belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 НАТО абяцае Украіне 40 мільярдаў еўраў дапамогі цягам году, новыя сістэмы СПА і F-16

🔸 Увялі крымінальную адказнасць за выезд без дазволу за мяжу — хто падпадае пад забарону

🔸 У Беларусі хочуць забараніць электронныя цыгарэты

🔸 Год таму ў турме загінуў Алесь Пушкін

🔸 Цяпер бацькі ў Беларусі могуць здаваць дзяцей у закрытыя спецшколы

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/eckHwMvvYmM

📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Белсат Zoom»

🎞 А 20:45 (час менскі) глядзіце фільм «Вертыкаль Кадырава». Гэта вычарпальна падрабязнае апавяданне пра жыццё і злачынствы Рамзана Кадырава, багатае на зусім новыя і страшныя факты.

Читать полностью…

Белсат

😢 У ШІЗА да 15 содняў і дзве рэчавыя перадачы ў год

У Беларусі мяняюць правілы для людзей, якія асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў. 12 ліпеня набывае моц закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці».

Вось некаторыя змены:

✔️ Павялічваюць тэрмін памяшкання ў ШІЗА з 10 да 15 содняў

✔️ Кароткатэрміновае спатканне можна будзе замяняць тэлефоннай размовай да шасцідзесяці хвілін пад відэаназіраннем

✔️ За тымі, хто пакараны «хіміяй» стануць больш жорстка сачыць

Якія яшчэ змены чакаць, чытайце ў нашым артыкуле 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

☃️ Ф'ёрды замест пустыні: чаму падарожнікі пачалі больш ездзіць на Поўнач чым на Поўдзень?

Агенцтва Bloomberg адзначае, што ўсё больш падарожнікаў накіроўваецца ў Данію, Нарвегію, Швецыю і Фінляндыю. Для гэтага трэнду нават прыдумалі назву – coolcation (cool – прахалодны, vacation – адпачынак).

☝️ Гэта звязваюць з тым, што людзі турбуюцца з-за анамальнай спёкі ў цёплых краінах.

Аднак, трэнд coolcation зʼявіўся не толькі дзякуючы кліматычным зменам. Дэвальвацыя валюты ў Нарвегіі і Швецыі зрабіла гэтыя краіны больш прывабнымі для замежнікаў.

🤔 Паводле ацэнак экспертаў, Грэцыя, якая моцна пакутуе ад спёкі і пажараў, можа сутыкнуцца з падзеннем турыстычнага попыту на 7% у параўнанні з 2019 годам, а вось у Швецыі, Даніі і Фінляндыі ён, наадварот расце.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Расейскія сілавікі пачалі дапытваць беларусаў, якія едуць з Польшчы ў Калінінградскую вобласць Расеі

✔️Вынікі Саміту NATO для Украіны

✔️ЗША размесцяць у Нямеччыне ракеты далёкасцю да 2,5 тыс. км

✔️Польская памежная служба падпісала дамову аб умацаванні плоту на мяжы з РБ

✔️«Час сэканд-хэнд» Святланы Алексіевіч трапіў у топ-100 найбольш значных кніг першай чвэрці 21 стагоддзя

✔️Першая лэдзі Зімбабвэ сустрэлася з меркаванай маці Мікалая Лукашэнкі

✔️Год назад у гарадзенскай турме памёр мастак АлесьПушкін

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

👆«Польшча паказвае сваю станоўчасць, каб спыніць штучны міграцыйны крызіс»

Польшча ўзмацніла кантроль грузаў на мяжы з Беларуссю. Раней узмоцнены кантроль уводзіўся і ў мытным тэрмінале «Малашэвічы».

Ці зможа Польшча дамагчыся спынення міграцыйнага крызісу? Спыталі ў экспертаў, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

❤️‍🩹Сапраўднае сяброўства існуе нават у свеце жывёлін

Каток з Маларыты прыбег да ветэрынарнай клінікі, каб паклікаць на дапамогу сваёй параненай сяброўцы.

Паглядзіце гэтую кранальную гісторыю!

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Большасць палякаў падтрымлівае закрыццё чыгуначнага пункту пропуску на мяжы з Беларуссю

Паводле апытання IBRIS, праведзенага па даручэнні выдання «Rzeczpospolita», за такое рашэнне выступаюць 71,8% рэспандэнтаў.

Супраць – усяго 13,2%.

☝️ «Rzeczpospolita» замовіла гэткае даследаванне пасля заявы польскіх уладаў аб магчымасці поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю, у тым ліку – спынення чыгуначных зносінаў.

Читать полностью…

Белсат

😱 «На мой погляд, беларускі рэжым без усялякай нагоды перайшоў да выкрадання грамадзянаў Літвы»

Прынамсі так заявіў кіраўнік Дэпартаменту дзяржбяспекі Літвы Дарыус Яўнішкіс, каментуючы прысуд Элене Раманаўскіене – грамадзянцы Літвы, якую асудзілі ў Беларусі да 6 гадоў пазбаўлення волі за «агентурную дзейнасць».

☝️ Паводле кіраўніка Дэпартаменту, абвінавачанне, высунутае ў адрас Элены – «поўная лухта».

Яўнішкіс перасцярог грамадзянаў Літвы ад паездак у Беларусь:

«Людзей спыняюць на мяжы, забіраюць тэлефоны і камп'ютары, скачваюць інфармацыю, распытваюць пра месца працы, настроі, палітычныя падзеі»

Читать полностью…

Белсат

🤯 Цяпер бацькі ў Беларусі змогуць самі аддаваць дзіця ў спецшколу «з мэтай рэабілітацыі»

Раней адправіць падлетка ў спецшколу можна было толькі па рашэнні суду і толькі пасля таго, як яго некалькі разоў лавілміліцыя на ўжыванні наркотыкаў, а таксама калі ён стаяў на ўліку ў нарколага.

👉 Цяпер жа бацькі ці апекуны змогуць звярнуцца наўпрост у спецыяльную выхаваўчую ўстанову і падаць заяву «аб арганізацыі комплекснай рэабілітацыі няпоўнагадовага».

🫤 Бацькі таксама могуць вызначыць пажаданы тэрмін утрымання дзіцяці ва ўстанове – ад школьнай чвэрці да каляндарнага года. Пры жаданні бацькі змогуць забраць дзіця дамоў раней.

Дырэктар спецустановы павінен узгадніць рашэнне аб прыёме дзіцяці з Міністэрствам адукацыі.

Читать полностью…

Белсат

💔Год без Алеся Пушкіна

Год таму ў зняволенні памер мастак, перформер і палітвязень Алесь Пушкін. Гэта была адна з самых яскравых асобаў сучаснага беларускага мастацтва.

Менавіта ён зладзіў вядомы перформанс «Гной для прэзідэнта», а таксама на сцяне царквы намаляваў Лукашэнку ў пекле. Якім быў Алесь Пушкін, глядзіце ў нашым відэа.

Пра жыццёвы шлях мастака і абставіны ягонай гібелі можна пачытаць у нашым артыкуле:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

👆NATO: інтэграцыя Беларусі з Расеяй пагражае стабільнасці ў рэгіёне

Паўночнаатлантычны альянс апублікаваў выніковую дэкларацыю па выніках саміту ў Вашынгтоне. У ім згадваецца роля Беларусі ў вайне ва Украіне і стварэнні напружанасці ва ўсім рэгіёне:

«Паглыбленне палітычнай і ваеннай інтэграцыі Расеі і Беларусі, у тым ліку разгортванне перадавога расейскага ваеннага патэнцыялу і асабістага складу, мае негатыўныя наступствы для рэгіянальнай стабільнасці і абароны Альянсу».


Будучыню Украіны ўдзельнікі саміту бачаць у NATO, што таксама зафіксавана ў дэкларацыі. Калі саюзнікі будуць згодныя і ўсе неабходныя ўмовы выкананыя, Украіну запросяць далучыцца да Альянсу.

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🔹Выканальнік абавязкаў дырэктара «Белсату»: Калі трэба нешта катастрафічна рэзаць – гэта без мяне

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, чаму не пагаджаецца з рашэннем пазбавіць «Белсат» аўтаномнасці. Пераказваем галоўнае.

🔹Сацыёлаг: Большасць беларусаў ужо «не купляе» сацыяльны кантракт, які «прадае» Лукашэнка

Лукашэнка пачынаў свой прэзідэнцкі шлях як малады, энергічны, «народны» прэзідэнт. Доўгі час яму ўдавалася трымацца на гэтым іміджы. Ці актуальным застаецца такі ягоны імідж на сённяшні дзень? Пра гэта «Белсат» паразмаўляў з незалежным сацыёлагам Канстанцінам Несцяровічам.

🔹Вершніца Вольга Сафронава: «Я ганаруся тым, што буду прадстаўляць на Алімпіядзе дзве краіны»

Паразмаўлялі з Вольгаю пра яе шанцы на медаль, пра ўзаемаадносіны людзей і коней і пра тое, ці не адчувае сябе здрадніцай.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 10 ліпеня

✔️ Нарвегія перадасць Украіне знішчальнікі F-16

✔️ Вайсковыя базы ЗША ў Еўропе прывялі ў стан падвышанай баявой гатоўнасці

✔️ Як дыктатар ператварыў сваю сям'ю ў галоўны карупцыйны клан Беларусі

✔️ У сасісках Жлобінскага мясакамбінату знайшлі кішэчную палачку

✔️ Прапагандысты прызналі, што «калапс» на мяжы з Польшчай звязаны з нежаданнем Менску вызваліць Анджэя Пачобута

✔️ Турыстаў у Капенгагене будуць бясплатна карміць за ўборку смецця

✔️ Кніга Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд» увайшла ў спіс найбольш значных у XXI стагоддзі

#рэпрэсіі:

▪️ Курсанту МУС пагражае да 25 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве» і «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне»

▪️ Рамесніцу з Мінска будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

▪️ Індывідуальнага прадпрымальніка з Гродна затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту

▪️ Беларуса затрымалі з-за татуіроўкі з «Пагоняй»

▪️ З лютага ў «спіс тэрарыстаў» КДБ дадалі 46 чалавек

Читать полностью…

Белсат

💔Яўген Бурло

Удзельнік гурта «Tor Band» з Рагачова. Яўгена затрымалі 28 кастрычніка 2022 года разам з іншымі музыкамі гурта.

У Гомельскім абласным судзе 31 кастрычніка 2023 года музыку агучылі прысуд — восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Читать полностью…

Белсат

🐎 «Мне часам здаецца, я сама ўжо напалову конь»

Польская Федэрацыя коннага спорту афіцыйна абвесціла аб тым, што чэмпіёнка Беларусі і віцэ-чэмпіёнка Польшчы ў коннай выездцы Вольга Сафронава ўвайшла ў пашыраны склад нацыянальнай зборнай Польшчы для ўдзелу ў Алімпіядзе ў Парыжы.

«Белсат» сустрэўся з вершніцай, каб пагутарыць пра яе шанцы на медаль, узаемаадносіны людзей і коней і пра тое, ці не адчувае сябе здрадніцай 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔥 Непадалёк ад Ватыкана будаўнікі наткнуліся на сады, якія належалі рымскаму імператару Калігуле

Гістарычны помнік, якому больш за 2000 гадоў, выявілі падчас будаўніцтва новай развязкі на плошчы П'яцца Піа. Археолагі, якія далучыліся да раскопак, выявілі свінцовую водаправодную трубу з надпісам на латыні. Надпіс паказаў на Гая Цэзара Аўгуста Германіка, вядомага ў гісторыі як Калігула.

☝️ Знойдзеныя сады пацвярджаюць аповед егіпецкага філосафа Філона Александрыйскага. Ён апісвае сустрэчу Калігулы з прадстаўнікамі Александрыйскіх габрэяў менавіта ў садзе каля Тыбра.

Калігула кіраваў Рымскай імперыяй з 37 па 41 год нашай эры. Імператар праславіўся тыраніяй і здзекаваннямі над сенатарамі, што ў канчатковым выніку прывяло да яго забойства.

Читать полностью…

Белсат

🤔На што гатовы пайсці чалавек, які вельмі любіць птушак

Калі вы лічыце, што вам не пашанцавала з суседзямі, паглядзіце гэта відэа☝🏻

Читать полностью…

Белсат

📌 ФБР раскрыла расейскую ботаферму ў «Twitter»

Яна распаўсюджвала фэйкі, якія «адпавядаюць мэтам расейскага ўрада». Курыравала ферму ФСБ Расеі.

«Сённяшнія дзеянні ўяўляюць сабой першы выпадак разбурэння ботафермы, якая спансавалася Расеяй. Расея мела намер выкарыстоўваць гэтую ботаферму для распаўсюджвання замежнай дэзынфармацыі, якая генеруецца штучным інтэлектам, маштабуючы сваю працу з дапамогай ШІ для падрыву нашых партнёраў ва Украіне і ўплыву на геапалітычныя наратывы, спрыяльныя для расейскага ўрада»


🤷‍♀️ Падобна на тое, галоўнага рэдактара RT Маргарыту Сіманьян разгром ботафермы не засмучае. У пачатку 2024 года яна распавяла пра стварэнне «вялікай колькасці інфармацыйных крыніц, якія не звязаны з намі»

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

👟 Лідскія кеды выйшлі з банкруцтва

З 2016-га лідская абутковая фабрыка знаходзілася на стадыі фінансавага аздараўлення.

Цяпер на прадпрыемстве выпускаюць больш за 100 мадэляў абутку.

За некалькі дзясяткаў гадоў мы сталі закладнікамі ладу. Прыйшлося перагледзець некаторыя моманты. З-за сыравіны «лідскачы» фарбавалі ногі. Гэты момант вырашылі. Змяніліся фасон калодкі, падэшва, вусцілкі, упакоўка, пашырылася колеравая гама абутку. Тыя самыя дзве белыя палоскі, па якіх пазнаюць Лідскі абутак, мы запатэнтавалі


Дырэктар фабрыкі Тамара Ігнатовіч кажа, што з-за розных пастаўшчыкоў гарбарнай сыравіны і тэрмінаў дастаўкі на пашыў абутку сыходзіць значна больш часу. Таму новую партыю прыйдзецца пачакаць.

Задача са зорачкай – правільна сфармаваць сыравінную базу, каб паставіць» лідскачы « на паток. Патрэбныя свае прэс-формы для вырабу падэшвы. Мы хочам закупляць іх у Кітаі і вырабляць у Лідзе падэшвы

Читать полностью…

Белсат

😁 Пішы ўказ: усім смяяцца!

Парламент японскай прэфектуры Ямагата прыняў пастанову, якая заклікае жыхароў смяяцца хаця б раз на дзень, каб «умацоўваць фізічнае і псіхалагічнае здароўе».

😊 Акрамя таго, у пастанове ўтрымліваецца заклік да працадаўцаў «ствараць на працоўным месцы атмасферу, напоўненую смехам».

Мясцовы парламент таксама абвясціў восьмы дзень кожнага месяца «днём, калі жыхары могуць умацоўваць здароўе з дапамогай смеху».

🤷‍♀️ Аднак, згодныя з такой пастановай былі не ўсе. Некаторыя дэпутаты заявілі, што пастанова ўшчамляе правы тых, каму цяжка смяяцца.

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 11 ліпеня

Усе валюты працягваюць губляць пазіцыі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

⛔️Што нельга вывозіць з Польшчы ў Беларусь

Афіцыйная прычына абмежаванняў – новыя санкцыі Еўразвязу, прынятыя ў канцы чэрвеня.

Польскія ўлады ўпэўненыя, што гэта балюча ўдарыць па рэжыме Лукашэнкі, але пакуль скардзяцца звычайныя беларусы☝️

Читать полностью…

Белсат

😳 «Усё, уліп ты па самыя вушы, капец табе, рыхтуйся да падвалаў КДБ»

Нашыя калегі з «Вот Так» даведаліся, што цяпер шлях у Беларусь праз Калінінград стаў небяспечны.

☝️ У чатах пра пераход мяжы з'явіліся паведамленні, што расейскія сілавікі пачалі дапытваць тых, хто неяк звязаны з Украінай (пячатка ў пашпарце аб ранейшых паездках, месца нараджэння...).

Калі сувязь знойдуць, можа пагражаць шматгадзінны допыт супрацоўнікамі расейскіх спецслужбаў.

Падрабязней👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😕Беларусам, якія маюць доступ да дзяржаўных таямніцаў, за выезд за мяжу можа пагражаць турма

Інфармацыя пра адпаведныя дапаўненні ў Крымінальны кодэкс з’явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Паводле гэтых дапаўненняў, прадугледжанае пакаранне ў выглядзе штрафу ці арышту, ці абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, ці пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Читать полностью…

Белсат

🔹У Беларусі хочуць забараніць вэйпы

На апошняй сесіі Савету Рэспублікі разглядалася пытанне аб поўнай забароне электронных цыгарэтаў – вэйпаў. Старшыня Савету Рэспублікі паставіў задачу распрацаваць адпаведны законапраект.

Паводле Віктара Кандратовіча, які таксама з’яўляецца галоўным лекарам Менскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтру, вэйпы могуць выклікаць не толькі сардэчна-сасудзістыя захворванні, але і анкалагічныя. Галоўную рызыку, паводле Кандратовіча, прадстаўляе не нікацін, а цяжкія металы – нікель, свінец, і фармальдэгід, якія ўтрымліваюцца ў вэйпах.

Читать полностью…

Белсат

👽 У Беларусі назіралі «НЛА»

Якое насамрэч аказалася...паглядзіце самі ☝️

Читать полностью…

Белсат

⚽️ Англія – другі фіналіст EURO-2024

Англійскія футбалісты ў 1/2 фіналу ў канцы асноўнага часу матчу вырвалі перамогу над зборнай Нідэрландаў (2:1).

🏆14 ліпеня адбудзецца фінал EURO-2024 Іспанія — Англія.

📸: uefa.com

Читать полностью…

Белсат

Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Польшчы

Падчас саміту NATO кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета сустрэлася з Радославам Сікорскім. Святлана Ціханоўская папрасіла захаваць «Белсат» і змякчыць умовы правозу тавараў фізасобамі. Таксама яна падзякавала міністру за цвёрдасць і рашучасць у дачыненні да рэжыму.

✅ Праз VPN ❎ Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📌 «Рыхтуецца «глеба» для прыходу буйной расейскай стаматалагічнай сеткі»

Як змяніўся стаматалагічны рынак Беларусі пасля чарговага ўмяшання чыноўнікаў?

Паводле «Белых халатаў», цяпер расходныя матэрыялы часцей будуць купляць з Расеі, Кітаю і Індыі. Пры гэтым «з Расеі пакуль увозяць не самы якасны тавар».

👉 Некаторыя медычныя цэнтры ўжо прыпынілі аказанне хірургічных паслуг, бо гэта стала нявыгадна. Выраслі кошты на некаторыя паслугі.

Дык што стаіць за ўмяшальніцтвам уладаў у стаматалогію?

«Ёсць меркаванне, што хутка на рынак Беларусі прыйдзе нейкі расейскі манапаліст і будзе прапаноўваць свае тавары для стаматалогіі. Верагодна, пад яго прыход зараз і расчышчаецца рынак. Яшчэ адзін варыянт – рыхтуецца «глеба» для прыходу буйной расейскай стаматалагічнай сеткі»

Читать полностью…

Белсат

❗️«Важна, што тут, на саміце НАТО, гучыць голас Беларусі»

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў, якія беларускія праблемы падымала абраная беларуская лідарка на саміце НАТО ў Вашынгтоне.

Читать полностью…
Подписаться на канал