belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📍Палітзняволенай, якая мае зрок -17, не даюць у калоніі акуляраў. І пры гэтым прымушаюць працаваць швачкаю

Акуляры можна было б перадаць у перадачы, аднак для Алены Лазарчык яны забароненыя.

😔 Чытайце іншыя гісторыі няпростага побыту палітзняволеных беларусак у калоніях у нашай размове з журналісткаю ды праваабаронцаю Яўгеніяй Доўгай.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🇫🇷 Французы галасуюць у другім туры парламенцкіх выбараў. Яўка – найвышэйшая за 40 гадоў

У першым туры, які адбыўся тыдзень таму, перамогу атрымала ўльтраправая партыя «Нацыянальнае аб’яднанне» Марын Ле Пэн і Жардана Бардэля.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😮 За чырвона-зялёны сцяг у Беларусі цяпер таксама караюць?

Альбо ў гэты раз усяму віною прыдуркаватасць і адвага? А можа і тое, і другое?

Герою гэтага відэа не пашанцавала: абярэг у выглядзе лукашэнкаўскага сцяга не ўбярог яго ад штрафаў ды канфіскацыі. Глядзіце самі.

🛞 П.С. А машыну, канешне, шкада... Такой эпічнай канцоўкі яна не заслужыла.

Читать полностью…

Белсат

🚈 Памятаеце арт-аб’ект «Цягнік» менскага мастака HUTKASMACHNAA?

Цяпер ён зʼявіўся ў Тбілісі!

Гэтым разам вагоны пафарбаваныя ў колеры мясцовага метро ⬆️

Читать полностью…

Белсат

📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзеяў ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

🔹Меў свой «Шэўрале», калекцыянаваў каменьчыкі, шмат курыў. Малавядомае з жыцця Янкі Купалы

У дзень народзінаў паэта прыгадваем у нашым відэа факты з біяграфіі «песняра», пра якія вам наўрад ці казала настаўніца «бел.літу» ў школе ☝️

Читать полностью…

Белсат

📍«Белгазпрамбанк» распрадае будынкі на менскай вуліцы Кастрычніцкай

У складзе лоту – тры колішнія вытворчыя корпусы Менскага заводу Кастрычніцкай рэвалюцыі. Раней там размяшчаўся вядомы культурны хаб «Ок16», аднак на пачатку 2021 года ён спыніў сваё існаванне.

Чытайце болей на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🎼 Гэтая полька вывучыла беларускую мову, а цяпер стварае песні на «памежнай» падляскай гаворцы. Знаёмцеся – Ніка Юрчук aka Niczos

Беларусь у Нікі асацыюецца найперш не з рэжымам Лукашэнкі, а з успамінамі пра паездкі ў этнаграфічных экспедыцыях.

Некалі Ніка ездзіла на «Басовішча» – беларускі рок-фэст на Падляшшы. Цяпер жа сама выступае на «Tutaka» – нашчадку «Басовішча».

Чытайце вялікае інтэрв'ю:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😨 Смяротна небяспечная хвароба, якую літаральна можна «набыць у краме». Гаворым з экспертам пра батулізм

У чэрвені жыхары шэрагу расейскіх гарадоў атруціліся батулатаксінам адным і тым жа спосабам. Усе куплялі ў сетцы «Кухня на раёне» салат з тунцом, яблыкам і кансерваванаю фасоляю.

Падобна, што фасоля ў салаце, які быў у продажы, ператварылася ў батулатаксінавую атруту. Гэта цалкам рэальна, кажа эксперт у хімічнай і біялагічнай бяспецы Сяргей Бесараб.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

👆 У гэты дзень 24 гады таму адбылося страшнае: знік аператар Дзмітрый Завадскі

У яго засталіся жонка і маленькі сынок.

Дзмітрый Завадскі быў асабістым аператарам Лукашэнкі і мог вывесці дыктатара на чыстую ваду.

У сакавіку 2002 года Вярхоўны суд прысудзіў двум былым афіцэрам МУС Беларусі – Валерыю Ігнатовічу і Дзмітрыю Маліку – па 10 гадоў зняволення за выкраданне Дзмітрыя Завадскага. Забойства на судзе даказана не было. Ні на следстве, ні ў судзе Малік і Ігнатовіч не прызналі сваю віну ў выкраданні. Цела аператара так і не знайшлі.

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Мы сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🗞 На Валадарку хацелі перавезці гістарычны музей. Але перадумалі

Якія планы ва ўладаў на Пішчалаўскі замак?

🗞 «Усё дрэнна» – паразмаўлялі з выдаўцом і рэдактарам «Літрадыё» Паўлам Анціпавым

Распыталі, ці можа выдавецтва за мяжой існаваць за кошт продажу беларускіх кніг.

🗞 Тэлеканал «Дождь» паведаміў пра «цяжкую хваробу» Лукашэнкі

Лукашэнку зрабілася блага ў Астане, дзе праходзіў саміт ШАС, паведаміў расейскі тэлеканал «Дождь» са спасылкаю на неназваную крыніцу. Выданне сцвярджае, што палітык «насамрэч вельмі цяжка хварэе і вельмі цяжка пераносіць сваю хваробу», але прычыну нядужасці не называе.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💔Ягор Лебядок

Вайсковы аналітык, быў затрыманы 13 ліпеня 2022 года. Спачатку па адміністрацыйнай справе, але пасля бы яму было прад'яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе.

23 снежня 2022 г. у Менскім абласным судзе Ягору прысудзілі пяць гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Берасцейская вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Читать полностью…

Белсат

🤩 Паглядзіце, якія здымкі дасылаюць на найбуйнейшы конкурс касмічнай фатаграфіі

Каралеўская абсерваторыя Грынвіча апублікавала шорт-ліст Astronomy Photographer of the Year Awards 🔭

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Гістарычны музей мог пераехаць у будынак... былога СІЗА на Валадарскага. Аднак усё ж не пераедзе

Старшыня камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму Віктар Гуцько заявіў, што такі варыянт разглядаўся, але ў выніку ад яго ўсё ж адмовіліся.

Чытайце болей:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Кітайскія вайскоўцы на вучэннях у Беларусі, а Рыжанкоў пачынае візіт у Кітай. Распавядаем чаго чакаць ад беларуска-кітайскіх стасункаў

🔸Напярэдадні нацыянальнага свята ў Вільні апаганілі помнік Міндоўгу

🔸Разбіраем наступствы візіту Орбана ў Расею

🔸Што такое падкасты і чаму яны ўсё больш папулярныя? Распавядзем пра некаторыя беларускія падкасты

🔸У Будславе праходзіць традыцыйны «Будслаўскі фэст»

Далучайцеся да эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/CeIOBmrHydE

Читать полностью…

Белсат

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸 Беларуска-польская мяжа: чэргі застаюцца, кіроўцы самі намагаюцца рэгуляваць рух

🔸 Вызваленыя палітвязні – ці гэта акт гуманізму?

🔸 Як дыпсервіс са службай бяспекі куплялі адмысловую прадукцыю для... шпіца Умкі

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/rv_HOjRr35w

Читать полностью…

Белсат

🖼 Сёння дзень народзінаў не толькі ў Янкі Купалы, але і ў Марка Шагала ☝️

Мастак нарадзіўся на 5 гадоў пазней за паэта. Праўда, пра дакладную дату ягонага нараджэння дагэтуль вядуцца спрэчкі – гэта можа быць як 6-га, так і 7-га ліпеня.

🔸Шагал любіў Віцебск так моцна, што напісаў гораду ліст. Але пасля ад’езду больш туды не вярнуўся. У 1973 годзе яго запрасілі ў СССР, тады ён пабываў у Маскве ды Ленінградзе, але ў родныя мясціны не паехаў. У інтэрв'ю пракаментаваў гэта так:

«Я бязмежна люблю свой родны Віцебск не проста таму, што там я на ўсё жыццё набыў фарбу свайго мастацтва… Таму і адмовіўся ехаць, што прыгадваю. Бо там, напэўна, я ўбачыў бы іншую абстаноўку, чым тую, якую я памятаю, іншае жыццё. Гэта было б для мяне цяжкім ударам. Як цяжка назаўжды разлучацца са сваім мінулым!»

Читать полностью…

Белсат

🕷 Павук вырашыў паразмаўляць з сілавікамі, якія (паводле інфармацыі расследавальнікаў) датычныя да катаванняў людзей у Маскоўскім РУУС сталіцы

Некаторыя адмаўлялі свой удзел у катаваннях, некаторыя наадварот вясёлым голасам пацвярджалі гэты факт без ценю шкадавання.

А за кагосьці адказвалі маці ды былая жонка 💁🏻‍♂️

👀 Глядзіце (а галоўнае – слухайце) новы выпуск «Шухер-шоу» на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

📷 Фатаграфіі тыдня: сушэнне дываноў у Турэччыне, паводкі ў Індыі, лясныя пажары ў Каліфорніі

Болей цікавых кадраў з усяго свету ў традыцыйнай падборцы на нашым сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😇 Добрыя навіны тыдня

Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:

🔅 Як мінімум 18 палітвязняў выйшлі на волю

🔅 У Полацку паўстаў мурал з выяваю князя Усяслава Чарадзея

🔅 Ва ўніверсітэце Даўгаўпілса вылучылі бюджэтныя месцы для беларусаў

🔅 У Беластоку хочуць заснаваць Інстытут беларускай мовы

🔅 Энергетыкі дапамаглі буслянятам вярнуцца дадому пасля буры

🔅 Археолагі падчас раскопак на Менцы знайшлі ўнікальную драўляную фігуру

🔅 У Вроцлаве з'явілася кнігарня «NookBook», якую адкрыла беларуская акторка

Читать полностью…

Белсат

💬 «...А вось як не любіць гэта поле, і бор,
І зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор,—
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь»


Янка Купала напісаў гэтыя радкі на пачатку XX стагоддзя. Апошняя фраза з вершу ў выніку стала лозунгам шматлікіх пакаленняў беларусаў, якія марылі бачыць сваю краіну вольнай. Дайшло да таго, што ў нашую эпоху фраза наогул стала «экстрэмісцкай».

📍Сёння – 7 ліпеня – чарговая гадавіна з дня народзінаў Івана Дамінікавіча Луцэвіча. Тое, што гэта сапраўднае імя паэта, ведаюць, напэўна, усе. А вось менш вядомыя факты з біяграфіі Купалы/Луцэвіча мы ўключылі ў наш квіз, на пытанні якога прапануем вам адказаць 🔍

Читать полностью…

Белсат

▪️Пайшоў з жыцця беларускі грамадскі дзеяч у Літве Віталь Каракорскі

Ён нарадзіўся ў Бабруйску, аднак пражываў у Вільні ад 1990 года. Каракорскі працаваў на літоўскім радыё і тэлебачанні, стварыў тэлешоў пра літоўскіх габрэяў, перадачы пра беларусаў і расейцаў у Літве, быў аўтарам шэрагу дакументальных фільмаў.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

⚽️ На EURO 2024 вызначыліся ўсе паўфіналісты – учора ў чацвёрку найлепшых прабіліся Англія і Нідэрланды

Англійскія футбалісты ў 1/4 фіналу з вялікімі праблемамі прайшлі Швейцарыю (перамаглі толькі ў серыі пенальці), галандцы ж адгуляліся, саступаючы туркам, а потым забілі пераможны гол.

Чытайце наш традыцыйны агляд падзеяў чэмпіянату Еўропы тут:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤡 Здаецца, Лукашэнка прыдумаў, як адрадзіць закінутыя вёскі. Але гэта не дакладна

Самапрызначаны кіраўнік Беларусі 6 ліпеня выступіў на свяце «Александрыя збірае сяброў» і выказаўся пра «уратаваныя» ім вёскі – іх, аказваецца, зноў трэба ратаваць. Таму ён заклікаў беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў купляць там зямлю – хоць прычынай «смерці» вёсак можа быць якраз тое, што зямлю там не прадаюць па-сапраўднаму.

Чаму? Чытайце ў нашым матэрыяле.

✅ Праз VPN ❎ Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🦢 У Менску абрынуўся атракцыён. Пацярпелі дзеці

Здарэнне адбылося ўвечары 6 ліпеня: адзін з атракцыёнаў менскага парку Чалюскінцаў зламаўся.

Паводле відавочцаў, у каруселі з лебедзямі «абарваліся тросы», кабінкі ўпалі на зямлю з вышыні пары метраў. Чыноўнікі паведамляюць, што «у атракцыёну зламаўся механізм пад’ёму-апускання кабінак».

«Пацярпелі не менш за чатыры чалавекі, у іх ліку дзеці. Яны дастаўленыя ў лякарню хуткай дапамогі чатырма экіпажамі»,

– расказала адміністрацыя Першамайскага раёну Менску.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 6 ліпеня

✔️
У Вільні хтосьці напісаў «Вільня наша» на помніку Міндоўгу. Гэта адбылося напярэдадні ўдзелу Святланы Ціханоўскай у цырымоніі да дня каранацыі князя

✔️
«Не трэба адчуваць эйфарыю». Андрэй Стрыжак каментуе ў нашым эфіры выхад на волю некаторых палітвязняў

✔️У Вроцлаве з'явілася кнігарня «NookBook», якую адкрыла беларуская акторка

✔️
Нацыянальны банк РБ запусціў у абарачэнне манеты, якія выглядаюць як купюры. Як гэта?

✔️Археолагі падчас раскопак на рацэ Менка знайшлі 1000-гадовую драўляную фігуру

✔️У Іране адбыліся прэзідэнцкія выбары. Аднак істотных зменаў у краіне пасля іх ніхто не чакае

✔️Расейскія медыі пішуць пра смерць брата Міхаіла Падаляка, які пражываў у РФ

#рэпрэсіі:

▫️Каардынацыйная рада: рэальная колькасць палітвязняў перавышае 5000 чалавек

Читать полностью…

Белсат

✝️ Амаль 2 тысячы вернікаў са ўсёй Беларусі сабраліся на Будслаўскім фэсце

Некалькі дзён вернікі ішлі з Менску, Віцебску, Ліды, Смаргоні ды іншых месцаў.

А самая доўгая пілігрымка – з Баранавічаў – прайшла амаль 300 кіламетраў. Як гэта было, глядзіце ў нашым сюжэце ⬆️

Читать полностью…

Белсат

🧑‍🍳Самы дзіўны кухар, якога вы бачылі

Блогер спрабуе гатаваць разам са сваім бычком.

Ці атрымліваецца ў іх нешта? Адказ у нашым відэа ⬆️

Читать полностью…

Белсат

📍Расейскія медыі пішуць пра смерць брата Міхаіла Падаляка, які пражываў у РФ

Уладзімір Падаляк быў старэйшым братам дарадцы прэзідэнта Украіны. Ён служыў у расейскім ГРУ, а ў апошнія гады быў ваенным пенсіянерам. Калі верыць здымку з магілы гэтага чалавека, ён памёр яшчэ 19 траўня.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News

🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся. Гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google.

Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт.

✅ Падпісацца тут

Читать полностью…
Подписаться на канал