belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💥 «Белсат» па-беларуску - у Google News

🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся падпісвайцеся, гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google

Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт.

Дарэчы, праз Google News наш сайт адкрываецца ў Беларусі 👇🏻

✅ Падпісацца тут

Читать полностью…

Белсат

🐄 Данія першая ў свеце ўвядзе падатак на выкіды вуглякіслага газу ў сельскай гаспадарцы

Цяпер малочныя фермеры гэтай краіны будуць плаціць 672 кроны (каля 96 долараў) за кожную карову.

🤔 Мэта падатку – стымуляцыя да пошуку рашэнняў па змяншэнні выкідаў. Сярод магчымых мераў – змена складу кармоў. Да 2035 года падатак павялічыцца да 241 долараў за карову.

У сярэднім адна малочная карова ў Даніі выкідвае каля 5,6 тон CO2-эквіваленту ў год.

Читать полностью…

Белсат

🔥 Беларусь цяпер не зможа дапамагаць Расеі абыходзіць санкцыі

ЕЗ пашырыў санкцыі супраць Беларусі. Яны датычаць гандлю, паслугаў і грузаперавозаў.

☝️ Як адзначаецца ў адмысловым паведамленні, гэтыя абмежаванні раней зазнала Расея, таму беларуская дзяржава цяпер не зможа дапамагаць Маскве іх абыходзіць.

Читать полностью…

Белсат

📌 «Мы падкрэсліваем, што ў зняволенні застаюцца яшчэ некалькі грамадзян Украіны»

Пяць грамадзянаў Украіны вызвалілі па абмене з беларускіх калоній. Гэта адбылося ўвечары 28 чэрвеня. Умовы абмену не паведамляюцца, але вядома, што гэтаму паспрыяў Ватыкан.

Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка падкрэслівае, што праваабаронцы «патрабавалі перагляду прысудаў з устараненнем парушэнняў» у дачыненні да людзей, якія былі асуджаныя за «шпіянаж» і «агентурную дзейнасць».

А таксама звяртае ўвагу:

«...што ў зняволенні застаюцца яшчэ некалькі грамадзян Украіны, асуджэнне якіх звязана з рэалізацыяй імі правоў і свабодаў і ў тым ліку абумоўлена вайной, якая ідзе ва Украіне. Мы таксама нагадваем пра дзясяткі беларусаў і беларусак, адвольна асуджаных у сувязі з іх антываеннай пазіцыяй або падтрымкай барацьбы Украіны з расейскай агрэсіяй. Вызваленню гэтых людзей павінны і, як мы бачым, могуць спрыяць украінскія ўлады»

Читать полностью…

Белсат

🇺🇸 «Ён з цяжкасцю растлумачыў, чаго даб’ецца падчас другога тэрміна»

Рэдкалегія газеты «The New York Times» заклікала Джо Байдэна зняцца з выбараў.

«Ён з цяжкасцю растлумачыў, чаго даб’ецца падчас другога тэрміна. Ён з цяжкасцю адказваў на правакацыі Доналда Трампа. Не аднойчы ён з цяжкасцю дацягваў да канца сказа»


Выступ Байдэна на дэбатах паміж кандыдатамі на прэзідэнцтва, што адбыліся 27 чэрвеня, медыі амаль адзінагалосна назвалі правальным.

☝️ Сам ён таксама прызнаў выступ няўдалым, але...

«Я не дыскутую так добра, як раней. Але я ведаю, як рабіць гэтую працу. Я ведаю, як казаць праўду. Выбар на гэтых выбарах просты. Доналд Трамп знішчыць нашу дэмакратыю. Я буду гэта абараняць»


Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

◼️ «Цяжка пра гэта казаць, цяжка сабе ўявіць, што чалавек зрабіў іншаму чалавеку такое пекла. Але так было»

84 гады таму з Заходняй Беларусі цягам адной ночы дэпартавалі ў Сібір і Казахстан больш 50 тысячаў палякаў.

З 50 тысячаў дэпартаваных 10 тысячаў памерлі ў дарозе.

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Сейм Польшчы ўхваліў узмацненне жорсткасці крымінальнага артыкула аб згвалтаванні

Пра гэтыя змены загаварылі пасля нападу на беларуску Лізавету, якая была збітая і згвалтаваная ў цэнтры Варшавы.

Цяперашняе вызначэнне згвалтавання, якое дзейнічае ў Польшчы, датуецца яшчэ 1932 годам:

«Хто гвалтам, незаконнай пагрозай або падманам прымушае іншага чалавека падпарадкавацца блуднаму дзеянню(...) падлягае турэмнаму зняволенню»


☝️ Згодна з новай папраўкай, згвалтаваннем будзе лічыцца прывядзенне іншай асобы да палавога акту з ужываннем гвалту, незаконнай пагрозы, падману ці іншым чынам, нягледзячы на нязгоду. За гэта злачынцу будзе пагражаць ад двух да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Папраўка была прынятая большасцю галасоў. Аднак, не ўсе дэпутаты ўспрынялі яе добра. Паводле аднаго з тых, хто галасаваў супраць, гэтыя змены не прынясуць нічога добрага:

«Новы закон – гэта чыстая дэмагогія, падарунак бязлітасным і помслівым жанчынам, якія змогуць выкарыстаць гэты закон, каб напасці на былога палюбоўніка. Мужчына загадзя знаходзіцца на пройгрышнай пазіцыі»

Читать полностью…

Белсат

😔5 асобаў зніклі без звестак пасля ўдару па шматпавярховіку ў Дняпры

Працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя ў шматпавярховым доме, у які ўчора трапіла расейская ракета. Яна знішчыла кватэры аднаго пад’езда з 8 па 11 паверхі. У выніку загінула адна асоба. 12 былі параненыя, сярод іх – немаўля і цяжарная жанчына. Двух жыльцоў выратавалі.

Пасля ўдару ўзнік пажар, агонь ахапіў 150 квадратных метраў.

На месцы працуюць 100 ратавальнікаў, задзейнічаныя 35 адзінак тэхнікі.

Читать полностью…

Белсат

Добрай суботы, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🔺Як цяпер жыве і чым займаецца легенда беларускага плавання?

Аляксандра Герасіменя – пра сваіх вучняў, дачку, Алімпіяду ў Парыжы ды шалёную мару

🔺Што новага ва ўступнай кампаніі ў беларускія ВНУ і колькі месцаў пакінулі «простым смяротным»

Апошнім часам існуе трэнд на «ручны адбор» на так званае мэтавае падрыхтаванне. «Белсат» паглядзеў, колькі і куды возьмуць вучыцца.

🔺З’есці перац чылі і прыняць цёплы душ: як уратавацца ад спёкі?

«Белсат» сабраў парады на розныя выпадкі жыцця.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💔Андрэй Ярэмчык

Бас-гітарыст гурта «Tor band» з Рагачова Андрэя затрымалі 28 кастрычніка 2022 года разам з іншымі музыкамі.

У Гомельскім абласным судзе 31 кастрычніка 2023 года агучылі прысуд па крымінальных справах супраць музыкаў гурта. Андрэю Ярэмчыку – 7,5 гадоў калоніі.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Берасцейская вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Читать полностью…

Белсат

▪️Не стала беларускага праваабаронцы Леаніда Свеціка

Сёння ён раптоўна памёр у Варшаве. Свеціку было 59 гадоў.

Чытайце на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🥇Нічога не можа быць перашкодай на шляху да перамогі

Падымаючы штангу, спартоўка вывіхнула палец. Паглядзіце, што яна зрабіла пасля☝🏻

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸У Еўразвязе пастанавілі ўзмацніць абмежаванні для Беларусі за суўдзел у вайне

🔸Што зменіцца ў крымінальна-працэсуальным кодэксе

🔸У ЗША прайшлі першыя дэбаты кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ЗША

🔸 Як абараніць сябе ад перагрэву і атрымліваць асалоду ад летняга сезона

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Vu358k6-u0Y

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

💬 З'явілася за савецкім часам, але не перажыла лукашэнкаўскі

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны адзначае сваё 35-годдзе. Цяпер аб'яднанне працягвае існаваць за межамі Беларусі.

Расказваем пра істотны ўплыў ТБМ у нашым відэа☝🏻

Читать полностью…

Белсат

🔍 Індэкс забароны катаванняў: Беларусь – найгоршая сярод постсавецкіх дзяржаваў

Лідарам у выкананні забароны катаванняў у 2023 годзе стала Арменія, набраўшы 131,53 балы. На другім месцы – Казахстан, на трэцім – Малдова.

Беларусь ужо традыцыйна заняла апошняе месца, набраўшы ў 2023 годзе -93,83 балы.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🥵У Беларусь прыйшла спёка. Як не атрымаць цеплавы ўдар?

Бліжэйшыя дні ў Беларусі будуць гарачымі – сіноптыкі прагназуюць каля +30.

Як ратавацца ад спёкі, распавядаем у нашым відэа, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

💔 «Галодныя. Змучаныя. Шчаслівыя»

25га чэрвеня Украіна вярнула дадому яшчэ 90 ваеннапалонных. Гэта тыя, хто абараняў Чарнобыльскую АЭС, Марыупаль, памежнікі. А таксама вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі, ВМС ды Сухапутных войскаў.

Украінскія фатографы Канстанцін і Улада Ліберавы падзяліліся здымкамі з больніцы, куды адразу адправілі вызваленых.

«Гэтыя фатаграфіі кажуць самі за сябе. Расейскі палон забівае, і кожнае вяртанне нашых дадому – велізарнае шчасце з прысмакам вялікага болю»

Читать полностью…

Белсат

😢 «Гары Потэра» па-беларуску не будзе

Выдавец Андрэй Янушкевіч патлумачыў, што праз тое, што Беларусь знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі, выдаўцы не змаглі дамовіцца з праваўладальнікамі серыі кніг Джаўэн Роўлінг.

«Усе нашыя тлумачэнні, што мы зараз пад польскай юрысдыкцыяй, не далі выніку, мы зрабілі што маглі»


Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📌 Рэжым даў больш свабодаў дзеянняў...але не для звычайных беларусаў

Сілавікі цяпер змогуць блакаваць грошы на вашых электронных гаманцах.

Але гэта яшчэ не ўсё...☝️

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🔷 «Многія запісваліся добраахвотнікамі ў войска...і Янка Купала, і Якуб Колас, і многія іншыя нашыя класікі..»

Лічыцца, што ў Першую сусветную вайну былі ўцягнутыя трыццаць дзяржаваў. Але ж у склад імперыяў, якія выступілі галоўнымі бакамі вайны, уваходзілі дзясяткі народаў.

І народы гэтыя, і заселеныя імі мясціны пацярпелі ад ваеннага Молаха не менш, а часам і больш за метраполіі. Гэта датычыць і Беларусі...

👉 Глядзіце фільм «Першая катастрофа» Кацярыны Зінкевіч на Youtube канале «Белсат DOC»

Читать полностью…

Белсат

🤡 «Гэта прыклад адкрытай прадузятасці і дыскрымінацыі»

Беларускія дэпутаты пакрыўдзіліся, што іх не пазвалі на сесію Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

«Беларускія парламентарыі дужа абураныя тым, што румынскія ўлады наўмысна сарвалі ўдзел дэлегацыі Нацыянальнага сходу ў 31-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў Бухарэсце адмоваю ва ўездзе на тэрыторыю Румыніі. Гэтая пастанова прынятая насуперак усім базавым абавязанням і прынцыпам АБСЕ»


Як вынікае з заявы, Беларусь загадзя адмовілася прызнаваць пастановы, што будуць ухваленыя Парламенцкай асамблеяй у дачыненні цяперашніх уладаў.

Читать полностью…

Белсат

👆У Google Translate дадалі больш за 100 моваў

Пра гэта паведамілі ў кампаніі:

«Мы пачулі ваш запыт на большую колькасці моваў і радыя паведаміць, што мы дадаем 110 новых моваў у Перакладчык. На працягу наступных некалькіх дзён вы ўбачыце новыя мовы, даступныя на translate.google.com і ў дадатках Google Translate».


Сярод новых для перакладчыка моваў можна пабачыць венецыянскую, тыбецкую, сіцылійскую ды сілезскую.

Читать полностью…

Белсат

🔹«Мы вельмі стомленыя, але шчаслівыя вярнуцца ў Бацькаўшчыну»

Так сказаў адзін з вызваленых палонных украінцаў.

Медыі паказалі, як вызваленых з Расеі і Беларусі ўкраінцаў сустрэлі ў аэрапорце «Жуляны».

Пра іх вызваленне ў пятніцу ўвечары паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. У сваім Telegram-канале ён напісаў, што ўсе 10 асобаў былі ў расейскім палоне, хаця пяцёра з іх сядзелі ў беларускіх турмах: Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава і Мікалай Швец.

Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы:

✅Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 28 чэрвеня

✔️Байдэн і Трамп сышліся адзін з адным на дэбатах – было горача

✔️Пяцёра барцоў з пашпартамі РБ адмовіліся ехаць на Алімпіяду ў нейтральным статусе, хоць ім прапанавалі такую магчымасць

✔️Арцыбіскуп Антэ Ёзыч пакідае Беларусь і накіроўваецца на Каўказ

✔️У чацвер распачалася ўступная кампанія ў беларускія ВНУ. Вось якія яна мае асаблівасці сёлета

✔️Як цяпер жыве і чым займаецца легенда беларускага плавання? Вялікае інтэрв'ю з Аляксандрай Герасіменяй

✔️У Азербайджане пройдуць пазачарговыя парламенцкія выбары – Аліеў распусціў дэпутатаў

✔️У Варшаве памёр беларускі праваабаронца

#рэпрэсіі:

▫️Лідарцы прафсаюзу «Нафтан» Вользе Брыцікавай прысудзілі тры гады калоніі

▫️У Гомлі за здраду дзяржаве асудзілі цэлую сям’ю

▫️Індэкс забароны катаванняў: Беларусь – найгоршая сярод постсавецкіх дзяржаваў

Читать полностью…

Белсат

🤔 WSJ: Вена ператварылася ў цэнтр расейскага шпіянажу ў Еўропе

«Па дадзеных еўрапейскіх чыноўнікаў і разведчыкаў, Вена стала базай для расейскіх таемных аперацый, уключаючы фінансаванне і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку забойстваў, сабатажу і вярбоўкі па ўсёй Еўропе, а таксама прамысловага шпіянажу і аперацый па аказанні ўплыву», – піша выданне.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🇺🇸 Што было на дэбатах Трампа і Байдэна ды як на іх адрэагавала амерыканская прэса?

Зрабілі для вас падрабязны разбор бадай што галоўнай падзеі мінулых содняў у сусветнай палітыцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🇦🇿 У Азербайджане пройдуць пазачарговыя парламенцкія выбары – Аліеў распусціў дэпутатаў

Тэрмін паўнамоцтваў шостага склікання Мілі меджліса заканчваўся ў 2025 годзе. Аднак 20 чэрвеня дэпутаты кіруючай партыі «Новы Азербайджан» звярнуліся да Ільхама Аліева з просьбай аб правядзенні датэрміновых выбараў, спаслаўшыся на тое, што ў краіне будуць праводзіцца важныя міжнародныя мерапрыемствы.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

✝️ Арцыбіскуп Антэ Ёзыч пакідае Беларусь і накіроўваецца на Каўказ

21 траўня 2020 года Папа Рымскі Францішак прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Беларусі. Цяпер Ёзыч працягне служэнне ў Грузіі ды Арменіі.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Пяцёра барцоў з пашпартамі РБ адмовіліся ехаць на Алімпіяду ў нейтральным статусе, хоць мелі такую магчымасць

Адзіным барцом, які прыняў запрашэнне, стане Абубакар Хаслаханаў, нарадзінец Дагестану.

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️У чацвер распачалася ўступная кампанія ў беларускія ВНУ. Вось якія яна мае асаблівасці сёлета

Калі вы думаеце, што Беларусь трапіла ў міжнародную ізаляцыю і перажывае прававы дэфолт, БДУ з вамі не пагодзіцца. Найбольш разрасліся планы прыёму на юрыдычны факультэт (плюс 130 бюджэтных месцаў, але мінус 25 платных) і факультэт міжнародных стасункаў (плюс 50 бюджэтных і 42 платныя месцы).

Чытайце болей на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал