belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

😳 Ікра, смартфоны, будаўнічыя матэрыялы. Якія тавары забаранілі правазіць праз мяжу?

4 ліпеня беларусы на польскай мяжы сутыкнуліся з тым, што ў Беларусь не пускалі амаль ніякія тавары. Мытнікі спасылаліся на новую пастанову ЕЗ «аб абмежавальных захадах з улікам сітуацыі ў Беларусі і ўдзеле Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны».

«Белсат» пералапаціў для вас гэты дакумент. Па спасылцы пералік тавараў, у тым ліку звычайных рэчаў, якія зараз нельга вывезці з Польшчы ў Беларусь 👇

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤔Якія бонусы атрымае Беларусь ад сяброўства ў ШАС

На эканамічныя разлічваць не варта, бо ніякіх значных супольных бізнес-праектаў у межах ШАС ніколі не агучвалі.

Навошта тады рэжыму ўвогуле такое сяброўства? Разбіраемся ў нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

🔞Прыбярыце ад экранаў дзяцей

Паказваем шакавальную праўду пра буслоў у Беларусі☝🏻

Читать полностью…

Белсат

😢У Мачулішчах загінуў 19-гадовы салдат

Паводле крыніцаў «Наша Ніва» хлопца звалі Мацвей Канавалаў. Ён служыў у 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе ў вёсцы Заслонава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

На Дзень Незалежнасці хлопца дыслацыравалі ў Мачулішчы, дзе і адбылася трагедыя.

Да маці раніцай патэлефанавалі з войска і сказалі, што Мацвей загінуў.

«Ён паразмаўляў з маці ўвечары, а зранку ёй патэлілі з арміі і сказалі, што Мацвея больш няма. Што ён застрэліўся нібыта. Але ніхто ў гэта не верыць»

Читать полностью…

Белсат

😻Сотні людзей сабраліся на вуліцы, каб паглядзець на катоў

Глядзіце, якая незвычайная імпрэза адбываецца ў ЗША☝🏻

Читать полностью…

Белсат

🔥 Беларусы стварылі петыцыю, каб «Гары Потэра» можна было выдаваць па-беларуску

Аўтары петыцыі тлумачаць, што выдавецтва «Янушкевіч» было створана ў Польшчы пасля палітычнага пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі.

☝️Да таго ж падкрэсліваюць, што ЮНЕСКА прызнала беларускую мову «патэнцыйна ўразлівай», а выданне такіх кніг, як «Гары Потэр»спрыяла б пашырэнню яе выкарыстання.

Нагадаем, раней праваўладальнікі адмовіліся ад супрацы з выдавецтвам «Янушкевіч», бо «не хочуць звязвацца ні з чым беларускім», пакуль краіна пад санкцыямі.

👉 Падпісаць петыцыю можна тут

Читать полностью…

Белсат

😢 У Беларусі 17 новых палітвязняў

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек.

Нагадаем, што сёння стала вядома пра 15 вызваленых вязняў і 1 пад пытаннем.

Читать полностью…

Белсат

📌 Тое што на волю выпускаюць найбольш хворых – частка дзяржаўнай прапаганды

Андрэй Стрыжак паведаміў пра тэрміны, якія заставалася сядзець тым, каго вызвалілі:

«5 чалавек – у межах месяца;
3 чалавека – у межах года;
5 чалавек – у межах 1.5-2 гадоў;
1 чалавек – у межах 2-3 гадоў;
1 чалавек – больш за 6 гадоў».


☝️ Таксама Стрыжак падкрэслівае, што большасць вызваленых не з'яўляюцца людзьмі сталага ўзросту з цяжкімі захворваннямі. А значыць, «інфармацыя пра тое што на волю выпускаюць найбольш хворых і старых не адпавядае рэчаіснасці і зʼяўляецца часткай дзяржаўнай прапаганды».

Читать полностью…

Белсат

🤯 Мурашы ампутуюць адзін аднаму канцавіны пры траўмах, з-за якіх узнікае пагроза жыццю

Пра гэта гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным у навуковым часопісе Current Biology. Больш за тое, навукоўцы высветлілі, што мурашы могуць мяняць тып лячэння ў залежнасці ад цяжару пашкоджанняў

☝️ Пры сур'ёзным пашкоджанні мурашкам лапкі, суродзічы кідаліся яго ратаваць: адкусвалі пашкоджаную канцавіну вышэй траўмы.

😮 А калі рана была не вельмі вялікая, то яны не ампутавалі нагу, а проста залізвалі, каб знізіць рызыку інфекцыі.

Читать полностью…

Белсат

👆Беларусы прадаюць долі ў транспартавым бізнесе ў Польшчы

Такім чынам яны хочуць захаваць сваю справу і не патрапіць пад новыя санкцыі Еўразвязу супраць Расеі і Беларусі, якія ўступаюць у дзеянне з 2 жніўня, піша выданне «Most».

Паводле новага пакету санкцыяў, кампаніі, якія былі створаныя на тэрыторыі Еўразвязу пасля 8 красавіка 2022 года, не змогуць займацца перавозкамі па ЕЗ, калі 25 адсоткаў акцыяў у іх належаць беларускім ці расейскім фізічным, юрыдычным асобам або органам.

Аднак справа ў тым, што шматлікія беларускія кампаніі зарэгістраваныя ў Польшчы пасля 8 красавіка 2022 года – гэта адбылося на хвалі абыходу папярэдніх санкцыяў, якія забаранялі беларускім і расейскім перавознікам рабіць рэйсы па тэрыторыі Еўразвязу.

Дзеля абыходу новых санкцыяў, нягледзячы на рызыкі, бізнесмены шукаюць людзей з пашпартам ЕЗ, паведамілі крыніцы выдання. Пры гэтым шукаецца некалькі партнёраў, каб у руках аднаго не засяроджвалася больш за 75 адсоткаў бізнесу.

Читать полностью…

Белсат

◽️Пракуратура Гарадзенскай вобласці распачала спецвядзенне супраць жанчын, якія ўцяклі з «хіміі»

Паводле матэрыялаў справы, 2 жанчыны 53- і 50-гадовага веку былі асуджаныя да «хіміі» ў 2021 годзе, але паспелі выехаць з Беларусі да прывядзення прысуду ў выкананне.

Пасля яны далі некалькі інтэр'ю СМІ, прызнаным у Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Цяпер супраць жанчын распачалі спецвядзенне за «Вербаванне, іншае ўцягненне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а таксама іншае спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненыя паўторна, або групай асобаў па папярэдняй змове». Паводле гэтага артыкулу прадугледжваецца пакаранне абмежаваннем волі ад двух да пяці гадоў або пазбаўленнем волі ад 3 да 7 гадоў.

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 4 ліпеня

🔻 Святара Анджэя Юхневіча не выпусцілі пасля содняў і распачалі новую крымінальную справу

🔻 70-гадовага пенсіянера з Барысава асудзілі на 3 гады зняволення за «абразу Лукашэнкі»

🔻 13 міліцыянтаў прыехалі затрымаць аднаго мужчыну за словы «Слава Украіне» ў чат-рулетцы

🔻 Абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу «Беларускі народны трыбунал»

🔻 За ўдзел у пратэстах затрыманы IT-спецыяліст Дзмітрый Марчук

🔻 Жыхара Гродна жорстка затрымалі за татуіроўку — пры затрыманні на яго наставілі пісталет

🔻 Фільм расійкага незалежнага СМІ «Рэдакцыя» пра Лукашэнку прызналі «экстрэмісцкім»

Читать полностью…

Белсат

💔Дзмітрый Галавач

Вакаліст і гітарыст гурта «Tor Band» з Рагачова. Дзмітрыя затрымалі 28 кастрычніка 2022 года разам з іншымі музыкамі гурта.

У Гомельскім абласным судзе 31 кастрычніка 2023 года музыку агучылі прысуд — дзевяць гадоў калоніі.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Читать полностью…

Белсат

🖼 У пячорах Інданезіі знойдзены самы старажытны наскальны «сторытелінг»

Яго ўзрост-51 тысяча гадоў, паведамляе The Guardian. Гэта на 6000 гадоў больш, чым у папярэдняга рэкардсмена, які быў знойдзены на тым жа востраве.

🐷 На малюнку – дзікая свіння і тры тэрыянтропы – гібрыд чалавека і жывёліны.

Па словах навукоўцаў, свінні часта сустракаюцца на старажытных наскальных малюнках. Аднак зразумець, што менавіта адбываецца на дадзеным малюнку цяжка, бо даследчыкі не разумеюць, якія менавіта жывёліны натхнілі ілюстратараў на стварэнне жывёлападобных людзей.

☝️ Навукоўцы лічаць такі сторытелінг важнай часткай эвалюцыі чалавека і мяркуюць, што «яна здольная дапамагчы растлумачыць наш поспех як біялагічнай выгляду»

Читать полностью…

Белсат

🔥 «Белсат павінен жыць і працягваць працу»

Святлана Ціханоўская
выказалася ў падтрымку «Белсату». Зварот яна размясціла ў сторыз у сваім Instagram.

Читать полностью…

Белсат

🇻🇳 Беларусь і В'етнам змогуць узаемна перадаваць асуджаных для далейшага адбыцця пакарання

Адпаведны закон апублікаваны 5 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша «Позірк».

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла гэты дакумент 30 траўня.

«Асуджаных, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі за ўчыненне злачынстваў на тэрыторыі перадаючага боку, для адбыцця пакінутай часткі пакарання на тэрыторыі прымаючага боку (...) Пытанні, звязаныя з выкананнем прысуду, будуць рэгулявацца ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам кожнага з бакоў. Бок можа прыняць рашэнне аб памілаванні, амністыі або змякчэнні пакарання, пра што інфармуецца іншы бок»

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ Прэтэнзіяў да кампаніі не маюць

МЗС Польшчы адказала «Белсату» на скаргі на візавы цэнтр у Беларусі.

«VFS Global» паступова мяняла правілы рэгістрацыі і запісу, каб адсячы ботаў і даць магчымасць беларусам запісацца самастойна. Аднак ніякія меры не прыбралі «дапамагатараў», а толькі прывялі да падаражэння паслугаў.

👉 У ведамстве ж заявілі, што прэтэнзіяў да кампаніі не маюць, а цяжкасці з афармленнем візаў звязаныя з вялікай колькасцю ахвочых і скарачэннем персаналу амбасады на патрабаванне цяперашніх уладаў Беларусі. Поўны каментар чытайце на нашай старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Праваабаронцам вядома пра 17 палітвязняў, якія выйшлі на волю 3 ліпеня

✔️Святлана Ціханоўская год не мае звестак пра свайго палітзняволенага мужа

✔️ЕЗ адрэагаваў на сустрэчу Орбана і Пуціна

✔️Пуцін афіцыйна абвесціў паглынанне Беларусі

✔️Пуцін назваў талібаў саюзнікамі ў барацьбе з тэрарызмам

✔️У аграгарадку Літусава знясуць школу, якую пачалі ўзводзіць 16 гадоў таму

✔️У Беларусі застаецца пяцідзённы працоўны тыдзень. А што ў іншых краінах?

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

📌 Орбан назваў сустрэчу з Пуціным «болей асаблівай» чым іншыя

5 ліпеня прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан прыляцеў з візітам у Маскву «у рамках сваёй міратворчай місіі».

Пад час сустрэчы Орбан заявіў, што Вугоршчына хутка стане адзінай краінай у Еўропе, якая зможа весці дыялог з Украінай і Расеяй. Таксама ён узгадаў, што гэта ўжо 11я яго сустрэча з Пуціным, аднак адзначыў, што яна «больш асаблівая» за іншыя.

☝️ У ЕЗ востра адрэагавалі на гэты візіт. Жузэп Бурэль заявіў, што «прэм'ер-міністар Орбан не атрымліваў ніякага мандату ад Рады ЕЗ на візіт у Маскву». А афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Эрык Саммер сказаў, што «гэта падрывае адзінства і мэтанакіраванасць, якія мы павінны дэманстраваць».

🤔 Аднак генеральны сакратар НАТА Енс Стольтэнбэрг, падчас свайго выступу на саміце альянсу ў ЗША заявіў, што Вугоршчына праінфармавала НАТА аб візіце Орбана ў Маскву, а вынікі гэтага візіту будуць абмяркоўвацца на саміце.

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 5 ліпеня

Еўра і долар крыху падраслі.

А вось расейскі рубель страціў пазіцыі.

Читать полностью…

Белсат

🔥 «Беларусам неабходны свой незалежны беларускі тэлеканал»

Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай, запісала відэазварот у падтрымку нашага тэлеканалу.

Читать полностью…

Белсат

🐶🚗Гэта самы мілы пухнаты злодзей, якога вы бачылі

Хаскі за рулём аўтамабілю пабачылі ў Жлобіне.

Паглядзіце, што ён там нарабіў

Читать полностью…

Белсат

💔 «Паліна, чацвёртае кола пекла»

Паліну Шарэнду-Панасюк этапавалі ў лякарню ў «Навінках» на псіхіятрычную экспертызу. Гэта ўжо чацвёртая яе экспертыза.

Пра гэта напісаў яе муж Андрэй Шарэнда:

«Няма словаў. Гэта проста катаванне і здзек над жанчынай. Гэта чарговы «акт гуманізму» звар’яцелага дыктатара»


☝️ Нагадаем, што тры папярэднія экспертызы (дзве праходзілі ў «Навінках», а адна наўпрост у СІЗА) прызналі, што псіхічнае здароўе палітзняволенай знаходзіцца ў норме

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

◽️Праваабаронцы: 3 ліпеня на волю выйшлі як мінімум 16 палітвязняў

Сярод іх 13 мужчынаў і 3 жанчыны. Для іхнай бяспекі захоўваецца інфармацыйная цішыня, таму прозвішчы не называюцца.

Вядома, што сярод іх – асуджаны да 10 гадоў зняволення Рыгор Кастусёў, які мае анкалагічнае захворванне.

«Вясна» паведамляе, што, паводле іхнай інфармацы,і частка палітвязняў выйшлі на волю па амністыі, а іншыя – па памілаванні.

Читать полностью…

Белсат

🌋Прачнуўся адзін з найбольш актыўных вулканаў у свеце

Паглядзіце на вывяржэнне вулкану Этна!

Читать полностью…

Белсат

Добрай пятніцы, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸«Вызваленне хоць аднаго палітвязня дае сілы і надзею тым, хто пакуль застаецца за кратамі»

Журналістка і праваабаронца Яўгенія Доўгая расказала нам, чаму нельга апускаць рукі і чаму так патрэбнае было для ўсіх беларусаў вызваленне хоць каго з палітвязняў.

🔸TVP мяняе структуру. «Белсат» і іншыя замежныя рэдакцыі пяройдуць пад кіраўніцтва аднаго цэнтру

«Белсат» пяройдзе пад кіраванне новай структуры – Цэнтр праграм для замежжа.

🔸Што адбываецца на межах Беларусі?

З Літвы – затор, на польскай мытні – неразбярыха праз новую забарону.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 4 ліпеня

✔️ «Белсат» пяройдзе пад кіраванне новай структуры – Цэнтр праграм для замежжа

✔️ На польскім тэлеканале TVP Info адбудзецца прэм’ера праграмы «Akcent Wschodni», якую рыхтуе «Белсат»

✔️ Павел Латушка і Святлана Ціханоўская выказаліся ў падтрымку самастойнасці «Белсату»

✔️ Беларусь афіцыйна стала сябрам ШАС

✔️ Праваабаронцы паведамляюць пра дзевяць вызваленых палітвязня

✔️ Польшча ўвяла забарону на вываз тавару ў Беларусь для фізічных асоб

✔️ У ЕЗ абмяркоўваюць новы кантракт з «Газпромам»

✔️ У беларускіх летніках школьнікаў вучаць паміраць за Радзіму

✔️ Ва універсітэце Даўгаўпілса вылучылі бюджэтныя месцы для беларусаў

✔️ Ва Украіне з'явіцца вуліца ў гонар добраахвотніка Міраслава Лазоўскага

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ «Па факце Вы ўдзельнічалі ў замежных, як бы… Вы на баку іншай дзяржавы»

Беларусь адкрыла генконсульства ў Растове-на-Доне. Яно працуе і для акупаваных тэрыторыяў Украіны.

«Белсат» патэлефанаваў туды ад імя беларуса, які ваяваў за Расею, але страціў пашпарт і хоча дамоў.

Пачытайце, што нам адказалі 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

❤️ Ва Украіне з'явіцца вуліца ў гонар добраахвотніка Міраслава Лазоўскага

З такой прапановай Полк Каліноўскага звярнуўся ў Ровенскую адміністрацыю.

Міраслаў Лазоўскі – заснавальнік «Белага легіёну» у Беларусі ў 1990-я і папулярызатар беларускай культуры. Ваяваў у складзе палку Каліноўскага, загінуў 16 траўня 2023 года ў баі пад Бахмутам.

Читать полностью…

Белсат

❤️ «Стратэгічна важным з’яўляецца захаваць самастойнасць тэлеканалу «Белсат»»

Павел Латушка выказаўся ў падтрымку самастойнасці «Белсату».

☝️ Меркаванне пра тое, што «Белсат» мусіць заставацца самастойнай структурай, кіраўнік НАУ выказаў пасля заявы кіраўніка «TVP World» Міхала Бранятоўскага, што падчас рэформы на «Telewizja Polska» «Белсат» пяройдзе пад кіраванне новай структуры – Цэнтру праграм для замежжа.

Читать полностью…
Подписаться на канал