belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🔍 Венскі механізм у дачыненні рэжыму Лукашэнкі. Чаму яго запусцілі, што гэта такое і ці мае ён нейкі сэнс?

З ініцыятывай запуску механізму выступіла нефармальная група АБСЕ «Сябры дэмакратычнай Беларусі». Прадстаўнікі амаль усіх еўрапейскіх краінаў (а яшчэ ЗША і Канады) запатрабавалі ад афіцыйнага Менску даць адказы на 11 пытанняў.

Вось што за яны:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📍Сёння спаўняецца 54 гады палітзняволенай журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай

Свой дзень народзінаў Ірына сустракае ў няволі ўжо трэці год запар. Яна была затрыманая напрыканцы кастрычніка 2021 года ў Нацыянальным аэрапорце, калі вярталася дадому з адпачынку разам з мужам.

«Са здароўем, прынамсі як яна піша, больш ці менш нармалёва, з настроем нармалёва. Чакае, калі хто-небудзь што-небудзь зробіць, каб зняволеных выпускалі з турмаў і калоніяў», – расказаў нам муж Ірыны тое, што яму вядома пра стан ягонай жонкі.

☝️Напісаць ліст Ірыне можна на гэты адрас:
📩 ПК № 4, вул. Антошкіна, д.3, 246035, г. Гомель, Ірыне Аляксандраўне Слаўнікавай

Читать полностью…

Белсат

🔹Аналізуем «мірнае турнэ» Віктара Орбана, у межах якога ён ужо паспеў наведаць чатыры краіны

Паводзіны вугорскага прэм'ера абурылі некаторых чыноўнікаў Еўразвязу, аднак Орбан на іхную крытыку ніяк не рэагуе і працягвае гнуць сваю лінію.

Афіцыйны Кіеў таксама даў зразумець, што не разглядае фігуру Орбана ў якасці пасярэдніка для перамоваў.

Чытайце аналітыку на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Чым цяпер ёсць «Славянскі базар»? Колішні вядоўца знакамітага фестывалю Дзяніс Дудзінскі дзеліцца сваім поглядам

На думку Дзяніса, фестываль даўно не належыць сам сабе. Гэта або рупар прапаганды, або дзяржаўны інструмент прасоўвання сваёй палітыкі. «Славянскі базар» – адлюстраванне таго, што адбываецца ў Беларусі. Але ў апошнія гады фэст ніяк не звязаны з конкурсам і музыкай – «гэта толькі палітыка».

Чытайце на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔍 Беларускі імпарт у першай палове году перавысіў экспарт на паўмільярды долараў

Экспарт тавараў у краіны СНД (вялізная частка якога прыпадае на адну толькі Расею) вырас зусім крыху, менш чым на адсотак. Затое імпарт адтуль падскочыў ажно на 15 % у параўнанні са студзенем – траўнем летась.

З краінамі па-за СНД усё наадварот: экспарт туды вырас на 11 %, імпарт адтуль скараціўся на 7 %.

Глядзіце болей эканамічнай статыстыкі на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤔 З наступнага году ў Беларусі болей не будуць прызнаваць дыпломы, выдадзеныя ў Еўразвязе і ЗША?

Адпаведны дакумент «для службовага карыстання» ад Міністэрства адукацыі з’явіўся ў тэлеграм-канале «Реальная Беларусь». Праўда, стопрацэнтных доказаў таго, што дакумент сапраўдны, пакуль таксама няма.

Чытайце на сайце:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🤝 Беларусы могуць дамовіцца з кім заўгодна

Вось вам цудоўны прыклад вырашэння нестандартнай канфліктнай сітуацыі ☝️

Читать полностью…

Белсат

🎭 Тэатральны фэст «Белая Вежа» калісьці быў ледзь не галоўнай культурнай падзеяй Берасця. Што з ім цяпер?

У сярэдзіне верасня ў горад прыязджалі тэатралы з усёй Еўропы. Сваякі і сябры берасцейцаў прасілі знайсці квіткі на спектаклі. Найбольш папулярнымі былі бясплатныя вулічныя спектаклі, якія адбываліся ўвечары на галоўнай плошчы Берасця.

Наш калумніст Алесь Ляўчук пацікавіўся, хто прыедзе на некалі легендарную «Белую Вежу» сёлета:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Я выйшла замуж за самага неверагоднага мужчыну, сапраўднага украінскага героя і шыкоўнага прыгажуна»

Маргарыта Ляўчук пахвалілася ў сваім Instagram тым, што выйшла замуж. Яе абраннікам стаў украінскі вайсковец Руслан Карнійка.

Да таго ж Маргарыта ў сваім допісе паведаміла, што яны з Русланам чакаюць дзіця.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🎤Як успрымаць неўміручую папулярнасць беларускага спевака?

Макс Корж працягвае збіраць вялізныя стадыёны, але цяпер у замежжы: Рызе, Талліне, Празе. Чаму ён настолькі папулярны і як беларусам ставіцца да ягонай музыкі?

Разбіраемся з музычнымі журналістамі Аляксандрам Чарнухам і Марынай Савіцкай.

✅ Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🐱🐶 Ад спёкі пакутуюць не толькі людзі, але і жывёліны

Вось некалькі важных парадаў, як дапамагчы хатнім гадаванцам ды бесхацінцам ☝🏻

А парады ад лекаркі, як не памерці ў спёку людзям, чытайце тут ⬅️

Читать полностью…

Белсат

🚗«Калі едзеш без ватаў і не пад столь завалены новымі скрынкамі, то палякі не шукаюць спецыяльна нічога»

Польскія памежнікі перасталі пускаць у Беларусь аўтамабілі амаль з усімі таварамі, спасылаючыся на санкцыі. Гэтая забарона датычыцца ў тым ліку новых тавараў, набытых фізічнымі асобамі ў розніцу.

Як цяпер беларусы праходзяць мяжу і якія тавары правозяць, чытайце ў нашым артыкуле:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 11 ліпеня

✔️ У Беларусі хочуць забараніць вэйпы

✔️ Беларусам, якія маюць доступ да дзяржаўных таямніцаў, за выезд за мяжу можа пагражаць турма

✔️ Цяпер бацькі ў Беларусі змогуць самі аддаваць дзіця ў спецшколу «з мэтай рэабілітацыі»

✔️ ФСБ ладзіць допыты тым, хто едзе ў Беларусь праз Калінінград

✔️ Літва абвінаваціла рэжым Лукашэнкі ў выкраданні літоўскіх грамадзянаў

✔️ У Японіі прынялі закон, які заклікае жыхароў смяяцца хаця б раз на дзень

✔️ Лідскія кеды выйшлі з банкруцтва

✔️ ФБР раскрыла расейскую ботаферму ў «Twitter»

✔️ З-за анамальнай спёкі турысты пачалі больш ездзіць на Поўнач чым на Поўдзень

✔️ У ШІЗА да 15 сутак і дзве рэчавыя перадачы ў год. У Беларусі мяняюць правілы для людзей, якія асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў

✔️ У Ватыкане знайшлі сады Калігулы ўзростам 2000 гадоў

Читать полностью…

Белсат

😍Гэта проста нейкі сабачы рай

Паглядзіце, як выглядае падрыхтоўка да сну, калі ў доме жыве 18 сабак. Раім даглядзець гэта відэа да канца☝🏻

Читать полностью…

Белсат

🤡 Прапагандысту Прыдыбайла не спадабалася, што ў Беларусі YouTube выдае яму ў рэкамендацыях Шрайбмана і «Радыё Свабода» 

Прыдыбайла прыехаў на «Славянскі Базар» і запэўнівае, што не глядзіць падобны кантэнт:

«Я ў Віцебску. Устаўленая беларуская сім-картка. Заходжу ў ютуб і што я бачу на галоўнай. Кантэнт упіраў, экстрэмістаў, падонкаў, здраднікаў і мразей. Я не гляджу іх каналы аб некаторых нават не ведаю нічога. І вось ютуб мне «разумна рэкамендуе». Можа замарудзім яго, ну на самай справе»

Читать полностью…

Белсат

💨 У цэнтры Віцебску нарабіў шкоды моцны вецер

Ён раскідаў намёты ды іншыя канструкцыі, у тым ліку з выставы МУС.

Сённяшняя стыхія ў Віцебску супакоілася гэтак жа раптоўна, як і распачалася. У горадзе, нагадаем, у гэтыя дні адбываецца «Славянскі базар».

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Расейскі дрон заляцеў у паветраную прастору Беларусі

🔸На саміце NATO ў Вашынтоне запачаткавалі «Украінскую дамову»

🔸Пачынаецца прыём дакументаў у ВНУ

🔸 «Славянскі базар» на фоне вайны Расеі супраць Украіны

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/WPfNQlMm1I0

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

😨 У польскай Гдыні разбіўся вайсковы самалёт

Ён выконваў трэнавальны палёт перад авіяшоу. Пілот катапультавацца не паспеў ды імгненна загінуў.

Читать полностью…

Белсат

🔹Вернікі спадзяюцца, што Наталля Пяткевіч дапаможа ў справе вяртання ім Чырвонага касцёлу

Яны апублікавалі адкрыты ліст да чыноўніцы, якая больш за 20 гадоў таму была прэс-сакратаркаю Лукашэнкі. Зусім нядаўна самаабвешчаны кіраўнік Беларусі вырашыў «здзьмуць» з яе «пыл» і прызначыць першай намесніцай сваёй адміністрацыі.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️У Беларусі зноў зрабілі больш жорсткімі патрабаванні да працы экскурсаводаў ⬆️

✔️Арганізацыя бяспекі і супрацы ў Еўропе перазапусціла ў дачыненні Беларусі Венскі механізм

✔️Эдуард Бабарыка атрымаў новы тэрмін зняволення ў дадатак да папярэдніх

✔️Сілавікі «аджалі» беларускую кватэру блогера Івана Падрэза

✔️«Шахед» праляцеў над Беларуссю

✔️Орбан сустрэўся з Трампам

✔️У Каардынацыйнай радзе – новая спікерка ды ейная намесніца

✔️Стартавала прыёмная кампанія ў беларускія ВНУ

Глядзіце ў кароткім
выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

☝️Павел Латушка правёў размову з прадстаўнікамі МЗС Польшчы на тэму захавання самастойнасці «Белсату»

Нагадаем, што 4 ліпеня было абвешчана аб структурнай рэформе ў межах тэлебачання TVP, якая закране і наш канал. Згодна з новым планам, у бліжэйшы час будзе створаны Цэнтр праграмаў для замежжа, які возьме пад сваё крыло вяшчанне на замежных мовах.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 12 ліпеня

Долар страціў амаль капейку. Трохі патаннеў і еўра. А вось расейскі рубель дадаў палову капейкі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📍У блогера і былога кандыдата ў КР Івана Падрэза сілавікі «аджалі» кватэру ў Беларусі. З яе выгналі пажылую маці Івана

Блогер напісаў, што ягоная маці правяла тры тыдні ў лякарнях, а пасля жыла ў сяброўкі.

Чытайце падрабязней:

Праз VPNБез VPN

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🐺Як старажытны воўк дапаможа спрагназаваць нашую будучыню?

Навукоўцы знайшлі парэшткі ваўка, які жыў 44 тысячы гадоў таму, і ён можа дапамагчы нам справіцца з кліматычным крызісам. Як? Глядзіце ў нашым відэа! ⬆️

Читать полностью…

Белсат

◽️Эдуарду Бабарыку дадалі новы тэрмін зняволення

Яго абвінавацілі ў «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».

Справу разглядаў суддзя Павел Карцінен на выязным паседжанні ў самой калоніі.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🤨Віктар Орбан сустрэўся з Дональдам Трампам у рамках свайго «мірнага турнэ»

Сустрэча адбылася ў доме Дональда Трампа Мар-а-Лага ў Флорыдзе. Віктар Орбан назваў гэтую сустрэчу чарговым прыпынкам ягонай міратворчай місіі.

Місію «міратворца» Віктар Орбан усклаў на сябе адразу пасля таго, як Вугоршчына стала старшыняваць у Радзе ЕЗ.

Нагадаем, што вугорскі прэм’ер ужо зрабіў візіты ва Украіну, Расею і Кітай, дзе сустрэўся з лідарамі гэтых краін. Гэта выклікала раздражненне хаўруснікаў па NATO, галоўным чынам такая рэакцыя з’явілася на сустрэчу Орбана з Уладзімірам Пуціным.

Читать полностью…

Белсат

Добрай пятніцы, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔺Макс Корж – наш гонар, наш сорам ці наогул не наш?

Пытанні аб тым, як ставіцца да Каржа і папулярнасці ягонай «пацанскай» музыкі, не сціхаюць у байнэце. «Белсат» паспрабаваў разабрацца ў гэтым з музычнымі журналістамі Аляксандрам Чарнухам і Марынай Савіцкай.

🔺«Еўра-2024»: Англія згуляе з Іспаніяй, такога фіналу свет яшчэ не бачыў

Іспанія можа стаць першай камандай у гісторыі якой удалося чатыры разы выгуляць чэмпіянат Еўропы.

🔺«Веру, што мастацтва змяняе свет»

Год, як у зняволенні памёр мастак Алесь Пушкін. «Белсат» узгадвае шлях выбітнога беларуса і абставіны яго трагічнай смерці.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 11 ліпеня

🔻 Год таму ў зняволенні памёр мастак, перформер і палітвязень Алесь Пушкін

🔻 Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк зноў прывезлі на экспертызу ў Навінкі

🔻 У Віцебску ліквідавалі грамадскае аб'яднанне «Беларуская федэрацыя спорту чанбара»

🔻 За данат «Палку Каліноўскага» затрымалі мужчыну

🔻 Апеляцыйную скаргу сустаршыні цэнтру «Мемарыял» Алега Арлова пакінулі без задавальнення

🔻 Масавы суд за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску

🔻 Пачаўся працэс над палітвязнем Дзмітрыем Загалаўцом

🔻 У Мазыры за «распаўсюд экстрэмізму» пакаралі галоўную рэдактарку заводскай газеты і спецыяліста нафтаперапрацоўчага завода

🔻 Беларуса затрымалі за тое, што назваў супрацоўніка ДАІ «чык чырыкам»

Читать полностью…

Белсат

💔Яўген Афнагель

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі», адзін са стваральнікаў апазіцыйнага руху «Зубр». Неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям: штрафам, арыштам, збіццю, запалохванням і ціску.

Яўген быў затрыманы 25 верасня 2020 года ў межах крымінальнай справы. 25 траўня 2021 года ў Магілёўскім абласным судзе яму прысудзілі 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Читать полностью…

Белсат

🚜«Прадукцыя МТЗ не канкурэнтаздольная на міжнародным рынку»

МТЗ плануе экспансію ў Расею, а таксама шукае новыя рынкі збыту ў Афрыцы і краінах ШАС.

Ці сапраўды ўсё так добра на прадпрыемстве? Разбіраемся ў нашым відэа.

Читать полностью…
Подписаться на канал