belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

Усіх на разварот

Польскія мытнікі перасталі прапускаць побытавую тэхніку ды іншыя тавары.

Што адбываецца на мяжы? 🤔

Читать полностью…

Белсат

🔸На разборы завалаў у Кіеве заўважылі мужчыну з пратэзам на левай назе. Высветлілася, што гэта беларус

Яго завуць Арцём Кузьміч (пазыўны «Грот») і ў баявых дзеяннях ва Украіне ён бярэ ўдзел яшчэ з 2014 года ☝️

Нягледзячы на ампутаваную канцавіну, Арцём вядзе актыўнае жыццё − у 2021-м годзе ён нават перамог на ўсеўкраінскім турніры па джыў-джытсу.

Читать полностью…

Белсат

📍Лукашэнкаўскі суд вынес «завочныя» прысуды Вераніцы Цапкала, Вользе Карач ды Анатолю Котаву

Усе атрымалі па 12 гадоў калоніі. На «віртуальнай» лаве падсудных у гэтай справе былі і іншыя людзі.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️Рэсурс «Information Policy» стварыў рэйтынг са 150 беларускіх YouTube-каналаў. «Белсат NEWS» патрапіў у ТОП-10

На першых пазіцыях рэйтынгу апынулася шмат YouTube-каналаў лукашэнкаўскіх СМІ, вялізную колькасць праглядаў якім забяспечвае аўдыторыя з Расеі (яны і самі гэтага не хаваюць).

Наш канал, у сваю чаргу, стаў найлепшым сярод беларускамоўных. Нагадваем, што акрамя «Белсат NEWS» мы маем яшчэ шэраг каналаў. Падпісвайцеся!

Чытайце падрабязней:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📷 Так выглядае разбор завалаў пабудовы каля дзіцячай лякарні «Охматдит» у Кіеве

Здымкі зрабіў наш карэспандэнт.

📍Афіцыйная інфармацыя ад украінскай Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях на гэты момант: 21 загінулы і 65 параненых (гэта толькі ў Кіеве). Ратавальная аперацыя працягваецца.

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ «Дыялогу з уладай» на Гомельшчыне болей не будзе – аднайменныя чаты перасталі функцыянаваць

Чаты для зваротнай сувязі жыхароў Гомельскай вобласці з мясцовымі ўладамі стварылі каля года таму ў мэсэнджэрах Telegram ды Viber. Людзі скардзіліся на надзённыя праблемы – публікавалі фота пабітых дарог, паведамлялі аб бруднай вадзе ў кранах і г.д.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️Падчас паўторнага абстрэлу Кіева аскепкі ракеты ўпалі на яшчэ адзін медцэнтр: 4 чалавекі загінулі

Акрамя таго, трое людзей атрымалі раненні. Будынак медыцынскага цэнтру, які пацярпеў, месціцца ў Дняпроўскім раёне ўкраінскай сталіцы. Цяпер на месцы працуюць ратаўнікі.

📍Сумарна ў выніку сённяшніх ракетных абстрэлаў у Кіеве загінулі 15 чалавек.Такую лічбу называе Офіс генпракурора Украіны.

Читать полностью…

Белсат

📍Масіраваны ракетны абстрэл Украіны: у Кіеве вядома пра 10 ахвяраў, у Крывым Розе – пра 11

На тэрыторыі дзіцячай лякарні «Охматдит» працягваюць разбіраць завалы, там знайшлі ўжо два целы загінулых.

Пасля «прылёту» па Крывым Розе загінулі 11 чалавек, яшчэ 42 атрымалі раненні. Лічбы могуць вырасці. На заўтра ў горадзе абвешчаная жалоба.

З Дняпра прыходзяць звесткі пра адну ахвяру абстрэлу, яшчэ мінімум шасцёра пацярпелі.

Читать полностью…

Белсат

🔹Стала вядома пра прысуд, які год таму быў вынесены лукашэнкаўскім судом грамадзяніну Польшчы – 14 гадоў зняволення

Томаш Бяроза быў прызнаны вінаватым у шпіянажы ды вядзенні агентурнай дзейнасці. Працэс разглядаўся ў закрытым рэжыме, а вырак быў агучаны яшчэ ў чэрвені 2023 года.

Чытайце падрабязнасці на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️«Прылёты» ў Кіеве: пашкоджаны будынак бізнес-цэнтру і дзіцячая лякарня, ёсць загінулыя

Шмат аскепкаў упала ў раёне станцыі метро «Лук'янаўская».

Таксама абломкі ракеты ўпалі на дах жылога дому, часткова разбурыўшы яго.

Пашкоджанні атрымала і дзіцячая лякарня «Охматдит» (на першым здымку). На гэты момант вядома пра мінімум 9 параненых, 1 чалавек загінуў.

📍Акрамя Кіева, ракетамі былі атакаваныя Дняпро і Крывы Рог. Інфармацыі пра пацярпелых ці загінулых у гэтых гарадах пакуль няма.

UPD. Колькасць загінулых у Кіеве вырасла да 7 чалавек

Читать полностью…

Белсат

❤️‍🩹 «З вуліцы з'ехалі, кінулі ўсіх... Яны ж жывыя. Як я, настаўніца, паеду?»

Жыхарка Тарэцку Валянціна пахавала ўсіх блізкіх, але зʼязджаць з роднага гораду ўсё адно не хоча, бо даглядае кінутых суседзямі жывёлаў.

У гэты ж час расейскія акупанты ўсё бліжэй падыходзяць да гораду, таму мясцовыя ўлады заклікаюць жыхароў выязджаць.

Паглядзіце, як перажывае вайну Тарэцк.

Читать полностью…

Белсат

🥳 А ў нас сёння невялічкае свята – 8 ліпеня 2008 года тэлеканал «Белсат» пачаў вяшчанне са спадарожніка Sirius

З гэтай нагоды мы хочам нагадаць, як глядзець «Белсат».

Акрамя гэтага, заставацца з намі можна і ў сацыяльных сетках:

🟧 Тэлеграм:
/channel/belsat

🟧Facebook:
https://www.facebook.com/BELSAT.TV

🟧Twitter: https://twitter.com/Belsat_TV

🟧Аднакласнікі: https://ok.ru/belsat

🟧Іnstagram: https://www.instagram.com/belsat

🟧YouTube: https://www.youtube.com/c/ibelsat

🟧Threads: belsat" rel="nofollow">https://www.threads.net/@belsat

📌 Пампуйце BelsatSmart (заблакаваць яго ўвогуле немагчыма):

🟦 Android – тут (https://play.google.com/store/apps/details?id=eu.belsat)

🟦 IOS – тут (https://apps.apple.com/us/app/belsatnews/id1353736929)

🟦 Таксама Smart TV (https://play.google.com/store/apps/details?id=eu.belsatlive)

Читать полностью…

Белсат

☀️ Добры дзень усім, хто пачынае яго разам з Белсатам! Трымайце самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🗞 Батулізм – смяротна небяспечная хвароба «з бляшанкі». Што гэта і як яе пазбегчы

«Белсат» пагаварыў з хімікам і экспертам у хімічнай і біялагічнай бяспецы Сяргеем Бесарабам і даведаўся, як засцерагчы сябе ад батулізму, адкуль ён з’яўляецца і чаму батулатаксін можна набыць у краме.

🗞 Як зрабіць, каб пад падляскіх «гангстараў» скакалі аж у Бразіліі. Вялікае інтэрв’ю з Niczos

Падляшанка Ніка Юрчук вывучыла беларускую і падляскую, спявае «po svojomu» ў чатырох стылях.

🗞 «Зніклыя, але не забытыя»: «The Washington Post» нагадала пра беларускіх палітвязняў

Мноства беларускіх палітвязняў трымаюць без сувязі з вонкавым светам – гэта завецца рэжымам інкамунікада. Амерыканская газета «The Washington Post» у рэдакцыйнай калонцы нагадала, што гэта негуманна і забаронена Генасамблеяй ААН.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🎧 Гіпнатызуючай беларускай музыкі вам на добры сон

Свежы трэк гурту «Homebound», які стварылі два беларусы, што жывуць у Польшчы, так і называецца – «Сон». У жніўні гурт плануе выпусціць міні-альбом, куды ўвойдзе ў тым ліку і гэтая песня.

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

☝️Пасля аварыі на атракцыёне ў парку Чалюскінцаў цяжка параненых няма

Людзі ўпалі з вышыні каля трох метраў, аднак, на шчасце, шпіталізацыя нікому не спатрэбілася.

Чытайце на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

❤️ Пра што плануе казаць Святлана Ціханоўская на форуме NATO ў Вашынгтоне?

Ейны дарадца Дзяніс Кучынскі раскрыў «Белсату» падрабязнасці візіту.

Чытайце на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Расейцы ўчынілі моцны ракетны абстрэл Украіны

🔸 Святлана Ціханоўская будзе ўдзельнічаць у саміце НАТО

🔸 Некаторыя палітвязні адмовіліся 3 ліпеня выходзіць на волю, бо не пагадзіліся з умовамі вызвалення

🔸 31 год таму ў Беларусі прайшоў першы З’езд беларусаў свету

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/QM9Keo7U4JU

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

🫣 Пазыўны «Беленькі»

Установа, што абслугоўвае візіты і афіцыйныя сустрэчы, клапоціцца і пра… шпіца Умку.

Да нас трапілі тэлефонныя перамовы паміж працаўнікамі Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі і арганізацыі «Дыпсэрвіс»👆

Читать полностью…

Белсат

🔍 Журналісты «Белсату» вывучылі даведнік Белстату. Вось што там пабачылі

Даведнік «Беларусь у лічбах» выпускаецца штогод. Ён прэзентуе кароткую інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным становішчы Беларусі. Цікава, што летась быў выдадзены дакумент, згодна з якім Белстат сам вырашае, якую інфармацыю выдаваць у публічную прастору, а якую не.

Чытайце наш разбор на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Спецслужбы Лукашэнкі ўвосень 2020-га купілі ды аформілі два аўтамабілі на імя Рамана Пратасевіча ў Еўразвязе

✔️Лукашэнка ўскосна прызнаў, што мае праблемы са здароўем

✔️Зяленскі знаходзіцца з візітам у Варшаве

✔️Масіраваны ракетны абстрэл Украіны: сярод іншага пацярпеў будынак дзіцячай лякарні ў Кіеве

✔️Орбан працягвае ездзіць па свету з «мірнай місіяй»

✔️У Францыі падвялі вынікі датэрміновых парламенцкіх выбараў

✔️На Каменнай Горцы ў Менску зноў абваліўся ацяпляльнік са сцяны жылога дома

Глядзіце ў кароткім
выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🇫🇷 Якой будзе Францыя пасля парламенцкіх выбараў і ці захавае свой уплыў Макрон?

Замест прагназаванай перамогі ўльтраправых Францыя атрымала левую кааліцыю на першым месцы. Чытайце ў нашым аглядзе, што гэта азначае для краіны і для ўсяго Еўразвязу:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 8 ліпеня

Еўра вырас на 1,5 капейкі і дасягнуў прыгожай адзнакі роўна 3,5 BYN. Вартасць долара ды расейскага рубля змянілася нязначна.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📍Спецслужбы Лукашэнкі набылі ды зарэгістравалі ў Еўразвязе два аўтамабілі на імя Рамана Пратасевіча

Гэта было зроблена праз падстаўных асобаў яшчэ ўвосень 2020 года. Навошта – да канца не зразумела. Магчыма, каб нейкім чынам падставіць Пратасевіча праз штрафы ці ДТЗ.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️У выніку «прылёту» па Крывым Розе загінулі 10 чалавек, яшчэ каля 30 атрымалі раненні

Там ракета патрапіла ў адміністрацыйны будынак прамысловага прадпрыемства.

▪️У Пакроўску Данецкай вобласці ракетны абстрэл забраў жыцці трох мужчынаў, якія працавалі на адным з прадпрыемстваў (на фота – наступствы ўдару).

▪️Лічба загінулых у Кіеве вырасла да 7 чалавек. Працягваецца разбор завалаў на месцы прылёту ў дзіцячую лякарню «Охматдит». На месца прыехаў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко.

Читать полностью…

Белсат

❗️ Праваабаронцы: «Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю, бо не пагадзіліся на ўмовы вызвалення»

Частка палітзняволеных не захацела пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Замест гэтых людзей выйсці на волю прапанавалі іншым палітвязням.

Увогуле, вызвалялі палітзняволеных вельмі спешна: некаторым нават не дазволілі сабраць свае рэчы.

Агулам праваабаронцам вядома пра 18 палітзняволеных, якія вызваліліся 3 ліпеня: гэта 4 жанчыны і 14 мужчын.

Читать полностью…

Белсат

❓ Як ствараюць культ асобы Лукашэнкі?

❓ Ён ужо сфармаваны, ці яшчэ не?

❓ Навошта гэта самому дыктатару і да чаго можа прывесці?


🗞 Адказы шукайце ў нашым адмысловым матэрыяле.

Чытаць праз VPN ❎ Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️ На выбарах у Францыі больш за ўсё мандатаў атрымалі левыя

Аднак абсалютнай большасці няма ні ў каго.

Па выніках другога тура ў «Новага Народнага Фронту» 182 месцы ў парламенце, у цэнтрысцкага аб'яднання прэзідэнта Эмануэля Макрона – 168 месцаў, у «Нацыянальнага абʼяднання» – 143 месцы.

Вынік выбараў пакінуў Францыю ў нявызначанасці, паколькі парламент выйшаў раздробнены. Гэта аслабіць ролю Францыі ў Еўрапейскім Саюзе і за яго межамі, а таксама абцяжарыць правядзенне ўнутранай праграмы, адзначае «Reuters».

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 7 ліпеня

✔️
У сталічным парку Чалюскінцаў абрынуўся атракцыён: людзі ўпалі з трохметровай вышыні. На шчасце, нікога шпіталізаваць не давялося

✔️«Белгазпрамбанк» распрадае будынкі на менскай вуліцы Кастрычніцкай

✔️Гэтая полька вывучыла беларускую мову, а цяпер стварае песні на «памежнай» падляскай гаворцы. Знаёмцеся – Ніка Юрчук aka Niczos

✔️У гэты дзень у 1882 годзе нарадзіўся Янка Купала, а ў 1887 годзе – Марк Шагал. Таксама роўна 24 гады таму знік відэааператар Дзмітрый Завадскі

✔️Павук пазваніў сілавікам з Маскоўскага РУУС Менску, якія маюць дачыненне да катаванняў затрыманых у 2020-м годзе

✔️У Францыі адбыўся другі тур галасавання на парламенцкіх выбарах, яўка пабіла 40-гадовы рэкорд

Читать полностью…

Белсат

⚽️ Чарговая траўма праз небяспечны стадыён

Падчас гульні ФК «Менск» – «Нёман» Горадня на поле САК «Алімпійскі» абаронца Андрэй Васільеў вылецеў з поля і ўдарыўся галавой у металічную агароджу

Гульцу пашчасціла, што праз старую траўму ён гуляў у адмысловым шлеме.

Читать полностью…

Белсат

🎙 На слых і па-беларуску: чаму падкасты зрабіліся папулярнымі?

«Гэта ідэальнае радыё, радыё па жаданні»

Глядзіце ў відэа ☝️

Читать полностью…
Подписаться на канал