяртацца на машыне з ЕЗ ў Беларусь можна, калі яна не задэклараваная як тавар.

Падрабязней👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ «Анімэ прапагандуе няправільныя каштоўнасці»

Дырэктар Полацкага Дому культуры не даў правесці там мерапрыемства 27 ліпеня.

Па праграме фестывалю планавалася зладзіць касплэй-шоу і танцавальнае спаборніцтва. Аднак новы дырэктар Полацкага Дому культуры адмовіў арганізатарам у гэтай пряцоўцы:

«На жаль, Кампай у Полацку адмянілі. З 1 ліпеня 2024 у ДК новы дырэктар. Ён лічыць, што анімэ прапагандуе няправільныя каштоўнасці. Тыдзень вёў перамовы. Я не змог яго пераканаць, што Кампай – бяскрыўдны дзіцячы ранішнік 12+»

Читать полностью…

Белсат

⚔️Сёння адзначаецца гадавіна Грунвальдскай бітвы

15 ліпеня 1410 года злучаныя войскі Польскага Каралеўства і ВКЛ пад кіраўніцтвам князеў Ягайлы і Вітаўта разграмілі войска Тэўтонскага ордэна.

Чым была адметная Грунвальдская бітва – глядзіце ў нашым відэа☝🏻

Читать полностью…

Белсат

Байдэн выступіў са зваротам да амерыканцаў

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў грамадзянаў знізіць палітычную тэмпературу і памятаць, што яны ўсе суседзі. Такую заяву ён зрабіў пасля таго, як адбыўся стрэл у яго імавернага спаборніка на выбарах Доналда Трампа.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤔Пагрозы падзейнічалі на Лукашэнку?

Прасачыць міграцыйны крызіс у дынаміцы не так і лёгка, але мы вырашылі выправіць гэта і склалі графікі спробаў незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.

Ёсць некалькі цікавых момантаў👇🏻

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

⚽️ Пераможцам «Еўра-2024» стала Іспанія

У Нямеччыне завяршыўся чэмпіянат Еўропы па футболе, у фінальнай гульні ў Берліне сустрэліся Іспанія і Англія. Перамогу з лікам 2:1 атрымала Іспанія.

Іспанія першая ў гісторыі нацыянальная зборная, якой удалося чатыры разы перамагчы на Еўра, да гэтага Іспанія была чэмпіёнам у 1964, 2008 і 2012 годзе.
На «Еўра-2024» Іспанія выгуляла ўсе сем гульняў.

Читать полностью…

Белсат

❗️ Дзіця загінула ў выніку ўрагану ў Рэчыцкім раёне. Яшчэ шасцёра – траўмаваныя

Загінуламу хлопчыку было 13 гадоў. Іншыя дзеці ўзростам ад 7 да 13 гадоў атрымалі розныя траўмы.

«На тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера імя Марата Казея прыкладна ў 17: 20 гадзін, у выніку стыхіі, якая раптам усхадзілася, адбылося імклівае падзенне некалькіх дрэў. У гэты час на канцэртнай пляцоўцы праходзіла забаўляльнае мерапрыемства для выхаванцаў лагера. Калі пачалася бура, дзеці кінуліся ў жылыя карпусы. Паводле папярэдніх звестак, пры падзенні дрэў і абламаных галін пацярпела 7 выхаванцаў лагера»,

– адсправаздачыўся Следчы камітэт.

Читать полностью…

Белсат

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸 Трампа спрабавалі забіць. Што адбылося?

🔸Імпартазамяшчэнне па-беларуску: некаторыя прадпрыемствы павялічваюць вытворчасць у 15 разоў

🔸Атмасфера беларушчыны – «Тутака»

🔸Хто пераможа ў Еўра-2024?

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🤡 «Можа быць, гэтая ініцыятыва з часам вырасце і перасягне сусветную вядомасць carnaval do Rio»

У Віцебску прайшоў фестываль самбы. «Гей, славяне, самба!», – напісалі пра яго на сайце «Народныя навіны Віцебска».

Адчуваеце гэтае ашчушчэніе праздніка?

🙈 А вось у Беларусі мараць, што гэтае свята можа стаць сусветна вядомым і нават перасягне бразільскі карнавал.

Читать полностью…

Белсат

📌 «Паліцыя бегала і не разумела, што адбываецца»

На Доналда Трампа быў здзейснены замах падчас мітынгу ў горадзе Батлеры ў Пенсільваніі. Куля зачапіла правае вуха палітыка, ягонаму жыццю нічога не пагражае, аднак сярод удзельнікаў мітынгу ёсць ахвяры.

☝️ Паводле BBC, відавочцы загадзя заўважылі асобу з вінтоўкаю на даху прамысловага будынку, а паміж стралком і Трампам было каля 130 метраў.

Belsat.eu распавядае, што пра гэта вядома на дадзены момант 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😇 Добрыя навіны тыдня

Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:

🔅 Беларусы стварылі платформу для абмену кнігамі па ўсім свеце. Праз яе можна даведацца, у каго, дзе і якія кнігі (перакладзеныя на беларускую, напісаныя па-беларуску ці ад беларускіх аўтараў) ёсць у вашым рэгіёне – і абменьвацца імі.

🔅 Кніга Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд» увайшла ў спіс найбольш значных у XXI стагоддзі

🔅 Дакументальная стужка «Белсату» трапіла на Замойскі кінафестываль «Сустрэчы з гісторыяй»

🔅 Лідскія кеды больш не будуць фарбаваць ногі

🔅 Кемлівы коцік з Маларыты выратаваў сваю параненую сяброўку

🔅 Яшчэ адзін куточак дзікай прыроды атрымаў шанец на лепшае захаванне. Заказнік нацыянальнага ўзроўню «Букчанскі-Тапілаўскае» будзе створаны ў Лельчыцкім раёне. На гэтай тэрыторыі шмат чырвонакніжных раслінаў і жывёлінаў, мяркуецца, што заказнік стане надзейнай аховай для рэдкіх відаў.

Читать полностью…

Белсат

🤭 Нэо з Матрыцы і Ван Гог

Паглядзіце, як у сацсетках адрэагавалі на замах на Трампа.

Читать полностью…

Белсат

⚔️ 1300 рыцараў сышліся ў рэканструкцыі бітвы пад Грунвальдам

У вёсцы Грунвальд на поўначы Польшчы рэканструявалі бітву 1410 года паміж аб’яднаным войскам Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам ды ягонымі саюзнікамі з іншага.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Сексам трэба займацца толькі ў афіцыяльным шлюбе, каб не захварэць ІППШ

Прынамсі такую параду дала Андрэю Павуку галоўны спецыяліст Цэнтру акушэрства і гінекалогіі ў Менску на пытанне, як размаўляць з падлеткамі пра секс.

👉 Глядзіце новае выданне «Шухер-шоў».

Читать полностью…

Белсат

📌 Былі «асобы, датычныя да здзяйснення крымінальных дзеянняў экстрэмісцкай накіраванасці»

11 асобаў, якіх схапілі на рок-пікніку ў Пінскім раёне, «прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці за распаўсюд нацысцкай сімволікі і экстрэмісцкіх матэрыялаў».

☝️Аднак, паводле МУС, сярод удзельнікаў былі асобы, «датычныя датычныя да здзяйснення крымінальных дзеянняў экстрэмісцкай накіраванасці, у тым ліку тыя, хто браў удзел у масавых беспарадках у 2020 годзе». Таму магчыма, што ў хуткім часе стане вядома пра крымінальныя справы супраць маладзёнаў.

Пра хапун у намётавым лагеры каля Пінску стала вядома 8 ліпеня, і толькі зараз міністэрства ўнутраных справаў раскрыла падрабязнасці. Паводле версіі міліцыянтаў, рок-пікнік быў «незаконным масавым мерапрыемствам», а ўдзельнікі – «дэструктыўныя элементы з ліку неапаганцаў, нацыстаў, нефармалаў-сатаністаў». Як заявілі ў МУС, маладзёны планавалі ўчыніць «дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак».

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😡 На тэрыторыі Беларусі заблакавалі доступ да праекту «Katolik.life», які распавядае пра жыццё каталікоў

Прычыны афіцыйна ніхто не паведаміў, але яны для нас відавочныя – мы распавядаем не толькі пра пазітыў, але і пра закрыты Чырвоны касцёл, пра арышты святароў, пра тое, як вернікі перажываюць вайну.


Цяпер чытаць «Katolik.life» у Беларусі можна з дапамогай VPN і ў сацсетках.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

📌 «Суд праходзіў праз скайп. Што казалі суддзя і два сведкі ў масках, толкам нават не чуў»

Яшчэ адзін беларус атрымаў у Арменіі статус палітычнага ўцекача. Менск абвесціў хлопца ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД.

🙏🏻 Ратавалі яго таксама ўсім светам: асабіста Святлана Ціханоўская, СМІ, юрысты, праваабаронцы і актывісты.

Максім Вайткявічус пагадзіўся распавесці сваю гісторыю👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

⚫️ На маленькую дзяўчынку абвалілася дрэва падчас непагадзі. Дзіця загінула

Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчынка з мамай і цёткай накіроўваліся на электрычку да чыгуначнага пункта «Тэкстыльшчык».

«Моцныя парывы ветру прывялі да падзення дрэў, пад адным з якіх апынуліся жанчыны і дзяўчынка. Ад удару бярозы маці дзяўчынкі страціла прытомнасць, малую прыціснула ствалом»


Гэта не адзіны трагічны выпадак, які адбыўся 14 ліпеня праз непагадзь. У аздараўленчым лагеры пад Рэчыцай пры падзенні дрэў і абламаных галінаў загінуў 13-гадовы хлопчык. Яшчэ 6 дзяцей ва ўзросце ад 7 да 13 гадоў атрымалі розныя траўмы.

Читать полностью…

Белсат

⛈Непагадзь нарабіла шкоды

Навальнічны фронт стаў прычынаю падзення дрэў і галінаў на лініі электраперадачы, што выклікала іх абрывы, пашкоджанні апор. Больш за ўсё адключэнняў электрычнасці было ў Гомельскай і Магілёўскай вобласцях.

У ліквідацыі наступстваў было задзейнічана 805 энергетыкаў, частка з якіх працуе кругласутачна.

Читать полностью…

Белсат

☀️ Добры дзень усім, хто пачынае яго разам з Белсатам! Трымайце самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🗞 Без аўтазакаў і турнікетаў. 1300 рыцараў сышліся ў рэканструкцыі бітвы пад Грунвальдам

У вёсцы Грунвальд на поўначы Польшчы, адбылася рэканструкцыя бітвы 1410 года паміж аб’яднаным войскам Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам ды ягонымі саюзнікамі – з другога.

🗞 У ЗША адбыўся замах на Доналда Трампа. Што вядома на дадзены момант

На фаварыта прэзідэнцкай гонкі ў ЗША быў здзейснены замах падчас мітынгу ў горадзе Батлер у Пенсільваніі. Куля зачапіла правае вуха палітыка, ягонаму жыццю нічога не пагражае.

🗞
Чэргі на памежных пунктах не змяншаюцца

Напрыканцы тыдня выехаць з Беларусі апынулася хутчэй і лягчэй, чымся вярнуцца дадому. Час чакання ў бок Беларусі ў адным з памежных пунктаў дасягнуў 37 гадзінаў.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 14 ліпеня

✔️
Непагадзь панавала на Гомельшчыне: у лагеры загінула дзіця, палова Мазыра засталася без святла і вады

✔️ На беларускай чыгунцы адбыўся збой у руху цягнікоў

✔️ У ЗША адбыўся замах на кандыдата ў прэзідэнты Трампа

✔️ Беларусы сабраліся на фестывалі «Тутака»

✔️ 1300 рыцараў узялі ўдзел у рэканструкцыі бітвы пад Грунвальдам

Читать полностью…

Белсат

🌪 Ураганы дайшлі і да Гомельскай вобласці: некаторыя куткі без вады і электрычнасці

Аварыйныя брыгады працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння.

«Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем», – сцвярджаюць улады. Але ці сапраўды так – пакажа час.

У некаторых раёнах Мазыра няма вады. Пры гэтым у «Мазырводаканале» сцвярджаюць, што збою ў сістэме водазабеспячэння няма: як толькі ліквідуюць збой у электразабеспячэнні, адразу ж вада паступіць у дамы.

Читать полностью…

Белсат

📌 Праз кепскае надвор'е на некалькіх участках беларускай чыгункі ўзніклі перашкоды для руху цягнікоў

Праз навальніцу і моцны вецер дрэвы пападалі на чыгуначныя шляхі і лініі электразабеспячэння.

У БЧ дадаюць, што больш падрабязную інфармацыю наконт часу адпраўлення і прыбыцця цягнікоў можна атрымаць па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Читать полностью…

Белсат

😱 У Лунінецкім раёне на вуліцу лепш не выходзіць!

Паглядзіце, які там выпаў град!

Читать полностью…

Белсат

📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзеяў ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

😮 «Калі я знаходзілася з кімсьці, размаўляла, яму гэта не падабалася, і ў мяне левая рука нямела, гусінай скурай пакрывалася»

Тысячы людзей па ўсім свеце ствараюць тульпаў – уяўных сяброў.

У адрозненне ад некантраляваных галасоў, звязаных з некаторымі псіхічнымі захворваннямі, тульпы ў большасці выпадкаў не палохаюць сваіх гаспадароў, а падтрымліваюць, дапамагаюць справіцца з самотай, ды нават ратуюць жыццё.

Нашыя калегі з «Вот Так» распавядаюць, хто такія тульпаводы і чаму стварэнне тульпы не з'яўляецца псіхічным разладам 👇

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔥 Вось гэта талент!

Паглядзіце, што робіць гэты майстар з падручных матэрыялаў ☝️

Читать полностью…

Белсат

😡 Клетка для пакаранняў...

У жаночай калоніі № 4 існуе шмат пакаранняў, якія зневажаюць чалавечыя гонар і годнасць.

Адно з такіх – змяшчэнне чалавека клетку, якая знаходзіцца на вуліцы – распавяла «Вясна»

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🥞 Гэта не ежа! Гэта высокае мастацтва!

Паглядзіце, якія незвычайныя бліны пячэ японскі кухар ☝️

Читать полностью…

Белсат

❤️ «Нашая Беларусь цяпер знаходзіцца вось тут»

У гэтыя выходныя праходзіць галоўны беларускі пікнік – фестываль «TUTAKA».

Поўны стрым з канцэрту глядзіце на нашым канале «Белсат Music» 🎬

Читать полностью…
Подписаться на канал